• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    русам патрэбна перадусім інтэлігэнцыя, якой тады было так мала, — пры тым інтэлігэнцыя сялянская, зь нетраў народу. Аб сярэдніх школах у большых мястэчках было каму паклапаціцца, але гэтыя школы для сялянства былі мала даступныя. Таму зусім слушна ён уважаў, што трэба тварыдь беларускія сярэднія школы для сялянства ў са-май гушчы вясковых асяродкаў. Будслаў-жа быў ідэаль-ным мейсцам для гэтай мэты.
    Наш слаўны дзеяч умеў выбіраць адпаведныя мамэнты дзеля правядзеньня сваіх сьмелых плянаў, - а восень 1917 году была вельмі адпаведным часам дзеля арганізацыі бе-ларускіх школ. Рэвалюцыя была яшчэ ў руху, Керанскі тросься, адбываўся бальшавіцкі пераварот ды й немцы бы-лі недалёка. У сталіцы Беларусі йшла гарачая арганіза-цыйная работа, крышталізавалася ідэя незалежнасьці, але ня было яшчэ рашучасьці замацаваньня сваёй беларускай улады. Намінальна прызнавалася па інэрцыі расейская ўлада, якая была тады ў зьменнай стадыі й асаблівай эфэктыўнасьці на Беларусі не праяўляла. Аднак сытуа-цыя магла зьмяніцца ці то з узмацненьнем тэй ці іншай расейскай улады, ці то з прыходам немцаў. Таму трэба было лавіць мамэнт, каб стварыць дакананы факт, ня про-сячы нічыей ласкі, ці канцэсіі. I вучыцялёў цяпер было знайсьці лягчэй, бо з галодных гарадоў уся інтэлігэнцыя ехала на заможную хлебам вёску. Цяжка было праціставіц-ца гэтым аргумэнтам, яны пераканалі й тых, што ня ве-рылі ў магчымасьць заснаваньня гімназіі, і тых, што не разумелі патрэбы яе. Выявілася гэта на агульным сходзе бацькоў у Будславе, якіх Эдвард Будзька пераканаў у патрэбе арганізацыі беларускай гімназіі ды збудзіў іх энту-зіязм да дзеяньня. Ен умеў гаварыць з сялянамі, умеў пе-раконваць іх, а найважнейшае - меў іх давер, быў сваім чалавекам і не аднаму памог у нягодзе ды быў добрай ра-дай, не аднаму памог вызваліцца з акупанцкіх арыштаў.
    Пасьля сходу работа загула. Быў створаны адмысловы камітэт, які пачаў зьбіраць грошы на гімназію, рыхтаваць клясы ў быўшай прыхадзкой школе й будынку воласьці ды упарадкоўваць абсталяваньне. Эдвард Будзька заняўся шуканьнем вучыцялёў. На дырэктара быў запрошаны ве-дамы архэалёг Васілевіч, які скончыў два факультэты ў Маскве й паходзіў зь вёскі Пузыры 7 км. ад Будслава. Была запрошана група вучыцялёў, у якой была родная сястра Э. Будзькі й шмат каму ведамы на эміграцыі Mi-201
    кола Шыла. Падручнікі й школьныя прылады былі пры-везены зь Менску. Эдвард Будзька бываў тады часта ў бе-ларускай сталіцы. I хоць аддаваў свае сілы на арганіза-цыю Беларускай Гімназіі ў Будславе - не занядбоўваў і буйнага тады арганізацыйнага жыцьця ў Менску. Браў удзел ува ўсіх важнейшых беларускіх канфэрэнцыях і зьездах, уключна зь Першым Усебеларускім Кангрэсам.
    Камітэт вырашыў на пачатак адчыніць тры гімназі-яльныя клясы й дзьве пачатковыя. Заняткі мелі распа-чацца па новым 1918 годзе. Распачаліся яны дзесь у сярэ-дзіне студзеня таго-ж году.
    У сакавіку 1918 году прыйшлі немцы. Гімназія з азна-чанымі вышэй клясамі працавала ўжо поўнай парай. Да-кананы факт застаўся фактам. Немцы не рабілі ніякіх пе-рашкодаў у працы гімназіі. Ім было прыемнма, што ў гім-назіі выкладаецца нямецкая мова. Пацьвердзілі гэта нямецкія афіцэры, што час-ад-часу наведвалі лекцыі ня-мецкай мовы. Ад нямецкіх уладаў удалося навет здабыць грашовую дапамогу на гімназію.
