• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    133
    На наступную зіму праектуецца курс у дзьвёх групах: беларуская мова й беларуская культура. Курс пачнецца ў кастрычніку, запісы прыймаюцца ад месяца верасьня.
    (Паводле: «ЗАПІСЫ» No. 1, Vol. 1, New York 1952.)
    У «Беларускім Эмігранце», Таронта, нр. 4 (42), з 20 красавіка, 1952 году М. Р. падае наступную зацемку:
    «Заканчэньне Лектарату Беларусаведы ў Таронта
    Дня 30 сакавіка г.г. (1952, Р. Ж.-Г.) удзельнікі Лек-тарату Беларусаведы пры Ўнівэрсытэде ў Торонто ўрачыста закончылі свой курс, запрашаючы сваіх сяброў і знаёмых на супольную гарбатку ў памешканьні сьвятліцы ЗБК.
    У мілай і паважнай атмасфэры слухачы й лектары КУРСУ падзяліліся сваімі асягненьнямі, ведамі. Зьмястоў-ную справаздачу з прабегу працы й яе вынікі падаў арга-нізатар лектарату й выкладчык сп. праф. Жук (В. Жук-Грышкевіч - Р.Ж.-Г.). Ён зазначыў, што курс абняў 20 лекцыяў, па дзьве гадзіны кожная. Кожная лекцыя прад-стаўляла сабой разгляд важнейшай праблемы зь гісторыі Беларусі ў храналягічным парадку, а мяноўна:
    1.	Беларусы й іх мова сярод іншых народаў.
    2.	Пачатак гісторыі Беларусі; княжы пэрыяд, хрысь-ціянства.
    3.	Барацьба Полаччыны з Кіевам (рэфэрат сп. мгр. А. Грыцука).
    4.	Беларусь пад назовам Вялікага Княства Літоўскага.
    5.	Вітаўт Вялікі; Ворскла, Грунвальд.
    6.	Сьвідрыгайла; зраўнаньне ў правох праваслаўнага баярства.
    7.	Часы Казіміра Ягайлавіча, яго палітыка, яго су-дзебнік.
    8.	Жыгімонт ІІ-гі й ІІІ-ці Аўгуст; адносіны з Масквой.
    9.	Літоўскі Статут, Літоўская Мэтрыка.
    10.	Вуніі з Польшчай, сутнасьць і прабег іх.
    11.	Гуманізм і рэфармацыя на Беларусі; культура, ась-вета, друкарства.
    12.	Дзяржаўна-адміністрацыйны лад Вялікага Княства Літоўскага. Суды.
    13.	Парлямэнтарызм у Вялікім Княстве Літоўскім. Сойм, соймікі.
    134
    14.	Эканамічныя й сацыяльныя адносіны ў Вялікім Княстве Літоўскім. Гарады й вёскі.
    15.	Беларускасьць культуры ў Вялікім Княстве Літоў-скім.
    16.	Вялікае Княства Літоўскае пасьля Люблінскай вуніі.
    17.	Рэчыпаспалітая двух народаў, а ня Польшча.
    18.	Беларусь пад Расеяй.
    19.	Адраджэньне Беларусі.
    20.	Пісьменны экзамен.
    Ад імя ўдзельнікаў курсу й гасьцей сп-ня Н. Навіцкая падзякавала сп. праф. Жуку (Жук-Грышкевічу - Р. Ж.-Г.) за ягоную ахвярнасьць і працу для дабра беларускае справы на эміграцыі, перадала маленькі падарунак выкладчыку й па-жадала, каб наступны курс наведвалі ўсе беларусы Таронта.
    Вечар прайшоў міла ў сяброўска-беларускай сямейцы. Кожны даў штось з сябе - песьню, расказ, дэклямацыю, a беларуская песьня гучэла няўпынна з маладых грудзей. Кожны з нас выняс незабыўнае ўражаньне й думку, што беларус ня толькі жыве, змагаецца, але й вучыцца.
    У верасьні г.г. (1952, Р. Ж.-Г.) будуць прыймацца запі-сы на наступны курс. Праектуецца дзьве групы: 1) Бела-руская мова; 2) Беларуская літаратура й культура. Далей-шыя інфармацыі будзе падаваць «Беларускі Эмігрант».
    М. Р. (праўдападобна М. Рачыцкі, Р. Ж.-Г.)
    («Беларускі Эмігрант», Таронта, 4 (42), 20 красавіка 1952.)
    Другі год Лектарату Беларусаведы
    «Лектарат Беларусаведы пры Унівэрсытэце Таронта распачаў у пятніцу 24 кастрычніка (1952 г.) другі год на-вучаньня. Жадаем плённай працы выкладчыку сп-ру праф. Жук-Грышкевічу й слухачом, а тым, што жадалі-б яшчэ ўступіць на курс, паведамляем, што могуць гэта зра-біць, злажыўшы заяву да сп-ра Грышкевіча. Аплата за курс выносіць у гэтым годзе 12 даляраў.»
