• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Кацярыне Стаўбунік і майму Тату належацца шырэй-шыя ўспаміны. Дзякуючы ім з малых гадоў і я сьведамая беларуска.
    Першыя 15-ці хвілінныя штодзённыя праграмы пера-сылаліся на Беларусь 24 разы на суткі. Кажная белару-ская радыёвая перадача пачыналася гэтак: «Тут Радыё Вызваленьне. Вы слухаеце голас сваіх суродзічаў-белару-саў з вольнага сьвету... Наш голас ёсьць вашым голасам, бо мы зьяўляемся часткай вас, часткай усіх беларусаў.»
    Першую перадачу «Да Суродзічаў на Бацькаўшчыне» пісаў і асабіста перадаў па радыё дырэктар Беларускае Сэкцыі Радыя «Вызваленьне» др. Вінцэнт Жук-Грышке-віч. Перадача гэта запісана на кружэлцы - собскасьць аў-таркі гэтых радкоў (Тэкст яе паданы вышэй у інаўгура-цыйнай аўдыцыі).
    Беларуская рэдакцыя радыя «Вызваленьне» гаворыць да свайго народу аб усім, што яго цікавіць і хвалюе: аб
    171
    ягонай слаўнай мінуўшчыне, аб ягоным бяспраўным палі-тычным, сацыяльным і нацыянальным жыцьці ў межах СССР. Кожны дзень падаюцца «Навіны дня», у кожную нядзельную праграму ўваходзіць гутарка на рэлігійныя тэмы; перадаюцца інфармацыі з цыклю «Беларусы ў воль-ным сьвеце», перадаюцца літаратурна-музычныя прагра-мы на матар’ялах беларускай музыкі й літаратуры ў воль-ным сьвеце.
    А наагул працу беларускай сэкцыі радыя «Вызвалень-не» кіраўнік яе др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч схарактэры-заваў ва «Успамінах аб Пётру Сычу» надрукаваных у «Бацькаўшчыне» нр. 9-10 (623-624), 1964, дзе ён пісаў:
    «...Спаткаліся мы з Пятрусём (Сычом, Р. Ж.-Г.) ізноў праз тры гады, калі зьявілася магчымасьць прамаўляньня да беларускага народу праз радыё. Тут адкрылася новая баёвая лінія - лінія псыхалягічнай вайны. Трэба было вы-яўляць маскоўскі імпэр’ялізм ды разьбіваць ману й ашу-канства пэрфіднай бальшавіцкай прапаганды, а адначас-на змагацца з амэрыканцамі й расейскімі шавіністамі на месцы за беларускі й незалежніцкі зьмест нашых прагра-маў. Трэба было зносіць інтрыгі й паклёпы ды быць гато-вым на спатканьне савецкіх агентаў, што сачылі з-за вуг-ла. He адзін працаўнік радыя быў замардаваны іхняй бан-дыцкай рукой - у тым ліку й наш сябра Лявон Карась.»
    У часе працы у беларускай сэкцыі радыя «Вызваленьне». Мюнхен, 28 ліпеня, 1954.
    172
    Вытрымкі зь лістоў Вінцэнта Жук-Грышкевіча да жонкі Раісы
    06.06.1954
    «Раіска...
    Пішу Табе з цудоўнага мейсца ў Альпах. Возера ў го-рах. Хараство чаруючае. Я так змахаўся апошні тыдзень, што за ўсякую цану пастанавіў выехаць на сёмуху, кары-стаючы з трох дзён вольных. Выбраўся на рыбу. Сам саму-сенькі. Зраніцы было цёпла й прыгожа. Едучы любаваўся прыродай: хараство гор, лясоў і возера. Прыехаў у Валь-хэнзээ - у прыгожую мясьціну. Затрымаўся ў гатэлі і зра-біў усе фармальнасьці, каб выехаць на возера лавіць ры-бу. Тымчасам пашоў дождж. Я паабедаў, сядзеў пасьля га-дзіны тры, а дождж не перастае. Зазлаваўся й пашоў брадзіць, узяўшы дажджавік з сабой. Дождж зьменшыўся, але марасіў увесь час. Я прайшоў якіх 5 кілямэтраў. Зма-хаўся й захацеў есьці. Вярнуўся ў гатэль. Зьеў вячэру, a цяпер Табе пішу. Калі заўтра будзе дождж зраньня - ад-разу варочаюся ў Мюнхэн...»
    10.06.54.
    «...Сяньня выслаў Табе кружэлку нашай першай пера-дачы. Думаю, што пазнаеш мой голас, хоць ён і адменны ад натуральнага. Як праслухаеш сама - дай магчымасьць паслухаць Авангарду й іншым, хто зацікавіцца. Лепш бы-ло-б, каб яны зрабілі публічнае слуханьне ў сьвятліцы ЗБК, калі такая яшчэ існуе...»
