• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    ...Маю добрае таварыства... людзі цікавыя й культур-ныя... Маю нагоду ангельскай канвэрсацыі.
    Чуюся вельмі добра. He адчуваю марской хваробы. Праўда, неяк прыглушаны крыху. Мора хоць і не бурлі-вае, але неспакойнае. Калыша часам і моцна. Выабра-жаю, што было-б, калі-б ехаў меншым караблём, а ня гэ-тым гігантам, якога Ты хіба ўжо пабачыла з паштоўкі... Сяньня франчу ў беленькай кашульцы, якая, як і шмат што іншае, прыпамінае аб чулым сэрцы маей жонкі. Дум-камі я ўвесь час з Табою, мая мілая...
    ...Напішу Табе з Парыжа. А Ты, калі захочаш напісаць — пішы на Сычоў адрас:
    Mr. Р. Syc (dla V. Zuk-Hryskievica), Petenkofer Strasse 23. Munchen, Germany.
    Тулюся, цалую моцна. Твой Вінцук.»
    25 лютага атрымала я ад Вінцука наступнага зьместу тэлеграму:
    «Здароў, прыехаў шчасьліва, Мюнік, цалую, Вінцук.»
    У лісьце з 27-га лютага, зь Мюнхэну, Regina Hotel, Він-цук піша:
    150
    «...Ужо трэці дзень, як я ў Мюнхэне, а здаецца, што два тыдні. Столькі рознага ўсяго перавалілася. Таму не дзівіся, што толькі сяньня ўрэшце магу з Табой пагава-рыць на адзіноце. Зараз па прыезьдзе выслаў Табе тэле-граму, якую, спадзяюся, Ты атрымала.
    Спаткалі мяне 25.02. на станцыі ў 11:40 дня надспадзя-вана шумна: сп. Сыч, др. Ст. Станкевіч, праф. Кабыш, др. Рагуля, сп. Карась і Мр. Дэсэ ад радыя «Вызваленьне». Гэ-та група навалілася на мяне, як я выйшаў на пэрон, і про-ста ашаламіла мяне. Пасьля прывітаньня паехалі самахо-дамі ў гатэль Рэгіна - адзін з найлепшых гатэляў у Мюн-хэне. Мр. Дэсэ ўлякаваў мяне ў прыгожым пакоі, адбыў са мной кароткую канфэрэнцыю й паехаў, умовіўшыся, што на другі дзень зраніцы забярэ мяне сваім самаходам у бюро. Наша-ж грамада забрала мяне ўніз у рэстаран на абед. Абмяняліся думкамі аб сытуацыі з арганізацыяй на-шай радыёвай сэкцыі і аб нашым жыцьці тут і за акіянам. Пасьля абеду я вярнуўся ў гатэль, выкупаўся (мой пакой з прасторнай лазенкай) і лёг на пару гадзін аддыхнуць, a вечарам пайшоў на канфэрэнцыю да Сыча з вышэй успомненымі асобамі. Рагуля выехаў у Бэльгію каля гадзі-ны 10-ай вечара. Мы правялі яго на стнцыю. На другі дзень залагоджваў розныя фармальнасьці з Дэсэям у бу-дынку радыёстанцыі. Сягоньня зраніцы, хоць мог бы быць вольным, паехаў у бюро, каб прадставіцца Мр. Вільямсу -дырэктару радыёстанцыі. Канфэраваў зь ім больш 2-х га-дзін. Папаўдні паехаў у Розэнгаім да Станкевічаў на раней умоўленыя запросіны. Вярнуўся вечарам і цяпер пішу гэ-ты ліст. У міжчасе пазнаў шмат людзей, зь якімі трэба бу-дзе спатыкацца ў працы. Вось Табе, Даражэнькая, карот-кая справаздача за гэтыя няпоўныя тры дні. Аб падарож-жы ня пішу, бо думаю, што ты атрымала мае два лісты: з параплаву (з фатаграфіямі) і з Парыжа. Чуюся наагул доб-ра, хоць яшчэ ня прышоў да сябе з ашаламленьня.
    3 арганізацыяй нашай сэкцыі справа ідзе тугавата. Паўстала камплікацыя ў сувязі з тым, што Цьвірка й Марговіч да ліпеня ня прыедуць, бо хочуць канчаць сту-дыі. Трэба знайсьці на іх мейсца іншых людзей, а гэта ня лёгкая справа можа зацягнуцца. Горш тое, што амэры-канцы ня хочуць браць людзей з за акіяну. Але нічога, бу-дзем кратацца. Адносіны амэрыканцаў да мяне вельмі добрыя. Гэта дадае мне адвагі ў перамаганьні цяжкась-цяў.
    151
    У гатэлі я не хачу быць доўга, бо вельмі дарагая ежа ў рэстаране. Буду дамагацца кватэры. А пакуль што на абе-ды буду хадзіць да Сыча, які носіцца са мной, як з род-ным дзядзькам... Жыцьцё ў Мюнхэне мне падабаецца: культурнае й дастатняе. Немцы сталі на ногі. Аб іншых уражаньнях напішу пазьней. Дабранач, мая Ты кветачка! Цалую, Твой Вінцук.»
