• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    даў у беларускай літаратуры - рамантызму й народніцтва. Зьявішча вельмі цікавае й адзінае ў сваім родзе.
    Пісьменьнік акумулюе ў сябе асяродзьдзе, у якім ён жыве й узрастае, атмасфэру, якой ён дыхае, дух часу, у якім ён жыве. Ен зьяўляецца вытворам свайго асяродзь-дзя й свайго часу. I калі пачне пісаць, ён мімавольна ад-бівае ў сваіх творах усё тое, што ўвабрала ў сябе ягоная душа. Так было й зь Ядвігінам Ш. Мы не зразумеем яго твораў, іх сутнасьці, іх ідэялягічнае падкладкі, калі не па-знаёмімся з жыцьцём, асяродзьдзем і духам часу яго.
    У творах Ядвігіна Ш. мы знойдзем ідэялёгію шляхоцкіх рамантыкаў, і народніцтва, і рэалізму. Ен шляхдіц, узга-даваны пад уплывам польскай культурьі рамантызму, ад-начасна ён моцны беларус і патрыёт. Ен усёй душой лю-біць свой край, свой народ з яго беларушчынай. Ен апіс-вае цяжкое становішча беларуса й спачувае яму. Відаць гэта з апавяданьняў яго, як «Зарабляюць», «3 бальнічнага жыцьця», «Гаротная». Выстаўляе на паказ людзкое зло, благія інстынкты й дурноту ў алегарычных творах, як «Падласінькі», «Рабы», «Дачэсная». У пералічаных тут тво-рах ён выяўляе народніцкую ідэялёгію, амаль такую, як у Вагушэвіча. Але прадстаўленае мужыцкае гора апісана ім, як добрым, спачуваючым гледачом, абсэрватарам, а не як самым удзельнікам яго. I нічога дзіўнага, так яно й было. Антон Лявіцкі глядзеў з боку на бяду беларускага се-ляніна, ён ніколі ня быў у яго скуры. I таму яму не хапае тэй інтуіцыі, тэй беларускасьці выяўленьня, якую мы ба-чым у Купалы й Коласа - гэтых беспасярэдніх гэніяў бе-ларускай народнай стыхіі. Ядвігін Ш. часамі падыходзіць да сацыяльнага зла ў адносінах да беларускага селяніна толькі са спачуваньнем, зусім не закранаючы каранёў, прычыны гэтага зла, як-бы абыходзячы гэтую прычыну сьведама — якраз тое самае, што рабіў і шляхоцкі раман-тык Марцінкевіч. Тут вось і выходзіць наверх тая раман-тычна-шляхоцкая атмасфэра, якой наглытаўся яшчэ Ля-віцкі ў дзіцячых гадох. Час ад часу наш пісьменьнік лю-біць і пасьмяяцца зь беларускага селяніна, зь яго цемнаты й прымітывізму. Возьмем, напрыклад, апавяданьне «3 ма-ленькім білецікам». Тут няма ніякай ідэйнай закрасы, a выступае толькі жаданьне пасьмяшыць чытача.
    105
    Поруч з усім вышэй сказаным у Ядвігіна Ш. ёсьць і рэалізм нашаніўцаў. Вобразы з жыцьця беларусаў ён умее прадставіць у поўнай нагаце - бяз ніякіх злагоджваючых заслон. Бачым мы гэта ў цытаваных творах, як «Гарот-ная», «Зарабляюць», «Зарабіў» і іншыя.
    Такім чынам у творчасьці Ядвігіна Ш. мы бачым вы-разнае напластаваньне трох пэрыядаў беларускай куль-туры: шляхоцкага рамантызму, народніцтва й рэалізму.
    Як пісьменьнік, Ядвігін Ш. прадстаўляе вельмі важныя вартасьці. Ен уносіць у беларускую літаратуру новы від творчасьці - навэлю - маленькае апавяданьне зь белару-скага народнага жыцьця. Апавяданьні яго напісаны жы-вой гібкай мовай, вельмі рэльефна адбіваюць сапраўд-насьць апісанага. Па сваёй натуры яны блізкія белару-скай стыхіі, бо беларускія па духу й таму даступныя й зразумелыя для народу. Мова Ядвігіна Ш. лёгкая, выяўля-ецца натуральна, беспасрэдна. Ён мастак дыялёгу. Гута-рачыя між сабою асобы выступаюць, як жывыя. Чытаючы іх гутарку, мімавольна чуешся ўдзельнікам яе.
