• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    220
    Да разьдзелу «Статыстыка». Колькі беларусаў у Канадзе
    Перадусім мушу паправіць кардынальную памылку. Звычайна ўважаецца, што беларусаў-каталікоў ёсьць каля 25%. Вы падаецё - 20%. Гэта яшчэ з паўбяды. Можна бы-ло-б зазначыць паміж 20%-25%. Затое няпраўда, што толь-кі цэнтральная й Усходняя Беларусь “predominantly Orthodox,” а Заходняя “became Catholic.” У сапраўднасьці ўся Беларусь “predominantly Orthodox” з тэй толькі розьніцай, што чым далей на ўсход, дык працэнт каталікоў меншы, а чым далей на захад, працэнт каталікоў большы, аднак не перавышае 33%. Толькі ў некаторых паветах Вілен-шчыны, як Віленска-Троцкі, Сьвяньцянскі, Ашмянскі й Браслаўскі маюць каталікоў бальшыню. Затое-ж нават шмат далей на захад - у Горадзеншчыне, Беласточчыне й асабліва Палесьсі праваслаўныя пераважаюць. Пад поль-скай акупацыяй былі чатыры беларускія ваяводзтвы (не-шта падобнае да расейскіх губэрняў): Віленскае, Нава-градзкае, Беластоцкае й Палескае з насельніцтавм каля 5,000,000, з чаго каля 3,500,000 беларусаў, а рэшта палякі, жыды й іншыя меншыя групы. Беларусаў-каталікоў было тут крыху больш, як 1,000,000, гэта знача каля траціны, ці 30%-33%.
    За 20 год польскае акупацыі палянізацыя зрабіла вельмі значны поступ, а павялічэньне ліку каталікоў міні-мальнае. Як апалячваньне, гэтак і акаталічваньне зрабіла значны поступ раней, часткова ў часох Рэчыпаспалітай -і часткова пазьней - пасьля падзелу Рэчыпаспалітай -пад расейскай уладай. Расейская палітыка прызнавала толькі праваслаўных, як расейцаў, і каталікоў, як паля-каў. Сярэдзіны - вуніятаў і беларусаў не прызнавалі. Па-лякам (каталіком) асабліва за часоў Аляксандра I, давалі-ся вялікія канцэсіі, як гаспадарчыя (Тызэнгаўз), так і культурныя й школьныя (кн. Чартарыскі) ды рэлігійныя. У гэтых часох акаталічваньне й палянізацыя зрабілі на Беларусі найвялікшы поступ. Тое, што вы гаворыде пра ліквідацыю вуніятаў на Беларусі й пераход беларусаў з вуніі на каталіцтва - зусім згодна з праўдай, аднак Вы занадта павялічылі разьмер акаталічваньня й паляніза-цыі, таксама як і за часоў польскай акупацыі перад апошняй вайной. Таму Ваша цьверджаньне, што ў Заход-няй Беларусі пад польскай акупацыяй перавышалі Kara-
    221
    лікі над праваслаўнымі й дзеля таго беларускія імігранты ў Канаду з Заходняй Беларусі былі “Predominantly Roman Catholic” - ня згодна з праўдай. I ў гэтай групе беларускіх імігрантаў абсалютную бальшыню тварылі праваслаўныя. Гэта можна сьцьвердзіць, разглядаючы групу - «грамадаў-цаў», што прыехалі разам з Акулевічам і іншых імігран-таў з гэтага часу.
