• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Ды сьвяточны пэрыяд неяк незаўважна кончыўся й настала звычайная савецкая будзёншчына. Сябры «Грама-ды», калішнія паслы польскага сойму, найменш спадзява-ліся гэтае будзёншчыны ды зьдзіўлена пачалі азірацца навокал. А кругом іх быў жах, а навакол быў пагром за пагромам, і «грамадаўцы» задумаліся. Ды думаць доўга не давялося, бо незабавам тыя звычайныя беларускія (савец-кія, прып. наш, - Ж.) буднія дні зачапілі іх саміх, пэў-ных, што савецкія ўлады - гэта шчасьце для беларускага народу.
    Савецкая сапраўднасьць прыйшла неспадзявана, і на-шыя лятуценьнікі апынуліся ў найбольшай менскай тур-ме, на беларускай, але, нажаль, не сваёй зямлі.
    Рак-Міхайлоўскі, Мятла, Дварчанін ды іншыя былі за-суджаныя ЗА ШПІЯНАЖ НА КАРЫСЬЦЬ ПОЛЬШЧЫ (падкрэсьленьне нашае, Ж.), удзел у падпольнай нацыя-налістычнай арганізацыі, у збройным паўстаньні, у выка-рыстаньні дзяржаўнай трыбуны дзеля контррэвалюцый-ных мэтаў, у тэроры супраць прадстаўнікоў савецкае ўлады. А ўсе гэтыя страшныя правіны яны зрабілі ў пад-польнай арганізацыі, што называлася «Беларускі Нацыя-нальны Цэнтр».
    Якраз у менскім ГПУ гэтыя «возвраіценцы» зразумелі, што прадстаўляе сабою савецкая ўлада й што такое «савецкая сацыялістычная Беларусь».
    139
    У турму іх, гадаў, на Салаўкі, - крычэлі тыя, што так нядаўна іх віталі, і праслаўленыя героі апынуліся ў глы-бокіх лёхах менскага ГПУ.
    Але мала было кінуць іх у турму. Трэба было прыму-сіць абчарніць сябе, напісаць пра сябе, што яны сапраўды зацятыя ворагі бальшавікоў, што яны даканалі страшных злачынстваў і што яны са сьлязьмі просяць аб паміла-ваньне. Амаль год сядзелі калішнія грамадаўцы, і энкавэ-дыстаўскія галаварэзы з ГПУ ня толькі павыцягвалі ім жылы, але некаторым і душы павыварачвалі ды затапта-лі ў балота.
    Няшчаснымі й жалюгоднымі прыбылі на Салаўкі гэтыя «ўладары», што сталіся наймізарнейшымі нявольнікамі.
    3 усіх іх найвыдатнейшым і найбардзейшым быў Рак-Міхайлоўскі. Ня ведаю пра яго мінулае, ня ведаю й пра ягоную дзейнасьць у Савецкай Беларусі. Mary сьцьвер-дзіць толькі адно, што гэты чалавек сапраўды адкрыта й без найменшага жалю казаў: «Так нам і трэба». Мне давя-лося некалькі разоў гутарыць з Рак-Міхайлоўскім, і ён на мяне зрабіў добрае ўражаньне. Здавалася, што чалавек, галава якога была шчыльна набіта ўсякай саветафільскай начынкай, ня можа так хутка прыйсьці да сьведамасьці, але ў Рак-Міхайлоўскага гэты чад борзда разьвеяўся. Ён рашуча й катэгарычна асуджаў усё, у што так сьлепа па-верыў, і грыз сябе за мінулае. На Салаўках трымаўся не-залежна, працаваў на цяжкіх фізычных работах, скрозь і заўсёды падкрэсьліваючы сваю нянавісьць да бальшавікоў, да Масквы, і ўрэшце дзесь у 1936 годзе папаўся ў адзін з салавецкіх ізалятараў. 3 гэтага часу я ня меў пра яго нія-кіх вестак.
