• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    цаць пяць»? Урэшце пачалі пытаць, што ён праз гэта хо-ча сказаць. Кастусь ляжаў нерухома з заплюснутымі ва-чыма, як самлелы, а мы стаялі, са зьдзіўленьнем уляпіў-шыся ў яго вачыма. Урэшце, не адчыняючы вочы, ён прамовіў зноў: - Я не дзіўлюся, што вы ня ведаеце, аб што ходзіць, бо ў гэтым пекле можна забыцца аб усім, асаблі-ва-ж калі ніхто ня сочыць за календаром. Як мяне цягну-лі з допытаў, на нас наткнуўся зьнянацку з-за вугла калі-дору студэнт Б. зь Вільні з канвоем. Яго зараз-жа адвярну-лі да сьцяны тварам, але ён усё-ж пасьпеў сказаць «дваццаць пяць» і я гэта выразна пачуў, я дагадаўся, што хацеў сказаць студэнт Б. Я пэўны, што й вы дагадаецеся, як падумаеце.
    Фактычна ня трэба было й думаць. Некаторыя з нас і так добра ведалі, што на наступны дзень прыпадае 25 Са-кавіка, а тыя, што забыліся, адразу прыпомнілі пры ўспа-мінах аб календары. Непаразуменьне-ж адразу вынікла з тэй прычыны, што нікому й у галаву ня прышло, што гэ-ты да непрытомнасьці скатаваны беларус здольны думаць у такім стане аб 25-м Сакавіку. Таму цяпер, калі ўсім ста-ла ясна, аб што ходзіць, на гэтага маладога чалавека па-чалі мы глядзець, як на сьвятога, як на нейкі сымбаль. Ён быў амаль паміраючы, але ў ім жыў дух волата! Яго нацыянальнага ідэалу ня выбілі з галавы й сэрца ні тур-ма, ні голад, ні катаваньне сталінскіх апрычнікаў. Трэба было дзівіцца, як мог вытрымаць гэты малы й хударлявы хлапец столькі часу галадаморства й катаваньня. Хіба таму толькі, што ў гэтым вымучаным целеце жыў вешчы дух Вялікага Усяслава Чарадзея, Скарыны й Кастуся Ка-ліноўскага, ягонага цёскі... I таму ў нашых вачох тады ён вырас да велічы героя, мучаніка за Бацькаўшчыну. I нам стала й балюча, і сумна, і радасна адначасна, бо здалі сабе справу з таго, што такіх Кастусёў цяпер памірае шмат -сотні, тысячы... Паміраюць у мурох, замест таго, каб жыць і працаваць для Бацькаўшчыны...
    На другі дзень наша група сядзела амаль цэлы дзень каля Кастуся. Ен чуўся значна лепш, усьміхаўся й браў удзел у гутарках. Гутарылі мы паўголасам, дзелячыся ўра-жаньнямі й успамінамі, як праводзілася сьвяткаваньне 25-га Сакавіка ў розных мясцовасьцях і асяродках. Разважалі
    61
    над тым, чаму Акту 25-га Сакавіка не ўдалося правесьці ў жыцьцё. Ня гледзячы на панурыя абставіны, на душы не-як было весялей, бо ўрачысты дзень прыпамінаў нам, што мы не адны, што мы частка вялікага Беларускага Народу.
    Наш пагодны настрой дзеіў нейкім флюідам і на цэ-лую камэру. Усе нашы сяляне-вязьні даведаліся аб белару-скім нацыянальным сьвяце, хоць падыходзілі да нас толь-кі некаторыя зь іх. Відаць ведалі аб гэтым і іншанацыя-нальныя групы. Неяк нечакана падыйшоў да нас былы рэдактар жыдоўскай газэты Р. і, не называючы ўсё імень-нямі, улучыў сказаць асьцярожненька, што ён ведае, што мы сягоньня перажываем, глыбока нам спачувае й ад ду-шы жадае, каб жаданьні нашы зьдзейсьніліся. Пазьней падышоў да нас і паляк — б. віленскі судзьдзя Н., які ў гу-тарцы вельмі недвузначна таксама сказаў нам свае пажа-даньні. Нават не абмінуў нас і заўсёды сымпатычны па-ручнік рэзэрвіста 3. - садавод па фаху, які марыў увесь час аб тым, каб папасьці ў Канаду й спакойна гадаваць добрыя яблыкі. Ен заўсёды гаварыў з намі пабеларуску і, здаецца, больш чуўся беларусам чым палякам.