    12.06.54.
    «URFELD am Walchensee. Hotel Post u. Jager.
    Раіска, Жоначка мая Дарагая,
    Гэтым разам мне ўдалося лепш. Прыехаў на тое самае возера, але з другога канца. Пагода сяньня цудоўная. Уяві сабе аграмаднае возера сярод гор, парослых лесам, і ўсё гэта абліта сонцам. Зелень лясоў б’ець сваёй сьвежасьць-цю, паветра, як званок. А ў воддалі за горамі, пакрытымі 173
    лесам, высоўваюцца беласьнежныя вяршыні вышэйшых гор. Крыху прабаваў лавіць рыбу, але хутчэй любаваўся красой прыроды. Празрыстая саледыновая вада перахо-дзіць у цемень на глыбіні. Гэта найглыбейшае возера ў Нямеччыне, 198 мэтраў! Крутыя абрывы скал цягнуцца ад вяршынь і з такой жа крутасьцяй прадаўжаюцца, адбі-ваючыся ў вадзяной адхлані. А захад сонца! Вібруе тыся-чамі ценяў і калёраў. Вось сонца ўжо схавалася, кругом пачало сутунець - а далёкія сьняговыя вершаліны і pa-nep яшчэ зьбіраюць сонечныя праменьні... такое хара-ство...»
    17.06.54.
    «...Учора прыехаў Мікола (Абрамчык). Я яго выклі-каў, бо сюды зьехала Кангрэсовая Камісія, што займаецца бальшавіцкай агрэсіяй, ды зьбірае матар’ялы аб тым, як бальшавікі падбівалі паасобныя краіны. Мусім скары-стаць з гэтай аказіі і прадставіць усё што ёсьць, каб ась-ветліць сапраўдны лёс Беларусі...
    ...Паінфармуй мяне, Раіска, што чуваць на грамадзкім грунце ў Канадзе. Ці сапраўды дом купілі? Ці а. Мацуке-віч прыехаў? Што з царквой? 3 ЗБК? 3 газэтай?...»
    26.06.54.
    «... Учора наігралі праграму на ўгодкі сьмерці Купалы. Выйшла моцная й прыгожая. На шчасьце на пярэдадні прыехалі Галіна Ганчарэнка з сп-няй Барбарай Вержбало-віч з ЗША, Галіна дэклямавала «На сход», а я «Паўстань з народу нашага, прарок!» На заканчэньне яны ўдваіх прась-пявалі «Я ад вас далёка». Выйшла цудоўна. Казалі, што ў Нью Ерку на слуханьне нашай кружэлкі сабралося 60 асоб. Людзі цешыліся й плакалі... Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва прыслаў нам павіншаваньне й падзяку...»
    01.07.1954.
    «...Галіна (Ганчарэнка) дае нам калясальную помач. Гэта сапраўды здольная, спрытная й разумная дзяўчына. Лепшай тэхнічнай сілы ня мае хіба ўсё наша Радыё. Не-залежна ад гэтага вяду вайну за сьцягненьне й уладжань-не іншых нашых вартасных людзей, як Карповіч, Цьвір-174
    ка, Запруднік і інш. Робіцца ўсё па пляну, але йдзе вель-мі цяжка...»
    08.07.1954.
    «...Учора прыехаў позна дамоў з канфэрэнцыі Інстыту-ту па вывучэньні СССР... Сяньня быў вечар беларускай песьні й музыкі, зладжаны экспромтам нашай сэкцыяй і гасьцямі, якія бралі ўдзел у канфэрэнцыі: а. Сіповіч, а. Та-тарыновіч, праф. Карповіч і беларус - зь мюнхэнаўскай кансэрваторыі сп. Семянкевіч. Яны былі нашымі гасьдя-мі, да якіх, апрача 6-ці асоб з нашай сэкцыі, дайшлі ін-шыя мясцовыя беларусы і Абрамчык. У пакоі ў адным рэстаране правялі вечар: зьелі вячэру, выпілі й рэшту часу прысьвяцілі музыцы й песьням. Гэта была прэзэнтацыя нашых музычных і вокальных сіл. Сьпявалі: Ганчарэнка і Вержбаловіч беларускія песьні з акардыёнам, сп. Семянке-віч — нязнаны дагэтуль беларускі тэнар - прасьпяваў песь-ні, якія калісь сьпяваў Забэйда-Суміцкі. Яму, ясна, не да-раўняў, але тэнар прыгожы, сьвежы й малады. Ёсьць і культура голасу. Вялікая находка і вялікая надзея. Стара-емся ўладзіць яго на працу ў радыё. Душу маю, адчыне-ную Тваім лістом - развярнуў на ўсю шырыню праф. Кар-повіч выкананьнем на фартап’яно сваіх твораў: «Бальля-да», «Мяжою» і “Stoccato.” Што за магутнасьць, што за сіла, што за краса! Сваёй музыкай Карповіч выварачвае душу кожнага, хто слухае й разумее. Гэта вялікі талент, кампа-зытар і выканаўца. Раблю ўсе высілкі, каб выцягнуць яго з лягернай нэндзы і даць магчымасьць матарыяльнага за-бясьпечаньня й творчасьці. Маю надзею, што нешта ўдасца, хоць вялікія цяжкасьці, бо гэты вялікі артыст, і як звычайна бывае, у прыватным жыцьці вельмі незарадны.
