• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Газэта «Бацькаўшчына» ў нр. 14 (196), 1954, паведам-ляе:
    «Радыё <Вызваленьне> аб 25 Сакавіку
    Беларуская сэкцыя Радыя «Вызваленьне» не магла яшчэ прамовіць 25 сакавіка 1954 г. - у дзень 36-ай гада-віны абвешчаньня незалежнасьці Беларусі, - бо знаходзі-лася ў стадыі арганізацыі. Затое яна спрычынілася да Taro, што іншыя нацыянальныя сэкцыі адзначылі белару-скае нацыянальнае сьвята ў сваіх аўдыцыях. Як і трэба
    155
    было спадзявацца, расейцы адмовіліся ад гэтага на адрэз. Мала таго, яны, як мага, націскалі, каб і іншыя сэкцыі зрабілі тое самае. Аднак астатнія сэкцыі прысьвяцілі нам шмат мейсца ў сваіх аўдыцыях. Грузіны й азэрбайджан-цы перадалі даўжэйшыя рэфэраты аб абвешчаньні неза-лежнасьці Беларусі, а татары, туркестанцы, паўночныя каўкасцы падалі аб гэтай падзеі ў сваіх навінах.
    Варта вярнуцца яшчэ да паступку расейцаў. Яны гэ-тым паказалі, як ня трэба лепей, сваё «непрадрашэнства» ўжо не ў дачыненьні да будучыні, як гэта яны звычайна фармулююць, але да мінуўшчыны. Аб тым, што Беларусь 36 год таму назад праклямавала сваю незалежнасьць, успамінаць сяньня нельга, бо гэта-ж быў «сэпаратыстыч-ны» акт, ськіраваны супраць «адзінай і недзялімай». Зна-чыцца, «не было, нет н быть не может»!»
    Беларускія перадачы ў Радыё «Вызваленьне»
    Пад такім загалоўкам газэта «Бацькаўшчына» ў нума-ры 12-13 (196-197), за 27-га сакавіка 1954 году падае:
    «Неўзабаве, за які месяц з амэрыканскае радыястанцыі «Вызваленьне» (Liberation) пачнуцда беларускія перадачы. Бязспрэчна, вестка гэта будзе ўспрынятая беларускай эмі-грацыяй зь вялікай радасьцяй. А зь яшчэ большаю хіба ра-дасьцяй прывітаюць яе беларусы на Бацькаўшчыне, якім якраз згаданыя радыяперадачы й прысьвечаныя.
    Вольнага голасу з вольнага сьвету, праўдзівай інфар-мацыі аб падзеях у сьвеце з асьвятленьнем нашага бела-рускага жыцьця, нашых праблемаў у роднай беларускай мове — беларускае грамадзтва як на чужыне, гэтак і на Бацькаўшчыне чакала даўно. Часіна гэтая нарэшце надыйшла. Доўгагадовыя жаданьні й змаганьне палітыч-ных беларускіх дзейнікаў на эміграцыі - мець свае бела-рускія радыяперадачы - нарэшце зьдзейсьніваюцца.
    Нарэшце й беларусы атрымоўваюць магчымасьць мець свае штодзённыя аўдыцыі - а беларуская палітычная эмі-грацыя - нагоду падаць свой голас разлучаным з намі зя-лезнай заслонай нашым братом на Бацькаўшчыне. Няма сумлеву, што ў дзень адкрыцьця беларускіх перадачаў - у часіну, калі нашыя паняволеныя браты ў далёкім родным Краю, таптаныя бальшавіцкім захопнікам і атуманьваныя нахабнай бальшавіцкай маной, пачуюць наш голас, - cap-
    156
    цы іхнія трапянуцца не абы-якой радасьцяй. Яны даведа-юцца, яны пераканаюцца, што тут, за межамі нашага за-бранага краю, нехта жыве, нехта турбуецца за іхны лёс, выступае ў іхняй абароне. Яны даведаюцца, што жывуць тутка іхнія, столькі мо ўжо раз аплаканыя сыны, браты ці бацькі, а галоўнае, што ўсе мы тут ня толькі на іх не за-быліся, што мы працягваем змаганьне з бальшавіцкай ты-раніяй за вызваленьне нашай любай незапомнай Бацькаў-шчыны-Беларусі, але й тое, што мы не адны, што мы ма-ем пашану й спачуцьці вольнага дэмакратычнага сьвету, а ў тым ліку зразуменьне найвялікшай ды найстрашней-шай нашым ворагам, нашым панявольнікам - дэмакра-тыі амэрыканскай.
    Няма таксама сумлеву, што ў маскоўскіх тыранаў, калі яны пачуюць наш голас адгэтуль, прабягуць па скуры дрыжыкі й яны будуць намагацца, каб гэты наш голас не дайшоў да вушэй беларускага народу. Але гэта ім не ўдас-ца. Мы ў гэтым сяньня цалкам пэўныя.
