• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    «... Дзякю Табе за справаздачу з куплі дому і з Касы. Я здаю сабе справу з тае вялікаге работы, якую прарабілі групоўка (Авангард, Р. Ж.-Г.) і ЗБК...
    Пішу Табе кораценька, бо зьбіраюся выехаць у Розен-гайм на сяньня й заўтра. У мяне госьціць др. Станкевіч з сям’ёй, зь імі я й выеду разам. Вярнуся заўтра. Тулюся й цалую моцна.
    Твой Вінцук.»
    17.08.1954.
    «... У суботу паехаў із Стасем (Станкевічам) да яго ў Розенгайм. Шукаў грыбоў, якіх няма, а ў нядзелю лавіў рыбу. Надвор’е было благое, дождж ды сьцюжа. Злавіў 5 рыбак, зь якіх дзьве парадачныя... Вярнуўся ў нядзелю...
    Вечарам быў на «парты» шэфаў і дырэктароў аддзелаў Радыя ды шэфаў нацыянальных сэкцыяў. Прычына: Украінцы ўрэшце пайшлі ў паветра (тры месяцы пазьней
    177
    за нас). Аказія не абы якая, бо ўрэшце апошняя сэкцыя (украінская) пайшла ў паветра, і такім чынам сям’я пад-савецкіх народаў у радыё «Вызваленьне» прадстаўлена поўнасьцьцю...»
    21.08.1954.
    «...Я Табе пісаў ужо, што замест падаркаў на ўгодкі на-шага шлюбу - лепш ахвяраваць штось у нашу царкву і абяцаў Табе ікону. Сяньня я знайшоў адпаведную і купіў. У панядзелак яна будзе выслана табе лятунскай поштай, а кіёт да яе і два падсьвечнікі - звычайнай. Такім чынам ты атрымаеш ікону перад 4.9., і зможаш ахвяраваць яе нашай даркве... На адвароце можаш прыклеіць картку з напісам: «Дар ад Раісы і Вінцэнта Жук-Грышкевічаў для Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Таронта ў дзень першых угодкаў іх шлюбу, 04.09.1954.». Або зрабі, як захочаш. Мне здаецца, што ікона гэта адпа-ведная. Яна са Смаленска (магчыма Смаленскай Божай Маці). Выраз твару Маці Божай - такі наш, спакойны, добры... Гэта самае лепшае, што я мог знайсьці. Такім чы-нам больш Табе нічога на гадавіну ня прышлю. Гэтым разам прымі гэты падарак і ахвяруй у царкву ў адзнаку тэй Божай апекі й помачы, якой мы былі абдораны праз год нашага жанімства...»
    25.08.1954.
    «... Быў тут Мр. Дрэгэр (той, што наймаў мяне на рабо-ту ў Нью Ерку) праз два тыдні. Нагаварыў мне й нашай сэкцыі камплемэнтаў... Але я ня быў зь яго задаволены, зь яго нявыразнага адношаньня да нацыянальных праблем. Я зь ім ня цацкаюся, кажу, што думаю, і па меры магчы-масьці стараюся праводзіць сваё ў жыцьцё. I ня гледзячы на гэта яны мяне шануюць, цэняць і лічацца са мной...»
    28.08.1954.
    «...Пакуль «Беларускі Эмігрант» ня выходзіць, «Баць-каўшчына» можа быць выкарыстана для ўсіх вашых абве-стак і справаздачаў. Стась (др. Станкевіч, Р. Ж.-Г.) і ўсе тут, гэта-ж вашы сапраўдныя аднадумцы. Гэта абсурд лі-чыць нас усіх чужымі. Пагавары аб гэтым з групоўкай (Авангардам, Р. Ж.-Г.): з Ганьком, Акулам, Грыцуком...»
    178
    07.09.1954.
