Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Апрача ўрачыстага Сходу Сустрэчы, цікавай была па-ездка параплавам усіх удзельнікаў Сустрэчы на Centre Island - на прыроду. Пад адкрытым небам адпраўлялася Багаслужба. Слухала яе шмат вернікаў, бо Сустрэча была вельмі люднай. Багаслужба асабліва памятная й важная тым, што першы раз чула я, як з сотні грудзей узьнімала-ся ў неба малітва «Магутны Божа!». Чула гэта першы раз і канадыйская зямля.
Наша прыстанішча — Бэры
Пасьля Сустрэчы пачынаецца нашае «хадзеньне па муках». Кожную нядзелю едзем зь Вінцуком аўтобусам у адно зь мястэчак, што блізка Таронта. Гутарым зь людзьмі, аглядаем эвэнтуальныя аб’екты, на закладзіны дэнты-стычнай практыкі. Кожны раз не ляжыць мне на сэрцы 194
ўсё тое, што бачым, і кожны раз мне ўсё робіцца болей сумна й безнадзейна.
Быў канадыйскі дзень падзякі - Thanksgiving Day, што прыпадае кожны год на другі панядзелак кастрычніка. Зранічкі Вінцук будзіць мяне: «Раіска, уставай, пае-дзем,...». He хачу ўставаць, кажу: «Хоць адзін вольны дзень адпачынем. Надаела гэта езьдзеньне без рэзультату.» Він-цук налягае: «Сёньня паедзем у Орылью й Бэры, уставай, паедзем.» У яго заўсёды ўсё расплянована, куды паедзем, што будзем рабіць. I як у ЗБК, хоць не старшыня, але неўзаметку ўсім кіруе, гэтак і са мною.
Паехалі аўтобусам сьпярша ў далейшую Орылью, і, вяртаючыся назад, заехалі па дарозе ў Бэры. А Бэры, як кветка, цьвіце ў сонцы чырвона-залацістым цьветам кля-новых лістоў! - «Тут хачу быць!» - кажу. I Вінцуку тут па-дабаецца, але паводле яго трэба сьпярша даведацца, коль-кі тут дэнтыстаў, а ці яны хочуць, каб яшчэ хто сюды прыехаў...? Для мяне гэтыя пытаньні - засьцярогі былі, і зусім слушна, неістотнымі. У кітайскім рэстаране зьелі мы “Thanksgiving dinner” - сьвяточны абед, пахадзілі па гора-дзе, аглядалі дамы, што на продаж. Калі-б што адпавед-нае натрапілася, можа й купілі-б. А грошаў, як на зада-так, на дом і на апаратуру ў дэнтыстычны габінэт, ня хо-піць, пажычым у Беларускай Касе. Пляны растуць.
У тым жа тыдні Вінцук скамунікаваўся з дэнтыстыч-най кампаніяй, і з прадстаўніком яе Містэрам Рэй Мэк Тэ-вішам, паехалі ў Бэры шукаць адпаведнага мейсца на «офіс». Знайшлі яго на другім паверсе, над крамай на цэн-тральнай вуліцы Данлёп. Хоць у добрым мейсцы, але вы-далося яно мне малым і няпрыветлівым. На большае мейс-ца трэба больш грошаў, вырашылі на ім затрымацца. У пошуках кватэры прыехаў раз Вінцук з Бэры й ўсхвалява-на кажа: «Знайшлі прыгожы дом у добрым мейсцы. Пае-дзем, паглядзіш!» Як толькі ўвайшлі мы ў дом, і я пабачы-ла элегантна закругленыя на другі паверх сходы, ды ўсю калішнейшага Віктарыянскага ангельскага стылю архітэк-туру, адразу здэцыдавалася, што хачу якраз гэты дом.
I не дарма я адразу спадабала й Бэры, і наш дом. Тут мы пражылі шчасьліва 32 гады, аж пакуль Бог не сказаў: «Досыць, твая, Вінцук, пілігрымка скончана...»
3-га сьнежня 1956 году купілі мы гэты дом на 54 Mary Street, Barrie, Ontario. Вінцук рабіў у доме рамонты, а я працавала ў Таронта й на канецтыдні прыяжджала дамоў
195
Рэзыдэнцыя Жук-Грышкевічаў у Бэры, Канада.
Дом у віктарыянскім стылі Жук-Грышкевічаў у Бэры, Канада.
3 часоў каралевы Вікторыі стаіць перад домам Жук-Грышкевічаў чыгунны стоўп для прывязваньня коней.
196
у Бэры. Зайшла ў дом і расплакалася, бо ў ім было так шмат пылу, што й бачыць нічога нельга было. Вінцук зьдзіраў старую тынкоўку...
