• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Так выглядае ў практыцы акрэсьленьне беларускай нацыянальнасьці для тых, якія пры іншых абставінах бы-234
    лі-б запісаны беларусамі. Я ні ў чым і нікога не хачу тут вінаваціць, я сьцьвярджаю толькі факты з жыцьця. Але беларусаў таксама трудна вінаваціць у гэтым выпадку. A з другога боку крыўдна, што беларусамі папаўняюцца ра-сейская й польская групы і паўстае такая недарэчнасьць, як фігураваньне розных нацыянальнасьцяў пад расей-скай рубрыкай. Я разумею, што справа гэта вельмі скам-плікаваная. Думаю аднак, што калі-б у рэнумэрацыйных лістох “Belorussian” фігуравала поруч з назвамі іншых на-цыянальнасьцяў, то гэта шмат памагло-б як энумэрата-рам, так і асобам, што падлягаюць перапісу.
    Я аж надта дацэньваю той цяжар, тыя труднасьці, якія Вы ўзялі на сябе, Спадар Доктар, калі распачалі апрацоў-ку манаграфіі аб беларускай іміграцыі ў Канадзе. Я захо-плены тымі стараннымі мэтадамі пры правядзеньні Ва-шай працы, якія Вы апісалі ў сваім апошнім лісьце. Я ба-чу, што Вы, пры ўсёй скамплікаванасьці справы, хочаце выявіць праўду аб беларусах у Канадзе. Таму тым ахват-ней я гатоў Вам дапамагчы чым толькі магу. He разумей-це блага маёй крытыкі ў папярэднім лісьце. I мне ходзіць толькі аб выяўленьне праўды.
    Mae заўвагі ў выпадку аналізы расейскай групы ака-заліся за надта разьбежнымі з Вашымі лічбамі часткова дзеля таго, што я ня меў тых матарыялаў, дадзеных, якія Вы маеце. Бяручы пад увагу Вашы дадзеныя, прыходзіц-ца зрэдукаваць прыпушчаную мною лічбу 45,000 белару-саў пад расейскай рубрыкай. На колькі? Сапраўды цяжка сказаць. Напэўна сярод пратэстантаў, што акрэсьлілі сябе расейскага паходжаньня, ёсьць якісь працэнт беларускага паходжаньня. Што да беларусаў сярод баптыстаў - дык у гэтай справе, маю надзею, дасьць Вам пэўныя дадзеныя сьвятар а. Я. Гук (ён называе сябе эвангелістам). Ен лі-чыць сябе беларусам, прыехаў у Канаду дзесь у 20-х гадох і мае зносіны з беларусамі баптыстамі па ўсёй Канадзе.
    Вельмі магчыма, што ў ліку 13,323 каталікоў, запіса-ных расейцамі, ёсьць літоўцы й латышы. Дзіўна аднак, што яны засталіся ў гэтай групе пасьля 20-ці гадовага йснаваньня іх нацыянальных дзяржаваў і паўстаньня іх-ніх моцных і актыўных арганізацыяў у Канадзе.
    ІПто да працэнтных адносінаў каталікоў і праваслаў-ных, дык мне ходзіць аб аб’ектыўную ацэну й Заходняй Беларусі. Магчыма, што ў Канаду прыехала адтуль больш каталікоў, як праваслаўных, хоць я ня віджу прычыны, 235
    чаму. Мне хацелася перасьцерагчы ў няслушнасьці Ваша-га цьверджаньня, што ў Заходняй Беларусі (пад Поль-шчай) было больш беларусаў каталікоў, як праваслаўных. Я сам каталік, але ў імя аб’ектыўнасьці яшчэ раз мушу сказаць, што такое цьверджаньне далёка ад праўды. Свае цьверджаньні, што беларусы каталікі складаюць 30%-33% у адносінах да праваслаўных беларусаў у Заходняй Бела-русі, я апіраю на студыях статыстычных дадзеных поль-скіх, расейскіх і нямецкіх у Лёндане ў Англіі, дзе я меў пад рукой досыць матарыялаў. Я маю выпіскі з тых часоў, нажаль толькі агульныя, а не па паветах. Аднак я ведаў, што ў Беластоцкім, Бела Падляскім, Сакольскім і Аўгу-стоўскім паветах пераважаюць каталікі, і гэта бязумоўна мой прамах, што я Вам іх не пералічыў. Гаворачы аб ліч-бовай перавазе праваслаўных беларусаў над каталікамі нават у Беласточчыне - я меў на ўвеце Гродзенскі, Бель-скі й Ваўкавыскі павет. Калі-ж ходзіць аб сьцісьлейшае ўстанаўленьне працэнтных адносінаў паміж беларусамі каталікамі і праваслаўнымі ў гэтых паветах, дык яно за-лежыць ад інтэрпрэтацыі лічбаў статыстыкі. Калі з агуль-най лічбы адкінуць адпаведную частку на палякаў, якіх розныя дасьледчыкі (не палякі) лічаць больш за палавіну, то тады й атрымаем адну трэцюю беларусаў каталікоў і дзьве трэція праваслаўных у адносінах да ўсяе лічбы беларусаў. Інакш кажучы, тады нават у Гродзеншчыне і іншых двух паветах Беласточчыны беларусы каталікі не перавысяць 30%-33% агульнай лічбы беларусаў. Калі-ж зу-сім выключыць палякаў, як неіснуючых у агульнай лічбе каталікоў, і ўсіх каталікоў уважаць за беларусаў, як гэта робіць Валоціч, то тады Вы будзеце мець рацыю. Але й тады для гэтых трох паветаў працэнтныя адносіны будуць іншыя, як для цэлай Беласточчыны: каталікоў будзе 43.8%. Я не выпадкова аддзяліў гэтыя тры паветы ад тых іншых чатырох, якія маюць значную перавагу каталікоў і якія Сталін, адымаючы некаторыя воласьці з праваслаў-нымі, аддаў Польшчы. Я выдзеліў іх пры сваіх разважань-нях і ў папярэднім лісьце да Вас.
