Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Рагнеда, дачка Вінцэнта Жук-Грышкевіча, 1936.
Вінцэнт Жук-Грышкевіч з дачкой Рагнедай у Рабцы, 1936.
55
VII. У САВЕЦКІХ ТУРМАХ I ЛЯГЕРОХ
УСПАМІНЫ
Др. В. Жук-Грышкевіч. 27.04.1976
У верасьні 1939 году, колькі дзён пасьля акупацыі чырвонаю арміяй Вільні, на паседжаньні пэдагагічнае рады Віленскае Беларускае Гімназіі, у якой я быў тады настаўнікам, пасулілі мне ўзяцца за працу рэдактара-стылісты ў газэце «Віленская праўда». Газэта пачынала выходзіць, але не ставала ў рэдакцыі працаўнікоў зь ве-даю беларускае мовы. Рэдакцыя газэты мясьцілася там, дзе пры паляках была рэдакцыя газэты «Кур’ер вілень-скі». Із знаёмых працаваў у рэдакцыі й Макар Краўцоў-Косьцевіч.
Ды папрацаваць у газэце доўга не давялося. 30 ве-расьня, між гадзінамі 11-12 начы, у маёй кватэры на вулі-цы Тызэнгаўза зьявіліся агенты НКВД і я быў арыштава-ны. Трасьлі кватэру гадзіны тры. Забралі ўсю карэспан-дэнцыю, фатаграфіі, некаторыя кніжкі мае бібліятэкі. Калі вобыск скончыўся, пасадзілі мяне ў «чорны воран», дзе ўжо сядзеў рэдактар жыдоўскае віленскае газэты «Вільнэр Ток» - Рэйзін.
Завязьлі нас у Лукіскую турму, дзе я праседзіў тры ты-дні без ніякіх допытаў. Камэры былі бітком набітыя арыш-таванымі. Уначы за сьценамі чуваць былі стогны, крыкі, енкі зьбіваных вязьняў. На панадворку турмы блізу ня сьціхаў лязгат танку, які пускалі, каб стрэлы расстрэльва-ных ды крыкі й енкі катаваных не пачулі за сьценамі турмы людзі ў месьце. Усю ноч у камэры гарэла лямпачка, цяжка было заснуць; днём-жа прылегчы было забаронена. На праходку выводзілі рэдка, кармілі вельмі блага, пера-важна «баландой», але усё-ж лусту хлеба давалі што дзень. На вокнах камэры былі паўстаўляныя засланкі.
Калі Вільню бальшавікі перадавалі Летуве, вязьняў з турмы НКВД забрала ды павязла цягнікамі ў беластоцкую турму. 3 Лукіскае турмы на станцыю везьлі вязьняў праз места грузавікамі. На вуліцы бачыў праф. Эрэнкройца й ксяндзоў. На станцыі ўсіх вязьняў сабралі разам. Можна было спаткаць знаёмых і гаварыць зь імі. Тут я спаткаў інж. Антона Нэканду-Трэпку, знаёмых палякаў і жыдоў 56
(Завадзкія браты мелі магазын вопраткі на Вялікай вулі-цы). У беластоцкай турме ў камэрах была яшчэ большая цесната. Класьціся спаць можна было толькі на зьмену — на падлозе не хапала месца. Марылі нас тут голадам, хле-ба давалі вельмі мала, кармілі з колькіх крупінак балан-дой. Вязьні пачалі хутка пухнуць з голаду.
Зь віленскіх беларусаў у турме ў Беластоку давялося мне бачыць інж. Антона Нэканду-Трэпку, а Віктар Астроўскі, сын Астроўскага Радаслава, сядзеў у адной ка-мэры са мной, гэтаксама й расеец Уладзіміраў. Ніякіх кантактаў з вонкавым сьветам тут ня было. I тут ніякіх допытаў не праводзілі.
Пасьля трох тыдняў перавязьлі нас таварнымі цягніка-мі ў турму ў Вялейцы. I тут была яшчэ горшая цесната, голад з той самай баландой, ніякае сувязі з роднымі, нія-кіх перадачаў. На праходку выводзілі толькі рэдчас. 3 знаёмых тут сядзелі тыя-ж Нэканда-Трэпка ды Віктар Астроўскі, Лекант, Антон Луцкевіч.
У Вялейцы па нейкім часе пачалі ўжо выклікаць на допыты, заўсёды ўначы. Допыты праводзілі розныя сьлед-чыя. Допыты ў маім выпадку былі накіраваныя на тое, каб «прызнаўся» ды падпісаў тое, што я «шпіён», вёў шпія-наж супраць СССР.
У 1926 годзе Беларуская Сялянска-Работніцкая Грама-да выдавала ў Вільні побач іншых газэтаў і газэту лацінь-ніцай «Беларускі Звон». У рэдакцыі гэтае газэты працаваў і я. Падпісваў газэту як «зыцрэдактар» мой будслаўскі ад-наместачковец Казюк Ханяўка. Калі пасьля трох канфі-скатаў газэты «зыцрэдактару» пагражаў арышт, суд і тур-ма, кіраўнікі Грамады перакінулі Казюка Ханяўку споса-бам нелягальным праз мяжу ў БССР.
