• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Шкада, што Вам трэба будзе скарачаць сваю працу, каб не зрабіць яе большай за стандартовы разьмер для 244
    ўсіх этнічных групаў. Але мне здаецца, што беларусы, на няшчасьце, гэта асаблівы выпадак, аб іх мала хто ведае, або памылкова прадстаўляе з прычыны скамплікаванась-ці іх сытуацыі. Таму, каб выясьніць належна гэту сытуа-цыю, трэба крыху больш напісаць. Калі-ж паскупіцца мес-цам - на гэтым можа пацярпець эфэктыўнасьць і мэта-згоднасьць самой працы. На маю думку апошняе ёсьць шмат важнейшым, чымся некалькі дадатковых бачын, перавышаючых стандартны разьмер.
    Пераходжу да заўвагаў згодна з парадкам лічбаў на Вашым тэксьце.
    1)	Гэта праўда, што некалькі сяброў ЗБК не прызналі ўраду БНР з інж. Абрамчыкам на чале, а можа пара зь іх прызнавалі БЦР на чале з праф. Астроўскім. Аднак ніхто з ЗБК ня меў нічога супраць іх палітычных пераканань-няў і ня гэта было прычынай расколу ў ЗБК у 1952 г. Астроўскі меў мінімальны ўплыў сярод беларусаў у Кана-дзе і нават перад паўстаньнем ЗБК яшчэ рататарны «Бе-ларускі Эмігрант» стаў на плошчу БНР. БНР-аўскія на-строі дамінавалі й ад самога паўстаньня ЗБК. Калі дахо-дзілі новыя сябры, яны ведалі аб гэтым і ўсё-ж ахвотна ўступалі ў сябры гэтай арганізацыі.
    Сяргей Хмара ніколі ня быў прыхільнікам Астроўска-га й БЦР, ён яшчэ ў Нямеччыне быў БНР-аўцам і да 1952 г. быў сябрам Рады БНР, нават старшынём Сэктару Рады БНР на Канаду, быў у добрых адносінах з Абрам-чыкам. Ен увесь час выступаў супраць БЦР і Астроўскага да цяперашняга часу ўключна. Гэта можна сьцьвердзіць неаднаразова на бачынах ягонай газэты «Беларускі Го-лас». Але ў 1952 годзе Хмара быў выключаны з Рады БНР за дэструкцыйную дзейнасьць. Ад гэтага часу ён праціўнік і БЦР і БНР, тактычна толькі супрацоўнічае з некаторымі прыхільнікамі БЦР у выступленьнях супраць БНР. На гэта ёсьць шмат доказаў і на бачынах «Белару-скага Эмігранта», і «Беларускага Голасу», і ў архівах ЗБК й БНА.
    Дэструкцыйная работа Хмары палягала на тым, што ён, будучы ўплывовым сябрам ЗБК і старшынём Сэктару Рады БНР на Канаду, выкарыстаў гэта становішча дзеля тварэньня свайго ўласнага напрамку - г. зв. «трэцяй сі-лы», які-б быў супраць БНР і БЦР і ў кароткім часе згур-таваў каля сябе значную лічбу сяброў ЗБК. Супраць Га-лоўнай Управы ЗБК і «Беларускага Эмігранта» ён выдаў
    
    245
    свой пашквіль «Пуга» (Біч), у якім абкідаў балотам усіх, хто зь ім не згаджаўся. Рэдактар «Беларускага Эмігранта» сп. К. Акула адказаў яму падобным жа пашквілем. 3 гэта-га й пачалася перапалка. У ЗБК узьнік страшэнны раз-лад. Прэзыдыюм Рады БНР прызваў Хмару да парадку. Калі-ж ён не падпарадкаваўся - яго выключылі з Рады БНР. Тады Хмара, апіраючыся на сваю групу, стараўся захапіць ЗБК і «Беларускага Эмігранта». Аднак на агуль-ным сходзе ЗБК ў 1952 г. ён з сваёй групай аказаўся ў мяншыні. Такім чынам захапіць ЗБК не ўдалося й з апа-наваньнем «Беларускага Эмігранта» таксама нічога ня вы-шла. Тады ён са сваёй групай выступіў з ЗБК. Залажыў асобную арганізацыю БНА, заснаваў асобную парафію й пачаў выдаваць «Беларускі Голас».