    Іншыя дасьледчыкі на падставе тэй жа польскай статы-стыкі даюць іншы абраз, як Волоціч пры разглядзе нацы-янальных і рэлігійных адосін Беласточчыны. Напрыклад немец Энгэльгардт (якога нельга пасудзіць у тэндэнцый-насьці ў польскі бок), мадыфікуючы да 1939 г. статыстыку польскага перапісу з 1931 году, падае, што ў Беластоцкім 236
    ваяводзтве было: каталікоў 910,000, зь якіх 610,000 палякаў і 300,000 беларусаў; праваслаўных жа 400,000. Ува ўсёй жа Заходняй Беларусі (пад Польшчай) бязь Вільні й тэрыторыі адданай Літве Энгэльгардт падае: усяго насельніцтва ў 1939 годзе 4,600,000; Беларусаў 3,080,000, а палякаў 805,000; каталікоў 2,025,000, а праваслаўных 2,100,000. Да-лей ён кажа даслоўна: “von rund 3,100,000 Weisruthenen der westhalfe sind rund ein Drittel romisch-katolisch, zwei Drittel orthodox...” (3 каля 3,100,000 беларусаў з заходняй палаві-ны ёсьць каля адной траціны каталікоў і дзьве траціны праваслаўных). (Е F. von Engelhardt, Weissruthenien, Berlin, 1943, бачыны 237, 238). Можна не пагадзіцца з Энгэль-гардтам у некаторых адносінах, але трэба прызнаць, што яго выснавы вельмі блізкія да праўды.
    На маю думку было-б усё-ж рызыкоўным браць не-калькі паветаў Беласточчыны (ды яшчэ з інтэрпрэтацыяй Валоціча) для разгляду беларускай іміграцыі ў Канадзе. Гэтыя паветы прадстаўляюць толькі каля аднае пятае тэ-рыторыі й насельніцтва Заходняй Беларусі. Ці-ж толькі з тых паветаў беларусы эмігравалі ў Канаду - нават у часе між войнамі? Па мояму, з Беласточчыны магло менш эмі-граваць, бо там было лягчэй знайсьці работу, па колькі там, асабліва ў Беластоцкім павеце, была разьвінутая тэк-стыльная й іншая прамысловасьць. Я сам наткнуўся ў Ка-надзе на людзей зь іншых паветаў Заходняй Беларусі, як Косаўскі павет (шмат), Слонімскі (Аклулевіч, Зіняк), Пру-жанскі, Пінскі, Лунінецкі, Столінскі, Вялейскі, Маладэ-чанскі, Дзісьненскі, Нясьвізкі, Баранавіцкі, і інш.
    На заканчэньне я Вам шчыра дзякую за Вашы вельмі карысныя сугэстыі. Мушу сьцьвердзіць пры гэтым, што яшчэ тады, калі «Беларускі Эмігрант» выходзіў, адзывалі-ся галасы крытыкі адносна назову. Калі-ж бы Згуртавань-не Беларусаў зноў штось пачало выдаваць, дык сумлеваю-ся ў тым, што гэта быў бы ізноў «Беларускі Эмігрант». Людзі абжыліся, палюбілі краіну, сталі канадыйцамі, улі-ваюцца ў канадыйскае жыцьцё. Старыя сваркі й супярэч-насьці трацяць сэнс. Абедзьве арганізацыі, зь якімі я маю сьціслы кантакт, сталі на ногі й маюць добрыя пэрспэкты-вы. Пра беларускую справу не забываюцца, але на маю думку ў гэтым няма ніякае бяды. Калі вольны сьвет нічо-га ня робіць для вызваленьня нашых народаў, дык хоць мы мусім нешта рабіць. Іншая рэч, што й мы за мала робім.