    Нямецкая акупацыя прынясла магчымасьць навязань-ня сувязі зь Вільняй, якая была перарвана фронтам ад 1916 году. Віленскае беларускае асяродзьдзе дало Будслаў-скай Гімназіі маральнае падтрыманьне й свае ўплывы. Наагул пэрспэктывы для гімназіі былі вельмі добрыя. Трэба было думаць аб далейшым этапе, а перадусім аб ад-паведным будынку для гімназіі. Як фаховая сіла дзеля гэ-тага быў запрошаны ведамы беларускі архітэкт, сп. інж. Дубейкаўскі. Ён прыехаў у Будслаў і апрацаваў плян двухпавярховага драўлянага будынку для гімназіі. Буд-слаўскія сяляне аддалі пад пляц для гімназіі адрэзкі шну-роў, што даходзілі да вуліцы, на якой мела знаходзіцца гімназія. Агульны сход бацькоў пастанавіў, каб бацькі, апрача аплаты за навуку, адпрацавалі па два дні ад каж-нага вучня пры будоўлі гімназіі, ці то пры вывазцы дрэва й каменьня — для тых, што мелі коней, ці то ручной пра-цай - для мяшчан, што ня мелі коней. I тут работа загу-ла. Яна стрымана была часова толькі выступам мясцовага абшарніка перад нямецкай уладай, якой ён злажыў скар-гу на будслаўцаў, што самавольна высяклі бярвеньне на гімназію ў ягоным лесе. Але праз пару месяцаў немцы адыйшлі на Захад, а за імі выехаў і пан Оськерка.
    Новы 1918/19 школьны год распачаўся нармальна ў верасьні, ужо з чатырмя гімназіяльнымі клясамі й дзьвю-202
    ма пачаткавымі. Навука трывала дзевяць з палавінай ме-сяцаў. Наплыў вучняў быў такі вялікі, што ня было дзе іх зьмясьціць. Ува ўсіх чынных клясах налічвалася панад 350 вучняў. Засяг абшару, зь якога яны паходзілі, дахо-дзіў да 30 км. радыюсам вакол Будслава. А што-ж было-б, калі-б гімназія дайшла да поўнага складу 8 кляс. Запраў-ды тут створана была кузьня беларускай сялянскай інтэлі-гэнцыі.
    Восеньню паказаліся бальшавікі. Яны тады былі яшчэ ў стадыі арганізацыі й не зрабілі вялікіх зьменаў у жыць-ці Будслава. Загадалі толькі, каб гімназія фармальна на-зывалася трудавой школай. Тым часам будынак гімназіі хутка вырастаў. Былі ўжо выведзены сьцены першага па-верху. Тут праявіўся надзвычайны высілак будслаўскага сялянства ды арганізацыйныя здольнасьці Гімназіяльнага камітэту. Зразумела, што за ўсім гэтым як кіраўнік і ін-спіратар стаяў Э. Будзька.
    Лета 1919 году прынясло благія навіны. Урад БНР і ягоны апарат акупанты-бальшавікі й палякі змусілі эмі-граваць, ды пачалі вайну між сабой за жывое цела Бела-русі. Будслаў апынуўся ў засягу ваенных апэрацыяў і трывожна глядзеў на будучыню. 3 усяго відаць было, што прыдзецца паспытаць новай акупацыі - польскай, ад якой беларусы нічога добрага не спадзяваліся. Ведамым было, што з палякамі вернуцца ўсе мясцовыя паны й паў-панкі, што так моцна даліся сялянству ў знакі ў часе ня-мецкай акупацыі.
    Палякі прыйшлі пад восень. Адчуў іх найбалючай Буд-слаў. Будслаўская Беларуская Гімназія была зачыненая. Дошка з гэтым напісам была зьнятая з школьнага будын-ку за пару тыдняў перад пачаткам школьнага году.
    Будслаўская Беларусклая Гімназія праіснавала паўта-ра года, але за гэты час у існуючых клясах была праро-блена праграма двох гадоў. Ускалыхнула цэлым паветам. Пасьля закрыцьця Гімназіі вучні разыйшліся па сваіх ха-тах з жалем на чужую ўладу, што зачыніла ім дарогу да асьветы. Але панесьлі з сабой беларускую кніжку, белару-скую песьню, беларускую нацыянальную ідэю. Шмат якія зь іх, засмакаваўшы духовай стравы ў Гімназіі - не маглі ўжо безь яе абыходзіцца, яны пайшлі ў шырокі сьвет, у пагоні за асьветай і здабылі яе. I тут не аднаму дапамог Эдвард Будзька. Да вынікаў уплыву коратка існаваўшай Будслаўскай Беларускай Гімназіі трэба залічыць і той
    203
    факт, што пазьней пад Польшчай - аж да 1939 году Буд-слаў меў вялікую колькасьць моладзі, што вучылася ў роз-ных школах - сярэдніх і вышэйшых.
