• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Новы 1950 год сустракалі мы, беларусы, з прафэсарам Грышкевічам, пазьней навет, як паводле старога стылю, у раскошнай кватэры Масэяў. Тых Масэяў, бацька якіх Він-цэнт Масэй быў - Governor General - прадстаўнік Карале-вы на Канаду, ды ў свой час рэктар Тарантонскага ўні-вэрсытэту.
    У Канадзе - у Таронта - існавала ўжо Згуртаваньне Беларусаў у Канадзе, заснаванае ў лістападзе 1948 году.
    На другім зьезьдзе
    Згуртаваньня Беларусаў у Канадзе
    2-гі Зьезд Згуртаваньня Беларусаў у Канадзе (ЗБК) ад-быўся 27-28 травеня 1950 году ў украінскай залі на 191 Ліпінкот, Таронта. 3 пратаколу, які запісала сп-чня Валя Жукоўская, відаць, што Зьезд пачаўся малебнам, адпраў-
    99
    леным беларускім сьвятаром айцом Міхалам Мігаём. Пась-ля прывітаньняў прадстаўнікоў украінскіх арганізацыяў і прэсы «Зьезд праслухаў два рэфэраты: 1. «Сытуацыя бела-рускай эміграцыі ў Канадзе й нашыя заданьні» сказаў сп. А. Грыцук, і 2. «Беларускі вызвольны рух» сказаў праф. В. Жук-Грышкевіч,» - гаворыцца ў пратаколе.
    Мандатная камісія ў складзе: сп. М. Ганька, праф. В. Жук-Грышкевіча й сп. В. Навіцкага прызнала Зьезд паў-намоцным. 3 агульнага ліку дзейных сяброў ЗБК 38, 34 прынялі ўдзел у Зьезьдзе, з чаго 23 - асабіста, і 11 пры-слалі ўпаўнаважаньні. Далей у пратаколе кажацца: «Сп. праф. Жук-Грышкевіч прапануе ў першую чаргу пры-няць парадак нарадаў, адразу ўносячы канкрэтную пра-панову: замест 5-га пункту парадку дня, прапанаванага Галоўнай Управай (глядзі залучнік Но. 3), што гучыць «Уношаньне паправак у Статут ЗБК і выбары камісіі для апрацаваньня Статуту», паставіць: «Выбары плянавай, статутовай і рэзалюцыйнай камісіяў» і як наступны пась-ля 5-га пункт: «Уношаньне паправак у праекты: статуту, пляну працы й бюджэту ЗБК на будучы год». Даючы ў гэткі спосаб матар’ял для працы ўсіх камісіяў, сп. Жук-Грышкевіч лічыць мэтазгодным перапынак у нарадах да наступнага дня.»
    У даўгіх нарадах дыскутавалася пытаньне, якім мае быць ЗБК - палітычнай ці апалітычнай арганізацыяй. Чуліся галасы, што арганізацыя павінна быць апалітыч-най. Сп. Хмара ўважаў: «...На старшыню трэба выбраць чалавека больш прыемлівага для ўсіх. Дагэтуль быў сябра Рады БНР і гэта адпіхала ўсходнікаў. Другая важная справа - аддзяленьня газэты ад ЗБК, бо газэта мае палі-тычную лінію, а арганізацыя мусіць быць апалітычнай, мусіць стаяць ано на грунце 25 Сакавіка.»
    «Сп. Жук-Грышкевіч зьвяртае ўвагу на неабходнасьць сыстэматычнае й плянавае працы. Што-ж да ідэялягічнага кірунку арганізацыі, быў дагэтыуль ён правільным. Уступ-кі магчыма дапусьціць у тактыцы, але ніколі ў аснаўных ідэялягічных пазыцыях, як ідэал 25 Сакавіка і БНР. У адказ на кінутыя прадмоўцам сугэстыі, што да ўсходнікаў і заходнікаў, сп. Грышкевіч адказвае, што такога падзелу няма ў саміх беларусаў і гутаркі аб ім найчасьцей сугэруюцца чужымі агентамі збоку. Далей выказвае ён свае асабістыя ўражаньні, якія зрабіла на ім аргані-зацыйнае беларускае жыцьцё ў Таронта за ягоны адносна 100
    кароткі побыт у Канадзе: «Бяручы пад увагу ўмовы й не-вялікую колькасьць людзей, уражаньне гэтае зусім добрае. Маё поўнае прызнаньне ўступаючай Галоўнай Управе».