    Але зь бегам часу фальш і лаянка надаелі ўсім, нават ягоным прыхільнікам. I сапраўды, у сваім «Беларускім Голасе» Хмара чэрніць усе беларускія арганізацыі за вы-няткам тых адпаўшых ад розных арганізацыяў адзінак і групак, якія зь ім супрацоўнічаюць. Людзі, нават каліш-нія найбліжэйшыя яго супрацоўнікі, зразумелі, што сваёй дзейнасьцяй і пісанінай Хмара шкодзіць усяму беларуска-му руху, кампрамітуе імя беларуса.
    Другая прычына ўтраты ўплываў сярод сваей групы: Калі ЗБК і Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне пача-лі ладзіць што два гады зьезды Беларусаў Паўночнае Амэ-рыкі - Хмара падшываўся пад вызначаныя імі мейсцы й час і рабіў псэўда-зьезды, заяўляючы, што толькі яго зьез-ды праўдзівыя, а што тыя іншыя падшываюцца пад яго ініцыятыву. Гэта ўнясло замяшаньне й абурэньне сярод нашых людзей. Раз такое ашуканства прайшло яму. Але пасьля другога такога псэўда-зьезду у 1958 г. людзі ягонай групы страшэнна абурыліся, у іх загаварыла сумленьне. «Досыць маны й ашуканства!» - закрычалі яны й сталі адмяжоўвацца ад Хмары й ягонага «Беларускага Голасу». Калі-ж Хмара ня спыніў сваей дэструктыўнай дзейнасьці й зласьлівай пісаніны ў «Бел. Голасе» - Управа БНА на сваім паседжаньні 27. I. 1959 г. завесіла яго ў сяброўстве БНА і выпусьціла спэцыяльнае асьведчаньне, у якім выя-віла адмежаваньне БНА ад Хмары й «Беларускага Голасу» ды нэгатыўнае адношаньне да яго.
    Вось прабег некалькігадовай калатні сярод беларусаў у Канадзе, якія многія называюць хмараўшчынай. Калі-б ня было Хмары, калі-б ён не распачаў фармаваньня сваёй 246
    групоўкі зь нейкай туманнай ідэялёгіяй і выразнай лаян-кай - сярод беларусаў у Канадзе ня было-б такой калатні, праўдападобна ў ЗБК не дайшло-б да расколу і да ўтва-рэньня дзьвюх парафіяў.
    Розьніца палітычных паглядаў магла-б спрычыніцца да спрэчак і дыскусіяў, але не давяла-б да такой вострай грызьні й расколу.
    Цяпер, калі Хмара апынуўся збоку, зьнікае нянавісьць і заўзятасьць паміж ЗБК і БНА. Людзі спатыкаюцца між сабой, дыскутуюць. Часамі могуць дагаварыцца да суполь-ных імпрэзаў, а часам ім гэта не ўдаецца, але дзеля гэта-га адносіны ня горшаюць, наадварот, абедзьве стараны канстатуюць пазьней, што супольная імпрэза была-б леп-шай і карысьнейшай. Такія настроі ёсьць зарукай, што пакрысе дойдзе да разумнага й сталага супрацоўніцтва паміж абедзьвюма арганізацыямі - ЗБК і БНА.
    Як бачыце, не падтрымоўваньне ЗБК беларускага эгзыльнага ўраду БНР было прычынай расколу ў ЗБК у 1952 г., а прычынай гэтага была дзейнасьць Хмары, які намагаўся арганізаваць свой палітычны напрамак, гэтак званую «трэцюю сілу», стварыў сваю групу ў ЗБК і хацеў захапіць гэту арганізацыю й газэту «Беларускі Эмі-грант».