    He абыйшлося без надзвычайных праяў і вонках на-шай камэры. Ужо ў часе ранішняй прагулкі мы заўважы-лі на сьценах у розных мясцох напісы алоўкам лічбу «25» і літару «С». Пры набліжэньні груп з розных камэраў чулі-ся словы «дваццаць пяць» зьнячэўку, хоць гэтыя групы адна другую й ня бачылі. I нічога дзіўнага. Хіба ня было тады такой камэры ў вялікай турме, у якой-бы не сядзелі беларусы. Супраць нашай камэры сядзеў інжынер Б. зь некалькімі людзьмі, побач зь ім наш стары й заслужаны дзеяч А. Нэканда-Трэпка (ён ужо напэўна ня жыве), праз камэру за імі сядзелі К., У. — і так па ўсёй турме. Былі нават і такія, што хацелі праз вакно вывесіць напісаную на паперы вялікую лічбу 25, аднак ім адрадзілі гэта, баю-чыся якойсь правакацыі й непатрэбных ахвяр. Затое паў-тараньне нявінных слоў «25» нікога ня разіла і ня ўзбу-джала ніякага падазрэньня й кожны беларус чуў яго ў гэ-ты дзень ня раз.
    «25» была для нас доўга магічнай лічбай. Яна нас пад-трымоўвала на духу, лучыла ўсіх беларусаў у адну сям’ю, прыпамінала аб тым, што сядзім мы не прыпадкова.
    62
    Вясной 1940 году мяне зь іншымі вязьнямі пасадзілі ў цягнік і павязьлі ў кірунку Полацка. Калі цягнік затры-маўся на станцыі майго роднага Будслава, я бачыў зда-лёк, як праходзілі знаёмыя мне будслаўскія жанчыны й дзяўчаты.
    Я напісаў картачку,і калі цягнік крануўся, выкінуў яе з вагону пры пераезьдзе чыгункі праз дарогу, што ідзе да Мядзела (каля Лабуця). На картцы напісаў: «Арыштава-ны, сядзеў у Вялейцы, чуюся добра, не вінаваты, спадзяю-ся, што мяне звольняць, вязуць ня ведаю куды.». Як пазь-ней даведаўся, картку гэту знайшлі ды перадалі майму брату.
    У Полацку нас выгрузілі з вагонаў ды ізноў загналі ў турму, у якой пратрымалі зь месяц. Тут я сустрэўся зь Пёт-рам Сычом і былым вучнем Радашковіцкае Беларускае Гімназіі Паўлам Асіповічам. Пасьля трох тыдняў выклікалі нас усіх разам ды прачыталі нашыя «прыгаворы». У маім «прыгаворы» было сказана, што НКВД разгледзіла справу й праведзенае сьледзтва выявіла, што я «соцняльно опасный элемент» ды вораг народу й савецкае ўлады, і дзеля гэтага прысуджаны на 8 гадоў «нсправнтельных трудовых лаге-рей». Пасьля гэтага загадалі падпісацца аб тым, што пры-гавор быў адчытаны, ды павялі ўжо ў іншую камэру.
    Напрамак - Варкута
    Пры канцы жнівеня 1940 году нас, ужо «засуджаных», павязьлі з Полацку цягніком да Воршы. У Воршу мы прыехалі ў той дзень, калі савецкія газэты паведамлялі пра забойства Троцкага. Аб гэтым крычалі прадаўцы га-зэтаў. У Воршы за колькі дзён быў сфармаваны вялізны транспарт вязьняў, моцна абстаўлены аховаю НКВД, на вагонах былі пастаўленыя кулямёты. Вязьлі нас праз Ві-цебск, Вялікія Лукі, Валагду, Яраслаўль, Кіраў да Котла-са, што на Паўночнай Дзьвіне.
    У Котлас мы прыехалі напачатку верасьня 1940 г., па-садзілі нас у перахадны лягер. Тут былі блатныя, яны пробвалі нас абрабаваць, але мы абараніліся доскамі. У лягеры давалі баланду, але шмат у каго ня было ні лы-жак, ні місак, ні кубкаў, ні нейкіх бляшанак. Некаторыя чэрпалі баланду казыркамі шапак.
    Хутка павязьлі цягніком далей, кармілі ў дарозе ма-ленькай салонай рыбкай камсой, давалі бахонак хлеба на 63
    ўвесь вагон, у якім было набіта больш паўсотні вязьняў. Ніякай гарачай стравы.
    Па нейкім часе перасадзілі нас зь цягніка ў вялікую баржу. Было на баржы каля 1500 вязьняў, «зэка». Баржу цягнуў невялікі параходзік. Вязьлі баржаю з тыдзень па рацэ Вычагдзе пры ейным утоку ў Паўночную Дзьвіну. Жывуць там людзі фінскага племя Комі. Маюць вялікія чыстыя хаты. Будавалася тады з Котласа да Варкуты чы-гунка, бо ў Варкуце дабываўся вугаль ды розныя мінэра-лы.