    «...Суботу й нядзелю правёў у Розенгайме. Лавіў рыбу й загараў. Учора й сяньня мелі рыбны абед. Прызнаўся Ста-сю аб сваіх угодках (шлюбу, 04.09. - Р. Ж.-Г.). Быў там Кабычкін (стары беларус з Аўстрыі) і сусед Стася, зь якім я лавіў рыбу. На нашу інтэнцыю выпілі па чарцы й заку-сілі сьвежай рыбай... У нядзелю паехалі на іншае мейсца за 10 км. Там быў добры ўлоў. He магу дараваць толькі, што ў мяне ўзяўся вялікі карп, калі я яго цягнуў - ён бэ-стыя загнуў кручок і сарваўся. А карпы тут смачнейшыя, як у Канадзе...»
    16.09.1954.
    «...Я ўжо пісаў Табе, што Чайкоўскі за два абразы (іко-ны) хоча 300 нямецкіх марак. Мы маем толькі 80. Без прысылкі з Таронта грошы - нельга ў яго нічога заказ-ваць. Тут у Аўсбургу беларусы будуюць царкву. Ім такса-ма трэба было ападаткавацца. Абразы — гэта справа з а. Міхалам і Грыцуком. Можа вы іншы спосаб знойдзеце. A пакульшто бывай здарова.
    Тулюся й цалую моцна. Твой Вінцук.»
    21.09.1954.
    «...Нічога ня пішаш, скуль у Цябе пэўнасьць, што 12.10. пазавуць Цябе ў суд. Даў бы Бог, каб так было. Мо-жа тады ў канцы кастрычніка мы злучыліся-б, і адышлі-б на бок і адзінота й Тваё неспакойства за мяне. Ня маеш паняцьця, як я чакаю Твайго прыезду.
    Сяньня прыехаў на працу ў радыё Запруднік. У кан-цы месяца прыедзе Цьвірка, а ў канцы гэтага тыдня мае прыехаць Мікола на якісь час.
    Выбач, што перарываю, вочы клеяцца. Тулюся да Цябе й цалую моцна. Твой Вінцук.»
    24.09.1954.
    «...Мінулы тыдзень быў вельмі цяжкі. Здарылася ня-шчасьце, - хавалі мы свайго супрацоўніка сьв. пам. Ляво-на Карася. Ен у нас быў перакладчыкам. Што зь ім зда-
    179
    рылася - цяжка сказаць... Досьць таго, што знайшлі яго затопленага ў рэчцы. Сьледзтва й мэдыцынская аўтопсія не знайшлі ніякіх сьлядоў насільства ці параненьняў, та-му прыпушчаюць, што сьмерць наступіла ў выніку сама-губства. Што-б там ня было, але справа вельмі няпрыем-ная й цяжкая. Каштавала нам шмат нэрваў, неспакою ды часу. У гэтым тыдні ўжо зноў усё пайшло нармальнай да-рогай. Прыехаў Запруднік, і праца йдзе без асаблівых вы-сілкаў...»
    Пра сьмерць Лявона Карася Вінцук піша да мяне вельмі асьцярожна, каб мяне ня страшыць, бо я й так за яго пераймалася. У сапраўднасьці ў прычыне сьмерці Ка-рася ўсе бачылі не самагубства, а бальшавіцкую руку, бо на гэта былі падставы...
    A 18 сьнежня 1954 году Мюнхэнаўская газэта “Sud-deutsche Zeitung” пісала наступнае:
    «14 верасьня, недалёка ад Віттэльсбахскага мосту зь Ізару выцягнулі цела. Гэта быў 31-гадовы перакладчык Леанід Карась, які працаваў на радыястанцыі «Вызва-леньне». Тады ўважалася, што Карась стаўся ахвярай ней-кага выпадку. Новыя дадзеныя Камісіі Забойстваў дазва-ляюць меркаваць, што над Карасём зроблена праступ-ства...»
    («Бацькаўшчына», Мюнхэн, 39 [269], 25 верасьня, 1955)
    02.10.1954.