    Ен мастак, бяз сумліву, але хутчэй у этнаграфічным разуменьні, чымся ў літаратурным. Яму далёка да Тараса Гушчы - Коласа. Мастацтва творыцца хутчэй інтуіцыяй, як розумам, а ў бытавых апавяданьнях з сялянскага жыцьця Ядвігіну Ш. якраз і не хапае творчай мастацкай інтуіцыі. I зусім зразумела чаму. Інтуіцыі не набудзеш ад-кульсьці. Яна мусіць быць уроджанай, заложанай у самой натуры мастака. Тады яна й праявіцца ў адтварэньні свайго асяродзьдзя. У народна-бытавых творах Ядвігіна Ш. не магла праявіцца інтуіцыя, бо ён па свайму духоваму складу да народна-сялянскай гушчы не належаў. Яго інту-іцыя магла-б знайсьціся ў іншага роду творах, але ніколі ў сялянскіх бытавых, бо ён паходзіў з асяродзьдзя шляхоц-кай інтэлігэнцыі й ня быў уросшы ў сялянскі быт. Жук.»
    («Беларускі Эмігрант», Таронта, Год V, нр. 2 (40), 28 лютага, 1952 г.)
    «Уладзімер Жылка
    Ужо дваццаць год прайшло ад сьмерці ведамага бела-рускага паэты Уладзімера Жылкі. Гожа й нам дакінуць некалькі фактаў з жыцьця песьняра ў сувязі з гэтымі сум-нымі ўгодкамі.
    106
    Уладзімер Жылка радзіўся ў 1900 г. у вёсцы Макашы на Меншчыне. Вучыўся ў Менску. У часе расейскай рэва-люцыі 1917 г. належаў да партыі беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў) і браў удзел у будове Беларускае Народнае Рэспублікі й Слуцкім Паўстаньні. На эміграцыі апынуўся разам з урадам БНР. Быў у Коўне, Рызе й Дзьвінску. У 1921 г., як адзін з камісараў ураду БНР, Жылка прыяжджае ў Вільню й працуе ў віленскім паў-станчым асяродку, які падгатоўваў паўстаньне супраць палякаў. Арганізаваны польскімі ўладамі працэс 45 бела-русаў у Беластоку ў 1922 г. загарнуў шматлікіх заканспі-раваных камісараў БНР. Шырокая хваля арыштаў прака-цілася тады па ўсёй Заходняй Беларусі. Жылка мусіў хавацца. Урэшце ён нелегальна прыяжджае ў Прагу Чэ-скую, дзе паступае на філялягічны факультэт унівэрсытэ-ту Карла і студыюе славянскую літаратуру й гісторыю.
    Жылка ведамы ня толькі як паэта, але і як грамадзкі дзеяч. Ен уважаў, што грамадзкая праца ёсьць першым і галоўным абавязкам кажнага беларуса, незалежна ад яго індывідуальных замілаваньняў і прафэсыі. «Беларусь трэ-ба падымаць!» - казаў ён, паўтараючы словы Каруся Ка-ганца. Таму, паводле яго, сваім улюбленым напрамкам дзеяньня можна займацца толькі ў вольным часе ад гра-мадзкай працы. Так ён і рабіў. Пісаў свае вершы пера-важна начамі. Ніколі не адмаўляўся ад грамадзкай пра-цы. Ніколі не прыкрываўся тым, што ён беларускі паэт і гэтага зь яго хопіць. Ува ўсякай грамадзкай справе ён быў адным зь першых. Ен браў беларускае жыцьцё ўва ўсім разрэзе і ў кожнай галіне, дзе трэба было падтры-маньне, быў чынным. Такая надмерная актыўнасьць, ві-даць, і падкасіла яго маладыя сілы.
    Аднак душу Жылкі выпаўняе зацікаўленьне літарату-рай і ўласная паэтыцкая творчасьць. У 1923 годзе ў Віль-ні выходзіць яго першы зборнік вершаў «Уяўленьне», a праз год - другі зборнік вершаў «На ростані». Жылка -эстэт-імажыніст. Ен смакуе паэзію Багдановіча, Дубоўкі й Пушчы. Вельмі паважна студыюе Вэрлена й Бодлера. Ен шукае новых формаў сваёй паэзіі, што адбівае самабытнае беларускае жыцьцё. Ягоная творчасьць здраджае ўплывы выдатных мастакоў слова, а перадусім вышэй пераліча-ных. Яго паэзія з аднаго боку рэвалюцыйна-змагарная, глыбока-патрыятычная, а з другога - квола-мэлянхалій-ная, адбіваючая хвараблівасьць душы. I нічога дзіўнага,
    107
    чаму. Жылка быў хварэючым паэтам, які страшэнна баяў-ся памерці на чужыне, далёка ад бацькаўшчыны. Ен быў хворы на сухоты. Некалькі разоў лячыўся ў санаторыі на Маравах і ў Закарпацкай Русі на Квасах.
    Ня гледзячы на гэта, хвароба шпарка падразала яго кволыя сілы, бо клімат Чэхаславаччыны яму ня спрыяў. Таму ён сьпяшаўся напісаць як найбольш і хацеў дастац-ца на бацькаўшчыну, каб там спакойна памерці ў сваіх Макошах, хоць там і панавалі бальшавікі, якіх ён так не-навідзіў і зь якімі змагаўся праз усё сваё жыцьцё. На гэ-тым усім і палягала трагэдыя жыцьця й сьмерці паэты.