    Колькі беларусаў пад расейскай рубрыкай
    Пераходзім да разгляду колькасьці беларусаў у Кана-дзе. На маю думку, што найменш палавіна 91,279 запіса-ных расейцамі - гэта беларусы. Як ведама, самі расейцы эмігравалі ў чужыя краіны з эканамічных прычын -вельмі рэдка. Эміграцыя з Расейскай імпэрыі перад рэва-люцыяй у ЗША й Канаду складалася з «інародцаў» з за-ходніх акраінаў, г. зн. украінцаў, беларусаў, балтыцкіх народаў, жыдоў і палякаў. Калі пападаліся расейцы, дык гэта былі нялічныя палітычныя эмігранты, рэлігійныя сэкты (напрыклад Духаборы) часамі лічнейшыя, ды маг-чыма дэзэртыры з расейскай арміі й флёты. Да такіх вы-снаваў можна прыйсьці нават чытаючыу кнігу Акулевіча. Усе пералічаныя вышэй нацыянальнаьці запісаны пад сваімі нацыянальнымі рубрыкамі, толькі беларусы заста-ліся пад расейскай рубрыкай, запаўняючы бальшыню яе, бо-ж рубрыкі беларускай нацыянальнасьці ня было. Пазь-ней, пасьля рэвалюцыі лік сапраўдных расейцаў крыху павялічыўся з прыплывам белых расейскіх эмігрантаў. Але й надалей пад расейцамі фігуруюць пераважна бела-русы. Новая эміграцыя таксама дала пэўны лік расейцаў падсавецкіх, але-ж таксама й беларусаў, якія мусілі апы-нуцца ў расейскай рубрыцы дзеля адсутнасьці беларускай рубрыкі нацыянальнасьці. У рэзультаце нават прыплыў белых расейскіх эмігрантаў і новых мала зьмяніў працэнт беларусаў пад расейскай рубрыкай, яны й надалей там у бальшыні. Гэта цьверджаньне падмацоўваюць лічбы з Ва-шай статыстыкі, калі да іх падыйсьці кансэквэнтна. Вы сьцьвярджаеце, што ў ліку 91,323 расейцаў знаходзіцца 13,323 каталікі. I зусім слушна ўважаеце іх за беларусаў. Бо хто-ж іншы тут мог бы быць? Палякі й літоўцы маглі прыяжджаць з расейскімі пашпартамі перад першай су-сьветнай вайной, але-ж напэўна яны далучыліся да сваіх парафіяў і запісаны пад сваімі нацыянальнымі рубрыка-
    222
    мі. А ў часе між войнамі й пасьля другой сусьветнай вай-ны яны прыяжджалі з паперамі сваіх дзяржаваў, дык ні-як ужо не маглі папасьці пад расейскую рубрыку. Такім чынам, толькі беларусы маглі там застацца дзеля вышэй разгледжаных прычын. Цяпер, калі пад расейскую рубры-ку трапіла 13,323 беларусы каталікі, дык тым больш у гэ-ТУ рубрыку трапілі ўсе праваслаўныя беларусы, бо куды-ж яны маглі трапіць інакш? Я маю тут на думцы старую эміграцыю, бо з новай частка беларусаў трапіла пад поль-скую рубрыку. Колькі-ж праваслаўных беларусаў трапіла ў расейскую рубрыку? Тут трэба ўзяць працэнтныя адносі-ны паміж беларусамі каталікамі й праваслаўнымі. Калі нават лічыдь, што беларусы каталікі ў адносінах да бела-русаў праваслаўных складаюць 25%, дык беларусаў права-слаўных магло трапідь у расейскую рубрыку 13,323 х 3, што дае 39,969 плюс 13,323 каталікоў - разам 53,292. Гэта й ёсьць блізкая да праўды лічба беларусаў пад расейскай рубрыкай.
    Далей, блізкую да гэтай лічбы дае й аналіз дадзеных аб роднай мове. 29% расейцаў падалі за родную мову ін-шую, як расейскую, ангельскую ці францускую. Гэта бязу-моўна былі беларусы, а не хто іншы. 28% з 91,279 дае 26,470. Родную мову як ангельскую падало 33.7%, г. зн. 30,761. Але, калі лічыць, што прынамся палавіна расей-цаў - гэта беларусы, дык і ў лічбе тых, што падалі за родную мову ангельскую, палавіна прынамсі будуць бела-русы, што выносіць 15,380. Апрача таго, напэўна значная колькасьць беларусаў - старых эмігрантаў асабліва - па сваёй нацыянальнай нясьведамасьці ня ведала, што мова, якой яны гавораць, называлася беларускай мовай і што яе можна ўважадь за нейкую асобную мову. Ім жа за цар-скіх часоў цьвердзілі, што іх мова - гэта «наречне русско-го языка», ці інакш кажучы, іх мова ёсьць руская і яны самі рускія. Вось жа й тут у Канадзе, як і калісь на баць-каўшчыне, яны падалі за сваю родную мову рускую мову. Дапусьцім, што колькасьць такіх беларусаў магла дайсьці да 10,000 на цэлую лічбу 34,412, што падалі за родную мову расейскую. Тады ўсе тры лічбы - 26,470 плюс 15,380 плюс 10,000 дадуць разам 51,850. Гэта лічба вельмі бліз-кая да вышэй паданай лічбы беларусаў 53,292. Гэта лічба ня ёсьць дакладнай, аднак вельмі драўдападобная. Няма ніякіх спосабаў, каб устанавіць дакладную лічбу. Звычай-на чуеш сярод беларусаў - новых эмігрантаў і старых, 223
    што пад расейскай рубрыкай крыецца добрая палавіна беларусаў. Здаралася чуць і ад саміх расейцаў нешта па-добнае: яны казалі нашым «самастыйнікам»: «Што вы зна-чыце з вашымі арганізацыямі, колькі-ж вас ёсьць? Невя-лічкая групка. Усе беларусы ў нас, яны складаюць пала-віну рускіх.» Да падобных жа выснаваў можна дайсьці, чытаючы кніжку Акулевіча «Русскне в Канаде». Таму я думаю, што мы не памылімся шмат, калі скажам, што з 91,279 расейцаў прыпадае 45,000 беларусаў. За гэтым прамаўляюць паважныя аргумэнты. Ніяк нельга запярэ-чыць, што 13,323 каталікі гэта беларусы, што тады пра-васлаўных беларусаў пад расейскай рубрыкай мусіць быць што найменш у тры разы больш, калі ўзяць пад увагу працэнтныя адносіны паміж беларусамі каталікамі й праваслаўнымі на бацькаўшчыне; што 26,470 расейцаў, якія падалі за родную мову іншую, як расейскую, ангель-скую, ці францускую, ёсьць ні хто іншы, як беларусы; што 30,380 расейцаў, якія падалі за родную мову ангель-скую, што найменш палавіна - 15,380 ёсьць беларусы, па-колькі беларусы складаюць палавіну ўсёй колькасьці ра-сейцаў; і ўрэшце, што значная колькасьць беларусаў -нясведамых нацыянальна — падала за родную мову ра-сейскую мову.