    «Раіска мая Даражэнькая,
    Ужо ня меў надзеі атрымаць сёньня Твой ліст. Чакаў і зраніцы і па паўдні, а ліста, як няма, так няма. Ад Твай-го апошняга ліста прайшло 5 дзён. Непакоіўся, што Ты мо’ нездарова. Аж па гадз. 3-яй па паўдні прыйшоў твой ліст з 25 і 27. Ну, дзякаваць Богу, адлягло мне на душы.
    Цешуся, што ўсе вы там у Таронта заняты домам і царквой, і ў Цябе няма духовай пусткі. Ты,відаць, так за-нята, што нават сп. Равенскага ўваскрасіла, кажучы, што ён прыедзе з хорам і Уладыкам на высьвячэньне (дому, Р. Ж.-Г.). Відаць, думала, Куліковіч, а напісала Равенскі.
    Затое прыкрае для мяне сьцьверджаньне факту, што няма ніякай пэўнасьці, што 12.10. Цябе паклічуць у суд (атрымаць канадыйскае грамадзянства, Р. Ж.-Г.). Цяпер я 180
    ўжо зусім ня ведаю, за што ўчапіцца, і на калі чакаць Твайго прыезду. Відаць, на калі прыдзецца, а мо й ня прыдзецца?
    3 Твайго настрою відадь, што ніякая «гэй фівэр» Табе не дакучае, што Ты зусім здарова. Гэта мяне супакойвае.
    У мяне ідзе ўсё пастараму. Калясо радыёвае круціцца бесперапынна, і тыдні зь іх праграмамі бягуць адзін за другім. Пачалася восень, раптоўная сьцюдзённая восень, якой я так ня люблю. Лета фактычна сёлета ня было ў большасьці Эўропы. Французы падтруньваюць, што сёлета летам была зусім добрая зіма і лаюць амэрыканцаў пры гэтай аказіі, кажучы, што яны атамнымі выбухамі пера-вярнулі лета на зіму. Камуністы-ж падліваюць больш мас-ла да гэтага анекдоту і выходзіць, што ўва ўсім амэры-канцы вінаваты...
    ...Сяньня хачу яшчэ спаткацца з Міколам (Абрамчы-кам), які заўтра выяжджае дамоў. Гэтым разам абыйшло-ся толькі 2-ма паседжаньнямі, у якіх я браў удзел...
    ...Так, Раіска, як бы там ня было, а мне без Цябе вель-мі цяжка. Сяджу дома ў прыгожай прасторнай кватэры і адчуваю пустку, бо няма душы дома. Наша разлука робіц-ца чым далей, тым больш нязноснай... на сэрцы жа-ласьць, дасада...
    Цалую моцна. - Твой Вінцук.»
    Але Ты, Вінцук, чакаў мяне, ведаў, што прыеду, ве-даў, што я жывая... А вось цяпер мне, якая пустка, якая безнадзейнасьць, бо Ты ніколі ня прыйдзеш, ня можаш прыйсьці... толькі я да Цябе прыйду на магілку, прынясу кветак, якія Ты так любіў, згавару малітву... а калісь і ля-гу побач... Гэта ўсё такое сумнае, але-ж такое правіла жыцьця, якога зьмяніць ніхто ня можа, дык трэба толькі зь ім мірыцца...
    05.10.1954.
    «...Аб сьв. пам Леаніду Карасю... Так шкада гэтага ма-ладога чалавека, бо ён быў і добрым чалавекам і патрыё-там беларускім і добрым працаўніком. Дзеля гэтага ўсе
    181
    яго любілі й шанавалі - нават чужынцы. 100 чалавек су-працоўнікаў радыя па сваёй ініцыятыве сабралі 205 ма-рак на вянок і помнік, дэлегацыя ад усіх нацыянальнась-цяў складала нам свае кандаленцыі і многія ўключна з амэрыканскім начальствам прынялі ўдзел у паховінах. Было аж 16 вялікіх прыгожых вянкоў. Яму-ж было толькі 30 год...