    7.3.54.
    «Раіска, Жоначка мая Дарагая,
    Ужо другі Твой ліст атрымоўваю неспадзявана. Дзякую, мая Даражэнькая...
    ...Хоць з пэрсаналам нашай сэкцыі справа зацягваец-ца..., я запушчаю карэньні. Атрымаў залю для нашай сэк-цыі, сталы, машынкі і ўсе прылады ўключна з тэлефона-мі і ў пятніцу пачаў урадаваць у сваім бюры. Беларуская сэкцыя пачала існаваць, пастаўлена цьвёрдая нага. Ця-пер трэба абсадзіць месцы за 5-ма сталамі і машыністаў за машынкамі. Трэба сабраць і падрыхтаваць матар’ял для нашых аўдыцыяў і апрацаваць яго на найбліжэйшы час. Вось першыя пункты маей праграмы дзеяньня. Ся-гоньня была «парты» для ўсіх супрацоўнікаў радыя «Вы-зваленьне», прысьвечана ўгодкам яго існаваньня. У пра-мовах амэрыканцы падкрэсьлівалі значэньне дзейнасьці радыя «Вызваленьне» і цешыліся з таго, што хутка загаво-раць беларусы й украінцы. Так, відаць, што ім вельмі за-лежыць на гэтым. У чацьвер запрасіў мяне заступнік Прэ-зыдэнта Амэрыканскага Камітэту на Эўропу Мр. Кэлі і разам з трыма яго шэфамі аддзелаў паехалі на лянч у га-тэль “Excelsior.” Былі цікавыя й прыемныя гутаркі. Амэ-рыканцы да мяне добра адносяцца. Таму спадзяюся, што праца наша пойдзе бяз вялікіх труднасьцяў...»
    «Regina Palast Hotel
    Maximilian Platz 5
    Munchen 2, Germany.
    18. 03. 1954
    O, Раіска, Раіска мая.
    Дзе Ты ёсьць і што Ты робіш?... Прышоў да «хаты» — і так удырыла мяне бяздушная пустка пакою. У Таронта 152
    Ты была душой майго дому, а тут Цябе няма, дык і дому няма.
    Ты цяпер хіба чахнеш над кнігамі і ня відзіш нават якое надвор’е. А ў нас такія прыгожыя сонечныя дні! Цё-пла, вясна ў поўнай сіле, што хоць ты ў поле йдзі...
    Mary пахваліцца аднэй перамогай: усё-ж такі Ліманоў-скага я адваяваў, у канцы сакавіка ён ужо будзе тут. Та-ды разам зь ім і з Сычом можна пачаць прыгатаваўчыя аўдыцыі, бо і Сыч, спадзяюся, у будучым тыдні будзе аформлены...
    ...Дык трымайся, мая любая, вучыся й адвальвай экза-мены. Хай Усемагутны Табе дапаможа! Я малю Яго аб гэ-та кожны вечар. А пакуль што абыймаю Цябе моцненька й цалую.
    Твой Вінцук.»
    22.03.1954.
    «Раіска, Жоначка мая Дарагая!
    Еду праз краіну Нібэлюнгаў: Візбадэн і ўзьбярэжжа Рэйну з гарадамі й замкамі. А сонейка сьвеціць і залаціць усё. Цяплыня — проста горача. Станцыя Рудэзгайм. Па Рэйне плывуць шматлікія баржы й параходы. Хвалі разь-ліваюцца серабром. Цягнік рушыў ізноў і йдзе над самай ракой. Так хораша й цудоўна і было-б шчасьліва, калі-б Ты была пры мне. Але няма Цябе.Таксама цяжка мне бы-ло без Цябе й учора, калі з высокай гары аглядаў цудоў-ны Гайдэльбэрг. Начаваў у Франкфурце. Раніцай быў у брытыйскага консула, каб дастаць візу ў Лёндан. Ужо да-ваў візу, але агледзіўся, што на маім дакумэнце сярод краін, куды я магу ехаць, няма Вялікай Брытаніі. Таму адмовіў. А канадыйскага консула там ня было. Ен у Боне. Але няма ў мяне часу ехаць у Бон, ды варочацца ў Франкфурт. Таму еду ў Лювэн. Можа заўтра ў Бруксэлі дастану візу, там хіба ёсьць і канадыйскі консул. У Лёнда-не хачу быць 26 і 27.03. Там вялікія ўрачыстасьці. Інаўгу-рацыя Англа-Беларускага Таварыства й сьвяткаваньне 25-га Сакавіка. Вуступае хор з Лювэну і барытон Конюха з Рыму. Хачу выкарыстаць гэтую аказію, каб найграць бе-ларускія песьні для нашага радыя й знайсьці іншыя ма-тар’ялы. У кожным выпадку сяньня ў 10:30 буду ў Лювэ-не. Бэльгійскую візу дастаў яшчэ ў Мюнхэне.
