• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Адносіны між працаўнікамі радыя, а асабліва між пра-цаўнікамі беларускай рэдакцыі былі сяброўскія. Хутка пасьля майго прыезду ў Мюнхэн новы 1955 год сустрака-ла супольна ўсё радыё «Вызваленьне», у вялікім гатэлі на вялікую скалю з мастацкай шматнацыянальнай прагра-май. Калісь опэрная Менская сьпявачка, Барбара Верж-баловіч узначальвала беларускую праграму. Як каралева, выплывала яна ў шыкоўным беларускім народным строі на сцэну. Гледзячы на яе, слухаючы яе сьпеву, заўсёды я думала: як мастацтва робіць чалавека прыгожым, чароў-ным! Цётка Барбара, чалавек ужо старэйшы, ня была, можна сказаць, прыгожай, а на сцэне, калі яна пяяла, у захапленьні вачэй ад яе нельга было адарваць! Ды заха-пляла ня толькі мастацкая праграма, а й уся віруючая за-ля, асьвятленьне, музыка, танцы, і ў душы такая ра-дасьць - шчасьце, якога ўжо ніколі ня будзе... Каляды, Вялікдзень, сямейныя сьвяты - заўсёды разам у нашай грамадзе. I так шмат каго з тае грамады ўжо няма...
    Летнімі месяцамі кожную няделю прыходзіў да нас сьв. пам. Уладзімер Бортнік, і мы трамваямі й чыгункамі выяжджалі за горад на прыроду, у лес, або з вудамі на рэчку. Цікавае бывала рыбалоўства ў Нямеччыне. Купіў-шы два дазволы, адзін ад гораду, другі ад собсніка рэчкі й рэстарану, рыбакі павінны былі злоўленую яшчэ жывую рыбу насіць у бочцы са сьсюдзённай вадой, і ўвечары ўвесь жывы ўлоў аддаць рэстарану. Тады, мы ўжо й зму-188
    чаныя й галодныя заказвалі ў рэстаране сьвежазлоўленую намі фарэльку й за вячэру плацілі нармальную цану. Бы-ла гэта фарэльная рэчка, і шмат было ў ёй рыбы, рыба-лоўства было цікавае, бо фарэлька бралася, толькі дамоў ехалі з пустымі рукамі. Праўда, гэткае рыбалоўства зда-рылася нам толькі раз, болей у тое мейсца мы ўжо не пае-халі. У іншых мясцох варункі рыбалоўства былі нармаль-ныя, рыба магла блага брацца, але, што злавіў, тое тваё.
    Працаўнікі Радыя - рухавы быў народ. Усьцяж рабілі розныя экскурсіі, то зьведвалі старое замчышча, то езьдзілі грамадой на Каляды на пастэрку ў нейкі слаўны на вы-сокай гары касьцёл, то ў Гарміш Патрэн Кірхэ на лыжы.
    Старшыня Рады БНР інж. Мікола Абрамчык і старшыня беларускай сэкцыі радыя «Вызваленьне» др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч. Мюнхэн, 1955.
    Вінцэнт Жук-Грышкевіч з жонкай Раісай і Уладзімерам Бортнікам (зьлева). Мюнхэн, 1955.
    189
    Вінцэнт Жук-Грышкевіч (стаіць з паднятай рукой), побач жонка Раіса й супрацоўнікі радыя «Вызваленьне» на сьвят-каваньні 52-х угодкаў ягонаго жыцьця. Мюнхэн, люты, 1955.
    У Італіі
    Будучы ў Нямеччыне, мы зь Вінцуком адведалі й Іта-лію. У Рыме бачыліся з айцом Татарыновічам, беларускім сьпеваком Пётрам Конюхам. Зьведвалі Рым: Рафаэляўскія станцы ў Ватыкане, базыліку Сьв. Пятра з Pieta, Сык-стынскую капліцу з фрэскамі Міхала Анжэля й ягоным «Апошнім судом», у месячным асьвятленьні Colloseum, руі-ны старога Рыму, палац Дучэ... I адведалі з Пётрам Коню-хам Вінцуковую знаёмую з часоў вайны італьянскую пія-ністку, імя якой ніяк не магу прыпомніць.
    Ды адной з галоўных мэтаў адведаньня Італіі была па-рада мюнхэнаўскага лекара паехаць на вульканічны во-страў Іскію, каб лячыць Вінцуковую праблему, якую ён меў са сьпіной і зьвязаным зь ёй іш’ясам.
    На Іскіі
    У той час, напачатку кастрычніка 1955 году, Іскія ня была камэрцыйным турыстычным мейсцам, якім яна ста-лася цяпер. Усё там мела вясковы прымітыўны характар. Цяжка было знайсці мейсца на закватэраваньнё. Нарэш-190
    це знайшлі. Аказалася, у нашым пакоі, за занавескай з радна, месьціліся дзьве іншыя турысткі. На другі дзень Вінцук ізноў стаў шукаць такога месца, каб у нашым па-коі за радном не кватэравалі іншыя турысты. Знайшлі, і італьянец запэўніваў нас, што будзе «тутто сэпарато».