    Цікава, чаму Хмара згуляў такую няўдзячную ролю ся-род беларусаў у Канадзе? Адны кажуць, што кіравала ім хворая амбіцыя стацца важным палітычным лідэрам, дру-гія - што ён сьведама праводзіць дэструкцыйную работу сярод беларусаў у Канадзе па загаду камуністаў. Я-ж ду-маю - ні адно, ні другое, на маю думку, Хмара - гэта ча-лавек нясталага, крыху авантурнічага характару, прыпсу-тага камуністычным узгадаваньнем ды без сыстэматычнае адукацыі. Адсюль і вынікае яго нарваная, авантурная дзейнасьць.
    2)	Ані Хмара, ані яго група ці БНА ніколі не задэкля-равалі сябе прыхільнікамі БЦР і Астроўскага (у БНА быў адзін прыхільнік і прадстаўнік БЦР, але апошнімі часамі ён расчараваўся ў БЦР і адыйшоў ад яго). Наадварот, як сказана вышэй, яны стараліся стварыць свой напрамак «трэцюю сілу» з усіх тых, што былі ў апазыцыі да ўраду БНР на чале з Абрамчыкам. Іншая рэч, што яны вастрэй выступалі супраць ураду БНР, як найважнейшага й сіль-нейшага палітычнага напрамку і можа слабей супраць БЦР Астроўскага, як слабейшага напрамку.
    247
    3)	На маю думку, гэта ўнутраная барацьба сярод бела-РУсаЎ У Канадзе ня была безсэнсоўнай, бо гэта была барацьба арганізацыйнай інтэгральнасьці супраць дэзінтэ-груючай раскладовай дзейнасьці сп. Хмары. Падобныя крызысы можна спасьцерагчы ў кожным арганізацыйным грамадзтве. Мэтады гэтай барацьбы былі часта няпрыго-жымі й завострымі, але ў цэлым гэта хвараблівае зьявішча мела й дадатнія вынікі: людзі шмат перажылі, перадумалі, але затое шмат чаго навучыліся, сталіся больш вырабле-нымі, сталейшымі. Маю надзею, што гэта пойдзе на ка-рысьць. Пры гэтым трэба сьцьвердзіць, што, незалежна ад гэтай барацьбы, справы ўладжаньня ў Канадзе як індыві-дуальна, так і арганізацыйна зусім не занядбоўваліся. Амаль усе сталіся канадыйскімі грамадзянамі, сталі на но-гі матарыяльна й паставілі на ногі свае арганізацыі цар-коўныя й сьвецкія. Уключыліся ў канадыйскае жыцьцё й працу. А што гэтыя людзі дбаюць аб сваю бацькаўшчыну пад бальшавіцкім ярмом — дык з пункту гледжаньня людз-кога гэта зьявішча трэба трактаваць толькі пазытыўна. Гэта знача, што гэтыя людзі захавалі людзкія пачуцьці й сумленьне; нават у свабодзе й дабрабыце Канады не забы-ліся аб зьдзеку над чалавекам, аб цярпеньнях іх братоў і сёстраў у бальшавіцкай няволі. Калі гэтых людзей праф. Вэрнант называе гарэзьліва “militant refugee type” дык вельмі сумна. Я думаю, што праф. Вэрнант загаварыў бы іншай мовай, калі-б яго бацькаўшчына апынулася пад бальшавіцкім ярмом. На вялікі жаль, эгаізм, матэр’ялізм, ды індэфэрантызм Захаду да цярпеньняў мільёнаў людзей, да барацьбы паняволеных народаў за свае правы якраз і спрычыніліся да калясальнага ўзросту магутнасьці баль-шавікоў, да таго, што сягоньня цэлы сьвет дрыжыць ад страху перад іх сілай. Калі справа пойдзе так далей, баль-шавікі апануюць і рэшту сьвету. Цікава, што тады скажа праф. Вэрнант? На маю думку ня варта было-б зьмяшчаць цытаты праф. Вэрнанта.