    У тыя часы, у 1924-26 г.г. сярод рознанацыянальнай эміграцыі быўшай расейскай імпэрыі шырылася хваля «зьменавехаўства» - г. зн. жаданьня вярнуцца на бацькаў-шчыну і дастасавацца да новых бальшавіцкіх умоваў. Ад-нак Жылка быў далёкі ад «зьменавехаўства». Ен вельмі добра знаў пэрфіднасьць і жорсткасьць бальшавікоў і не-навідзіў іх усёй душой. Толькі страх перад тым, што пры-дзедца паміраць на чужыне, далёка ад сваіх, ад улюбёнай Беларусі - змусіў яго да павароту на бацькаўшчыну. Блі-жэйшыя сябры Жылкі - з аўтарам гэтых радкоў уключна, стараліся дапамагчы яму ў ягонай трагічнай сытуацыі, пераконвалі застацца на эміграцыі і выбраць якуюсь ін-шую вольную краіну замест павароту пад савецкае ярмо. 3 гэтай мэтай рабілі спэцыяльныя сяброўскія сходкі ў чэ-скай вёсцы Ліпаны - 25 кілёмэтраў ад Прагі, дзе разам з Жылкам пражывала значная частка беларускіх студэнтаў. Але ўсе аргумэнты губілі сваю сутнасьць, калі ўлюбёны ўсімі паэта й сябра заяўляў са сьлязьмі ў вачох: «Я еду на бацькаўшчыну не па тое, каб пакланіцца катам, дастаса-вацца да іх варункаў, а толькі па тое, каб яшчэ раз паба-чыць Беларусь, надыхацца яе паветрам і спакойна па-мерці, злажыць свае косьці ў роднай зямельцы - побач з касьцьмі сваіх продкаў.» Па такіх словах усе моўклі, насту-пала доўгая й нязносная цішыня. Нікому ў галаву тады ня прыходзіла, што каты могуць пазбавіць чалавека нават яго натуральнага жаданьня спакойна памерці на роднай зямлі...
    Жорсткая бальшавіцкая сапраўднасьць топча ўсе сьвя-тыя правы - Боскія й людзкія. Жылка паехаў на бацькаў-шчыну ў 1926 г. Толькі кароткі час удалося яму пабыць на Беларусі. Ня ведама нават, ці ён пабываў у сваіх Ма-кашох, ці пабачыў сваіх старых бацькоў, але ведама доб-108
    ра, што ён быў загнаны на ссылку ў Уржуму, дзе й памёр у 1933 г. Такім чынам не ўдалося яму злажыць сваіх касьцей на роднай зямлі — трагічнае маладое жыцьцё кончылася трагічнай сьмерцяй. Ж.»
    («Беларускі Эмігрант», Таронта, Год VI, нр. 7 (55), жні-вень, 1953 г.)
    Дактарат
    Пасьля арышту й савецкіх лягероў у Вінцэнта Жук-Грышкевіча ня стала ніякіх дакумэнтаў адносна ягонай асьветы, а трэба-ж думаць пра жыцьцё, уладжвацца на працу. На эміграцыі - у Лёндане ў Англіі - былі тады яшчэ прафэсары зь Віленскага Унівэрсытэту, у якіх ён здаваў экзамены, калі нострыфікаваў свой чэскі дыплём. Адным зь іх быў др. С. Косьцялковскі, прафэсар Унівэрсы-тэту Сьцяпана Батуры ў Вільні. На падставе іхняга пад прысягай асьведчаньня Вінцэнт Жук-Грышкевіч атрымаў пасьведчаньне, датаванае: Лёндан, 13 кастрычніка, 1950 г., аб тым, што ў сьнежні 1932 году ў Вільні ён здаў дзяржаўныя экзамены, якія кваліфікавалі яго выкладаць у сярэдніх школах гісторыю й славянскую філялёгію, ды што ён быў настаўнікам сярэдніх школ у Вільні аж да 1939 году, і адначасна ад 1930 да 1937 гадоў выкладаў бе-ларускую мову ў Вышэйшай Школе Палітычных Навукаў у Вільні.
    3 гэтым пасьведчаньнем Вінцэнт Жук-Грышкевіч быў прыняты на факультэт славянскае філялёгіі Facultate Artium Атаўскага Унівэрсытэту, і 11-га кастрычніка 1952 году атрымаў дыплём з навуковай ступеньню Доктара Фі-лязофіі - “Ad gradam Doctoratus in Philosophia promoveatur” - кажацца ў дыплёме. I пасьля, y 1975 годзе ў часе сым-позіюм Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Ка-надзе, у Атаве, прафэсар др. В. Дж. Кэйэ сказаў: «Др. Він-цэнт Жук-Грышкевіч быў першым беларусам, што здабыў дактарат на Атаўскім Унівэрсытэце».