• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Пад вясну 1941 году кіраўніцтва канцэнтрацыйных лягероў пачало дамагацца ад адміністрацыі шпіталя, каб падлечаных выслаць на работу. Камендант тады паклікаў нас ды абвесьціў, што мы пераводзімся ў лясную часьць лягероў. Далі нам прадукты ды завязьлі ў «Отделенне лес-ных лагерей». Інжынер Кэніг, зь якім я пазнаёміўся ў шпіталі, абяцаў, што як выздаравею, мяне забярэ ў сваю
    65
    лясную брыгаду. Я думаў, што ён пра мяне ўжо забыўся. Аднак па нейкім часе я дастаў выклік у брыгаду інжыне-ра Кэніга, якая праводзіла памер лесу, таксацыю ды ўлік дрэваў, годных для высеку. Выбіраліся тады для высечкі бярозы. Яны ішлі на выраб прыкладаў для стрэльбаў.
    У лясной часьці быў свой лягер. Было там шмат роз-нае прафэсіі інтэлігенцыі, у гэтым ліку інжынеры.Тут можна было слухаць радыя, быў «ларёк» - лягерная крам-ка - і ежа была лепшая. Калі пацяплела ды сагнала сьнег, інжынер Кэніг перадаў мяне пад каманду інжыне-ра з Казані, татарына-нацыяналісты. Пад ягонай каман-дай мы, тры «лесатэхнікі» - я, Мацкевіч, і яшчэ адзін -праводзілі памеры й таксоўку лесу.
    Мелі з сабой 5 чалавек работнікаў. Два ішлі зь лентамі, адмяралі, запісвалі, як далёка ад ляжнёўкі. Мы разьмер-валі лес на дзялянкі па чатыры квадратныя кілямэтры. Ішлі проста ад ляжнёўкі 2 км., заварачвалі пад простым кутом, ішлі зноў 2 км. паралельна да ляжнёўкі, ізноў за-варачвалі пад простым кутом і проста кіраваліся да ляж-нёўкі. Гэтак атрымліваліся квадраты вялічыні 4-х ква-дратных кілямэтраў. Дрэвы гэткіх дзялянак мы аглядалі, апісвалі, дадзеныя запісвалі ў кнігу, наносілі на карту.
    У часе лясное работы мы былі расканваіраваныя, пры нас ня было ніякае варты. Даставалі павышаны паёк -алей, рыбу, «збой» - сэрца, ныркі, вантробу - і цыбулю. Як пацяплела, у лесе зьявілася зайчая капуста, а хутка па-чалі дасьпяваць і вялікія, падобныя на суніцаў, ягады. Мы тады аджылі, акрыялі - вітамінаў мелі дастаткова.
    Калі пачалася вайна зь Нямеччынай, нас адразу ізноў загналі ў лягер, у «зону». Цяпер мы рабілі падсумаваньні з сабраных у часе таксацыі матар’ялаў.
    Па нейкім часе прыйшла вестка аб дамове між генэра-лам Сікорскім і Молатавым пра звальненьне зь лягероў польскіх грамадзян. У нашай лясной часьці былі тады ўжо й грамадзяне савецкія. Хутка нас, польскіх грамадзя-наў, павязьлі ў ПЕЧЛАГ - Пячорскі лягер - дзе знайходзі-лася «Управленне лагерей». Пасьля трох дзён там мяне вызвалі ды сказалі, што маіх дакумэнтаў няма й таму мя-не пашлюць ізноў у лягер на працу. Назад у лягеры ада-слалі тады чалавек 60.
    Гэтым разам трапіў я ў вельмі цяжкі лягер. Трэба бы-ло насыпаць насып пад чыгунку, дзённая норма была на-кідаць на плятформу вагону 9 кубамэтраў зямлі. Нормы 66
    былі не да выкананьня, а за невыкананьне накладаліся кары й дадатковымі кубамэтрамі й пагоршаным пайком. Вязьні вельмі хутка марнелі, слаблі, гінулі. Лягер да гэта-га быў вельмі брудны, кармілі пагана. Ужо пры канцы жнівеня выпаў сьнег, стала да ўсяго іншага й холадна.
    Чыгункай тымчасам ад’яжджалі звольненыя польскія грамадзяне. Мы-ж, мокрыя ад дажджу і сьнегу, вымучаныя працаю, перамерзлыя, пазіралі ўсьлед шчасьліўцам ды цэлы дзень капалі, насыпалі на плятформу зямлю. Вярнуў-шыся позна вечарам ад работы ў лягер, ня мелі дзе памыц-ца, высушыцца, ляжалі мокрыя, гнілі. Раніцай, у мокрай яшчэ вопратцы, змарнелыя, зьзелянелыя, ізноў выходзілі капаць, кідаць зямлю. Ціраз прыходзіла тады думка: «На-што далей цярпець, мучыцца, пераносіць холад і голад?» Але другая думка наперакор першай казала: «Трывай!»