    Амэрыканская інфармацыйная служба дакладна пера-каналася, што голас радыястанцыі «Вызваленьне», надава-ны ўжо на працягу нейкага часу іншым народам СССР, да іх даходзіць. Тымбалей ёсьць пэўнасьць, што голас гэты трапіць на Беларусь, дзякуючы шэрагу адмыслова спрыяльных для нас абставінаў.
    Таму няма дзіву, што бальшавіцкія агенты й іхныя спадарожнікі ды розныя іншыя ворагі беларускага вы-звольнага руху, намагаліся ўсякімі спосабамі не дапусь-ціць беларусаў да голасу ў амэрыканскіх радыёстанцыях, а калі гэта ім усё-такі не ўдалося, яны прабавалі прынам-ся захапіць кіраўніцтва беларускімі перадачамі ў свае ру-кі. Аднак, амэрыканскія дзейнікі, якія кіруюць радыё-станцыяй «Вызваленьне», на пару пазналіся на гэтай ак-цыі нашых ворагаў і беларуская сэкцыя радыёстанцыі «Вызваленьне» абсаджаная цяпер нашымі пэўнымі людзь-мі. Дырэктарам беларускіх перадачаў прызначаны вядо-мы, адзін з старэйшых нашых грамадзкіх і культурных дзеячоў праф. др. Жук (др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Р. Ж.-Г.), ведамы нашаму грамадзтву ня толькі ў эміграцыі, але й на Бацькаўшчыне, як непахісны дэмакрат і нястом-ны змагар за волю беларускага народу.
    Беларуская эміграцыя, успрыймаючы гэтую радасную вестку, павінна памацніць свае намаганьні, каб дапамаг-чы ў працы дырэкцыі беларускіх перадачаў. Беларуская
    157
    інтэлігэнцыя, палітыкі, навукоўды, актыў беларускіх гра-мадзкіх арганізацыяў - павінны ўзяць чынны ўдзел у за-сыланьні дырэкцыі перадачаў артыкулаў, матар’ялаў.
    Радыястанцыя «Вызваленьне» адчыняе шырокія маг-чымасьці і дзеля ўсебаковае інфармацыі. Беларускае сьвя-тарства мае нагоду забраць голас у вабароне перасьледа-ванай бальшавікамі царквы, выступіць із сваім моцным словам супраць зьдзеку бязбожнікаў над веруючым белару-скім народам. Эканамістыя павінны дэмаскаваць барбар-скую бальшавіцкую экспляатацыю беларускіх працоўных масаў і паказаць ім праўдзівы шлях нармальнага людзко-га гаспадарчага й сацыяльнага разьвіцьця, заместа цы-нічных насьміханьняў над працоўным народам ды ўга-варваньня яму байкаў аб «шчасьлівым і радасным жыць-ці» ды ўдачах і перамогах бальшавіцкага сацыялізму.
    Гісторыкі, пісьменьнікі, паэты, музыкі - кажны ў сва-ёй галіне - патрапяць таксама займець у нашых радыя-перадачах свой голас, слова, накіраванае да сваіх няволь-нікаў-сяброў.
    Актыў беларускіх грамадзкіх арганізацыяў, раскіда-ных па ўсім сьвеце, павінен штодзённа, пільна зьбіраць і перасылаць дырэкцыі беларускіх перадачаў весткі-хроні-ку аб жыцьці й працы сваіх арганізацыяў.
    Беларускія перадачы ў Радыё «Вызваленьне» - гэта наша першая штодзённая «газэта», газэта вольнага сло-ва, «чытаць» якую не перашкодзяць беларускаму народу нат бальшавіцкія тыраны. Разам ізь ім, перадачаў гэтых будуць слухаць і тысячы чужынцаў на ўсім сьвеце, якія сочаць за намі й цікавяцца нашым вызвольным рухам.
    Дзеля ўсяго прыгаданага, нашыя радыёперадачы па-вінны быць пастаўленыя на належнай вышыні. Яны па-вінны поўнасьцяй адлюстроўваць нашае як грамадзка-па-літычнае, гэтак і культурнае жыцьцё на чужыне ды вы-яўляць усю ману бальшавіцкае прапаганды і ўвесь зьдзек чырвонага панявольніка над беларускім народам.
    Паставіць-жа на належнай вышыні нашыя перадачы, а гэтым самым і накіраваць лязо нашае зброі супраць на-шых прыгнятальнікаў, мы патрапім без асаблівых цяж-касьцяў, калі ўсе станем да працы і актыўнага супрацоў-ніцтва з дырэкцыяй нашых радыёперадачаў.
    Мы перакананы, што беларускае грамадзтва на эмі-грацыі належна ацэніць здабытыя намі цаною даўгога змаганьня магчымасьці й на гэтых новых, запраўды важ-158
    ных выходных пазыцыях, заданьні свае перад беларускім народам годна выканае. М. Відук.»
    («Бацькаўшчына», Мюнхэн, 12-13, [196-197] 1954)
    Раіса Жукоўская (пазьнейшая жонка Вінцэнта Жук-Грышкевіча). Марбург, 1947.
