• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Справаздачу зь дзейнасьці Тымчасовай Управы закон-чыў сп. В. Жук-Грышкевіч агульнай падсумоўкай. Аргані-зацыя ЗБВБ й яго разьвіцьцё зьвязана з усялякага роду труднасьцямі - у першую чаргу - гэта расцярушанасьць беларусаў па розных аддзелах Польскіх Аружных Сілаў і падпарадкаваньне іх вайсковай дысцыпліне. Пры адсут-насьці эвідэнцыі беларусаў трудна было даведацца, дзе хто зь іх знаходзіцца. Дзеля таго пачыналася Згуртавань-не ад асабістых знаёмстваў. Кожны сябра, які ведаў ужо аб паўстаньні ЗБВБ, паведамляў аб гэтым іншых сяброў і знаёмых, забавязваючы іх пашыраць весткі далей. Іншыя труднасьці былі злучаныя з адсутнасьцьцю беларусаў у Лёндане. Ня было ня толькі свайго памешканьня, але на-ват адрасу, на які было-б магчымым кіраваць усю карэс-пандэнцыю. Беспасрэдныя кантакты былі вельмі рэдкія між сябрамі і амаль усе справы заладжваліся цераз пера-піску. Паступова перамагаліся ўсе гэтыя труднасьці і сяньня маем ужо некалькі людзей, стала пражываючых у Лёндане, маемо памешканьне, хаця й невялікае, грашо-выя сродкі, хаця абмежаваныя; маемо свой часопіс, улас-ны цыклёстыль і невялічкую бібліятэчку. Найважнейшае аднак — гэта дынаміка й разгон нашай арганізацыі. Яна разрастаецца хутка й абыймае ўсьцяж шырэйшыя кругі беларускага грамадзянства на чужыне.
    3.	Дыскусія над справаздачамі і абсалюторыюм Тымча-совай Управе.
    Зьезд, ацэньваючы веліч высілку, які ўлажыла Тымча-совая Управа пры паўстаньні ЗБВБ, аднагалосна ўдзяліў ёй абсалюторыюм, а старшыня прэзыдыюму сп. К. Hop па-дзякаваў ад імені Зьезду Тымчасовай Управе за праведзе-ную працу.
    79
    4.	Даклады з месцаў.
    Згодна з прынятай павесткай дня паасобныя ўдзельні-кі Зьезду пазнаёмілі прысутных зь ведзенай працай у іх асяродках. - Сп. В. Сенькевіч паінфармаваў аб працы бе-ларускага асяродка ў гімназіі й ліцэі 3 ДСК. Гэты асяро-дак зьяўляецца адным з найбольшых і найлепш заргані-заваных беларускіх цэнтраў у Польскіх Аружных Сілах. -Далей сп. Асіповіч здаў справаздачу з працы беларускага асяродка ў гімназіі й ліцэі 5 КДП. Сябры гэтага асяродка вядуць усьведамляючую й культурна-асьветную працу ся-род аддзелаў там, дзе знаходзяцца беларусы. Сп. Т. Ціма-фейчук паінфармаваў аб працы беларускага асяродка ў гімназіях і ліцэях нр. 1, нр.2 (база 2-га Корпусу). Асяродак гэты разгарнуў вельмі шырака працу як унутраную (ла-дзячы сходкі, рэфэраты і г. д.), так і на вонкі, пашыраю-чы беларусаведу ў іншых аддзелах базы 2-га Корпусу.
    5.	Каса Узаемнай Помачы.
    У справе Касы Узаемнай Помачы забраў голас сп. В. Жук-Грышкевіч, які выказаў патрэбу зарганізаваньня ся-род беларусаў такой касы. Каса Узаемнай Помачы павін-на быць сарганізавана на каапэратыўных прынцыпах: кожны сябра ўносіць свой пай у азначанай вышыні, пры-чым гэты пай будзе зваротны на кожнае жаданьне ўклад-чыка. Капітал, атрыманы з паёў сяброў, павінен быць уложаны ў нейкае даходнае прадпрыемства. Даход з уло-жаных у прадпрыемства грошаў будзе ўласнасьцьцю пай-шчыкаў, і толькі нейкі працэнт пойдзе на ЗБВБ. Гэтак зарганізаваная Каса Узаемнай Помачы мела-б вялікае значэньне як для паасобных сяброў, так і для цэлай арга-нізацыі. Перадусім уласнае прадпрыемства дазволіла-б за-трудніць пэўную колькасьць нашых сяброў, што (у прата-коле нельга прачытаць, Р. Ж.-Г.) ЗБВБ мела-б таксама сільную матар’яльную апору да далейшага разьвіцьця і ху-тчэй магло-б прыйсьці з помаччу сваім сябром, даючы ім, напрыклад, зваротную пазыку пры закладаньні ўласных варштатаў працы або пры выезьдзе ў заморскія краіны ці даючы магчымасьць некаторым вучыцца. Зьезд боль-шасьцьцю галасоў прыняў прапанову спадара Жук-Грыш-кевіча адносна арганізацыі Касы Узаемнай Помачы і па-станавіў даручыць спэцыяльнай камісіі апрацоўку яе ста-туту.