    («Распачаў праду Лектарат Беларусаведы.» «Беларускі Эмігрант», Таронта, Год V, 9 [47], 1952.)
    А «ў нядзелю, 26-га кастрычніка, 1952 г., у сьвятліцы ЗБК слухачы лектарату й запрошаныя госьці міла правя-лі вечар, прысьвечаны адкрыцьцю навучальнага году на лектараце беларусаведы пры ўнівэрсытэце ў Таронта.
    135
    Пры гульнях, сьпевах і танцах вечар прайшоў вельмі прыемна. Вялікая падзяка належыцца сп-ні Р. Жукоў-скай і сп-ні Н. Барановіч за падрыхтоўку пачастунку.» -чытаем у зацемцы «Вечар Лектарату Беларусаведы» ў «Бе-ларускім Эмігранце», Таронта, 9 (47), 1952.
    Паводле артыкулу: «Заканчэньне Лектарату Белару-саведы пры Унівэрсытэце ў Таронта на 1952/53 г.» у «Бе-ларускім Эмігранце», Таронта, за красавік 1953 г., у гэтым акадэмічным годзе адбыўся «другі курс» лектарату, які складаўся з «20-ці двугадзінных лекцыяў» і «абняў бела-рускую літаратуру й аснаўныя асаблівасьці беларускае мо-вы - з фанэтыкі, марфалёгіі й сынтаксу. Кожная лекцыя складалася з дзвюх частак: зь літаратурнай і мовазнаўчай. Літаратура была падзелена на 20 лекцыяў такім чынам:
    1.	Паняцьце літаратуры. Падзел беларускай літарту-ры. Царкоўнаславяншчына (11, 12 век). Падгата-ваўчая пара (14, 15 век).
    2.	Залатая пара (16 век). Гуманізм і рэфармацыя. Друкарства. Духоўная літаратура: Франьцішак Ска-рына, Васіль Цяпінскі, Сымон Будны.
    3.	Сьвецкая літаратура: Хронікі, Буркалабаўская хро-ніка; Одпісы Філона Кміты, Т. Еўлашэўскі,Прамова Мялешкі, А. Рымша.
    4.	Юрыдычная літаратура: Леў Сапега, Літоўскі Ста-тут, Літоўская Мэтрыка, Перакладныя повесьці.
    5.	Заняпад беларускага пісьменства (17, 18 век). Па-лемічная літаратура. Інтэрмэдыі. Школьная драма. Марашэўскі.
    6.	Беларускае народнае творства: песьні, казкі, лягэн-ды, прыказкі.
    7.	Адраджэньне новай беларускай літаратуры (19 век) Беларуская «Энэіда,» «Тарас на Парнасе.» Пачатак этнаграфіі.
    8.	Рамантызм. Старашляхоцкія рамантыкі: Баршчэў-скі, Рыпінскі, Чачот.
    9.	Марцінкевіч: «Сялянка», «Гапон», «Вечарніцы», «ПІчароўскія дажынкі», «Купальле», «Залёты», «Пін-ская шляхта», пераклад «Пана Тадэуша». Пасьля-доўнікі Марцінкевіча: Дарэўскі-Вярыга, Каратын-скі, Сыракомля.
    10.	Беларускае народніцтва: Вагушэвіч, Няслухоўскі.
    11.	Навейшая беларуская літаратура: Каганец, Цётка, Ядвігін Ш., Нашаніўская пара.
    136
    12.	Янка Купала.
    13.	Якуб Колас.
    14.	Максім Багдановіч, Зьмітрок Бядуля.
    15.	Алесь Гарун, Максім Гарэцкі, Гурло, Галубок.
    16.	Драматургі: Аляхновіч, Галубок.
    17.	Цішка Гартны. Паэты сьвятары: Казімір Сваяк, Вінцук Адважны.
    18.	Савецкая беларуская літаратура. Літаратурныя згуртаваньні: «Полымя», «Маладняк», «Узвышша».
    19.	Маладнякоўцы: М. Чарот, Александровіч, Дудар, А. Вольны.
    20.	Узвышэнцы: Язэп Пушча, Уладзімер Дубоука, К. Чорны, Крапіва.»
    Курс закончыўся ў палове красавіка 1953 г. «Як у міну-лым годзе, так і ў гэтым, - гаворыцца далей у артыкуле, - у сьвятліцы ЗБК адбылося ўрачыстае заканчэньне Курсу Лектарату Беларусаведы 19 красавіка... Прадстаўнік ад студэнтаў курсу ў сваім уступным слове, адкрываючы вечар, злажыў шчырую падзяку выкладчыку лектарату сп. д-ру В. Жук-Грышкевічу і ўручыў яму ад вучняў па-дарак». Апрача студэнтаў курсу, былі прысутныя шматлі-кія госьці. Сп. др. Жук-Грышкевіч пазнаёміў прысутных з праробленай на курсе праграмай, коратка аналізуючы кожную лекцыю, наканец, зьвярнуўся з заклікам да мясцо-вых беларусаў, каб прылажылі стараньняў, каб гэты курс ня быў апошнім... Вечар прайшоў надзвычай міла й ад-значыў закрыцьцё яшчэ адной балонкі вялікіх асягнень-НЯЎ У ўсьведамленьні й адукацыі беларускага грамадзтва на чужыне. Спадару д-ру В. Жук-Грышкевічу, дзякуючы няўтомнай працы й стараньням якога Лектарат паўстаў і праіснаваў два сэзоны навучаньня, ад беларускага грамад-зтва ў Таронта належыцца самая сардэчная падзяка. К.»