Каляды 1956 году сустракалі мы першы раз у сваім собскім доме. Тады было радасна на душы, а цяпер, як гэ-та ўспамінаю - вельмі сумна. I цяпер набліжаюцца Каля-ды й першы раз сустракаць іх буду бяз Вінцука... У траве-ні 1957 году пачала я дэнтыстычную практыку ў Бэры. Мой дэнтыстычны габінэт, з лябараторыяй і пачакальняй, уладзілі мы ў сваім прасторным і прыгожым доме. У Бэры - у гэтым англасаскім гарадку знайшлі мы й духовае прыстанішча - рыма-каталіцкі касьцёл Сьвятое Марыі.
Дзень Герояў Беларусі.
Вінцэнт Жук-Грышкевіч у першым радзе трэці зьлева. Садбуры, 1956.
I жыцьцё ў ЗБК не стаяла на мейсцы. У 1958 годзе ўрачыста адзначалі мы 40-я ўгодкі абвешчаньня дзяржаў-най незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. У Канаду прыехаў Старшыня Рады БНР інж. Мікола Абрамчык. Затрымаўся ў нас у Бэры. Старыя, яшчэ з Прагі, сябры шмат з сабой гаварылі й дыскутавалі. У часе святкаваньня 25-га Сакавіка даклад меў др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, а пасьля яго прамаўляў Старшыня Рады БНР інж. Мікола Абрамчык. У гэтым годзе ЗБК адзначала 10-я
197
ўгодкі свайго існаваньня. У гэтым годзе ЗБК й БНА дагаварыліся супольна адзначыць угодкі Слуцкага Зброй-нага Чыну. У жніўні 1959 году быў куплены другі, куды большы, як папярэдні на 1000 Дандас вуліцы, беларускі дом на 524 St. Clarens Avenue, Toronto. Дом гэты, названы Беларускім Рэлігійна-Грамадзкім Цэнтрам, быў высьве-чаны 22-га лістапада пры ўдзеле Архіяпіскапа БАПЦ Уладыкі Васіля. (Першы беларускі дом на 1000 Дандас, быў прададзены.)
Сьмерць Эдварда Будзькі
«У нядзелю 19 кастрычніка» - як паведамляе газэта «Бацькаўшчына», Мюнхэн, 44 (430), 1958 г. - «у сьвятліцы Беларускага Дому беларусы Таронта выслухалі цікавы да-клад аб жыцьці й дзейнасьді сьв. пам. Эдварда Будзькі.
Дакладчык др. Жук (Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Р.Ж.-Г.) не пашкадаваў часу й дарогі, каб пазнаёміць прысутных аб слаўнай працы нябожчыка на карысьць беларускага народу.»
«Сьв. пам. Эдвард Будзька
(з дакладу др-а Жука, 19.10. у З.Б.К. у Таронце)
14 жнівеня г.г. (1958) у Чыкага памёр ведамы белару-скі дзеяч Эдвард Будзька. Гэтая сьмерць прынесла белару-скай справе вялікую страту ў агульна-нацыянальным за-сягу, бо шматгадовая дзейнасьць нябожчыка была зьвяза-на з нашым нацыянальным і вызвольным рухам.
Эдвард належаў да піянераў беларускага руху. Радзіў-ся ў 1882 годзе ў мястэчку Будславе Вялейскага павету. Быў равесьнікам Янкі Купалы й Якуба Коласа, зь якімі супрацоўнічаў у «Нашай Ніве», але быў старэйшым наша-ніўцам і належаў да старэйшых беларускіх дзеячоў. Ен быў актыўным беларусам перад 1905 годам, ужо ў 1901 годзе зарганізаваў беларускую калёнію ў Рызе.
Жыцьцёвы шлях нябожчыка быў нялёгкі, хоць гэтага па ім і ня было відаць: заўсёды жывы й рухлівы, энэргіч-ны, з новымі ідэямі й сьмелымі праектамі й плянамі - ён ніколі ня скардзіўся на свой лёс, а заўсёды шукаў чагось новага, заўсёды ішоў наперад. 3 пачатковай асьветай па-кінуў родны Будслаў, пайшоў у шырокі сьвет у раньняй
198
маладосьці. I ня згубіўся. Ня толькі здабыў асьвету самаа-дукацыяй і знайшоў сабе мейсца ў жыцьці, але й выцяг-ваў у людзі й спрычыніўся да адукацыі шматлікіх белару-саў, каб працавалі, як ён сам, для свайго народу. Ягоная-ж дзейнасьць у беларускім жыцьці была такая разнастайная, што, здаецца, няма дзялянкі, да якой ён не прыкладаў свае рукі. Ен - грамадзкі дзеяч і арганізатар, пашыральнік беларускай сьведамасьці, кніжкі й газэт, пу-бліцыст, рэдактар-выдавец беларускай газэты «Дзяньніца» ў Петраградзе ў 1916 годзе, а ў 1920 - «Беларускай Думкі» ў Вільні. Ен займаўся рознымі сялянскімі справамі й гас-падарчымі, арганізаваў каапэратывы й выбіўся на аднаго з найлепшых каапэратараў на Беларусі. Пазьней каапэра-цыі ўдзяляўся найбольш, працаваў у гэтай дзялянцы да вайны 1939 году. У каапэратывы ён нёс ня толькі фахо-вую параду, але й беларускую кніжку й газэту - нацыя-нальную сьведамасьць. Сам аўтар гэтага дакладу ўжо ў 1912 годзе навучыўся чытаць пабеларуску на «Беларускім календары» і нумарах «Нашай Нівы», якія трапілі ў яго-ныя рукі дзякуючы Эдварду Будзьку.