    «...Зьезд большасьцьцю галасоў пастанавіў, што ЗБК павінна быць арганізацыяй грамадзка-нацыянальнай, апалітычнай і стаяць на грунце 25 Сакавіка». Але да пы-таньня, палітычнай ці апалітычнай мае быць арганіза-цыя, сябры ЗБК вернуцца йзноў на 4-ым Агульным Зьезь-дзе ЗБК 17-18 травеня 1952 году ў сьвятліцы ЗБК на 140 Батэрст Стрыт у Таронта. На гэтым Зьезьдзе дайшло да расколу. Прычынай было ўстанаўленьне ідэялягічнага на-прамку ЗБК.Некаторыя сябры не хацелі пагадзіцца з тым, што ЗБК мае стаяць на БНР-аўскім грунце. Апынуў-шыся пры галасаваньні ў меншыні, яны пакінулі Зьезд.
    «Авангард Беларусі»
    Раскол бязумоўна быў вялікім маральным ударам для, і так невялікага лікам, ЗБК. Адчуваўся пасьля Зьезду ціхі сум, прыгнечаньне. Гэта лёгка магло перайсьці ў зьняве-раньне.
    Вінцэнт Жук-Грышкевіч, не старшыня ЗБК, гуртуе ва-кол сябе зь дзесятак найбольш нацыянальна сьведамых і дзейных маладых людзей і кажа ім, што трэба ратаваць ЗБК. Каб гэта асягнуць, трэба стварыць моцны, здысцы-плінаваны «касьцяк» - групоўку, якая павядзе інтэнсыў-ную працу і ня толькі сама будзе трымацца, але й іншых будзе трымаць на духу, глядзець, каб ЗБК не развалілася.
    Групоўку, у якую ўвайшлі: Алесь Грыцук, Кастусь Аку-ла, Мікола Ганько, Язэп Чорны, Янка Баран, Мечыслаў Рачыцкі і яшчэ некалькі асобаў, маладыя энтузіястыя на-звалі «Авангард Беларусі». I «Авангард» зь відавочным го-нарам сваё заданьне выконваў і мэту асягнуў. ЗБК ажы-ло. Дзейнасьць Групоўкі трывала аж да выезду яе засна-вальніка й кіраўніка ў лютым 1954 году ў Мюнхэн, дзе др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч арганізаваў і быў першым кіраў-ніком Беларускае Сэкцыі Радыя «Вызваленьне».
    Перад выездам у Мюнхэн «Авангард» зрабіў свайму «духоваму правадніку», як выразіўся Мечыслаў Рачыцкі, разьвітальны вечар. Мы толькі каля паўгоду таму назад, 4-га верасьня 1953 году, пажаніліся. Я з мужам ехаць та-ды ў Мюнхэн не магла, бо канчала пры Тарантонскім уні-вэрсытэце дэнтыстыку і ня мела яшчэ канадыйскага гра-
    101
    мадзянства. Пэрспэктыва растаньня з мужам была для мя-не болей як няпрыемнай, ды на тым разьвітальным ве-чары я яму задэклямавала верш Ларысы Геніюш: «Бела-руска»:
    Калі цябе, мілы, Краіна пакліча, за родны змагацца загон, то суму ня будзе ў мяне на абліччы, ні страху ня будзе ў грудзёх...
    («Беларуска» у зборніку «Ад родных ніў», Прага, 1942, б. 141)
    Вінцук быў узрушаны й вельмі мне дзякаваў.
    Літаратурныя ўгодкі
    Ды перш чым выехаць у Нямеччыну, Вінцэнт Жук-Грышкевіч дзейнічае шматбакова ў Канадзе. Супрацоўні-чае ў «Беларускім Эмігранце». Дакладамі й артыкуламі ў газэце адзначае літаратурныя ўгодкі:
    Ядвігіна Ш, М. Багдановіча, Янкі Купалы, Ул. Жылкі.
    Некаторыя з гэтых артыкулаў тут цытуем:
    «Антон Лявіцкі - Ядвігін Ш.
    (Да 30-х угодкаў сьмерці пісьменьніка)
    На 22-га лютага г.г. (1952) прыпадаюць 30-я ўгодкі сьмерці беларускага пісьменьніка Антона Лявіцкага, які пісаў пад псэўдонімам Ядвігіна Ш. Радзіўся ён у 1870 г. у фальварку Карпілаўка, каля Радашкавіч - Вялейскага павету. Паходзіў з шляхоцкай каталіцкай сям’і.Сярэднюю школу скончыў у Вільні, пасьля чаго выехаў на ўнівэрсы-тэцкія студыі ў Маскву. Тут ён сябруе з рознанацыяналь-най студэнцкай грамадой, што захапілася радыкальным народніцкім палітычным напрамкам, і сам стаецца на-роднікам.
    Разам з сваімі сябрамі ён прыймае ўдзел у ўнівэрсы-тэцкіх забурэньнях. за што трапляе ў Бутырскую турму. У супольнай вязьніцы ён бачыць паасобныя групы студэн-таў розных нацыянальнасьцяў - як украінцаў, палякаў, каўказцаў, якія чуюцца зьвязаныя сваім нацыянальным пачуцьцём, гуртуюцца й пяюць свае нацыянальныя песь-ні. Толькі ён адзінокі, ня можа прыстаць да ніводнай з гэ-102
    тых груп, бо ўсе яны яму чужыя. Калі-ж разгледзіўся доб-ра - дык пабачыў яшчэ некалькі такіх адасобненых сту-дэнтаў, як і ён. Пачаў зь імі гутарыць. Аказалася, што й яны зь Беларусі, і яны чуюцца адзінокімі. Сабраўшыся разам, і яны ажывіліся. Пачалі прыпамінаць пра сваё жыцьцё на Беларусі, пра ўсе злыбяды. Зацягнулі сваю родную песьню. Спачатку ціханька, нясьмела, пазьней што раз сьмялей, што раз мацней і ўрэшце засьпявалі поўным голасам. Тады яны пачуліся бадзёрымі й моцны-мі й зусім ня горшымі за іншых. Тут Антон Лявіцкі кан-чальна ўсьведамляецца нацыянальна. Аб гэтым ён піша ў сваім творы «Успаміны».
    Па выхадзе з турмы Лявіцкі робіцца актыўным у бела-рускім руху. Ужо ў 1891 г. ён перакладае на беларускую мову «Сыгнал» Гаршына. Жыве пераменна то ў Менску, то ў Вільні. У Менску выдае сельска-гаспадарчы месячнік «Саха». Ад 1909 г. зьяўляецца сталым супрацоўнікам «На-шай Нівы», а пазьней і рэдактарам літаратурнага аддзелу гэтае газэты. Ен падцягвае «ў людзі» нашых волатаў слова Купалу й Коласа, а разам з тым няпрыхільна ставіцца да твораў пачынаючага тады пісаць М. Багдановіча. Відаць ня змог зглыбіць яшчэ паэзыі нашага слаўнага песьняра красы. У «Нашай Ніве» Лявіцкі друкуе свае навэлькі й апрача таго выдае іх асобнымі зборнікамі. У 1910 годзе вы-ходзіць ягонае вершаванае апавяданьне «Дзед Завала», у 1912 г. зборнік дробных апавяданьняў «Бярозка», у 1914 г. «Васількі», і ўрэшце ў 1921 г. - «Успаміны». Памёр Лявіцкі ў 1922 г., пахаваны на віленскіх могілках «Росса». Хаўтуры яго былі вялікай беларускай нацыянальнай маніфэстацы-яй у запханай палякамі Вільні, з удзелам Віленскай Бела-рускай Гімназіі, існуючых яшчэ тады беларускіх пачатка-вых школаў і беларускага грамадзтва.
    Магілка Ядвігіна Ш. не зарастала дзікім зельлем і пазьней. Апекавалася ёю беларуская моладзь, упрыгожва-ючы ўсьцяж сьвежымі кветкамі. А ў дзень задушак бела-рускае студэнцтва й вучні сярэдніх школаў што-год уша-ноўвалі памяць аб пісьменьніку вялікім зборышчам; за-пальвалі на яго магілцы сьвечкі й лямпіёны, сьпявалі беларускія гімны. Прыпамінала ўсё гэта беларускі народ-ны абрад дзядоў. Зборышчы беларускае моладзі на магіле Ядвігіна Ш. у дзень задушак увайшлі ў традыцыю.»
    103
    Тут хачу зрабіць сваю зацемку. У такім паломніцтве да магілы Ядвігіна Ш. на дзень задушак у 1938 годзе была й я, тады студэнтка першага году факультэту Права пры Унівэрсытэце Сьцяпана Батуры ў Вільні, сяброўка Бела-рускага Студэнцкага Саюзу ў Вільні. У маім уяўленьні та-ды магіла Ядвігіна Ш. на могільніку «Росса» была белару-скім нацыянальным «шрайнам» - сьвятым месцам, да яко-га абавязкава што-год на дзень задушны беларускае грамадзтва Вільні рабіла паломніцтва. Помню зольны лі-стападаўскі вечар на могілках «Росса» над магілай Ядвігі-на Ш. Вялікая грамада людзей з запаленымі сьвечкамі ў руках пяяла беларускія рэлігійныя й патрыятычныя песь-ні. Быў гэта ня інакш рэлігійна-нацыянальны беларускі мітынг. Ці захавалася яшчэ цяпер, у 1991 годзе, магіла Ядвігіна Ш. - беларускі «шрайн»?...
    * * *
    «Ядвігін Ш. быў тыповым прадстаўніком пераходнага часу між народніцтвам і нашаніўскай парой у беларускай літаратуры - піша далей В. Жук-Грышкевіч - Ен бадай што равесьнік Багушэвіча й Няслухоўскага, жыве тымі са-мымі ідэямі народніцтва, што й яны, але дажывае да на-шаніўскае пары й супрацоўнічае з новай пляядай паэтаў і пісьменьнікаў, выйшаўшых з народнае гушчы, хаця й вельмі розьніцца ад іх сваёй ідэялёгіяй. Больш таго, Ядві-гін Ш. мае ў сабе яшчэ й карэньні беларускіх шляхоцкіх рамантыкаў. Фальварак Карпілаўка, у якім узрастаў наш пісьменьнік, знаходзіцца ў суседзтве з фальваркам Дуніна-Марцінкевіча. У Марцінкевічаў малы Лявіцкі бываў вель-мі часта. Гутарыў зь беларускім Дударом, слухаў чытаньне «Гапона» і «Вечарніц», дачка Марцінкевіча вучыла яго чы-таць. Тут ён пасьпеў яшчэ надыхацца атмасфэрай аджы-ваючых шляхоцкіх рамантыкаў, тут яму моцна зайшла ў душу беларушчына, якая сталася асновай яго канчаткова-га нацыянальнага афармленьня ў Бутырскай турме. I той-жа самы Антон Лявіцкі, як беларускі пісьменьнік і гра-мадзкі дзеяч ужо, дае пабачыць першы раз беларускае друкаванае слова ў сваёй Карпілаўцы вясковаму дзяцюку Івану Луцэвічу - пазьнейшаму прароку беларускага адра-джэньня - Янку Купалу. Ен знаёміць будучага волата сло-ва з творамі Марцінкевіча й Багушэвіча так, як быццам перадае яму спадчыну аж двух пакаленьняў, двух пэрыя-104