    Звальненьне
    Пасьля паўтара месяца гэткае цяжкое працы аднае раніцы прыходзе ад лягернае каманды пасланец ды за-гадвае некаторым, у тым ліку й мне, ня выходзіць на працу. Праз паўтары гадзіны мяне выклікалі ў лягерную канцылярыю, дзе сказалі, што я еду на «освобожденне». Праверылі мае дакумэнты, якія ляжалі на стале ў зялё-най папцы з пастаўленым на ёй вялікім знакам запы-таньня, ды выпісалі пасьведчаньне аб звальненьні. За два гады лягернае працы я дастаў за ўсе мае рабскія «праца-дні» як «зарплату» каля 300 рублёў. Пыталіся, куды хачу ехаць, далі час падумаць.
    Звольнілі мяне месяцы тры пасьля пачатку вайны зь Нямеччынай. Я задумаў кіравацца туды, дзе цяплей, дзе заўсёды нешта расьце, дзе лягчэй знайсьці яду. Параіўся з адным жыдком, і мы папрасілі, каб далі нам пропускі ў горад Дэрбэнд на ўсходнім беразе Касьпійскага мора.
    Да Котласа павязьлі нас грузавікамі. Там мы затрыма-ліся, аддыхнулі. Ішоў якраз транспарт, які вёз на поў-дзень «палякаў» да арганізаванага там польскага войска. Ехалі яны ўжо як вольныя. Селі й мы разам зь імі. Поль-скае войска арганізавалася ў Бузулуку, але места там ужо ня было й таму ўсіх польскіх грамадзян кіравалі ў Узбэкі-стан або ў Туркменію.
    3 Котласа мы ехалі на Кіраў, Вятку, тады на Сьвярд-лоўск, Чалябінск. Там, калі я хацеў зайсьді ў рэстаран
    67
    пад’есьці, мяне ня пусьцілі, бо адзеты быў палягернаму. 3 Чалябінску ехалі на Орск, праз Турксіб, Артыск, Ташкент, Самарканд, Бухару, на Чарджаў у Туркменіі.
    Там мы даведаліся, што ўсіх, якіх разгружаюць зь цяг-ніка, кіруюць на працу ў калгасы. Уначы мы выйшлі та-ды з вагону ды селі на цягнік, каб ехаць да Краснаводзку над Касьпійскім морам. У Байрам-Алі мы заўважылі, што па цягніку ходзіць НКВД, правярае дакумэнты, і мы ўця-клі ў кусты.
    Ішлі далей пешкі і дайшлі да Мары. Там напаткалі другога знаёмага зь лягеру жыдка, які параіў нам заста-вацца. Хутка мой сябра дастаў працу ў пякарні, я-ж у ма-лочна-брынзавым трэсьце.
    Кіраўніком у трэсьце быў украінец, былы зьняволены. Пасьля двух тыдняў мяне накіравалі ў малочна-брынзавы пункт трэсту 20 км. ад Мары. Трэст зьбіраў на пункце ма-лако кароваў, авечак, козаў, вырабляў масла, тварог, аве-чы сыр - брынзу. На гэтым пункце я праседзеў усю зіму, паправіўся, прыбыў на вазе, «па блату» прыадзеўся.
    На брынзавым пункце я прабыў да часу, як з польскіх грамадзян пачала фармавацца для выезду ў Іран 3-я Ды-візія Карпацкіх Стралкоў. Каб вырвацда ўрэшце з СССР, увосені 1942 году ў польскае войска накіраваўся й я. (Прыватны архіў)
    Вінцэнт Жук-Грышкевіч пасьля павароту з савецкіх лягероу. Ма-ры, Туркменія, кастрычнік, 1941.
    68
    VIII.	У ПОЛЬСКІМ ВОЙСКУ Ў ІТАЛІІ
    «Маё падарожжа ў ІІ-гі корпус: Па звальненьні вязьняў з савецкіх лягероў - пераважна беларусаў, палякаў, укра-інцаў, якія збудавалі чыгуначную лінію ад Белага мора да паўночнага Уралу - нас павязьлі цягніком уздоўж Ураль-скіх гор у Туркменскую й Узбекскую ССР...» - піша Віндэнт Жук-Грышкевіч у нататцы, зьмест якое далей абарваны.
    «Звольнілі мяне (з савецкіх лягероў, Р. Ж.-Г.) месяцы тры пасьля пачатку вайны зь Нямеччынай...» — піша ён у другім мейсцы. (Разьдзел VII. «У савецкіх турмах і ляге-рох»)
    Ад восені 1942 да 1949 году Вінцэнт Жук-Грышкевіч быў у другім польскім корпусе ў складзе VIII-ай Брытый-скай Арміі, сьпярша на Сярэднім Усходзе ў Іраку, Эгіпце, Палестыне, з 1944 г. у Італіі, ды наканец з канца 1945 г. (ці з 1946?, Р. Ж.-Г.) у Англіі. Давялося Вінцэнту Жук-Грышкевічу, як і шматлікім беларусам, сярод якіх быў і Пётра Сыч, браць удзел у бітве пад Монтэ Касыно. 3 удзе-лу ў вайне супраць Гітлера Вінцэнт Жук-Грышкевіч атрымаў чатыры адзнакі - мэдалі:
    1.	“The Defense Medal” 1939-1945. На адвароце мэдалю - выява караля Англіі - George VI.