    Вінцэнт Жук-Грышкевіч.
    Мюнхэн, 1955.
    03.04.1954.
    «Раіска, Жоначка мая Дарагая,
    Сяньня ідучы на сьнеданьне дастаў Твой ліст з 28.03... Па абедзе, вяртаючыся ў гатэль, дастаў другі Твой ліст з 27.03. Дзіўная гэтая пошта. Ранейшыя лісты дастаю пазь-ней, чым пазьнейшыя. Але горш за ўсё, што лістьі хо-дзяць так доўга - аж 6 дзён! У той час, як зь Нью Ерку дастаю за тры дні...
    Апошні тыдзень быў для мяне страшэнна цяжкі. 01.04. мы пачалі ўжо гаварыць - хоць і ўпустую, як практыка, якая патрывае месяц, бо толькі 01.05. выйдзем на этэр. Але ўсяроўна праграму маем прыгатаўляць нармальна. A
    159
    мы-ж толькі яшчэ ўдваіх - я і Сыч. Мусім самі знайсьці матар’ял, апрацаваць яго, перапісаць на матрыцы. Тады яго ўжо бяз нас адбіваюць на рататары Dital, уласныя ма-тарыялы трэба нам перакласьці на ангельскую мову і пазьней выгаласіць усю праграму праз мікрафон. Усё ска-занае наігрываецца на істужцы, і пазьней мы слухаем са-мі сябе і крытыкуем - разам з рэжысёрам. Мой голас ака-заўся добры для мікрафону. Слухаючы яго, я сам яго не пазнаю. Чуецца глыбокі, моцны барытон. Але адчуваецца шмат недахопаў, некаторыя словы я вымаўляю нявыраз-на, глытаючы цэлыя склады. У Сыча яшчэ горш. У яго й дыкцыя горшая. Рэжысёр кажа, што трэба больш распра-цоўваць мускулы роту, якія бяруць удзел пры гутарцы, тады словы будуць вымаўляцца без ніякіх цяжкасьцяў і выразна. Сродак на гэта: мусім кожны дзень хоць 5 мінут гаварыць, уставіўшы корак у зубы. Уяві сабе абраз: кож-ны дзень пасьля вячэры гутарым з коркамі ў зубах, аж пакуль мускулы не забаляць. Гэты тыдзень адбывалі сваіх 8 гадзін у нашым бюры, і яшчэ да гадзіны 11.00 працава-лі дома. Найгорш, што ня маем тэхнічных работнікаў, ма-шыністак і перакладчыкаў. Маю надзею, аднак, што ў бу-дучым тыдні пад’едзець магчыма Ліманоўскі зь Нью Ерку і Карась з Бэльгіі, тады будзе лягчэй...
    ...А найважнейшае - не пераймайся нічым і не забівай цяпер галавы справамі ня зьвязанымі з навукай. Усё, дзя-каваць Богу, ідзе добра. Я здароў і ўмацоўваюся. Ведаю, што раблю важнае заданьне, і ганаруся тым, што й Раіска мая робіць важнае заданьне...
    ...Пішу гэты ліст, а за вакном дождж цубарыць, як зь вядра. Ужо 12-я даходзіць, але я ўсё-ж укіну гэты ліст яшчэ сяньня. Бывай, мая Даражэнькая! Цалую Цябе моц-на, моцна — Твой Вінцук.»
    07.04.1954.
    «Раіска, Жоначка мая Даражэнькая,
    Чуюся змучаным, але хочацца ходь пару слоў замяніць з Табою.Страшна многа працы маю цярер, бо ўжо амаль тыдзень як з Сычом надаём штодзённыя праграмы. Праў-да не ў этэр, а ў пустую, але ўсяроўна мусім апрацаваць нармальную праграму, перапісаць і хоць свае камэнтары пералажыць на ангельскую мову, а пазьней выгаласіць 160
    перад мікрафонам. Заўтра даходзіць да нас праф. Кабыш, а ў наступным тыдні спадзяёмся прыезду Ліманоўскага. Тады будзе лягчэй...
    ...Толькі што вярнуўся з візыты ад праф. Сукенніцка-га (ён быў прафэсарам юрыдычнага факультэту на Ві-ленскім унівэрсытэце. Выкладаў тэорыю права, быў маім прафэсарам у 1938-39 годзе. Р. Ж.-Г.). Ён працуе тут у Radio Free Europe у польскім аддзеле. Мы ня бачыліся ад 1948 г. ў Лёндане. Спатканьне таму было вельмі мілым і пажаданым. Ён многа пастарэў і фізычна й духова. Га-варылі на розныя тэмы - да філязофіі ўключна. У яго апатычныя адносіны да жыцьця. Найважнейшае аднак, што ён абяцаў мне памагчы з матар’яламі з тэорыі са-вецкага жыцьця. Агулам жа ён пакінуў на мяне пры-гнобленае ўражаньне і сваім выглядам і псыхічным ста-нам.