    («Беларускі Эмігрант», Таронта, Год VI, нр.4 [52], кра-савік, 1953.)
    Аб другім курсе Лектарату Беларусаведы ў Таронта паведамляюць і «Запісы» 2, Нью Ерк, 1953.
    Я наведвала лектарат беларусаведы ад першае яго лекцыі да апошняе. Выклады адбываліся заўсёды ўвеча-ры. Пасьля заняткаў з сваім Прафэсарам заходзілі мы ў студэнцкую кафейку, што знаходзілася недалёка ўнівэрсы-тэту. У гутарках пры кубку кавы праводзілі мы прыем-ныя часіны адпачынку й адпружаньня. Вінцук заказваў
    137
    каву, а я малако, бо калі ўжо выдаваць дзесяць цэнтаў, дык прынамсі на нешта пажыўнае... думала сабе. Была я тады студэнткай дэнтыстыкі, і матар’яльна прыходзілася мне даволі тугавата, бо навет у багатай Канадзе некато-рым студэнтам заўсёды не ставала «пажыўнага»...
    Затое мне, выпусьніку з польскіх школ, з польскай гімназіі, курс гісторыі Беларусі й курс гісторыі белару-скай літаратуры, якія я праслухала ў часе двох сэзонаў лектарату беларусаведы, былі здабычай, якраз той бяс-цэннай інтэлектуальнай пажывай, якая памагала мне выпаўняць, і пасьля, прабелы ведаў аб сваім родным краі — Беларусі.
    Лектарат Беларусаведы прадаўжаўся, на колькі памя-таю, і ў 1953/54 навучальным годзе. Былі гутаркі, каб мгр. Алесь Грыцук пераняў яго, бо др. В. Жук-Грышкевіч у лютым 1954 году мусіў выехаць у Мюнхэн у Нямеччыну, дзе яго чакала наступнае заданьне - арганізаваць і весьці беларускую сэкцыю радыя «Вызваленьне».
    Трагічная сьмерць паслоў Работніцка-Сялянскай Грамады
    Перад выездам у Нямеччыну Вінцэнт Жук-Грышке-віч падае ў 3-ім нумары «Беларускага Эмігранта» за 25 сакавіка 1952 году артыкул: «Трагічная сьмерць паслоў Работніцка-Сялянскай Грамады», які тут цытуем у дэ-ласьці:
    «Прыпадкова трапіла мне ў рукі ўкраінская кніжка Підгайнага <Нідостріляні>, выданая ў 1949 г. Аўтар апіс-вае свой мучаніцкі шлях, які правёў ён у савецкіх ляге-рох. Адзін разьдзел сваёй кніжкі ён прысьвячае спэцыяль-на беларусам, якіх спаткаў на сваім шляху. Там мы, між іншым, і знаходзім заканчэньне трагэдыі беларускіх гра-мадаўскіх паслоў на Салаўках. Вось што кажа спадар Під-гайный:
    «Зімой 1933 г. я быў недалёка ад станцыі Кем на гэтак званым <Морсплаве> — перасыльным пункце, праз які йшлі этапы на Салаўкі. Тут я сустрэў толькі-што прыбыў-шую групу беларусаў зь Менску.
    Перадусім прыпомню тут групу гэтак званага «Белару-скага Нацыянальнага Цэнтру», што складалася зь белару-саў, якія вярнуліся ў Савецкую Беларусь. Гэта былі ка-лішнія сябры беларускай «Грамады» - арганізацыі з тэры-138
    торыі Заходняе Беларусі, што была пад Польшчай. Група гэта апынулася ў польскай турме ды пазьней была выме-нена на беларускіх і польскіх вязьняў, якія сядзелі ў са-вецкіх турмах.
    Зь вялікім трыумфам і помпай ехалі гэтыя ахвяры польскай сваволі ў Савецкую Беларусь - «шчасьлівую, не-залежную й самастойную сацыялістычную беларускую дзяржаву». Курорты, санаторыі, банкеты, найлепшыя па-сады - усё было да дыспазыцыі гэтых мучанікаў-рэвалю-цыянераў, над якімі так зьдзекаваліся фашысты-палякі. Сапраўды пачалося жыцьцё не звычайнае, а поўнае сьвя-та. Рак-Міхайлоўскі, Дварчанін (прозьвішча памылкова падана Дварчанінаў, правільна будзе Дварчанін - без канчатку «аў». заўвага мая, Ж.), Мятла, Гаўрылік - былі шчасьлівы надмеру.