    6.	Выбары камісіяў дзеля апрацоўкі статуту ЗБВБ, пляну працы і статуту Касы Узаемнай Помачы.
    80
    На прапанову Старшыні Зьезду сп. Нора К. у камісіі для апрацоўкі статуту ЗБВБ, пляну працы й статуту Касы Узаемнай Помачы былі выбраныя спадары: Курыла, Над-сон, Кляймоў, Юзэфовіч, Арцюх, Кукель, Навара, Асіповіч і Каленік.
    На гэтым Зьезд закончыў праду 18 студзеня, пакідаю-чы паасобным камісіям апрацоўку статуту ЗБВБ, пляну працы і статуту Касы Узаемнай Помачы.
    19 студзеня а гадз. 9 Зьезд распачаў далей сваю працу.
    7.	Дыскусіі й прыняцьце статуту ЗБВБ, пляну працы й статуту Касы Узаемнай Дапамогі.
    Сябра камісіі для апрацоўкі Статуту ЗБВБ сп. А. Над-сон прачытаў праект Статуту, апрацаваны камісіяй. Пад-час дыскусіі была ўнесена папраўка да пункту VII б. Зьезд прыняў папраўку й зацьвердзіў апрацаваны камісі-яй статут як Статут Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі. Пасьля зацьверджаньня Зьездам Статуту ЗБВБ адступаецца ад павесткі дня, бо прыбыў прадстаўнік Фэ-дэральнага Клюбу Народаў Сярэдня-Усходняе Эуропы сп. А. Загурскі, які ад імені Клюбу прывітаў наш Зьезд. У да-лейшым прачытаў праект пляну працы сп. А. Надсон. Праект гэты, апрацаваны адумысловай камісіяй, прыйма-юць удзельнікі Зьезду аднагалосна.
    8.	Выбары Галоўнай Управы і Нагляднай Рады.
    Галоўная Управа выбіраецца Зьездам тайным галаса-ваньнем у наступным складзе 1. Сп. Вінцэнт Жук-Грыш-кевіч; 2. Сп. Віктар Сенькевіч; 3. сп К. Hop; 4. сп. М. Бу-як; 5. сп. Арцюх; 6. сп. С. Серафімовіч; 7. сп. Ч. Кукель; 8. сп. А. Надсон; 9. сп. Ф. Бартуль; 10. сп. К. Акула; Выбра-ным сябрам Галоўнай Управы даручыў Зьезд разьдзяліць між сабой функцыі.
    У склад Нагляднай Рады выбраны: 1. сп. Рудзь; 2. сп. Юзэфовіч; 3. сп. Кляйноў; 4. сп. Гэнрык Сенькевіч; і 5. сп Цімафейчык.
    9.	Бягучыя справы.
    Спадар Жук-Грышкевіч парушыў справу дапамогі бе-ларускаму цэнтру ў Францыі, які сёньня зьяўляецца адзі-ным лучнікам паміж усімі беларусамі на эміграцыі.
    У далейшым парушаецца справа дапамогі беларускім уцекачом. Даручаецца Галоўнай Управе дэтальнае яе апрацаваньне й выкананьне.
    На гэтым Зьезд спыніў сваю працу. Старшыня прэзыды-юму сп. К. Hop падзякаваў усім удзельнікам і выказаў зна-
    81
    чэньне Першага Агульнага Зьезду АБВБ у жыцьці белару-скага грамадзянства ў Вялікай Брытаніі. На заканчэньне сьпяваецца беларускі гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Старшыня Прэзыдыюму Зьезду Ч. Кукель, Заступнік Старшыні Прэзыдыюму Зьезду. А. Надсон, Сакратар
    На 2-м Агульным Зьездзе ЗБВБ была выбрана Камісія для куплі Беларускага Дому ў Лёндане і было даверана Галоўнай Управе залегалізаваць Згуртаваньне. Усё было зьдзейсьнена паміж 2-ім і 3-ім зьездамі ЗБВБ.
    Другі Зьезд ЗБВБ, Лёндан, Англія, сакавік, 1949. Вінцэнт Жук-Грышкевіч сядзіць трэці справа.
    Агульны Сход Акадэмічнага Аб’еднаньня «Жыцьцё», Дом Мар’янау, Лёндан, жнівень, 194S.
    82
    Трэці Зьезд ЗБВБ. Лёндан, 20. 3.1949.
    ЗБВБ - гэта першая беларуская арганізацыя, заснава-ная пасьля Другое Сусьветнае Вайны на эміграцыі. Він-цэнт Жук-Грышкевіч быў, як ён кажа, адным із заклад-чыкаў і першым яго старшынём.
