Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Надыходзіць Вялікдзень. Ня ведаю, колькі буду мець вольнага часу. Калі 2-3 дні - паеду ў горы крыху аддых-нуць, бо ўжо крыху зматаўся.
А Ты, дзетка, куеш цяпер... Як я Табе спачуваю, а з другога боку і ганаруся Тваёй вытрываласьцяй і станоў-касьцяй. Маю не абы якую жонку!... Памятай, што я дум-камі заўсёды з Табою, памятай, што Ты ў мяне адна. A цяпер дабранач, Раіска!...
Цалую моцна. Твой Вінцук.»
30.4.54.
«Раіска, Жоначка мая Дарагая,
Адлягло нам крыху сяньня, бо заўтра (1. 5) яшчэ ў па-ветра ня пойдзем. У панядзелак і ў аўторак будзем дыску-таваць 18 праробленых праграмаў, а наш выхад у павет-ра прызначаны на 10. 5. Украінцы-ж пойдуць у паветра 24.5., у іх яшчэ большыя прабелы, чымся ў нас. Дырэктар радыя прызнаў, што нашы праграмы на добрым узроўні і нас можна пусьціць у паветра, але адсунулі яшчэ на ты-дзень з тэхнічных прычынаў.
Мікола (Абрамчык, Р. Ж.-Г.) прыедзе ў наступны аўто-рак, чакаю я яго з нецярплівасьцяй, бо сабралося шмат розных спраў.
Гэты ліст атрымаеш хіба што ўжо пасьля заканчэньня экзаменаў. Раіска, як я цешуся, што Ты ўрэшце дабіла да
161
канца. Ведаю, што Ты яшчэ ня пэўна, ці здала, але я ў гэтым пэўны. Ад шчырага сэрца складаю табе павінша-ваньне з заканчэньнем такой агромністай прады й сьхі-ляю галаву перад тваёй вытрываласьцяй, здольнасьцямі й сілай характару.
Учора я выслаў табе 12 ружаў, спадзяюся, што ты іх атрымала...
А цяпер з Богам. Цалую.
Твой Вінцук.»
02. 05. 1954.
«Раіска, Жоначка мая Дарагая,
Прышоў ад Сыча і знашоў Твой лісьцік. Як добра, што яго атрымаў, бо змучаны й працай і дыскусіямі і ня было чым душу адвесьці. I вось Твой лісток мяне пацешыў. На дзіва хутка ён прышоў - праз 3 дні...
...Сяньня й заўтра не надаём праграмаў, але затое рыхтуемся да 10/5, калі з першай аўдыцыяй выступім на этэр. Таксама і экзамен і ўрачыстая хвіліна. Цяпер-жа хо-дзіць аб падрыхтаваньне тэхнічнае і матар’ялаў. Скрыпты ўжо сягоньня здалі ў ангельскім перакладзе - мой і Сычоў - да акцэпцыі. Але трэба падумаць, каб былі крыніцы матар’ялаў на далей, бо як выйдзем на паветра, ужо нель-га будзе перарываць. 3 гэтым якраз найбольшы trouble (клопат), бо матар’ял зьбіраць і выбіраць могуць толькі беларусы, а іх якраз у такіх мясцох, як подслух савецкіх перадачаў - ці бібліятэцы - няма. Трэба ўпіхаць сваіх людзей, а за гэта неабходна змагацца. Заўтра прыяжджае Мікола (Абрамчык), спадзяюся таму, што прыдзе мне з дапамогай.
Фізычна чуюся вельмі добра...
...Яшчэ ня выяжджаў з Мюнхэну на прыроду. Учора й у суботу была добрая пагода, але ня было часу. А сягоньня цэлы дзень лье дождж. Пакуль праца ня ўвойдзе ў каляі-ну - цяжка будзе адхіліцца. За тое, як Ты да мяне прые-дзеш, вазьму на тры тыдні водпуск і будзем мы тады з Та-бой гайсаць.
А цяпер трымаймася!
Цалую Цябе моцна, Даражэнькая, - Твой Вінцук.» 162
07.05.1954.
«Раіска, Жоначка мая Дарагая,
Учора ў Цябе былі апошнія экзамены. Праз цэлы дзень помніў, што ў Цябе рашаючы дзень. Наш Дырэктар перад выездам у водпуск на 6 тыдняў паклікаў усіх шэ-фаў рэдакцыяў і вышэйшы пэрсанал на лянч у амэры-канскі рэстаран. Было нас чалавек 25. Каля гадзіны 3-ай па паўдні мы селі за стол. Пачалі з кактэйлю. Я помніў, што ў Таронта тады было каля гадзіны 9-ай раніцы й па-думаў, што мая Раіска йдзе цяпер на страшны суд. Маю задуму заўважыла суседка мая Міс Гантэр (амэрыканка родам з Данцыгу) і спытала, у чым справа. Я сказаў ёй, што цяпер недзе мая жонка прыступае да апошняга экза-мену. Яна злажыла руку ў кулак - у відзе фігі, я зрабіў тое самае. Мы віпілі за Твой пасьпех. А 10-ай вечара быў у мяне Мікола (Абрамчык). Гаварылі, частаваў яго канья-ком. Тады ў Таронта была 4-я папаўді. Цікава, ці мая Ра-іска кончыла ўжо свае экзамены? - Спытаў я мімавольна. Мікола сьціснуў кулак, я таксама. I тут выпілі за Твой посьпех. Ці-ж гэта не памагло Табе пры экзаменах?