    Высокі, гонкі, з сінява-шэрымі вачыма, Мятла быў лі-рычна-кволаю, ціхай адзінкай, і ніколі не выконваў нор-мы.
    На Салаўках давялося капаць канавы на мэльёрацый-ных работах, а ў выніку гэтага ён трапіў у салавецкі гошпіталь, адкуль патаемна вынясьлі толькі труп Мятлы, а дзе пахавалі - ніхто ня ведае. Гэта сумная падзея адбы-лася восеньню 1936 году.
    Я любіў слухаць, як ён апавядаў пра Польшчу, пра тое, што яго змусіла стацца беларускім камуністам, што 140
    прывяло яго да гэтых страшных, усёўпасьледжываючых салавецкіх тартураў. Ён быў хворы на сухоты, кашляў, a працаваў на цяжкой непасільнай для яго рабоце. Яшчэ на «Морсплаве», габлюючы брускі ў дрэваапрацоўчай май-стэрні, кідаючы гэбаль, казаў:
    - He, ня вытрымаю! Каб хаця нормы былі меншыя!
    Бледны, з чорнай барадою, крыху прыгорблены Двар-чанін сваёй манерай у гутарцы прыпамінаў прафэсара. Ён ніколі не казаў прамоваў, як гэта рабіў Рак-Міхайлоў-скі, і ня ставіў кропкі над і. He, ён спакойна стараўся ўсё зважыць, пераацаніць і знайсьці забыты ўжо шлях да ўласнай нацыі. На Салаўках трымаўся вельмі прызваіта й дзяржаўся добрага таварыства. Працаваў спачатку на гэ-так званых агульных работах, і адносна яго ня было нія-кіх выбрыкаў з боку ГПУ. Але ён таксама ў 1936 годзе трапіў у ізалятар і ўжо пасьля нічога больш пра яго ня было чуваць.
    Гаўрылік быў тыповым народным настаўнікам.Высокі, русавы, з рыжанькай бародкай на круглым адкрытым твары, з крыху кірпатым носам. Ад яго аж грэла моцным беларускім дзядзькам. Ён быў мілым чалавекам, чэсным, працавітым і спакойным. Ён неахвотна ўступаў у гутарку, але калі ўжо пачаў гаварыць, то гаварыуў доўга й з запа-лам, быццам баючыся, што слухачы яго не зразумеюць. Але найчасьцей ён быў адзінокім і толькі ягоныя задумлі-выя вочы ўглядаліся кудысь у далечу. На ніводным з гэ-тай групы беларусаў менская трагэдыя не адбілася так цяжка, як на гэтым настаўніку. Ен ня мог нават слухаць гутаркі пра Менск, пра савецкую Беларусь, пра савецкі сацыялізм. Так ён яго зьненавідзіў і так ён яго праклінаў. Ён прыпамінаў таго шэкспіраўскага героя, які казаў: «Так, вы навучылі мяне гаварыць і я магу вас цяпер пра-клінаць.» Гэта страшная траўма, гэты ўсёўпасьледжваючы жах прывёў Гаўрыліка да запярэчаньня самой магчы-масьці каяцца. Ён казаў: «Я - найнешчасьлівейшы чала-век, бо не магу, ня маю нават права падняць сваю галаву да неба й паглядзець на зоры зь іх вечнаю й непарушнаю справядлівасьцяй». I вось ён, калішні камуніст, станавіўся на калені шчыра й аддана маліцца Богу ды прасіў памі-лаваньня й прабачэньня для яго акаяннага.
    141
    Дзесь у канцы 1936 году я апошні раз сустрэў Гаўры-ліка на маленькай абтоцы «Малыя зайчыкі», дзе ён знахо-дзіўся зь некалькімі «штрафнымі». Хтось з тамтэйшых бы-вальцаў назваў яго «камуністычным манахам». Ен быў страшэнна змучаным, ні з кім ня гутарыў, вечарамі выхо-дзіў з бараку й за дзікаю сівою заімшалаю скалою стана-віўся на калені ды доўга маліўся. Ужо паўзвар’яваным за-бралі яго з тых «Малых зайчыкаў» і пасадзілі ў ізалятар, адкуль ён так і ня выйшаў.»
