• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    4.	Балты не пагражаюць нам імпэрыялізмам і асымі-ляцыяй.
    5.	Да гэтага часу мала было ў нас спрэчных пунктаў. Спор аб Вільню зь летувісамі мог бы быць вырашаны так, што Вільня магла-б быць сталіцай Фэдэрацыі (панад ста-ліцамі паасобных краін, як Менск, Коўна, Рыга, Талін) з прызнаньнем роўных правоў для летувіскай і беларускай (нацыі? - нячытэльна, Р.Ж.-Г.).
    6.	Пагроза Польшчы й асыміляцыйнага дзейніка поль-скага насельніцтва віленшчыны адпала-б сама сабой па паразуменьні беларусаў з летувісамі.
    Мусіць быць выразна апрацавана праграма: Чаго хо-чуць і да чаго імкнуцца беларусы.
    1.	Назоў: Зьмена назову Беларусі на Крывію ці іншы -пазьней пажаданы, але не ў сучасных абставінах. Увя-дзеньне якогась іншага назову цяпер-бы ўнесла яшчэ большую путаніну і было-б шкодным. Устанавіць трэба толькі францускую транскрыпцыю: Ruthenia Blanche ці Bielorussia, ангельскую: Whiteruthenia, Belorussia, ці White Russia. Нямецкая ўжо ўстаноўлена: White Ruthenia.
    2.	Гісторыя: Ці слушна ўважаць пэрыяд Вялікага Кня-ства Літоўскага як выключна беларускі? Адкінуць розныя рамантычныя тэорыі аб Рурыках (? - нячытэльна, — Р. Ж.-Г.) ці тым падобныя. Непаважнымі ёсьць розныя гіста-рычныя нацяжкі, як падкрэсьліваньне на кожным кроку, што назоў Русь для ўсходніх славян быў толькі прыпадко-вым і ня меў істотнага ўплыву на выдзяленьне нацыя-нальных груп.
    3.	Абэцэда. Кірыліца ці лаціньніца: Пераходзіць на ла-ціньніцу, кірыліцу падаваць побач, каб ня выйшла з ужытку і не забылася, з агляду на лучнасьць з Беларусяй.
    85
    4.	Усталеньне аднолькавага ўсіх абавязваючага права-пісу.»
    (3 нататак В. Жук-Грышкевіча, прыватны архіў)
    Экспэдыцыя па «Залатое Руна». 10.7.47.
    (3 нататак В. Жук-Грышкевіча)
    «Езьдзіў па пішучую машынку, якая сапраўды для ЗБВБ зьяўляецца «залатрым рунам», бо да гэтага часу трэ-ба было пісаць на пажычаных машынках.
    У сваім часе дастаў я ад генэрала Вісьнеўскага запіску да палкоўніка Твожыдло, кіраўніка «Сэкцыі Выховань» 2-га Корпусу, каб выдаў для ЗБВБ машынку, 10,000 арку-шаў паперы, адпаведную колькасьць капіркі. Трэба было паехаць у Ф. Кэмп па гэтыя рэчы.
    Палкоўнік Твожыдло аднёсься да мяне надспадзявана добра: ня толькі выдаў усё, што было ў запісцы, але ста-раўся надарыць нас, чым толькі мог. Паперы замест 10,000 аркушаў даў 26,000, машынку даў найпрактычней-шую - Underwood - хоць ня новую. Замест капіркі (яна нам ня надта патрэбная), якой ня меў, даў 1000 штук ва-скоўкі. Апрача таго даў 10 тыб фарбы да Гэстэтнэра, не-калькі істужак да машынкі, 2 шчоткі, скрэпкі, 2 канцы-лярскія кніжкі, ды іншыя рэчы, ужо ня помню ўсяго. Усё гэта разам з жаўнерамі памог упакаваць і нагрузіць на таксі. Параіў папрасіць у ген. Вісьнеўскага яшчэ 100,000 аркушаў паперы і эвэнтуальна Гэстэтнэр, бо паперы ёсьць колькі хочаш.
    Да ўсяго гэтага выявіў надспадзяваную прыхільнасьць і сардэчнасьць. Цікавіўся нашай арганізацыяй і лёсам бе-ларусаў на эміграцыі.
    Дарога й туды аплацілася надзвычай багата. Еду ў Лёндан з сьведамым задаваленьнем, што асягнуў <залатое руна>.»
    (Прыватны архіў)
    Беларусы ў Мальвэрн Вэйлз лягеры (3 нататак В. Жук-Грышкевіча)
    «Выехаў з разьлікам адведаць беларусаў, што прыехалі зь Нямеччыны й часова знаходзяцца ў Мальвэрн Вэйлз лягеры, што ляжыць па дарозе ў Гэрэфорд. Аказалася -
    86
    больш трудоў й высілкаў, чым вынікаў. Хадзіў гадзіны ча-тыры, зрабіў больш за 10 міль, пакуль знайшоў лягер. Зь няменшым трудом адшукаў беларусаў сярод масы балтаў і ўкраінцаў. Дабравольскага, якога шукаў, там не аказала-ся, выехаў на работу. Украінцы й іншыя пра беларусаў зусім мала, або й нічога ня ведалі. Асобы, да якіх я зьвяр-таўся, былі як-бы зьдзіўлены, што нейкі «пан зь Лёндану» - беларус шукае беларусаў у лягеры, калі іх тут ніхто ня знае. Сытуацыя даходзіла да распачлівай. Урэшце якісь украінец завёў мяне ў жаночы барак да пажылой жанчы-ны, якая заявілася беларускай: паходзіла з пад Бабруйска, гаварыла пабеларуску добра. Запрапанаваў ёй беларускую газэту, сказала, што ня ўмее чытаць. Сытуацыю выручыў муж яе эстонец, што ўмее парасейску й разумее добра бе-ларускую мову. Прасіў нават прыслаць газэту. Праявілася беларуская гасьціннасьць, пачалі частаваць мяне ўсім чым мелі й расказваць свае беды. Сп-ня Бунд (з Тышкеві-чаў) знайшла яшчэ адну беларуску - маладую дзяўчыну. I тая аказалася беларускай з Ватэнштэту. Ад яе я больш ча-го даведаўся. Прыехала разам з Дабравольскім. Ен ужо выехаў на работу зь яе бацькам і братам. Яна засталася, бо ёй там работы ня было. Mae надзею далучыцца да іх. Аказалася моцнай беларускай зь Беласточчыны - Марцін-ская. Чыста, хоць сьціпла апранута, рабіла мілае ўра-жаньне. Знаёмыя падкрэсьлівалі ейныя прыкладныя па-водзіны. Больш беларусаў, як цьвердзіла Марцінская, там ня было.
    У той жа вечар хацеў выехаць, але, як прыйшоў на станцыю, даведаўся, што вечарам цягнікі тут не затры-моўваюцца. Прышлося плясьціся назад у лягер, там нача-ваць і раніцай паехаць. Няўдача.» (Прыватны архіў)
    Разважаньні
    (3 нататак В. Жук-Грышкевіча)
    «Трэба ўстанавіць адносіны да палякаў, украінцаў і балтаў. Як дабрацца да ангельцаў?
    Моцны «касьцяк».
    Адначасна з гуртаваньнем і арганізаваньнем беларусаў трэба тварыць моцны «касьцяк» з найбольш моцных і сьведамых элемэнтаў. Ен мусіць быць здысцыплінаваны, як войска, сьведамы нашых мэтаў і заданьняў, ідэйны в:а 87
    100% і адначасна безапэляцыйны выканаўца ўсіх загадаў кіраўнічых беларускіх чыньнікаў, якім павінен падля-гаць. Здаецца, нешта падобнае прадстаўляе сабой Рада БНР. Трэба да яе прыгледзіцца, і калі будзе адпавядаць, зрабіць яе «касьцяком», калі-ж не - то стварыць нешта ад-паведнае. Без «касьцяка» эміграцыя будзе нечым хаатыч-ным, а арганізацыя распадзецца.
    Цяпер патрэбны быў-бы кангрэс беларусаў на эмігра-цыі, які ўсталіў-бы мэты й заданьні яе і стварыў-бы адзі-ны кіруючы аўтарвітэтны для ўсіх ворган. Кангрэс зрабіць або ў Парыжы, або ў Нямеччыне.
    Гаспадарчыя справы нельга занядбоўваць.
    Усюды, дзе знаходзяцца беларусы, яны павінны ства-раць матар’яльную базу, найлепш на каапэратыўных прынцыпах. Такая матар’яльная база была-б падставай беларускага жыцьця. За бедныя мы, каб аб гэтым ня ду-маць».
    (Прыватны архіў)
    Condicio sine qua non
    Вінцэнт Жук-Грышкевіч меў візію, выразную мэту жыцьця, ня толькі яго самога, як адзінкі, але й усяе бела-рускае эміграцыі, усяго народу: - асягненьне дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі. Гэта, як ён казаў - Condicio sine qua non - неабходны варунак, прадумова быцьця. Разва-жаў ён не з пункту гледжаньня свае арганізацыі, «сваяго панадворку», а з пункту гледжаньня ўсяе беларускае эмі-грацыі, якая ў той час зьявілася ў большым ліку, разва-жаў, як яе сарганізаваць, каб яна магла выконваць сваю місію — змаганьне за незалежнасьць Беларусі. Свае заду-мы сыстэматычна праводзіць ён у жыцьцё.
    Першы Сусьветны Зьезд Беларускай Эміграцыі
    На 28 лістапада 1948 году быў скліканы ў Парыжы Першы Сусьветны Зьезд Беларускай Эміграцыі.Зьезд, які трываў пяць дзён, адбываўся ў залі Сындыкату Беларускіх Работнікаў у Францыі. На Зьезьдзе былі дэлегаты з пра-вам пастанаўляючага голасу з наступных краінаў: з Фран-цыі - 9 дэлегатаў, з Англіі — 4, зь Нямеччыны - 2, з Бэль-гіі - 1, Даніі - 1, Швэцыі - 1, Італіі - 1, Канады - 1, Ар-гэнтыны - 1 і Аўстраліі - 1. У склад Прэзыдыюму Зьезду былі выбраны: старшыня - інж. Уладзімер Тамашчык, за-88
    ступнік старшыні - праф. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, сакра-тары - інж. Уладзімер Шыманец, Янка Сурвіла і Сьпічо-нак. Паводле прынятага Статуту, над прапановай якога дыскутавалася паўтары дні, новаствораная беларуская ар-ганізацыя называлася «Сусьветнае Аб’еднаньне Беларускае Эміграцыі» зь мейсцам свайго знаходжаньня ў Парыжы.
    У склад Ураду Аб’еднаньня ўвайшлі: старшыня - інж. Лявон Рыдлеўскі (Францыя), заступнікі старшыні - праф. Вінцэнт Жук-Грышкевіч (Англія), інж. Уладзімер Тама-шчык (Нямеччына), інж. Уладзімер Шыманец (Францыя). Сакратар - Янка Сурвіла (Францыя), рэфэрэнты духовае апекі - Яго Блажэнства Япіскап Сяргей (Нямеччына) і а. Франьціш Чарняўскі (Францыя), рэфэрэнт архіву й даку-мэнтацыі - праф. Мікола Нікан (Англія), рэфэрэнт прэсы й інфармацыі - Пётра Манькоўскі (Нямеччына), фінанса-вы рэфэрэнт — Ул. Шыманец (Францыя). Была таксама выбрана Наглядная Рада й Грамадзкі Суд. («1-шы Сусьв. Зьезд Бел. Эмігр.», «Бацькаўшчына», Мюнхэн, 12.12.48.)
    Матар’яльная база ЗБВБ
    Задуму стварэньня матар’яльнай базы для ЗБВБ такса-ма праводзіць Вінцэнт Жук-Грышкевіч у жыцьцё. Пад ягоным старшынствам ужо ў 1948 годзе быў куплены бе-ларускі дом у Лёндане, Англіі.
    «Яшчэ аб беларускім доме ў Лёндане»
    Як паведамляе Камунікат ЗБВБ у «Бацькаўшчыне», Мюнхэн, 28.11.48.:
    «29 кастрычніка (1948) былі закончаныя ўсе фармаль-насьці з даўно запраектаванай купляй беларускага дому ў Лёндане, a 11 лістапада беларускія арганізацыі й устано-вы ў Вялікабрытаніі перанесьліся ўжо ў свой собскі дом.
    Дата гэта зьяўляецца да некаторай меры гістарычнай у жыцьці нашае эміграцыі, бо спасярод яе беларусы ў Вялікабрытаніі першыя купілі собскі дом як грамадзкую маемасьць. Гэты дзень стаўся важнай падзеяй у Лёндане: ужо ня трэба будзе карыстацца з чужых адрасоў для карэспандэнцыі, скончыліся цяжкасьці з шуканьнем па-мешканьняў для беларускіх арганізацыяў. Цяпер яны ма-юць сталае памешканьне ў беларусклім доме. Тут-жа бу-дзе месца й для сходаў і лекцыяў, для беларускай біблія-
    89
    тэкі й архіву. Тут памесьцяцца рэдакцыі беларускіх часа-пісаў.
    У беларускім доме знойдзе месца кожны беларус, каб пачытаць часапісы й кніжкі, спаткацца із знаёмымі, ад-пачыць. А прыехаўшым у Лёндан тут можна будзе знайсьці начлег, а як зарганізуецца кухня, дык і цёплую страву. Адным словам беларускі дом у Лёндане станецца цэнтрам усей беларускай працы, усяго беларускага жыць-ця ў Вялікабрытаніі.
    Мэта куплі собскага дому, пастаўленая ў травені 1947 г., напасьледак дасягнутая. Зь якім высілкам, зь якой натугай, - кожнаму, хто гэтай справай цікавіўся -ведама. Дасягнутая яна дзякуючы ахвярнасьці, вытрыва-ласьці нашага грамадзтва. Адныя не пажалелі грашовых ахвяраў, другія пазыкаў, трэція - часу й працы, або навет аднаго, другога й трэцяга разам. Таму вартасьць куплена-га дому ацэньваецца ня толькі грашыма, а перадусім гра-мадзкім капіталам, які мае большае значэньне, чымсьці грошы.