    4)	У імя праўды трэба было-б сказаць: The dissidents were opposed to Abramchyk and decided to organize their own political movement so called “The Third Force.”
    5)	У імя праўды трэба было-б сказаць: Газэта гэта бы-ла на ўслугах імкненьняў сп. Хмары стварыць новы палі-тычны напрамак, гэтак званую «трэцюю сілу», незалежную ад эміграцыйнага ўраду БНР з Абрамчыкам на чале і БЦР Астроўскага.
    248
    6)	Сказанае тут ня згодна з фактычным станам. Неза-лежны Беларускі Выдавецкі Фонд быў прыбудоўкай БНА. У 1958 г. БНА канчальна сарвала ўсякую сувязь з газэтай «Беларускі Голас», якую фактычна выдаваў і рэдагаваў сп. Хмара і ня склікаў рэдкалегіі. Апошняя была толькі шыльдай. Пазбаўлены гэтай шыльды, Хмара выдумаў но-вую шыльду, фікцыйную - г. зв. Фэдэрацыю Вольных Бе-ларускіх Журналістаў. (Доказы: глядзі «Бюлетэнь БНА Нр. 1, азнакі 7 і 7, на бач. 2 і 4). Пад гэтай шыльдай ён і на-далей выдае «Беларускі Голас» на сваю руку. Ніякай зьме-ны ў «рэдкалегіі» не адбылося. Гэта «рэдкалегія» была фік-цыяй а рэдагаваў і выдаваў гэту газэту ўвесь час Хмара. Так яно йдзе і далей. Зьмена адбылася толькі ў тым, што БНА парвала фармальную сувязь з гэтай газэтай і заняла нэгатыўнае адношаньне да яе. Іншая рэч — скуль Хмара бярэ сродкі на выдаваньне сваёй газэты? Гэта ўжо сакрэт самога рэдактара.
    7)	Зьмешчаная тут цытата адносіцца да агульнага схо-ду БНА 5 кастрычніка 1958 г. Тады Хмара ня быў яшчэ выключаны з БНА, а толькі адсунуты ад кіруючых ворга-наў БНА і пазбаўлены ўплываў. Але адзін з праціўнікаў Хмары, сябра управы БНА, такі самы ветрагон, як і Хма-ра, выкарыстаў проціхмараўскія настроі ў БНА і выпусь-ціў у сьвет абежнік, у якім паведамляў аб выключэньні Хмары з БНА. Тады Хмара напісаў самавольна зацытава-нае асьведчаньне, подступам здабыў подпісы трох сяброў Нагляднай Рады БНА і апублікаваў гэтае асьведчаньне ў сваім «Беларускім Голасе». Асьведчаньне гэтае, як і іншыя фальшыўкі ў «Бел. Голасе», выклікалі абурэньне ў БНА і спрычыніліся да таго, што ўправа БНА на сваім пасе-джаньні 27. I. 1959 г. завесіла Хмару ў сяброўстве БНА і выдала спэцыяльнае асьведчаньне, у якім выявіла нэга-тыўнае адношаньне БНА да Хмары, яго дзейнасьці і яго газэты «Беларускі Голас» (Глядзі Ibidem, азнака 7 на 1 стр. і 7 на 4 стр.). Дзеля ўсяго тут сказанага радзіў бы Вам выкінуць гэту цытату, тым больш, што зьмест яе ўжо не актуальны. Актуальным і аўтэнтычным зьяўляецца па-станова ўравы БНА аб завешаньні Хмары ў сяброўстве з дня 27. I. 1959 г., і асьведчаньне ўправы БНА (Глядзі Ibidem).