Калі ў часе першай сьветавой вайны масы беларусаў эвакуюцца ў Расею й рассыпаюцца па яе абшары, Эдвард Будзька адным зь першых ідзе ім на спатканьне з ма-ральнай і матар’яльнай дапамогай, закладаючы «Белару-скі Камітэт Пацярпеўшых ад Вайны». Дзякуючы гэтаму Камітэту беларусы ў Расеі трымаюць сувязь із сваім нацы-янальным рухам і бяруць удзел у важных падзеях у часе Расейскай рэвалюцыі й пазьней.
Дзейнасьць Эдварда Будзькі не абмяжоўваецца да якойсь аднэй мясцовасьці, што праўда, найбольш праяўля-ецца ў Вільні, Рызе, Петраградзе й Будславе, дзе ён най-больш прабываў, але прамянюе й у іншых пунктах на Бе-ларусі й за ейнымі межамі - ці то ў Менску й меншых бе-ларускіх асяродзьдзях, ці то ў Бэрліне, Коўне, Дзьвінску й на эміграцыі. Таму імя Эдварда Будзькі было ўсюды веда-мым і папулярным.
Ён адчуваў сваёй душою ўсе патрэбы беларускага руху. Зьяўляўся там, дзе гэтыя патрэбы выступалі найвастрэй. Браўся за тое, што ў даную хвіліну, у даных абставінах было найбольш неабходным, найбольш пякучым. Вычуваў ён гэта з надзвычайным зразуменьнем і сьмела й рашуча прыступаў да дзеяньна. I нішто, здавалася, не магло стры-маць ягонай дзейнасьці. Калі ў 1921 годзе палякі выкіну-
199
лі яго ў ліку 33 беларусаў і летувісаў зь Вільні ў Летуву, ён праяўляе сваю беларускую дзейнасьць спачатку ў Коў-не, а пазьней Дзьвінску.
Нябожчык пакінуў таксама вялікі сьлед у змаганьні за беларускую школу. Браў удзел у арганізацыі беларускіх пачаткавых школ, быў кіраўніком беларускіх настаўніцкіх курсаў у Дзьвінску, але найбольш праявіў сябе ў гэтай дзялянцы пры арганізацыі Беларускай Гімназіі ў Будсла-ве. Было гэта ў 1917-1919 гадох.
Беларуская нацыянальная сьведамасьць у Будславе й ваколіцах, дзякуючы Эдварду Будзьку, даўно ўжо запусь-ціла глыбокія карэньні. Нядаўная рэвалюцыя стварыла спрыяльныя абставіны да гэтага, аднак патрэбна была ініцыятыва, актыўнасьць і ахвярнасьць, каб арганізаваць беларускае школьніцтва. Але Эдвард Будзька не задаваль-няецца пачаткавай школай. Ен адразу сягае па сярэд-нюю. Калі ўзяць пад увагу, што Будслаў - гэта невялікае мястэчка (каля 1000 жыхароў), паложанае далёка ад боль-шых местаў і што не магло марыць дагэтуль аб чатырох-клясовай школе гарадзкога тыпу - дык плян заснаваньня тут беларускай гімназіі выглядаў занадта сьмелым. У Буд-славе ня было ані адпаведнага будынку для гімназіі, ані вучыцялёў, ані сродкаў на абсталяваньне, на кнігі ды школьныя прылады. Праўда, Будслаў з ваколіцамі меў каталіцкае насельніцтва, якое не зачапіла русыфікацыя, а палянізацыя праз касьцёл і двор кранула павярхоўна некалькі трацьціярак ды нялічных панскіх служак. На-цыянальная сьведамасьць і цяга да навукі, як было ўжо сказана, была значная, аднак нікому ў галаву ня пры-шло, што трэба пачынаць адразу зь гімназіі; людзі не ра-зумелі патрэбы й значаньня такой школы - ды некаторыя навет слова «гімназія» блыталі з словам «гімнастыка». Таму шмат якія будслаўцы гаварылі, што няма тут падрыхтава-нага грунту пад гімназію. Гэта была восень 1917 году, ад лютаўскай рэвалюцыі прайшло толькі некалькі месяцаў, якія не маглі згладзіць цемнату й безпрасьвецьце створа-нае расейскай рэакцыйнай палітыкай за амаль паўтара стагодзьдзя. Аднак Эдвард Будзька не пабаяўся ўсіх гэтых цяжкасьдяў, бо ён ведаў, чаго хацеў, ведаў чаму ў Будсла-ве трэба адкрыць беларускую гімназію. Ён знаў, што бела-200