3 маіх допытаў я зар’ентаваўся, што ў часе партыйнага тэрору Сталінскае пары К. Ханяўку ў БССР арыштавалі, зьвінавацілі ў шпіянажы ды відавочна й зьнішчылі, бо ўсякі сьлед па ім загінуў. Mae допыты вяліся ў тым кірун-ку, каб я прызнаўся, што гэта я паслаў яго, як сваяго бліз-кага знаёмага, у БССР для шпіянажу ў Савецкім Саюзе.
Выклікалі мяне на допыты шмат разоў. Вяліся допы-ты вельмі брутальна, білі па твары, па галаве, прыстаўля-лі да галавы рэвольвэр. У часе аднаго з гэткіх допытаў мяне зьбілі так, што я самлеў, няпрытомнага мяне зане-сьлі ў карцэр, дзе трымалі тры дні. Гэта была вельмі цяж-кая зіма 1939-40 году, а карцэр не агравалі.
57
Паколькі я ў часе ўсіх допытаў на адрэз адмаўляўся падпісваць пратакол сьледзтва, у якім было ўпісана маё быццам прызнаньне ў шпіянажы, нейкі час пакінулі мя-не ў супакоі. Пасьля-ж мяне йзноў выклікалі, але гэтым разам быў іншы сьледчы, як папярэднія, ён вёў гутарку зусім іншым тонам, навет ветліва, а пра закіды мне ў шпіянажы й зусім не згадваў.
Цяпер сьледчы вінаваціў мяне толькі ў тым, што я працаваў у беларускіх «буржуазных» установах і арганіза-цыях, у гэтым ліку настаўнікам у Віленскай Беларускай Гімназіі, у Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамадзе, у беларускіх газэтах і г. п. Калі я зьвярнуў сьледчаму ўвагу, што Грамада знаходзілася пад кіраўніцтвам Камуністыч-най Партыі, на гэта ён адказаў, што Грамаду апанавалі варожыя Савецкаму Саюзу беларускія нацыяналісты й яна была антысавецкаю.
Паколькі я ня мог адмовіць факту, што працаваў і быў актыўным у беларускіх арганізацыях і быў белару-скім настаўнікам, пратакол допытаў гэтым разам я падпі-саў.
27.XII.1939 г. мяне, А. Нэканду-Трэпку, др. Малафеева ды чалавек 20 іншых вязьняў павязьлі зь Вялейкі цягні-ком да Менску ды пасадзілі ў старую турму. Там было ня гэтак цесна, як у Вялейцы, кармілі крыху лепш. Выясьні-лася, што ў Менск нас прывязьлі для правядзеньня даку-мэнтацыі: фатаграфавалі, рабілі водціскі пальцаў, афарм-лялі нейкія дакумэнты. Калі пасьля трох дзён вязьлі нас назад у Вялейку й мы затрымаліся на Вялейскай станцыі, у пачакальні станцыі здалёку давялося мне бачыць маю жонку. Яна мяне не заўважыла.
25-га Сакавіка ў савецкай турме
Дзьверы камэры раптам адчыніліся, вартаўнікі ўкіну-лі, як калоду, чалавечае цела й зьніклі за зьвяканьнем замка й ключоў. Напалоханая цішыня зноў разьляглася на воддых, хоць праз прамугі закратаваных і заслоненых вакон пачала ўжо прыскаць сакавіковая раніца, кідаючы шэры водблеск на затхлую ад людзкога згушчэньня камэ-ру і вырысоўваючы па куткох панурыя кантуры вязьняў, што тырчэлі з покату целаў. I яны былі спавітыя начной цішынёй і змогай лёсу, хоць фактычна й ня спалі, бо ча-калі, калі прыдзе іх чарга на роскаш ляжаньня на тым 58
малым лапіку турэмнай падлогі, які на дзьве гадзіны зай-малі іх сябры.
Кінутае цела глуха шлёпнула па сьпячых на падлозе і лягло на іх нярухома, як-бы прыклеілася. Здавалася, што ўсе яны ўжо трупы: і тыя, што моцна спалі, трымаючы на сабе няпрошанае цела, і нават тыя, што стоячы ці седзя-чы чакалі на сваю чаргу палажыцца. Так было ўсё змо-жанае, застылае, нярухомае ў гэтай несамавітай цішыні зьбітай людзкой масы.
Але вось, як глухі водгалас, як гукавы цень пачуўся стогн - «вады»... Хоць ён быў такі ціхі, так мала чутны й прыкметны - заварушыў кантурамі стоячых і ляжачых, яны пачалі прыбліжацца да ўкінутага цела, абступілі яго, знайшлі для яго месца, палажылі на звольненым куску падлогі і нават пад галаву палажыць нешта знайшлі.