    Развагі аб паляках
    Сярод 219,845 палякаў ёсьць 7,741 праваслаўных. Бя-зумоўна гэта ня хто іншы, як беларусы. Гэта тыя права-слаўныя беларусы з новай эміграцыі, якія паходзяць з За-ходняй Беларусі пад польскай акупацыяй, мелі польскія дакумэнты. Пры перапісі яны мусілі падаць Польшчу, як дзяржаву, у якой жылі перад 1939 годам, і былі ўпісаны ў польскую рубрыку нацыянальнасьці нават паміма свае во-лі й пратэстаў, як я расказваў аб гэтым вышэй, бо-ж асоб-най рубрыкі беларускай нацыянальнасьці пры перапісі ня было. Зразумелая рэч, што значная колькасьць права-слаўных беларусаў з пад польскай акупацыі, якія былі больш адпорныя на ўсё польскае й каталіцкае - ня маю-чы беларускай рубрыкі й ні зашто ня хочучы трапіць у польскую рубрыку, выбралі сабе расейскую рубрыку, што была для іх больш адпаведнай, чымся польская, з пры-чын рэлігійных.
    224
    Затое беларусы каталікі з пад польскай акупацыі тра-пілі ў польскую рубрыку амаль усе пагалоўна. Апрача Taro ў польскую рубрыку трапіла шмат беларусаў каталікоў з старой эміграцыі, якім расейская рубрыка з прычын рэ-лігійных зусім не адпавядала.
    У польскім войску і ў розных польскіх лягерох ДП бе-ларусаў каталікоў было ня менш, а можа й больш, як пра-васлаўных, ня гледзчы на тое, што ў Заходняй Беларусі яны складалі 30% у адносінах да праваслаўных беларусаў. Справа ў тым, што, з прычын рэлігійных, яны ахватней гарнуліся да польскіх лягероў, як праваслаўныя, якія хут-чэй ішлі ў лягеры іншых нацыянальнасьцяў. Усе белару-сы каталікі з польскага войска й польскіх лягероў ДП прыехалі ў Канаду з польскімі дакумэнтамі й польскай нацыянальнай рубрыкай і пад такой рубрыкай былі запі-саны пры перапісях. Дык, бяручы скромна, лік беларусаў каталікоў з новай эміграцыі ў польскай рубрыцы быў на-пэўна ня меншы, як праваслаўных.
    Лік беларусаў каталікоў у польскай рубрыцы з старой эміграцыі быў напэўна большы, як з новай эміграцыі, бя-ручы пад увагу тэрыторыю ўсёй Беларусі ды даўжэйшы адрэзак часу эміграцыі. Падсумоўваючы ўсе разам тры катэгорыі, можам лічыць сьмела, што 25,000 беларусаў пад польскай рубрыкай ня будзе за вялікай лічбай. Гэту лічбу, а можа й вышэйшую пацьвярджаюць 17.8% паля-каў, што падалі за родную мову іншую, як польскую, ан-гельскую, ці францускую. 17.8% з 219,845 (бяру прасьцей 220,000) дае 39,160. To ў гэтых 39,000 напэўна месьціцца больш, як 25,000 беларусаў, бо калі аднесьці рэшту 14,000 на прыпадковых іншых (украінцаў?, жыдоў?, расейцаў?), то гэта лічба нават за высокая для ўсіх іх, бо пры перапі-сах яны мелі свае нацыянальныя рубрыкі.