    Думкі і спасьцярогі
    Вінцэнта Жук-Грышкевіча, Англія, чэрвень, 1947.
    «1. Незалежнасьць Беларусі і Фэдэрацыя народаў Цэн-тральна-Усходняй Эўропы.
    Незалежнасьць Беларусі - Conditio sine qua non.
    Фэдэрацыя — гэта паразуменьне зь іншымі народамі-суседзямі, што знаходзяцца ў такой-жа палітычнай сытуа-цыі як і беларусы, каб супольна зь імі супольным высіл-кам аблегчыць асягненьне незалежнасьці нашай і іхняй і запэўніць магчымасьць утрыманьня яе.
    Зь кім сфэдэравацца, як і на якіх варунках - гэта па-кажа само жыцьцё і міжнародная палітычная сытуацыя, з варункам, што рацыя стану Беларусі мае быць на пер-шым мейсцы.
    2. Кансалідацыя сіл. Арганізацыю беларусаў на эмігра-цыі трэба правесьці так, каб ня толькі згуртаваць іх у па-
    83
    асобныя асяродкі, але каб усе гэтыя асяродкі падлягалі аднаму кіраўнічаму цэнтру, які-б быў найвышэйшым аўтарытэтам для ўсіх. (Падкрэсьлена мною. - Р. Ж.-Г.)
    Выясьніць,на колькі аўтарытэтным для ўсіх зьяўляец-да Урад БНР. Старацца зрабіць яго такім аўтарытэтам. Калі-б якія групы ці партыі былі супраць Ураду БНР -старацца дайсьці да паразуменьня зь імі, узяць іх прад-стаўніка ў Урад, каб усе як адзін былі за адно.
    Фэдэрацыя й прапагаваньне яе можа даць нам і такую карысьць, што шмат работы патрэбнай для нас будуць ра-біць апрача нас і іншыя народы (напрыклад прапаганда, здабыцьцё прызнаньня нас у заходніх дзяржаў), што лепш за нас сарганізаваны й знаныя цэламу сьвету, бо мелі ўжо перад вайной сваю незалежнасьць і маюць сваіх дыпляма-тычных прадстаўнікоў.
    Фэдэрацыйныя крокі найлепш было-б пачаць ад бал-таў, яны ўжо згаварыліся й усюды: эстонцы, летувісы і ла-тышы выступаюць заадно, як балты.
    Яны моцныя эканамічна й культурна, маюць моцнае прадстаўніцтва ўва ўсім заходнім сьвеце і цешацца вялі-кай сымпатыяй цэлага сьвету: уважаныя за дэмакратыч-ныя народы, пакрыўджаныя Саветамі. Ніхто ім не закіне імпэрыялізму. Але яны здаюць сабе справу, што яны ма-лыя: усе тры разам лічаць каля пяці мільёнаў. Шукаюць апоры ў лічнейшых суседзяў, зь якіх - немцы й расейцы выключаны, як найстрашнейшыя імпэрыялісты, Польшча сваім прошлым і сучасным зьяўляецца (нечытэльна, Р. Ж.-Г.) і несымпатычнай для іх, Украіна ня мае зь імі су-польнай мяжы.
    Да беларусаў яны не павінны былі-б мець засьцярог. Беларусы найбліжэйшыя для іх у сэнсе геапалітычным, культурным і гаспадарчым. Наша сужыцьцё зь летувісамі і латышамі датуецца ад найдаўнейшых часоў. Ад зарань-ня гісторыі нашы інтарэсы вязаліся з балтамі ў натураль-ны спосаб.
    Беларусы прынясуць балтам патрэбную ім сілу, твора-чы супольна зь імі арганізм, які дараўняе па велічыні й насельніцтву Польшчы й зьбліжыцца да Украіны.
    Беларусы, сфэдэраваныя з балтамі, мелі-б вялікія ка-рысьці.
    1.	Такая фэдэрацыя зьяўляецца пацьверджаньнем на-туральнага бегу гістарычнага разьвіцьця. Ужо Полацкая дзяржава, а нават Смаленск, былі зьвязаны гаспадарча й 84
    культурна з Рыгай, а пазьней уся Беларусь зьвязана была палітычна з Летуваю ў Вялікім Княстве Літоўскім.
    2.	Геапалітычная сытуацыя: імкненьне да Балтыцкага мора; Дзьвіна й Нёман былі й ёсьць натуральнымі шляха-мі лучнасьці з Балтыкам і Захадам. Калі беларусы не прэ-тэндуюць на заваяваньне балтыцкага ўзьбярэжжа, то му-сяць дагаварыцца з народамі яго засяляючымі, каб кары-стаць зь яго.
    3.	Культурна беларусы блізкія летувісам і недалёкія ад латышоў. Маюць за сабой стагодзьдзі супольнага культур-нага разьвіцьця. Супольна стварылі права, традыцыі, звычаі.