    237
    Выбачайце за даўгі ліст. Было-б куды прыямней пагу-тарыць асабіста. Мы з жонкай былі-б вельмі рады, калі-б Вы адведалі нас у Бэры. Будзьце пэўны, што мы гатовы былі-б пасьвяціць не адзін вечар на ваша мілае тавары-ства.
    3	глыбокай пашанай
    В	. Жук-Грышкевіч
    П. С. Быў бы Вам вельмі ўдзячны, калі-б можна было атрымаць хоць адзін экзэмпляр Вашай манаграфіі.»
    У лісьце з 9-га красавіка 1959 году Др. Кэйэ піша, зьвяртаючыся як заўсёды: др. Жук., а не Жук-Грышкевіч:
    “Dear Dr. Zuk:
    I presume you are still studying my long letter in reply to your kind observations on the monograph. I included most of those observations in the corrected draft with the exception of your statements on the numbers which was a controversial subject.
    ‘General Information’ on Byelorussia and Byelorussians had to be shortened to conform to other chapters. I am enclosing for your information my own draft of the chapter hoping that you will be able to read it in spite of additions and corrections that I made.
    Yours sincerely,
    (Dr.) V. J. Kaye,
    National Liaison Officer.”
    «Бэры, 22 красавіка, 1959.
    Вельмі Паважаны й Дарагі Доктар Кэйэ:
    Я быў заняты крыху іншымі справамі, таму заўвагі да “Belorussia and Belorussians” высылаю з апазьненьнем, за што прашу выбачыць.
    238
    Заўвагі падаю тут у парадку пастаўленых мной лічбаў на Вашым рукапісе.
    1.	Лічба 1,057.000 падана памылкова, яна ня ёсьць лічбай беларусаў паводле перапісу з 1931 г. Лічбу гэту па-дае Морнік, як лічбу беларусаў паводле перапісу 1921 г. і кажа, што яна малая на гэты час (1921) (“B.R.” No. 3, ба-чына 9). Лічба-ж беларусаў паводле польскага перапісу 1931 г. выносіць 984,200 (Ibd. бач. 7). Гэта лічба на столь-кі тэндэнцыйна зьменшаная, што, мне здаецца, яе можна падаць у Вашай манаграфіі толькі з засьцярогай, што гэ-тай лічбы нельга браць паважна, бо нават польскія да-сьледчыкі не бяруць яе паважна, не згаджаюцца зь ёй. Як прыклад можна прывесьці М. Я. Папроцкага, дырэктара «Дэпартамэнту Спраў Народовосьцёвых» у Польшчы перад 1939 г. (Ibd. бач. 8.)
    2.	“various principalities...” - гэтыя словы нічога не гаво-раць, не прадстаўляюць фактычнага стану. Ведама, што бе-ларускія плямёны вытварылі тры княствы: Поладкае, Сма-ленскае і Турава-Пінскае, зь якіх Полацкае было наймагут-нейшым, абыймала бальшыню тэрыторыі Беларусі. Замест “various principalities” я назваў бы гэтыя тры княствы.
    3.	Пасьля адпору татараў Смаленскам у 1339 г. ім не ўдалося апанаваць тэрыторыі Беларусі. Такім чынам Бе-ларусь не зазнала татарскага ярма, як гэта было з Ма-скоўшчынай і часткова з Украінай. Гэты факт варта бы-ло-б адзначыць, бо зь яго выплываюць надзвычайныя кансэквэнцыі для далейшай гісторыі Беларусі і, між ін-шага, для большага разьвіцьця й усамастойненьня белару-скай культуры. Татары рабілі рабунковыя загоны на бела-рускія землі, але ніколі ня ўсталілі сваёй тут улады.
    4.	Беларусь, якая тады называлася Літвой, не магла быць у леннай залежнасьці ад Вялікага Княства Літоўска-га, будучы фактычна цэнтрам Вялікага Княства Літоўска-га. У леннай залежнасьці ад гэтага дэнтру (калі так мож-на сказаць) была этнаграфічна літоўская Жмудзь (Самогі-тіа) і ўскараінныя княствы, як Твер і іншыя. Ня можна блытаць сяняшняга назову Літва як этнаграфічнага назо-ву народу літоўцаў з старым назовам Літва, які адносідца да В.К.Л. Справа ў тым, што сяньняшнія літоўцы ў 13 ве-ку і раней называлі сябе Жмудзьдзю й Аўкштотай (толькі адда воласьць Аўкштоты называлася Літвой), а назоў Літ-ва адносіўся тады да новапаўсталай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага.