• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    «ЗАПІСЫ» нр. 2, за 1952 год падаюць наступнае паве-дамленьне:
    «Новая дакторская праца зь беларускай літаратуры
    Праф. В. Жук-Грышкевіч, які яшчэ перад апошняю вайною кончыў факультэт гісторыі праскага ўнівэрсытэту ў Чэхаславаччыне, 26 ліпеня сялетняга (1952) году на ўні-109
    ^ІІлЖ^ІЯ&ІЖІ. :
    H^ies ^anceffavius ^posteficus Nectar ct Veteres wvmitaris Waniensis testamur*
    ^ Vincent ^n№pezkietvic£
    posl irtwl^ eursum, ntgiw turn^ffipte turn orati ptnioulo rite focto. suiic eodrinar^ specimen pracOuisse ct te^itimis examiuatennn suffragiis Й|йі^^ Jcctovatuj ІП
    lil^fuju?^^	apne nos infiis usitntunu-.
    apposuimus^te u* ^knsis 0^™ innniw Domini мсмш
    Дыплём Вінцэнта Жук-Грышкевіча, Атаўскі Унівэрсытэт, 11 кастрычніка, 1952.
    110
    Др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч. Атава, 1952.
    111
    вэрсытэце ў Оттаве, Канада, абараніў сваю дакторскую дысэртацыю з галіны беларускай літаратуры на тэму: Лі-рыка Янкі Купалы. Абарона адбылася перад камісіяй сля-вістаў унівэрсытэту ў Оттаве, у склад якой уваходзілі пра-фэсары: др. Дамарадзкі, старшыня, др. Кэйэ і др. Літвіно-віч - сябры.
    Рэфэраваў дактарант сваю тэму пабеларуску, а трыга-дзінная дыскусія пасьля гэтага вялася ў розных мовах, якімі гаварылі прысутныя на паседжаньні. У выніку аба-роненай дысэртацыі праф. В. Жук-Грышкевіч атрымаў ад Унівэрсытэту ў Оттаве навуковую ступень доктара філязо-фіі з галіны літаратуры.»
    («ЗАПІСЫ» Vol. 1, No. 2. New York 1952. б. 123.)
    A «Беларускі Эмігрант» паведамляе:
    «Дактарат з беларускай літаратуры на Унівэрсытэце ў Аттаве
    26-га ліпеня г.г. (1952) на ўнівэрсытэце ў Аттаве ў ча-се летняй сэсіі адбылася абарона дакторскай дысэртацыі на тэму: Лірыка Янкі Купалы. Аўтарам і абаронцам яе быў праф. В. Жук-Грышкевіч, які здаў ужо ўсе экзамены, вымаганыя ўнівэрсытэтам, і дзякуючы прыняцьцю й аба-роне дысэртацыі атрымоўвае навуковы тытул доктара фі-лязофіі ад унівэрсытэту ў Аттаве.
    Абарона адбылася перад журы слявістаў, прафэсароў Аттаўскага Унівэрсытэту, у складзе: праф.д-р Дамарадзкі, як старшыня,праф. д-р Кэйэ і праф. д-р Літвіновіч, як ся-бры камісіі. Яна выклікала зацікаўленьне сярод рознана-цыянальнай групы студэнтаў і дактароў, якія прыйшлі на абарону й таксама задавалі пытаньні кандыдату. Апошні прадставіў справаздачу з дысэртацыі пабеларуску, а апа-нэнтам з камісіі й на запытаньні публікі даваў адказы на тых мовах, на якіх былі даваныя пытаньні.
    Прабег паседжаньня й дыскусыі былі вельмі цікавыя й занялі тры гадзіны часу. Шмат хто ўпяршыню пачуў бела-рускую мову й даведаўся многа цікавага аб беларускай лі-таратуры. Камісія прызнала дысэртацыю й абарону яе за належныя да навуковага зровеню, адзначаючы іх высокай нотай і прызнала кандыдата за годнага навуковай ступе-ні доктара філязофіі.