    153
    Чуюся вельмі добра. Цяпер, едучы цягніком, сяджу ў рэстаране, цягну піва пішучы гэты ліст і ўрыўкамі кідаю вокам на цудоўную даліну Рэйну, аблітага сонцам.
    Будзь пры мне, Раіска, хоць думкамі. Абыймаю Цябе й цалую моцна. Твой Вінцук.
    Р. S. Буду пісаць і з далейшай дарогі. Гэты ліст хіба ў Кэльне ўкіну, бо там цягнік стане на даўжэй. 28.03. буду ўжо ў Мюнхэне.»
    27.03.1954.
    «У імя Айца і Сына і Духа Сьвятога, Амін.
    Даражэнькая Раіска,
    Перасылаю Табе пастырскае блаславенства ад духоў-нага Пастыра і апякуна нашага біскупа Слосканса, яко-га я адведаў. Ён блаславіў мяне ў маёй адказнай рабоце і Цябе (хоць завочна) праз мяне ў Тваёй ня менш цяж-кой навуцы, а таксама блаславіў наша сужэнства. Пама-ліўся, каб Усемагутны даў шчасьце ў нашым сямейным жыцьці і шчасьлівую будучыню. Было гэта ў Лювэне 24. 03. г.г. (1954). Маім абавязкам ёсьць перадаць Табе гэта блаславенства. Мая надзея, што яно дадасьць Табе духо-вай сілы й вытрываласьці ў навуцы і дапаможа здаць шчасьліва ўсе экзамены, а таксама зноў злучыць нас у шчасьці пад адной страхой. Дай жа нам зьдзейсьніць гэ-та, Божа!
    Ведаю, што наша разлука цяжыць нам моцна, але, дзетачка мая, Ты-ж ведаеш, што калі-б мы не дапусьцілі да маяго выязду - былі-б неўпарадку перад людзьмі і на-шай Бацькаўшчынай - ды нават перад Богам, бо калі Бог выпусьціў мяне з савецкага пекла і захаваў мае сілы і здольнасьці праз усе нягоды апошняй вайны - дык грэшна было-б гэтыя сілы і здольнасьці марнаваць, замест таго, каб ськіраваць іх на добрую справу.
    Таксама і з Табой, мая Ты кветачка. I Ты-ж дзякаваць Богу вышла з усёй ваеннай пажогі цэлай і непашкоджа-най духова й фізычна. Дык ці-ж за ўсё гэта мы ня мо-жам панесьці ахвяру ў відзе нашай кароткай разлукі? Ці-ж мы ўжо зьняверыліся ў сябе й у сілу нашага кахань-ня?...
    154
    ...Ведаю, што прыдзецца куды цяжэй працаваць як цяпер, бо ад 1. 4-га пачынаем пробныя аўдыцыі ўдваіх з Сычом, але не баюся гэтага, хоць і матар’ялаў няма, бо пэўны сіл сваіх. Як дагэтуль, усё йшло гладка. Мусіць Бог мне памагае. Удалося выгаварыць падарожжа, каб най-градь новыя беларускія песьні хору ў Лювэне і барытона Конюха...
    ...На 25 Сакавіка мы нічога не маглі сказаць праз Hama радыё, бо наша сэкцыя яшчэ ня чынна. Таму я ста-раўся, каб усе іншыя сэкцыі ўдзялілі месца на 25 Сакаві-ка. Напаткаў аднак на страшную апазыцыю расейцаў. Ня гледзячы на гэта, усё-ж пры помачы амэрыканцаў удало-ся нам прапхнуць пяць скрыптаў аб 25 Сакавіку праз 5 сэкцыяў: Азэрбайджанскую, Грузінскую, Татарскую, Турке-станскую й Паўночна-Каўкаскую. Гэтых 5 сэкцыяў пусьці-лі наш скрыпт у сваіх аўдыдыях па некулькі разоў - 25 і 26 сакавіка. Расейцы паднялі авантуру, а армяне (у іх склад пэрсаналу хутка зьменіцца) ўстрымаліся. Аднак авантура расейцаў ня мела ніякага значэньня. Затое яшчэ адзін клін убіты між расейцаў і нацыяналаў. Такім чынам шмат чаго ўдаецца зрабіць, і трэба з гэтага кары-стаць, як і зь іншых магчымасьцяў працы. Скажы Гры-цуку, каб ён скамунікаваўся з Ст. Станкевічам (Бацькаў-шчына) і запрапанаваў якуюсь тэму з гісторыі ці белару-скай літаратуры. Ён (Грыцук) зможа дастаць стыпэндыю ад Навуковага Інстытуту ў Мюнхэне, калі захоча.
    3 Лювэнскім хорам я быў у Антвэрпе. Гэта быў іхні другі канцэрт у Бэльгіі, прысьвечаны 25 Сакавіку. Сьпя-ваюць надзвычай добра. Дырыгэнт Кіслы... Ен між інша-га хоча выехаць у Канаду. Добра было-б, каб Грыцук да яго напісаў...»