    Дзеля паўнаты вобразу варта кінуць вокам і на паза-школьнае жыцьцё ў Будславе ў часе існаваньня гімназіі. Як і трэба было спадзявацца, гімназія зрабіла ўплыў на ўсё насельніцтва, а перадусім на моладзь у пазашкольным веку. Шматлікія дзяцюкі й дзяўчаты вучыліся на агульна-асьветных курсах пры гімназіі. Гімназія ладзіла белару-скія пастаноўкі, канцэрты й вечарынкі. Вучні выдавалі на шапіраграфе свой часопіс «Сьветач». Дырэктар і вучы-цялі чыталі публічныя лекцыі для ўсяго насельніцтва. Моладзь пазашкольнага веку арганізавала свой клюб «Вя-ночак», бібліятэку, хор, струнны аркестр і драматычны гурток. Культурнае жыцьцё ў Будславе біла поўнай кры-ніцай. Кажную нядзелю ладзіўся беларускі спэктакль ці канцэрт. У часе-ж прынагодных зборышчаў сялянства, як кірмашы й фэсты, лучыліся сілы Гімназіі й пазашколь-ныя. Так было, напрыклад, на далёка-ведамым будслаў-скім фэсьце 2 ліпеня ў 1918 годзе, калі зьехалася да 10,000 людзей. Вучні прадавалі на рынку беларускія кніжкі. Пасьля імшы дырэктар Гімназіі прачытаў для на-роду публічную лекцыю з архэалёгіі. Надвечар драматыч-ны гурток даў беларускую пастаноўку, а вечарам адбыўся канцэрт з удзелам струннага аркестру й хору, які закон-чыўся танцамі. Уражаньні з усяго бачанага й чутага на тадышнім будслаўскім фэсьце доўга камэнтаваліся па ўсім павеце й навет у такіх глухіх вёсках, дзе раней нічога ня было ведама пра беларускі рух.
    Так будавалася й расла беларуская справа ў Будславе й ваколіцах. На працягу двох гадоў тут адбывалася цэлая рэвалюцыя, пачынальнікам і кіраўніком якой быў Эдвард Будзька. Цешыліся будслаўцы з сваей працы, а разам зь імі цешыўся іх духовы правадыр, бачучы ўраджай з таго, што сеяў на працягу 20 год. Успамінаючы, што рабілася тады ў Будславе - мімавольна паўстае пытаньне: што ста-лася-б зь Веларусяй, калі-б гэтую рэвалюцыю ня здушылі акупанты з усходу й захаду, калі-б такія людзі, як Эдвард Будзька маглі праводзіць свае сьмелыя пляны бязь ніякіх перашкодаў па ўсім беларускім абшары? Напэўна белару-204
    сам ня трэба было-б тады вандраваць па нявольных і вольных краінах сьвету.
    Дакладчык наўмысьля спыніўся над Будславам, каб шырэй прадставіць адзін з адрэзкаў дзейнасьці Эдварда Будзькі - найбольш яму ведамы. Розных адрэзкаў дзей-насьці нашага вялікага дзеяча было нямала. I напэўна на эміграцыі ёсьць людзі, што былі ўдзельнікамі, або сьведка-мі іх. Таму было-б вельмі пажадана, каб яны падзяліліся зь беларускім грамадзтвам тым, што ведаюць пра ягонае жыцьцё й дзейнасьць. Гэта ня толькі папоўніла-б вобраз гэтай дзейнасьці, але й было-б значным укладам у гісто-рыю беларускага руху. Маючы гэта на ўвеце, дакладчык толькі агульна гаварыў пра дзейнасьць Эдварда Будзькі ў часе апошняў нямецкай акупацыі й у часе прабываньня яго на эміграцыі, пакідаючы шырэйшае слова для тых, што былі сьведкамі гэтай апошняй дзейнасьці.
    Эдвард Будзька вызначаўся надзвычайнымі рысамі ха-рактару. Фізычна ён быў малога росту, сьціплым і над-звычай мала вымагаючым для сябе: ня гнаўся за раскош-ным жыцьцём. Еў скромна - быў вэгэтарыянцам і абсты-нэнтам, ня курыў - ды нават унікаў гарбаты, піў ваду або малако. Апранаўся чысьценька й акуратна, але ня любіў франтарства. Унікаў усяго, што было шкодным фізычна й духова ці то дзеля яго самога, ці для іншых. Але якая ве-ліч духа й сэрца была ў гэтага чалавека! Якая адзыўчы-васьць на чужую бяду, на крыўду людзкую! Чужое ня-шчасьце ён перажываў, як сваё. Яго жаданьнем было, каб кажны быў шчасьлівы. Ен цешыўся чужым шчасьцем, як сваім і ніхто хіба ў яго не заўважыў навет найменшай ноткі зайздрасьці, або помсты. Колькі людзей прыпомняць ягоную помач, ахвярнасьць, добрадзейнасьць ды адзыўчы-васьць на чужую бяду! I тыя, якіх ён, наражаючы сябе на небясьпеку, вызваліў з арыштаў у часе розных палітыч-ных зьменаў, і тыя, што былі ў бядзе й дзякуючы яму атрымалі працу, і тыя, што дзякуючы яму дабіліся асьве-ты, і тыя, што зь яго парадай знайшлі жыцьцёвы шлях, і яшчэ шмат якія, што бачылі ў яго асобе прыяделя, пава-дыра, дарадніка й лекара на розныя беды. Зь ягонага жыцьця й дзейнасьці плыла глыбокая гуманнасьць, яна адбівалася ў яго шляхотных рысах твару. Ягоны патрыя-