    На чым-жа палягала славутае лячэньне на Іскіі? На пляжы пясок быў гарачы й не ад сонца, а гарачыня йшла з глыбіні зямлі, чым глыбей, тым гарачэй. «Пацы-ентаў», а такіх там было процьма, «інструктар» заграбаў у добра цёплы пясок і казаў, колькі часу ім трэба так грэц-ца. Было там весела, шмат жартаў і сьмеху, бо «інструкта-ра» (гэта я яго так назвала) называлі «Казанова». Мясцамі на пляжы было балотца, якое варылася й булькатала. У ім можна было варыць яйкі. Мясцовасьць была скалістая. Тут пяшчаная раўніна, а тут падымаецца ўвысь скала. У ёй пячэры, поўныя сярчанай пары, або са скалы выплы-вае гарачая вада. Яе выкарыстоўваюць на даволі прымі-тыўна ўладжаныя ванны, За вельмі малую цану можна карыстаць з такой ванны. Вада ў ёй прыемна цёплая й увесь час зьмяняецца, значыць чыстая. Вада так насыча-на рознымі мінэраламі, што ў ёй ня тонеш, а фактычна трымаешся на паверхні. Ня ведаю, на колькі гэтыя ванны былі карысныя для здароў’я, але давалі прыемнасьць і за-даваленьне.
    I людзі як хацелі, і дзе хацелі, так і «лячыліся». 3 боль-шым даглядам й пад назорам было лячэньне вульканіч-ным балотам. Абмазвалі чалавека зь пятак па шыю чор-ным балотам і па колькіхсь там мінутах абмывалі яго гэ-таксама мінэральнай вадой.
    Пасьля такое тэрапіі пераехалі мы ў малое мястэчка, a фактычна вёску, да лекара. Вінцук-пацыент і лекар раз-гаварыліся. Вінцук расказваў пра ягоны побыт у Італіі ў часе вайны. Я не магла браць удзелу ў гутарцы, бо ня ве-дала італьянскай мовы. Пасьля лекарскага дасьледавань-ня Вінцук пытае, колькі ён вінен, бо там ня было неяк ані сакратара, ані сястры, а лекар за нішто ня хоча браць за візыту заплаты, і ня ўзяў. Ідзем з рацэптам у аптэку, ізноў тая самая гісторыя: лякарстава далі, а грошаў за яго браць ня хочуць. Ну што-ж, натрапілі на двох надзвычай-ных людзей. Мне было цяжка зразумець і паверыць, a Вінцук кажа: «Італьянцы вось такія, як яны да каго пры-хільна паставяцца, дык выказваюць надзвычайную сар-дэчнасьць».
    191
    У гэтай вёсцы быў касьцёл, невялічкі, але як цацка ўва ўсіх дэталях, такі прыгожы.
    Пасяліліся мы ў прыватным доме, у выгадным пакоі з кухняй і памятаю, як гаспадыня вучыла мяне, як прыга-таўляць-варыць шматногую рыбу-ня-рыбу, але вельмі смачную зь яе страву. У гэтай вёсцы, падобна, як у нас у Беларусі, людзі між сабою жылі, як суседзі, а не як чу-жыя. I ў гэтае суседзкае жыцьцё хутка й нас улучылі. I мы ўсіх зналі, і нас усе зналі й чым толькі маглі нам памагалі й нас бавілі. Прыдзе вечар - «ночка цёмна» на вуліцы, як некалі ў Пружане на Горцы (так называлася наша вуліца), музыка, сьпевы, рамантыка. Толькі тая му-зыка й сьпевы на Іскіі то ўжо зусім іншыя ад нашых пру-жанскіх — «О, солё мія...!». Аглядалі мы прысадзістыя аліў-кавыя дрэвы, а на іх, як сьліўкі, чорныя аліўкі. Праз колькі дзён нам трэба было ад’яжджаць, дык да парапла-ву праводзіла нас уся вёска - усе нашыя «суседзі». Невера-годна, але праўдзіва!
    Вернемся з сонечнай Іскіі ў Мюнхэн
    Было сьвяткаваньне 25-га Сакавіка, даклад меў сьв. пам. др. Станіслаў Станкевіч. У прыгожай вялікай залі было шмат людзей, між імі й старэнькі ўжо зь Віленскага Унівэрсытэту прафэсар Кошмідэр, некалі апякун Белару-скага Студэнцкага Саюзу ў Вільні. Пасьля акадэміі мы зь ім гаварылі. Каго ня ўспомніш, дык усё няма й няма...