    Сяньня папаўдні нашы госьці з Міколам (Абрамчы-кам) адведалі нашу рэдакцыю і праслухалі аўдыцыі: 1-ю, Багдановіча, Купалаўскую і апошні скэч Сыча «Мясакам-бінат». Над трымя першымі праранілі сьлязу ад уражань-ня, над скэчам - ад сьмеху...»
    20.07.1954.
    «...Я ўжо на сваёй кватэры... у раёне Bogenhausen... Пе-раходжу на сваю гаспадарку... Учора адсьвяткавалі разам навасельле й мае імяніны. Галіна з Цёткай прынесьлі Ba-
    175
    зонік кветак, а Сыч з Карасём віно. Быў яшчэ й госьць з Бэльгіі - сп, Арэшка. Галіна прынесла акардыён. Пілі і за здароўе няпрысутнай гаспадыні, прамаўляючы да тва-ёй фатагртафіі. Пяялі, гралі, гаварылі. Вельмі добра пра-вялі вечар да позна. Закуску прыгатавалі сп-ні Вержбало-віч і Галіна. На канец вымылі мне ўсю пасуду й прыбра-лі.
    У нядзелю быў Барыс Рагуля. Зьбіраецца выехаць у Канаду. Разам зь ім у нядзелю ад’ехаў і Абрамчык. Цяпер мне паспакайнела, бо было шмат спраў, у якіх, паза за-няткамі ў радыё, і я варыўся...»
    28.07.1954.
    «...Быў у Ст. Станкевіча ў Розенгайме, там і прырода не благая і рыбу ёсьць дзе палавіць. Адпачыў духова, хоць змучыўся фізычна. Затое маю лепшы апэтыт, і сьплю, як сусел...
    Прывёз кілі са два рыбкі. Сяньня сп-ня Вержбаловіч і Галіна сьпяклі яе, а адну вялікую зварылі на халоднае -заліўную. Пячоную зьелі на вячэру, а халодную пакінулі мне на заўтра. Праз месяц яны займуць кватэру праз сьцяну з маёй, дык тады жыцьцё ўладзіцца інакш: буду ў іх сталавацца і абяцаюць мне дагляд за маёй кватэрай і мной...»
    30.07.1954.
    «...Заўтра ў маёй кватэры будзе «парты». Наша рэдак-цыя разьвітваецца з амэрыканскім адвайзэрам, які варо-чаецца ў Нью Ёрк. (Ен сп. Тэрпак - прыехаў пасьля Дэ-сэя толькі на 2 месяцы). Са сп. Тэрпакам мы добра зжылі-ся й спрацаваліся. Ён разумее пабеларуску так, як парасейску. Яго месца заняў новы амэрыканец, зь якім, думаю, таксама спрацуемся...»
    03.08.1954.
    «...Падзялюся з Табой добрай навінай. Мая праца лічы-лася пробнай на 6 месацаў. 9.8. мае кончыцца 6 месяцаў. Але сяньня прыйшоў да мяне дырэктар пэрсанальнага ад-дзелу і заявіў на чатыры вочы: “We are satisfied with your work, you did a good job. From July 1st you will get a raise to 176
    $5,300.00.” Гэта знача падвыжка 800 даляраў на год, 66 на месяц. He вялікае што, але ўсё-ж буду даставаць 441.60 дал. плюс кватэра. Нам выйдзе цяпер па 220.80. Больш за ўсё гэта сатысфакцыя маральная...
    Са здароўем - ня думаю, каб было нешта асаблівае. Баюся, што зноў нічога ня знойдуць і я ня буду ведаць, як змагацца з маімі нястраўнасьцямі...»
    12.08.1954.
    «Даражэнькая Раіска,
    Карыстаючы з нагоды пасылаю Табе ўпамінак з Эўро-пы: адну вазу і судзіну на фрукты з арыгінальнага чэска-га крышталу. Хай гэты упамінак адзначыць 6 месяцаў нашага расстаньня, але разам з тым і ўзмоцненага ка-ханьня.
    Я чуюся добра й усё ў мяне ў парадку. Атрымаў Твой мілы лісьцік з 6-8, на які адкажу пазьней. Твае кветкі й цяпер яшчэ як жывыя і ўпрыгожваюць мой пакой.
    Цалую моцна. Твой Вінцук.»
    14.08.1954.