Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
...Патрэбны мне будуць: лісты Рагнеды (яны ўсе ў ад-ным канвэрце з напісам, зьверху), мікрафільм кніжкі: Клейнбарт «Молодая Белоруссня» (мікрафільмы ў асобных папяровых пушках) і адзін каляндарык - Notes z 1945 го-ду з Італіі. Там ёсьць адрасы й тэлефоны, мне патрэбныя. Калі гэта ня цяжка, папрабуй знайсьці ўсё гэта і прывязі, калі-б прыяжджала хутка.
А цяпер з Богам, заставайся здаровая й вясёлая!
Абыймаю й цалую моцна - Твой Вінцук.»
16.10.1954.
«...Атрымаў сёньня Твой ліст, у якім ты апісваеш бла-гую сытуацыю каля царквы. Для мяне гэта ўсё зразумела. У вас жа ня масавая работа, а работа невялікай групы адзінак. Са стараны... праціўнікаў трэба спадзявацца ўся-кіх напасьцяў... Царква ўтрымаецца, калі ўтрымаецца
183
група, што яе стварыла, і будзе паважна адносіцца да сва-іх абавязкаў адносна царквы. Самае важнае, каб групоўка (Авангард, Р. Ж.-Г.) трымалася моцна гэтай пазыцыі, a апрача таго старалася пашыраць свой круг, здабываючы для падтрыманьня царквы іншых, на якіх можна ўплы-ваць і прыцягнуць. Дзеля гэтай справы варта склікаць групоўку, на якой пытаньне гэта трэба паставіць рабром. Пасьля сходу групоўкі варта зрабіць шырэйшы сход - сход вернікаў, падгатаваўшы да ўдзелу ў ім іншых, якіх удас-ца прыцягнуць. Я разумею пад гэтым: сем’і з групоўкі, сям’ю Слаўкоў (вельмі важна, каб яе замацаваць пры цар-кве, выбраўшы мо’ старога Слаўка на старшыню ці сакра-тара царкоўнага камітэту, а мо’ й чымсь іншым прымаца-ваць), ды і іншых,каго можна. Трэба старацца стварыць групу вернікаў хоць мо’ невялікую, але пэўную й моцную. У якую форму ўняць - ці царкоўны камітэт, ці брацтва -даўшы яму выразны праваслаўны назоў - вам на месцы відаць лепш. Трэба, каб гэтыя людзі былі ў курсе ўсіх царкоўных спраў, нават грашовых. Трэба разьбіць у іх усякія сумлівы, у тым ліку й адносна грошы, за якія ку-плены дом. Трэба, каб яны відзелі кожную капейку, пры-ходзячую і выходзячую, тады яны ня толькі ня будуць мець сумліву самі, але іх будзе абураць усякі паклёп. Гэта была памылка, што затойвалася, нібы дзеля тактоўных прычын, як згарусьцілася сума на куплю дому. Гэту па-мылку трэба паправіць на адным са сходаў, даючы падра-бязную справаздачу з удакумэнтаваньнем. Тых, якія ма-юць сумлівы — найлепш было-б выбраць у царкоўны камі-тэт, калі яны аўтакэфалісты, ды ўзваліць на іх хоць частку грашовых апэрацыяў. Гэта справа цяжкая, скам-плікаваная, аднак якісь выхад зь яе трэба знайсьці. Ска-лаціўшы хоць невялікую, але сталую групу вернікаў, па-казаць, што вам не залежыць на іншых людзях, не ганяц-ца за імі і не прасіць. Адно рабіць сваё стала й упарта. Пагоня за людзьмі прыносіць адваротны вынік. Выкары-стайце ўрачыстасьць адкрыцьця дому, каб парушыць па-клёпы, але не палемізаваць, а па прыкладу Уладыкі па-маліцца за тых, што зло чыняць. Гэтыя думкі можаш вы-казваць ад сваяго імя, не ўспамінаючы мяне.
У мяне нічога новага, чуюся добра. Жадаю ўсяго най-лепшага.
Абнімаю й цалую - Твой Вінцук.» 184
08.11.1954.
«...Сёньня працавалі ў траіх толькі. Запруднік паехаў у Лювэн жаніцца, а Галіна зь ім да кампаніі. Заўтра вер-нуцца.
...Скарэй ужо прыяжджай, бо мне надаела адзінота. Але самалётам не ляці...»
«Пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына»
Пад такім загалоўкам газэта «Бацькаўшчына» падае 5 сьнежня перададзеную 27 і 28 лістапада 1954 году радыя-станцыяй «Вызваленьне», а прысьвечаную 34-м угодкам Слуцкага паўстаньня, аўдыцыю наступнага зьместу:
«У кажным годзе дзень 27-га лістапада беларусы ў вольным сьвеце прысьвячаюць памяці герояў Беларусі -усім тым, што пайшлі паміраць і церпяць і паміраюць ця-пер, каб жыла Бацькаўшчына. I мы ім прысьвячаем на-шу сяньняшнюю праграму.»