    «Столькі кажа спадар Підгайный аб лёсе беларускіх грамадаўскіх паслоў. Іншыя беларускія постаці, прадстаў-леныя ў ягонай кніжцы, мала знаныя й менш цікавыя. Гэтыя чатыры - Рак-Міхайлоўскі, др. Дварчанін. Гаўры-лік і Мятла былі моцнымі беларусамі й гулялі паважную ролю ў беларускім вызвольным руху, асабліва першыя два. Ніяк нельга паверыць, што яны сталіся камуністамі. Іх апісаньне й характэрыстыкі правільныя, сьцьвердзіць гэта кожны, хто знаў іх асабіста. Факт гэты служыць дова-дам праўдзівасьці й апісаньня макабрычнай гісторыі за-канчэньня іх жыцьця. Няма чаго дадаваць, усё ясна, ня трэба ніякіх камэнтараў.
    Трэба падаць, аднак, крыху фактычных паясьненьняў, якія шаноўнаму аўтару маглі быць няведамымі. Грама-даўскія паслы прайшлі ў польскі сойм, пры выбарах у 1922 годзе. Тварылі яны асобны грамадаўскі клюб, адый-шоўшы ад агульнага Беларускага Пасольскага Клюбу ў 1925 г. Было іх чатырох: Тарашкевіч (старшыня), Рак-Мі-хайлоўскі, Мятла й Валошын - так, як яны прадстаўлены тут на здымку, на якім знаходзім і пасла Галавача - так-сама беларуса, які прыйшоў з Незалежнай Сялянскай Партыі й супрацоўнічаў з грамадаўцамі. Усе чатыры былі арыштаваныя польскай палідыяй у студзені 1927 г. пры разгроме Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады й польскі суд засудзіў іх на доўгія тэрміны - па восем гадоў кожнаму. Тры зь іх, апрача Тарашкевіча, пападаюць у Саветы раней, а Тарашкевіч значна пазьней, будучы вы-меняным на ведамага беларускага драматурга Ф. Аляхно-віча. Спадар Підгайный апісаў нам трагічны канец Рак-Міхайлоўскага й Мятлы. Аб лёсе Тарашкевіча й Валошы-на ён ня ўспамінае.
    142
    Др. Дварчанін і Гаўрылік разам з Валынцом, Гарэц-кім і Стагановічам былі выбраны ў польскі сойм на дру-гую кадэнцыю - ў 1928 г. Належылі яны да клюбу «Зма-ганьне», што рэпрэзэнтаваў левы кірунак Грамады, якая пасьля разгрому была ў падпольлі. У польскую турму яны папалі нешта па годзе пасьля выбараў, але толькі Дварча-нін, Гаўрылік і Валынец згадзіліся на высылку іх у Саве-ты пры помачы вымены, больш-менш у тым самым часе, як і першыя грамадаўцы. Мы даведаліся тут аб лёсе Дварчаніна, а што сталася з Валынцом - ня ведаем.
    Трагэдыя паслоў Рак-Міхайлоўскага, Мятлы, д-ра Дварчаніна й Гаўрыліка ёсьць толькі малым фрагмэнтам тэй вялікай трагэдыі, якую перажывае ўвесь беларускі на-род пад акупацыяй маскоўскіх бальшавікоў. Так, як му-чыліся й паміралі грамадаўскія паслы - мучацца й памі-раюць сотні тысячаў лепшых сыноў Беларусі. Але ня гле-дзячы на гэта - Дабравешчаньне 25 Сакавіка перамагае тэрор, цемру й варожыя злачынствы. У муках паміраюць тысячы, каб паўсталі мільёны на барацьбу за сваю праўду.
    Жук.»