    2.	“The Star” 1939-1945.
    3.	“The Italy Star”
    4.	Monte Casino, May 1944. Ha адвароде цыфры: 45 i 334.
    5.	Ha зялёным сукне мэталёвы бронзавы напіс: Р. R. Officer.
    Настаўнікам у вайсковай сярэдняй школе
    У войску Вінцэнт Жук-Грышкевіч быў радавым, і «ба-яўся», як казаў, каб хоць не далі яму якога дадвышэньня - у сяржанты дрыкладам... Гэтага ён усьцярогся, але на-далі яму рангу “Public Relations Officer” з правамі афіцэра, бо ад вясны 1945 да 1949 году ён быў настаўнікам, драфэ-сарам гісторыі й псыхалёгіі, у вайсковай (польскай) сярэд-
    69
    Вінцэнт Жук-Грышкевіч у Эгіпце, 1942.
    няй школе для хлапцоў у Модэна, для дзяўчат («пэстак») у Порто Сан Джорджыё, у Італіі, а пасьля ў Англіі.
    Адзін зь ягоных вучняў Міхась Яськевіч, цяпер сакра-тар Аддзелу Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі ў Манчэстары, у лісьце да аўтара гэтых радкоў успамінае:
    «Пасьля вайны (вясной 1945-га году, Р. Ж.-Г.) ў Італіі пры 5-ай Крэсовай Дывізіі сарганізавана польскую гімна-зію ў горадзе Модэна. У гэтай гімназіі апынулася, здаец-ца, 12-15 беларусаў-жаўнераў, якія былі сьведамыя нацы-янальна, пераважна былыя жаўнеры беларускай арміі. Прыпамінаецца такі эпізод: прыходзіць у клясу настаўнік гісторыі - сп. В. Грышкевіч. Устаем. - “Dzieri dobry, prosze siadac” - кажа настаўнік. Пераглядае дзёньнік. У дзёньні-70
    У Эгіпце, 1943.
    Пры руінах Бабілёну, 1943.
    ку была старонка эвідэнцыі вучняў-жаўнераў. Пад маім прозьвішчам падана: “Narodowosc - biaioruska, jezyk ojczysty - bialoruski” i гэтак далей. - “Jaskiewicz Michal” -кажа настаўнік - устаю. - “Skad pan pochodzi?” - кажу, з Наваградчыны, зь вёскі. - “Prosz? siadac.” - Думаю сабе, няўжо палячына прычэпліваецца. Аказалася, наадварот, сп. Грышкевіч шукаў сваіх суродзічаў. Ен і мы, беларусы-жаўнеры, былі той самай думкі. I так паволі мы пазнаёмі-ліся. Сабралася група, паўстала моцнае супрацоўніцтва і то тайнае, бо пагражала нам небясьпека. Калі-б вайско-выя дзейнікі гэта выкрылі, нас, вучняў, выкінулі-б са школы, а прафэсара Грышкевіча звольнілі-б і паслалі-б у аддзел, а можа навет маглі-б даць пад вайсковы суд.
    Тады мы, вучні, былі маладыя, пераважна 18-20 гадоў. Нам патрэбна была «апора», і мы ў сп. Грышкевічу мелі «магутную сілу». Сп. Грышкевіч меў прыватную кватэру, жыў у італьянца, карыстаўся цывільнай поштай. Хутка зьвязаўся з М. Абрамчыкам, які жыў у Парыжы. Там быў «Хаўрус», якім кіраваў М. Абрамчык.
    Першае наша спатканьне з сп. Грышкевічам адбылося ў піўной. Пасьля мы сталі спатыкацца зь ім у ягонай ква-
    71
    В. Жук-Грышкевіч са знаёмымі у Галіопалі, 24 сьнежня, 1943.
    Выкладчыкі з вучаніцамі жаночай гімназіі у Порто Сан Джорджо ў Італіі ў 1945 г. В. Жук-Грышкевіч пяты. зьлева.
    72
    тэры (у вільлі над Адрыятыкай, Р. Ж.-Г.) вечарамі, каб ня выклікаць падазрэньня ў уладаў. На такіх паседжаньнях сп. Грышкевіч дзяліўся з намі ўспамінамі зь беларускага жыцьця й лістамі ад М. Абрамчыка, які пісаў аб арганіза-цыйным жыцьці беларусаў у Францыі, аб тым, як уладж-ваюцца бежанцы. Помню, у адным лісьце ён пісаў: «Він-цук, адведай мяне, я не багаты, але хлеба кусок знойдзец-ца, падзелімся...»