Далей ішлі: жалобны марш «Сьпі пад кургаман геро-яў», дэклямацыя верша А. Будзіча «Над магілай герояў» і пасьля яе зьмест дакладу:
«Чалавечая вольнасьць, свабода слова й дзеяньня, пра-ва быць гаспадаром у сваёй хаце й на сваёй зямлі - дара-жэйшыя за ўсё, навет за жыцьцё. Нашы продкі змагаліся за гэту вольнасьць і права цэлымі стагодзьдзямі. I калі выбухла рэвалюцыя 1917-га году, а расейская імпэрыя распалася - беларусы, як і іншыя народы гэтай імпэрыі, прыступілі да вырашэньня свайго лёсу.
У сьнежні 1917 году быў скліканы ў Менску Першы Усебеларускі Кангрэс, на якім 1800 дэлегатаў выявілі во-лю беларускага народу, што іх выбраў, будаваць вольную й незалежную беларускую дзяржаву. Аднак яны не змаглі правясьці сваёй работы да канца, бо бальшавікі, якія ста-раліся захапіць уладу на Беларусі, кінулі на Кангрэс свае ўзброеныя палкі, каб здушыць волю народу, разагнаць на-родных выбранцаў. Усё-ж Усебеларускі Кангрэс пасьпеў выбраць сваю Раду ў ліку 71 асобы, якой і перадаў усе свае паўнамоцтвы давесьці да канца будаваньне белару-скай дзяржавы. На падставе гэтага Рада Кангрэсу 25 са-кавіка 1918 году абвесьціла на ўвесь сьвет незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі - БНР, і пачала аргані-заваць уладу на мясцох.
185
Але на Беларусі тады змагаліся чужыя сілы: немцы і бальшавікі пустошылі край. Пазьней-жа бальшавікі з паля-камі вялі вайну на беларускай зямлі за ўладу над ёй і ўрэш-це пачалі дагаварвацца, каб падзяліць Беларусь між сабой. Як адны, так і другія арыштоўвалі сяброў Рады БНР, лікві-давалі яе ворганы на мясцох. Урад БНР мусіў выехаць за-граніцу, адкуль кіраваў змаганьнем з напасьнікамі. А зма-ганьне гэтае крывавіла ранамі па ўсёй Беларусі. Выбухалі паўстаньні, якія хоць былі жорстка здушаны ў вадным мес-цы — паўставалі ў другім. Крывавілі ў паўстаньнях Віцеб-шчына, Магілёўшчына, Гомельшчына ды Меншчына. Але найлепш зарганізаваным і найтрывалейшым было паўстань-не Слуцкае, таму мы яму і ўдзяляем найбольш увагі.
Случчына выявіла найвялікшую нацыянальную сьве-дамасьдь і найбольшую актыўнасьць у будаваньні БНР. Пасьля абвешчаньня незалежнасьці БНР 25-га сакавіка 1918 году ў Слуцку паўстае Беларускі Нацыянальны Ка-мітэт на чале з Жаўрыдам, як мясцовы ворган ураду БНР. Бальшавікі, якія пачалі змагацца з БНР ад пачатку яе паўстаньня, зьліквідавалі гэты Камітэт і арыштавалі Жаўрыда. Калі-ж бальшавікі пад націскам польскіх войск адыйшлі із Слуцку - Жаўрыду ўдалося ўцячы з бальша-віцкага вастрогу і Беларускі Нацыянальны Камітэт у Слуцку ўзнавіў сваю дзейнасьць.
Але вось у лістападзе 1920-га году палякі з бальшаві-камі пачалі дагаворвацца аб міры і падзеле Беларусі. Бе-ларускі Нацыянальны Камітэт у Слуцку зарэагаваў на гэ-та зваротам да народу і скліканьнем, народнага зьезду Случчыны. 14-га лістапада сабралася 107 прадстаўнікоў Случчыны разам з камісарам ураду БНР Жаўрыдам. Зьезд вынес такую рэзалюцыю:
«Першы Зьезд Случчыны, скліканы ў ліку 107 асобаў, вітае Найвышэйшую Раду Беларускае Народнае Рэспублі-кі й заяўляе, што ўсе свае сілы аддасьць на адбудову Бацькаўшчыны; катэгарычна пратэстуе супраць заняцьця нашае Бацькаўшчыны чужацкімі й самазванымі савецкі-мі ўладамі. Хай Жыве вольная, незалежная Беларуская Народная Рэспубліка ў яе этнаграфічных межах!».
У дэклярацыі-ж з 21-га лістапада зьезд выявіў сваю станоўкую волю бараніць незалежнасьць БНР і інтарэсы сялянства «... ад гвалту з боку чужаземных захопнікаў і ў выпадку патрэбы навет сілаю аружжа, ня гледзячы на лічбовую перавагу ворага...»
186
Калі-ж бальшавікі пачалі пасоўвацца на захад, займа-ючы новыя тэрыторыі Беларусі, Рада Случчыны кінула заклік да народу, каб увааружаўся, і прыступіла да арга-нізацыі І-ай Слуцкай дывізіі. Пад сьцягамі БНР сабралося каля 10 тысяч жаўнераў. Аб запале Случчакоў сьведчыць факт жывога ўдзелу жанчын у гэтым збройным руху. Маткі й сёстры жаўнераў дарылі слуцкім аддзелам вышы-тыя іх рукамі сьцягі з напісам: «Тым, што першыя паўста-лі й пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына».
27 лістапада Слуцкая дывізія ўступіла ў бой з бальша-вікамі. Было адабрана ад ворага мястэчка Цімкавічы й іншыя пункты. Фронт расцягнуўся на 100 кілямэтраў. Чырвонаармейцы пераходзілі на бок случчакоў. Тады бальшавікі кінулі ў бой свае найбольш адданыя камуні-стычныя палкі й аддзелы з перавагай кітайцаў. Пад наці-скам лічбовай перавагі ворага случчакі адступілі да ракі Лань. Аднак зацятыя баі трывалі да 28 сьнежня. Былі кі-нуты новыя бальшавіцкія дывізіі, а случчакі ня мелі пад-могі ніскуль. Іх заклікі аб помачы да заходніх дзяржаваў былі збытыя маўчаньнем. Нічога не заставалася ім, як пе-райсьці польскую лінію. Там слуцкая дывізія была раз-зброена й інтэрнавана. Аднак ня ўсе паўстанцы пайшлі на разаружаньне. Некалькі тысяч іх разыйшлося па лясох Случчыны й іншых паветах. На падставе савецкай прэсы можна сьцьвердзіць, што вогнішчы беларускіх паўстанцаў былі дзейныя доўгія гады, а некаторыя аж да 1926 году. Змаганьне йшло поруч з другім магутным беларускім на-цыянальным рухам, гэтак званай «нацдэмаўшчынай».
Змаганьне беларускага народу за сваю незалежную БНР не давяло да гэтай вялікай мэты. Яно не магло пера-магчы націску палякаў з захаду і бальшавікоў з усходу. Аднак тыя, што памерлі, каб жыла Бацькаўшчына, выя-вілі ў змаганьні за сьвятую ідэю вольнасьці веліч духа й нязломную волю. Злажылі-ж на аўтар вольнасьці найдара-жэйшае, што мелі — сваё жыцьцё. Таму яны сталіся пры-кладам для ўсіх патомных. Таму мы сяньня аддаём ім чэсьць і ўшаноўваем памяць гэтых герояў. Таму мы ім сьпяваем наш нацыянальны гімн, зложаны Слуцкімпаў-станцам - ведамым пісьменьнікам Макарам КАРАУЦО-ВЫМ, замучаным у засьценках НКВД. В. Жук.
(Аўдыцыя закончылася адсьпяваньнем беларускага на-цыянальнага гімну <Мы выйдзем шчыльнымі радамі>).»
(«Бацькаўшчына», Мюнхэн, 45 [227], 5 сьнежня 1954)
187
Раіса ў Мюнхэне
Працаваць кіраўніком беларускае сэкцыі радыя «Вызва-леньне» Вінцэнт Жук-Грышкевіч падпісаў з Амэрыканскім Камітэтам кантракт на адзін год. У травені 1954 году я закончыла ўнівэрсытэт - факультэт дэнтыстыкі — увосені атрымала канадзкае грамадзянства й перад Калядамі далу-чылася да мужа. Мюнхэн, хоць мясцамі былі яшчэ быльлём заросшыя паваенныя руіны, быў багатым, жывым, перад-сьвяточна радасным і прыгожым горадам. Мы мелі кватэру ў калісьнейшым замку на Siebert Strasse 7, у дзяльніды Bogenhausen, насупраць была турэцкая амбасада, якую часамі турбавалі армяне... Блізка быў парк, куды мы зь Вінцуком хадзілі на спацыр. Заўважыла, што Вінцук пачаў падупадаць на здароўі - галаўныя болі, нястраўнасьці. Нэр-вовае напружаньне - казалі. 3 працы прыходзіў змучаны й заўсёды перад вячэрай мусіў паляжаць.