    Зьбліжаецца 12.10. Чакаю на Твой ліст, у якім мне па-ведаміш, што ўжо пазвалі цябе ў суд, дзе ўсе фармаль-насьці праведзены. Засталося-б тады чакаць на Твой пры-езд. Ой, каб хутчэй!...
    Твой Вінцук.»
    Аб царкве й Тарантонскіх справах
    09.10.1954.
    «Раіска мая Даражэнькая,
    Учора атрымаў Твой пабожны ліст. Думаў, што будзе нешта новае ў справе Твайго выезду да мяне, бо-ж выгля-даў ён надзвычайным, паколькі быў ужо аж 3-ім лістом у гэтым тыдні. Аказалася, нічога новага ў справе выезду... Ну што-ж, трэба мець цярплівасьць...
    ...Гэта добра, што Ты мне так падробна апісала цар-коўныя справы. Вельмі цешуся, што ўсё так добра й пры-гожа пачалося. Дзякую Табе за старанную справаздачу. Аднак я толькі баюся, каб гэты запал не астыў зь бегам часу. Тое, што вы ўпарта пачалі - мусіце ўпарта цягнуць і на далей... Найважнейшае тут: вытрымка, адданасьць справе, пашана да царквы і сьвятара і такт — як у ўзае-маадносінах між сваімі, так і да нашых праціўнікаў...
    ...Трэба зьвярнуць увагу таксама на тое, каб на цар-коўным грунде не закранаць ніякіх палітычных праблем, ніякіх дражлівых пытаньняў. Аб ворагах і праціўніках нашых і шкодніках нашых можна, а нават трэба ўспамі-наць пры кожным выпадку, але не палемізаваць зь імі, a паступаць па Хрыстоваму, памаліцца за іх, асьлепленых злосьцяй ці нянавісьцяй, каб Усемагутны адчыніў ім вочы і зьмякчыў іхнія сэрцы. Такой лініі трымаўся наш Улады-ка, чым здабыў сабе вялікую прыхільнасьць.
    Урачыстасьць высьвячэньня дому трэба выкарыстаць дзеля найшырэйшага розгаласу, каб як мага больш бела-182
    русаў прыняло ў ёй удзел. Наш Уладыка (Уладыка Ва-сіль) напэўна зробіць на людзей добрае ўражаньне, каб толькі яны былі прысутныя. Варта запрасіць беларусаў з правінцыі, з Мантрэалю, Гамільтону і адкуль толькі мож-на. Пастарайся сугэраваць гэтыя думкі, ясна, не ўспаміна-ючы майго імя.
    Як дагэтуль, дык Ты стараешся добра — і за сябе і за мяне, каб запоўніць тое пустое месца, якое я пакінуў. Аб адно толькі Цябе прашу, мая Даражэнькая: старайся быць у адносінах з людзьмі разважнай і тактоўнай, ня выбухай гневам, ці абурэньнем, замест гэтага лепш ужыць цярплі-васьці й выразумеласьці. Выбач, што я так аб гэтым гава-ру, гэтыя прыкметы кожнаму патрэбны, а іх вельмі цяж-ка культываваць. Яны выступаюць лягчэй, калі маецца “self-control.” Унікай здэнэрваваньня. Лепш зусім не рэа-гавадь, калі здэнэрвавана, а перачакаць, супакоіцца і та-ды зарэагаваць разважна. Унікай крыку й падвышэньня голасу на каго-б то ня было, гэтым самым даецца повад да павышэньня голасу таму, з кім маеш дачыненьне. Я таксама змагаюся з гэтымі людзкімі недахопамі ўвесь час у маёй працы і, на вялікі жаль, не заўсёды мне ўдаецца быць такім, якім бы я хацеў быць. Усё-ж у выніку выхо-дзіць лепш, чымся, калі-б пусьціць сябе так «бяз руля і бяз ветразі»...