    Перад заканчэньнем кантракту Амэрыканскі Камітэт прасіў Вінцэнта прадоўжыць кантракт на другі год, ён згадзіўся, але пазьнейшую прапанову застацца на станові-шчы кіраўніка Беларускай Сэкцыі Радыя «Вызваленьне» і на трэці год, дзеля мяне, ён ужо прыняць ня змог. Закон-чыўшы студыі ў 1954 годзе, я не магла заставацца без дэнтыстычнай практыкі так доўга. Трывожылася, што ўсё забуду... Хадзіла-ж ня толькі пра тэорыю, але перадусім пра практыку...
    Разьвітаньне з супрацоўнікамі радыя «Вызваленьне»
    Перад нашым выездам у Канаду супрацоўнікі Белару-скай Сэкцыі Радыя «Вызваленьне» зрабілі свайму адыхо-дзячаму кіраўніку разьвітальную бяседу. Было гэта ў аўто-192
    рак, 3-га красавіка 1956 году ў Cafe Luitpold - Kaffee-Restaurant, Brienner Str. 8. Вінцэнт атрымаў ад супра-цоўнікаў вялікі на 30 цэнтымэтраў вышыні баварскі ку-фаль-пугар да піва, прыкрыты зьверху срэбраным векам. Мюнхэн слынуў з добрага піва й прыгожых куфляў. На куфлі сем малюнкаў-пласкаразьбы характэрных аб’ектаў Мюнхэну: Aites Rathaus, Alte Frauen Kirche, Hofbrauhaus, Neues Rathaus, Bavaria, Hopfen u. Malz. Ha срэбраным веку глінянага куфля напіс: «На добры ўспамін ад супрацоўні-каў Радыя «Вызваленьне», Мюнхэн, красавік 1956». Калі падымеш куфаль са стала, ён іграе Мюнхэнаўскую песь-ню, што зь любоў’ю ўсхваляе чар і прыветлівасьць Мюнхэ-ну:
    So lang der alte Peter der Peterstrum noch steht, So lang die griine Isar durchs Miinch’ner Stadt’l gebt So lang da drmut am Platze noch stehts, das Hofbrauhaus -So lang stirbt die gemiitlichkeit in Munchen niemals aus.
    3 пугара гэтага ўсе мы кругом стала папарадку па глыткоў некулькіх пілі баварскае піва, і ў гэткі спосаб падкрэсьлівалі нашу сяброўскую супольнасьць.
    Паварот у Канаду
    У касавіку 1956 году цягніком праз Францыю, затры-маўшыся ў спадарства Абрамчыкаў, Англію - Лёндан, ад-ведаўшы Беларускі Дом на 52 Penn Road ды Marian House u Finchlej параплавам United States Lines вярнуліся мы ў Канаду - Таронта. На чыгуначнай станцыі сустрэлі нас: Алесь Грыцук і Мечыслаў Рачыцкі (абое даўно нябожчы-кі) і ўручылі нам прывітальныя значкі з напісам: “Mr. and Mrs. Zuk, welcome home!”
    У Канадзе перад намі стаяла заданьне знайсьці сталае мейсца жыхарства й працы - адкрыцьця для мяне дэнты-стычнае практыкі. Знайшлі мы гэтае мейсца недалёка, 100 кілямэтраў напоўнач ад Таронта, у маляўнічым зала-ціста-чырвоным ад кляновых лістоў Бэры. Але гэта было ўжо позьняй восеньню.
    193
    XII.	У КАНАДЗЕ - НА «ПАРУ АКРАЎ СЬНЕГУ», ЯК КАЗАЎ ВАЛЬТЭР
    Неяк нялёгка было, прыехаўшы ў Канаду. Пасяліліся мы ў малой кватэры на 18 Мэйджар вуліцы ў Таронта. Пачала я працаваць, зарэнтаваўшы ў др. Гэлен Манчэ-стэр адзін “operatory.” А думка ўсё пра сталае прыстані-шча, бо жывем, як «на вакзале». Гэтае сталае пыстанішча ўяўляем сабе не ў Таронта, а недзе блізка яго. Ды цяпер не да гэтага было. Набліжалася 2-я Сустрэча (тады Су-стрэчы яшчэ не называліся Сустрэчамі Беларусаў Паўноч-нае Амэрыкі), якую ладзіла ЗБК й БАЗА ў Таронта. Він-цук заняты, заангажаваны ў падрыхтоўцы да яе.
    2-я Сустрэча Беларусаў адбылася 1-2 верасьня 1956 году ў Таронта, ды й на Centre Island - Цэнтральным Во-страве, што блізка яго. У той час Саветы праводзілі інтэн-сыўную агітацыю «За вяртаньне на Радзіму». У сваім да-кладзе «Мы ня вернемся пад савецкую акупацыю», прачы-таным на ўрачыстым Сходзе Сустрэчы, др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч аналізуе тактыку й прычыны настойлі-вых дамаганьняў да павароту эмігрантаў у Савецкі Саюз і адносіны эмігрантаў да гэтае акцыі. На тым Сходзе, па-мятаю, меў даклад і др. Янка Станкевіч, гэтаксама, як і Вінцэнт, калішнейшы Пражак.