    Такім чынам на ўнівэрсытэце ў Аттаве была годна ад-значана 10-я гадавіна сьмерці найвялікшага паэта Бела-
    113
    русі, а беларуская навука ўзбагацілася новай працай і яшчэ адным доктарам.»
    («Беларускі Эмігрант», Таронта, Год V, нр. 7 (45), лі-пень, 1952.)
    Першая Сустрэча Беларусаў Паўночнае Амэрыкі
    Вінцэнт Жук-Грышкевіч ведаў, што ў ЗША жыве шмат ягоных сяброў зь Вільні і з Прагі, ды ягоны дваюродны брат інж. Часлаў Ханяўка. Нікога зь іх ён ня бачыў ад 1939 году. Меў вялікую прагу зь імі сустрэцца. Стаў зь імі камунікавацца й сугэраваў наладзіць спатканьне. 3 гэтай мэтай ён зьвязаўся й з Арганізацыяй Беларускае Моладзі (АБМ) у ЗША, старшынём якое быў сп. Міхась Тулейка. Дагаварыліся, што ЗБК і АБМ зарганізуюць Сустрэчу Бе-ларусаў у Канадзе.
    Наступным заданьнем было знайсьці адпаведнае мейс-ца на Сустрэчу. Найляпей адпавядаў бы, меркаваў Він-цук, на гэта нейкі летні рэсорт у прыгожай і цікавай мяс-цовасьці й недалёка граніцы ЗША. У рэсорце была-б маг-чымасьць затрымацца ўдзельнікам Сустрэчы, ды было-б мейсца - заля ці пляц - на сход, імпрэзы. Запасіўшыся картамі, якія надта любіў студыяваць, каб пазнаваць і арыентавацца ў ваколіцы, - любіў ён наагул геаграфію й прыроду, - ды запасіўшыся аўтобуснымі раскладамі, вы-браўся Вінцэнт Жук-Грышкевіч са мною ў падарожжа. Аўтобусам пад’ехалі мы да пэўнага мейсца, а далей - пе-хатой да заплянаванага загадзя аб’екту. Нахадзіўшыся да мленьня ног, мы знайшлі рэсорт з чыстымі котыджамі, вялікай плошчай пляцу для сходу, маляўніча паложаным над Вэлянд каналам, недалёка вадаспаду Ніягара, і неда-лёка граніцы ЗША. У такім падарожжы аўтобусам і пеха-той шуканьня мейсца на Сустрэчу, была я толькі адзін раз, а Вінцуку прышлося адбыць іх некалькі, каб дасьле-даваць не адзін аб’ект і выбраць найбольш адпаведны.
    Сустрэча Беларусаў з Канады й ЗША адбылася 5-6 лі-пеня 1952 году на канадыйскім баку вадаспаду Ніягара над Вэлянд каналам. I гэтак запачаткавала яна трады-цыйныя Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі, а бы-ло іх ужо дваццаць (20-я ў 1992 г.) - 18-я ў 1988 годзе бы-ла ў Таронта ў Канадзе.