Але цяпер Ты ўжо зусім вольная, і спадзяюся, адпачы-ваеш. Гара камянёў звалілася з Тваіх плеч. Дай Божа, каб усё было добра.
У панядзелак мы яшчэ ня йдзем у паветра, бо няма яшчэ дэцызіі зь Нью Ерку. Тымчасам буду рабіць высілкі, каб сьцягнуць зь Нью Ерку Ганчарэнка Галіну і ўгрунтоў-ваць наш пэрсанал.
Мікола пабудзе тут яшчэ некалькі дзён. Бачымся што дня й гутарым аб бягучых справах...»
11.05.1954.
«Раіска, Жоначка Мая Дарагая,
Нарэшце атрымаў ліст, у якім паведамляеш, што апошні экзамен здала. Значыць вытрымала да канца, не захварэла й не заламалася. Дзякуючы гэтаму асягнула сваю мэту. Выказала адвагу, станоўчасьць, здольнасьці і вытрываласьць - розум і характар - чалавек. 3 гэтым я Цябе й віншую, мая даражэнькая. Большых супэрлятываў хіба ня трэба. Цешуся, што маю такую жонку...»
163
У лісьце з 17 травеня, 1954 г. Вінцэнт Жук-Грышкевіч піша да мяне:
«...Заўтра й у сераду ня робім праграмаў, затое ў чаць-вер (20.05.54) - першая сапраўдная праграма пойдзе на этэр. Гэтым разам хіба ўжо не адложаць, бо вызначаны ўжо час і мейсца ў агульнай праграме й разасланыя паве-дамленьні. Той раз (10-га, 5-га) адлажылі, бо ня было яшчэ дэцызіі зь Нью Ерку. Цяпер-жа дэцызія прыйшла яшчэ ў мінулым тыдні з «ОК». Запрапанавалі нам вы-браць дату першага выступу і мы самі выбралі 20-га тра-веня. Надавацца будзе наша праграма ў 9:30 - 10:00 ве-чарам і пачынаючы ад 0:30 - 1:00 у начы (ноч патрэбна для тых, якія захочуць слухаць тайком на Бацькаўшчы-не). Сем разоў будзе паўтарацца да 7:30 папаўдні наступ-нага дня, а тады зноў новая праграма ў 9:30 вечара. У Амэрыцы нашы перадачы ня будуць чутны. Слаба будуць яны чутны й у Заходняй Эўропе, бо хваля будзе ськірава-на пад спэцыяльным кутом на Беларусь.
У сувязі з нашым выступам на паветра паўстала шмат розных спраў тэхнічнага характару, зь якімі нам прыдзецца змагацца яшчэ доўга... Мо’ й добра, што ня-ма добрай пагоды, бо й так нельга зь яе карыстаць. Праўда, учора й у суботу было цёпла. Сады цьвітуць у цэлай поўні, але не магло быць мовы аб тым, каб куды выехаць.
Дзякую Табе за весткі з грамадзкага жыцьця ў Тарон-та. Як Мацукевіч прыехаў, дык можа што й выйдзе з цар-квой. Але з домам - дык сапраўды ня ведаю, як яны вы-йдуць. Хацелася-б ім памагчы, але няма як і няма чым. Нават няма часу напісаць ліст камусь з Авангарду. Ска-жы ім, няхай ня крыўдзяцца. Я і Прэзыдэнт вельмі це-шымся, што наша Тарантонская грамадка стойка й вы-трывала ідзець па раз абраным правільным шляху. Гэта якраз тое, што нам цяпер так патрэбна...»
Інаўгурацыйная беларуская перадача цераз радыястанцыю «Вызваленьне»
Пад такім загалоўкам у «Бацькаўшчыне», нумары 20-21 (202-203) за нядзелю, 30 травеня 1954 году чытаем:
164
«У чацьвер 20 травеня сёлета а 11-ай гадзіне дня ад-былося ўрачыстае адкрыцьцё беларускага аддзелу ра-дыястанцыі «Вызваленьне» ў Мюнхэне ў прысутнасьді амэрыканскага шэфа гэтага аддзелу сп. Тэрпака, Прэ-зыдэнта Рады БНР інж. М. Абрамчыка, прадстаўніка рэдакцыі «Бадькаўшчына» др Ст. Станкевіча, усіх ся-броў беларускай рэдакцыі радыястанцыі, др. Вінцука Жука (др. В. Жук-Грышкевіча, Р. Ж.-Г.), праф. Ліма-ноўскага, Сымона Кабыша і Пётры Сыча ды іншых працаўнікоў беларускага аддзелу, як і іншых аддзелаў і працаўнікоў радыястанцыі. Вечарам гэтага дня адбы-лася супольная вячэра, ладжаная Амэрыканскім Камітэ-там для працаўнікоў беларускага аддзелу радыястанцыі й гасьцей,што былі прысутныя на адкрыцьці, дзе ў прыемнай таварыскай атмасфэры адбылася вымена думак у справе першай і наступных беларускіх радыя-перадачаў. Амэрыканскі шэф беларускага аддзелу ра-дыя сп. Тэрпак, як і іншанацыянальныя прадстаўнікі радыя, адназгодна падчыркнулі бліскучыя вынікі пра-цы сяброў беларускага аддзелу, асабліва ягонага дырэк-тара й галоўнага рэдактара др. В. Жука (др. В. Жук-Грышкевіча, Р. Ж.-Г.), і выказалі ім поўнае прызнань-не.
Падчас урачыстага адкрыцьця беларускага аддзелу ра-дыястанцыі адбылася першая інаўгурацыйная беларуская радыяперадача, якая сваім глыбокім патрыятычным зьме-стам і пачуцьцёвым настроем пакінула глыбокае ўражань-не на прысутных. Пачынаючы з гэтага дня, беларускія перадачы адбываюцца штодзень па восем разоў па паўга-дзіны часу, выпаўняючы гэтым роўна чатыры гадзіны ў суткі. Апошняя вячэрняя аўдыцыя а гадзіне 20,30 да 22 зьмяшчае новую праграму, а сем наступных аўдыцыяў, што адбываюцца наступнага дня, зьяўляюцца яе паўта-рэньнем. Беларускіх радыёперадачаў зь Мюнхэну ў Заход-няй Эўропе амаль што нельга пачуць дзеля таго, што хва-лі голасу зьяўляюцца спэцыяльна накіраваныя толькі на тэрыторю Беларусі, Прыбалтыкі, Польшчы й большае часткі Украіны ды далей на ўсход. У заакіянскіх краінах іх нельга пачуць і пагатове. Дык каб даць магчымасьць нашым суродзічам на эміграцыі хоць агульна зарыента-вацца ў характэры й зьмесьце беларускіх радыяперада-чаў, мы ніжэй падаём дакладны зьмест і тэксты ўспомне-най інаўгурацыйнай аўдыцыі.
165
Аўдыцыя распачалася музычным сыгналам - двукрат-ным паўтарэньнем мэлёдыі першага радка песьні «Мы вы-йдзем шчыльнымі радамі». Пасьля гэтага быў пададзены анонс наступнага зьместу: «Тут радыё «Вызваленьне». Вы слухаеце голас сваіх суродзічаў-беларусаў з вольнага сьве-ту». Пасьля анонсу наступае галоснае харавое адсьпяваньне дзьвюх першых строфак зь песьні «Пагоня» ў выкананьні Лювэнскага Студэнцкага Ансамблю. Тады, спачатку на фо-не прыцішанай мэлёдыі далейшых строфак гэтае песьні, a потым безь яе, быў перададзены зварот беларускага аддзе-лу радыястанцыі, напісаны й сказаны ейным дырэктарам др. В. Жукам (др. В. Жук-Грышкевічам, Р. Ж.-Г.), да суро-дзічаў на Бацькаўшчыне наступнага зьместу:
«Дарагія Суродзічы! Браты-Беларусы! - дзе-б Вы толь-кі не знаходзіліся.
3 глыбокім узрушаньнем зьвяртаемся да Вас з вольна-га сьвету праз Радыё «Вызваленьне».
Сярод нас ёсьць тыя, што пакаштавалі «справядлівась-ці» тройкі НКВД у часох Яжова й Цанавы, бо за адда-насьць свайму краю і за любоў да свайго народу былі пры-знаныя «нацдэмамі, ворагамі народу»; тыя, што ўцяклі з жудасных савецкіх турмаў, канцлягероў і масавых рас-стрэлаў; тыя, што ў часе апошняй вайны зь лясоў Белару-сі грудзьмі станавіліся супраць бальшавіцкай навалы, за-ліваючай наш край, але змушаныя былі ўступіць пад на-ціскам брутальнай сілы; тыя, якім удалося прарвацца з сотняў тысяч беларусаў, захопленых савецкім войскам у Усходняй Прусіі ў 1945 годзе і пагнаных на Ўсход, як ска-ціну; тыя, што пакінулі шэрагі чырвонай арміі ў часе й пасьля апошняй вайны і пайшлі на Захад, каб знайсьці там свабоду; усе тыя, якіх бацькі, браты й сёстры або загі-нулі з рукі савецкага ката, або церпяць яшчэ зьдзек і ка-таваньне ў савецкіх турмах, сьмягнуць з голаду, холаду й непасільнай працы ў нязьлічоных савецкіх лягерах; усе тыя, што дагэтуль абціраюць сьлёзы па сваіх найбліжэй-шых - бацькох, братох і сёстрах, жонках і дзяцёх.