    Калі высадзілі з баржы, дзень-два гналі нас пешкі. Пасьля дзьве-тры станцыі правезьлі чыгункай, і дзе чы-гунка канчалася, там высадзілі. Там мы чакалі, пакуль нас забяруць на «ляжнёўку». Гэта высланая расьпілаваны-мі бярвеньнямі маставая. Па «ляжнёўцы» на грузавіках ад-бываўся падвоз людзей, прадуктаў, снасьці, матар’ялаў. Вязьлі нас у сьнег, вецяр, холад. Меў я тады яшчэ хутра-ную куртку, а на галаве капялюш, зь якім мяне забралі пры арышце з дому.
    3 грузавікоў нас ськінулі ў тайзе на сьнег, пад сасну. Ніякіх баракаў ці іншага прыстанішча. «Вохра» - наша «ахрана», - засталася на грузавіку. На грузавіку была й печка, на якой варылі нам баланду. Каб яе есьці, вязьні парабілі сабе з кары дрэва конаўкі, міскі. Нанач мы ські-нулі сабе з лапак шалаш.
    Усе вязьні мае брыгады былі з «вызваленых» ад Поль-шчы земляў - беларусы, украінцы, палякі. Рэдка здаралі-ся жыды. Толькі ў часе работы давалі нам пілы, сякеры. Мы сьсякалі дрэвы, церабілі іх, бярвеньні знасілі на пля-чох ды пачалі будаваць сабе баракі. Дзеля благое ежы й недаяданьня вязьні хутка пачалі хварэць і слабець. Дзеля авітамінозы блізу ўсіх мучыла ганячка, шмат каго гнала крывёю. Ня было ніякіх дактароў, ніякае лекарскае пома-чы. Быў санітар «медпош» у будцы, але ніякіх лекаў ён не даваў, бо ня меў.
    Калі на другім месяцы працы пачало гнаць крывёю й мяне, нясучы бервяно я самлеў, ляжаў бяз памяці. Занясь-лі мяне на санітарны пункт, на якім прабыў каля тыдня. Час-ад-часу пры санітарным аглядзе слабеўшых адбіралі й перавозілі ў шпіталь. У шпіталь павязьлі й мяне. Пётру Сыча забралі ў шпіталь раней, яшчэ з дарогі.
    «Шпіталь» - гэта раськіданыя ў лесе тайгі зямлянкі. У іх стаялі зялезныя ложкі, былі сянікі, коўдры, посьцілкі. 64
    Зь віленскіх беларусаў у шпіталі сустрэў К. Міцкевіча зь Віленскай Тэхнічнай Школы, паходзіў ён з Пастаўшчыны. Быў там таксама даволі зрадлівага характару француз. Пасьля вайны сустрэўся зь ім у Парыжы Чэслаў Мілош, аб чым ён пісаў.
    Прабыў я ў шпіталі ўсю зіму. Там пазнаёміўся зь ін-жынерам Кэнігам з Ковеншчыны. Ен прабыў у лягерох ужо шмат гадоў. Загадчыкам шпіталю быў доктар Шэр-ман, жыд, які прыехаў у СССР з Амэрыкі й дастаў 20 га-доў за «шпіянаж». Добрым лекарам і добрым чалавекам быў у шпіталі доктар Загуменны з Саратава, сам таксама вязень.
    Калі я паправіўся, доктар Загуменны затрымаў мяне ў шпіталі, бо я знаў лацінскую мову, мог пісаць дыягнозы ды рыхтаваць штодзённыя шпітальныя рапарты: колькі хворых, на якую хваробу, на колькі дзён. Я дастаў штат-нае месца «статысты».
    Асабліва шмат у шпіталі было хворых на цынгу, пэля-гру ды іншыя авітамінозы. Для іх лячэньня доктар Загу-менны дамогся молатага сырога мяса, порцыю якога да-ваў кожны дзень хворым. Гэта памагала шмат каму, хоць і мерлі хворыя масава. Было ў шпіталі каля 500 хворых. Мне кажны дзень даводзілася пісаць па 15-20 актаў сьмерці. Акты пісаліся паводля адмысловае формы. Трэба было падаць у акце век, нацыянальнасьць хворага, хваро-бу, дзень сьмерці, каго з радні трэба паведаміць аб сьмер-ці, хоць, здаецца, ніхто нікога з радні аб гэтым у запраўд-насьці не паведамляў. Калі закапвалі памерлых, клалі ня-бошчыкаў заўсёды галавой на ўсход.
    У шпіталі зьмяніў я й сваю вопратку. Сваю абгарэлую ўжо куртку памяняў на звычайны кажух і рукавіцы, з прыдаткам двух баханкаў хлеба. Таму, што я насіў капя-люш, мяне клікалі «Шляпай». Сваю «шляпу» пры нагодзе прамяняў аднаму лягернаму франту, расканваіраванаму шофэру, на шапку-ушанку з прыдаткам баханка хлеба з цукрам.