    114
    Першая Сустрэча прысьвечана была Янку Купалу -70-тым угодкам ад ягонага нараджэньня і 10-тым - ад трагічнае яго сьмерці. Ключавы даклад на тэму «Янка Ку-пала як чалавек і грамадзкі дзеяч» меў Вінцэнт Жук-Грышкевіч, які быў ініцыятарам ды адным з галоўных арганізатараў Сустрэчы ў Канадзе. На гэтай першай Су-стрэчы прысутнічалі: прадстаўнік Ураду БНР у ЗША сп. Ян Чарапук-Змагар, што жыў тады ў Чыкага, а даклад-ней у Дэльтон Ільліной, які пасьля Сустрэчы ліставаўся з Вінцэнтам Жук-Грышкевічам (ліст з 20. 3. 1953); паэтка Натальля Арсеньнева й яе муж генэрал Франьціш Ку-шаль; сьпявачка зь Менску, што так хораша выконвала беларускія народныя песьні, прозьвішча ня памятаю; др. Балеслаў Грабінскі, Вінцэнтаў сябра зь Вільні; інж. Міко-ла Гарошка, сябра яшчэ з Прагі Чэскай; старшыня АБМ сп. Міхась Тулейка; сп. Васіль Русак, сябрук зь беларускай студэнцкай групы ў Мюнхэне, які часта адведваў Марбур-скую беларускую студэнцкую групу, а дакладней кажучы, наймаладзейшую яе сябровачку Галіну Родзьку; праўнік Леанід Галяк, што хацеў сустрэцца з сёстрамі Жукоўскімі, якія з сям’ёй Галякоў дзялілі гора ў беларускіх ДП ляге-рох - у Ватэнштэце й у Фленсбургу Ангельскай зоны Ня-меччыны; уся сам’я Ханяўкаў - інж. Часлаў, Марыя й ма-лая іх дачка Рагнеда. Паводле Камунікату Галоўнай Управы ЗБК з 24. 1. 1953 году «У Сустрэчы прыняло ўдзел панад 120 беларусаў з абедзьвюх краін.»
    Першая Сустрэча Беларусаў Паўночнае Амэрыкі ў Канадзе над вадаспадам Ніягара. 1-3 ліпеня, 1952.
    115
    Прадстаунік Ураду БНР у ЗША сп. Ян Ча-рапук-Змагар прамаўляе да ўдзельнікаў 1-ае Сустрэчы БПА. Першы зьлева стаіць генэрал Франьціш Кушаль. 1952.
    Уся багатая праграма Сустрэчы - даклады, мастацкая частка, адведваньне вадаспаду Ніягара, увечары купаль-скае (хоць і ў ліпені) вогнішча над рэчкай, фактычна над Вэлянд каналам, зь песьнямі й вянкамі на вадзе - усё адбывалася пад адкрытым небам. А ліпнёвае канадыйскае неба было яснае, - сонечнае або зорнае, - прыветлівае да беларускіх выгнанцаў зь іхняе «сінявокае Беларусі».
    А чым-жа мы яшчэ жывіліся? Што й дзе мы елі? Бан-кетаў-жа ня было. Помню толькі, як рабілі канапкі - бу-тэрброды, і нам, канадыйскім беларускам, спрытна пама-гала Марыся Ханяўка, а каля яе ног тапталася маленькая Рагнеда.
    «Не адным толькі хлебам жыве чалавек.»
    Кангрэс “Pax Romana”
    У тым-жа 1952 годзе Вінцэнт Жук-Грышкевіч, як прадстаўнік ад Беларускага Акадэміцкага Каталіцкага Аб’еднаньня «Рунь», браў удзел у Кангрэсе “PAX ROMA-116
    NA,” што адбываўся ў Канадзе - у Таронта, Мантрэалі й Квэбэк Сіты - правінцыі Квэбэку.
    «“Pax Romana” - гэта міжнародная арганізацыя, сябра-мі якой зьяўляюцца каталіцкія арганізацыі інтэлектуалі-стаў і студэнтаў амаль усіх краінаў сьвету. Краіны з-за зя-лезнае заслоны рэпрэзэнтуюць эміграцыйныя арганізацыі.