«Пііць...» - праскрыпелі зноў сасмагшыя й выкрыўле-ныя ад болю вусны. Гэты стогн-скрып падзеіў мацней ад усякага загаду. Адразу знайшлася конаўка, прайшла праз ланцуг рук і ўвачавідкі апынулася пры вуснах таго, што стагнаў. Ён пацягнуў некалькі глыткоў і пачаў ачунь-ваць. Яго падбітыя вочы абвілі поглядам стоячых кругом сяброў, як-бы шукаючы на кім спыніцца, а твар, хоць зьбіты й акрываўлены, пачаў набіраць азнак жыцьця. Гэ-та быў беларускі вучыцель Кастусь В. Палякі выкінулі яго ў сваім часе са школы і ён праз доўгія гады нідзе ня мог знайсьці сабе месца. А як прыйшлі бальшавікі, дык арыштавалі яго аднаго зь першых і вось цяпер мучылі на допытах.
Што ён быў зьбіты да паўсьмерці - нікога ня дзівіла. Прайшло ўжо трое сутак, як яго былі забраўшы з камэры. Яго катавалі і ў карцэры, і ў час допытаў. Так паступалі «сьледавацелі» з кожным вязьнем, якога бралі на допыт. Такія ўжо парадкі былі ў Вялейскай турме, якая тады месьціла ў сваіх мурох больш 1000 людзей.
Там, дзе за польскіх часоў саджалі 20 вязьняў, цяпер іх было 60, або й 80. Гэта быў сакавік 1940 году, калі НКВД у «асвабожджанай» Заходняй Беларусі распасьцірала сваё панаваньне над усімі людзьмі і стрыгла іх безапэляцыйна пад сваю машынку, падцягваючы розныя катэгорыі пад адпаведны нумар. Адных забралі адразу пасьля прыходу й даўно згладзілі са сьвету, як найбольш небясьпечных. Другіх з гэтай катэгорыі трымалі жывымі ў сваіх мучэль-нях толькі дзеля таго, што спадзяваліся павялічыць далей-
59
шы лік ахвяр. Трэціх, хоць нічым не вінаватых, трэба бы-ло ізаляваць, бо гэта былі людзі думаючыя - інтэлігэнцыя з асьветай, або мясцовы вясковы ці гарадзкі актыў.
Яны сваім здаровым розумам і разважаньнямі маглі ўплынуць на акружэньне й ужо дзеля гэтага іх трэба было ізаляваць. Яны звычайна мусілі з год пасядзець у турме, прайсьці сэрыю допытаў, а пазьней «тройка НКВД» засу-джвала іх на павольнае кананьне пры цяжкіх работах у савецкіх лягерох. Да гэтай катэгорыі далучалі таксама ўсіх тых, хто быў на службе цывільнай ці вайсковай пры паляках. Апрача таго трэба было-ж набраць на розныя ля-герныя прадпрыемствы і «спецперасяленцаў». Усю тут пе-ралічаную масу людзей мусіла перапусьціць машына са-вецкай чысткі, гэта была першая перадумова прылучэнь-ня новай краіны да савецкага «раю». Дык нічога дзіўнага, што ўсе турмы былі перапоўнены да адказу. У камэрах ня толькі ня было месца ўсім дзе легчы, але й сесьці на пад-лозе ня было дзе, а спаць прыходзілася па чарзе.
Прабываньне ў камэры ў такіх варунках, плюс вельмі благое аджыўляньне, страшэнна падрывалі сілы вязьняў, і яны хадзілі як цені. Найгоршым няшчасьцем, аднак, былі допыты, бо яны адбываліся пераважна начамі на працягу цэлых тыдняў з перадышкай ці безь яе і то з усімі атрыбу-тамі савецкіх паліцыйных маральных і фізычных мукаў. Ахвяра, забраная на ноч на допыт, укідвалася ў камэру чуць жывая над раньнем, як гэта было і з нашым Кастусём.
Ен небарака вадзіў вачамі па ўсіх нас - беларусах, што абкладалі яго мокрымі ручнікамі, каб супакоіць ці палег-чыць болі; здавалася, што ён хоча выбраць кагось і ска-заць яму нешта вельмі важнае. Грамадка наша складала-ся зь некалькіх чалавек: апрача мяне быў тут старшыня Гуртка Беларускага Інстытуту Гаспадаркі й Культуры з К. Цімафей, два грамадаўцы зь мясцовай акругі - III. і 3., вучань Віленскай тэхнічнай школы С. і малады асьвеча-ны земляроб А. У нашай камэры было шмат беларусаў, асабліва сялян, але пералічаная тут група месьцілася ра-зам і была найболш зжытая. Мы чакалі ў напружаньні, да каго Кастусь зьвернецца й што скажа. Ужо згаварылі-ся, каб адыйсьціся на хвіліну, пакінуўшы пры хворым таго, да каго ён мае давер. Але згаворы аказаліся лішнімі. Кастусь яшчэ раз правёў па ўсіх нас вачыма й тады вы-мавіў ціха, але выразна: «дваццаць пяць...» Мы задумалі-ся, бо ня ведалі як гэта зразумець, што знача гэтых «двац-60