    («Веларускі Эмігрант», Таронта, нр. III (41), 25 сакаві-ка, 1952 г.)
    «Байкот Амэрыканскага Камітэту Вызваленьня Народаў Расеі, ці ўдзел у ім?»
    Артыкул Заляшчаніна (псэўдонім В. Жук-Грышкевіча, - Р. Ж.-Г.) зьмешчаны ў «Беларускім Эмігранце» як ды-скусыйны:
    «Апошнімі часамі сярод эміграцыі падняўся шум у су-вязі з узнаўленьнем дзейнасьці Амэрыканскага Камітэту Вызваленьня Народаў Расеі. Беларускія зарубежнікі схапі-ліся за прапагадыйныя артыкулы ў расейскай прэсе і, нават не дачакаўшыся камунікату Штарнбэрскай канфэ-рэнцыі, зь пенай на вуснах кінуліся на Раду Беларускае Народнае Рэспублікі і Старшыню яе інж. Абрамчыка з абвінавачваньнямі ў здрадзе, у прадажы Беларусі (Sic!) і таму падобнымі выкрыкамі, не задаючы сабе труду нават даведацца, ці абвінавачаныя бяруць удзел у канфэрэнцыі Амэрыканскага Камітэту. Выкрыкі гэтыя нікога ня зьдзі-вяць. Ужо даўно гэтыя «патрыёты» намагаюцца цягнуць у расейскае зарубежжа беларускую эміграцыю і нічога інша-
    143
    га ня робяць, як лаяцца, крычаць і падбураюць. Калі мы зноў гаворым аб актуальным імкненьні Амэрыканскага Камітэту да стварэньня супольнага супрацьбальшавіцкага фронту, дык не з увагі на крыкуноў, а дзеля таго, што справа гэта вельмі важная, істотная для нас беларусоў, яна вымагае паважнага й саліднага разгляду, а таксама аб’ектыўнага інфармаваньня грамадзтва.
    Як ведама, спробы стварэньня антыбальшавіцкага фронту на канфэрэнцыі ў Вісбадэне леташняй восеньню, як і пазьнейшыя намаганьні, кончыліся поўным фіяскам. СОНР тады распаўся. Прычынай гэтага распаду было ім-пэрыялістычнае настаўленьне расейцаў да паняволеных народаў, непрызнаваньне ім поўных правоў на самавы-значэньне й сувэрэннасьць з аднаго боку, а з другога -станоўкасьць і непарушнасьць сваіх нацыянальных прын-цыпаў прыймаючых удзел у канфэрэнцыі дэлегатаў гэ-тых народаў. Барацьба на канфэрэнцыі была зацятая, але расейцам проста немагчыма было зьбіць слушныя насту-пы дэлегатаў паняволеных народаў. Ім мусілі прызнаць рацыю й амэрыканцы й дэмакратычная прэса цэлага сьвету. Расейцы былі выведзеныя на чыстую ваду як ім-пэрыялісты, а іхныя захопніцкія пляны на той час пашлі пад сукно. Заслуга ў гэтым дэлегатаў паняволеных на-родаў і ў першую чаргу беларускага, які, як сьцьвердзіла рэпрэзэнтаваная на канфэрэнцыі эўрапэйская прэса, быў тараном супраць расейскіх намаганьняў. Цьверджаньне розных арганізацыяў паняволеных народаў, байкатаваў-шых канфэрэнцыю, што быццам іх байкот спрычыніўся да развалу СОНР’у, ёсьць беспадстаўным, бо згары было ведама, што яны ня прымуць удзелу ў Вісбадэнскай кан-фэрэцыі, а канфэрэнцыя паміма гэтага адбылася, і калі-б дэлегаты паняволеных народаў пайшлі на ўгоду з расей-цамі, то СОНР ня толькі не распаўся-б, але прыступіў-бы да выкананьня сваіх заданьняў, ня гледзячы на чыйсь байкот ці не байкот.