    Аб’еднаньне Беларускіх Абсальвэнтаў Вышэйшых Шко-лаў і Студэнтаў Каталікоў - «Рунь» зьяўляецца поўнапраў-ным сябрам “Pax Romana” ад двух гадоў. На бягучым Кан-грэсе рэпрэзэнтуе яго праф. В. Жук-Грышкевіч. Задань-нем “Pax Romana” ёсьць: утрымоўваньне хрысьціянскага духу Ў інтэлектуальным і прафэсыйным жыцьці, ды ма-ральная й матарыяльная дапамога студэнтам і навукоў-цам. Сёлетні Кангрэс, галоўным пунктам праграмы якога ёсьць тэма: Значэньне ўнівэрсытэту ў мінулым і сучасным жыцьці, зьвярнуў асаблівую ўвагу на барацьбу з камуні-стычнай ідэялёгіяй, якая пранікае ў унівэрсытэты й ася-родзьдзі студэнтаў і інтэлектуалістаў. Дзеля гэтае бараць-бы створана спэцыяльная сталая камісія. Апрача таго перад кангрэсам адбылася ў Таронта асамблея “Pax Romana,” што занялася арганізацыйнымі справамі.
    Кангрэс распачаў сваю працу ў Таронта 22-га жніўня, 25-га пераехаў у Мантрэаль, а закончыў працу ў м. Квэбэ-ку 1-га верасьня. Канадыйцы хочуць паказаць інтэлектуа-лістам цэлага сьвету свае найпрыгажэйшыя й найважней-шыя мясцовасьці, дзеля таго возяць Кангрэс па ўсім Анта-рыё й Квэбэку. Слушна сялетні Кангрэс “Pax Romana” называецца кангрэсам на калёсах.
    Кангрэс мае вялікае значэньне й для нас, беларусаў, хоць-бы ўжо дзеля таго, што паміж 40 краінаў сьвету кра-суецца імя «Беларусі», сярод 800 удзельнікаў - пераважна прафэсароў унівэрсытэтаў і студэнтаў - эліты ўсяго сьвету, знаходзіцца й беларускі дэлегат.»
    («Беларускі Эмігрант», Таронта, Год V, нр. 8 (46), вера-сень, 1952.)
    У наступным 1953 годзе кангрэс «Пакс Романа» адбыў-ся ў Бонн (Нямеччына), на ім дэлегацыя ад Беларускага Акадэміцкага Каталіцкага Аб’еднаньня «Рунь» складалася з шасьці чалавек. Ачольваў яе а. др. Часлаў Сіповіч.
    117
    Беларуская (Торонто) Крэдытовая Супалка Byelorussian (Toronto) Credit Union, Limited
    Вінцэнт Жук-Грышкевіч цьвердзіў, што для нармаль-нага разьвіцьця беларускай арганізацыйнай дзейнасьці апрача ідэялягічнага напрамку патрэбная матар’яльная й рэлігійная база. Патрэбны свой беларускі дом, на які ўжо зьбіраліся грошы, патрэбная свая беларуская пажычковая каса, патрэбная свая царква.
    Шукайма эканамічных падстаў для нашых арганізацыяў
    У артыкуле «Шукайма эканамічных падстаў для на-шых арганізацыяў» у «Беларускім Эмігранце» Заляшча-нін — псэўдонім В. Жук-Грышкевіча - гаворыць:
    «Эканамічнае жыцьцё ёсьць матар’яльнай базай для ўсяго арганізацыйнага жыцьця; бяз гэтае базы кожная арганізацыя вісіць у паветры, яе разьвіцьцё й будучыня стаіць пад знакам запытаньня. Ідэйны зрыў і ахвярнасьць вельмі добрыя на пачатак, але на даўжэйшую мэту яны найчасьцей заводзяць». I далей: «...салідная й сыстэматыч-ная праца ня можа апірацца на прыпадковай ахвярнась-ці, ці нават складках сяброў... Таму згары трэба вышукі-ваць і плянаваць сабе нейкія крыніцы сталага даходу для арганізадыі... А варта было-б падумаць, каб сябры нашай арганізацыі ня толькі мелі абавязак плаціць складкі, але й мелі ад сваёй арганізацыі й маральную, ды матар’яль-ную падтрымку. Тады яны высока будуць цаніць сваю арганізацыю, самі будуць яе трымацца й іншых будуць уцягваць. Дзе-ж знайсьці гэтыя матар’яльныя крыніцы?