• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    255
    У сакавіку 1928 г. памёр Прэзыдэнт Рады БНР Пётра Крэчэўскі (пахаваны ў Празе) і яго мейсца заняў Васіль Захарка - як выбраны яшчэ ў Беларусі віцэ-Прэзыдэнт.
    Другая Сусьветная Вайна. Пасьля заняцьця Гітлерам Прагі - немцы не чапалі ўраду БНР Захаркі.
    На пярэдадні Нямецка-Савецкай вайны (за 2 тыдні перад атакай Саветаў) да Прэзыдэнта Захаркі зьявіўся прадстаўнік Гітлера фон Гэнкэ - былы міністар нямецка-га пасольства ў Празе - з наступнай прапановай: на вы-падак вайны між Нямеччынай і Савецкім Саюзам Урад БНР уступае ў саюз зь Нямеччынай. Прэзыдэнт Захарка згаджаўся на гэту прапанову, але пад такой умовай: 1. На тэрыторыі Беларусі — пасьля заняцьця яе немцамі — будзе рэстаўравана Беларуская Народная Рэспубліка, як неза-лежная й сувэрэнная дзяржава; 2. у часе ваеннага пэрыя-ду нямецкая армія будзе шанаваць гэту незалежнасьць і сувэрэннасьць і ня будзе ўмешвацца ў ніякім выпадку ва ўнутраныя справы БНР; 3. пасьля заканчэньня вайны ня-мецкая армія зараз-жа выйдзе з тэрыторыі Беларусі. Спа-дар фон Гэнкэ абяцаў хутка даць адказ прэзыдэнту За-харку, але хутка вайна выбухла й ніякага адказу не на-ступіла.
    Пасьля акупацыі Беларусі немцы ніколі да ўраду За-харкі не зьвярталіся, а пачалі шукаць і вэрбаваць сабе су-працоўнікаў на Беларусі ў індывідуальным парадку. Са-мому Захарку быў выезд з Прагі забаронены.
    Калі частка Беларусі - Беласточчына - была далучана беспасрэдна да Райху, Захарка выслаў Гітлеру рашучы пратэст супраць гэтага. Адначасна ён пачаў арганізаваць супраціў немцам сярод беларускае калёніі ў Нямеччыне, якая лічыла да 100,000 асобаў і складалася галоўным чы-нам з былых палонных з польскае арміі, а часткова з дэ-партаваных зь Беларусі работнікаў. Супраціў немцам па-чаў пашырацца й на Беларусі.
    У 1942 г. Захарка захварэў на тубэркулёз лёгкіх. Рас-пачатую арганізацыю супраціву немцам пераняў тады інж. Мікола Абрамчык (Абрамчык ад 1923 году быў у ста-лай сутычнасьці й супрацоўніцтве з урадам БНР у Празе — спачатку будучы студэнтам у Чэхаславаччыне, а пазь-ней як эмігрант пражываючы ў Францыі, бо польскія ўла-ды забаранілі яму паварот у Заходнюю Беларусь, скуль ён паходзіў). У 1942 г. Абрамчык пераяжджае з Парыжа ў Прагу.
    256
    6 сакавіка 1943 г. Захарка перадае паўнамоцтвы прэ-зыдэнта Рады БНР інж. Абрамчыку, не задоўга пасьля ча-го й памірае.
    У кастрычніку 1943 г. прэз. Абрамчык прабіраецца на Беларусь і навязвае кантакты з мясцовымі беларускімі дзеячамі й павадырамі беларускага супраціву немцам. Ен прадстаўляе ім паўнамоцтвы - тэстамэнт Захаркі. Але 10 лістапада 1943 г. Гэстапо арыштоўвае Абрамчыка й выво-зіць яго ў Парыж.
    Пасьля капітуляцыі Нямеччыны ў 1945 г. Абрамчык зьяўляецца ў гушчы беларускай масавай эміграцыі, што пакінула бацькаўшчыну пад націскам бальшавікоў. Ен склікае сход беларускіх грамадзкіх і палітычных дзеячоў ды беларускага актыву наагул. Сход гэты прыймае да ве-дама паўнамоцтвы - тэстамэнт Захаркі, зь якога вынікае прэзыдэнцтва Абрамчыка ў Радзе БНР. На гэтым жа схо-дзе папаўняецца Рада БНР ды выбіраецца выканаўчы орган яе - Урад БНР.
    Ад гэтага часу Рада БНР што году праводзіла свае сэ-сіі.
    Амаль да канца 1949 году цэнтральныя органы ўраду БНР і ўрад знаходзіліся ў Мюнхэне - у Нямеччыне. Пазь-ней, у сувязі з перасяленьнем беларускай эміграцыі ў ін-шыя краіны, рассыпаліся й сябры Рады БНР. Дзеля таго аднак, што абсалютная бальшыня іх апынулася ў ЗША — за сталую сядзібу прэзыдыюму Рады БНР і ўраду быў вы-браны Нью Ерк. Там жа адбываюцца й сэсіі Рады БНР. Цяпер рассяленьне сяброў Рады БНР прадстаўляецца на-ступна:
    1. ЗША - знаходзіцца сябраоў			Рады БНР		90
    2. Англія	44	44	44	44	7
    3. Аўстралія	44	44	44	44	8
    4. Нямеччына	44	44	44	44	7
    5. Канада	44	44	44	44	7
    6. Францыя	44	44	44	44	3
    7. Аргэнтына	44	44	44	44	2
    8. Бельгія	44	44	44	44	2
    9. Швэцыя	44	44	44	44	1
    Разам					127 сяброў
    Да 1957 г. Сэсіі Рады БНР склікаліся што год і трыва-лі яны 1-2 месяцы. Ад 1957 г. сэсіі склікаліся што два
    гады.
    257
    Органамі Рады БНР зьяўляюцца: Прэзыдыюм Рады БНР, на чале якога стаіць прэзыдэнт Рады, які адначасна зьяўляецца й старшынём ураду БНР, ці прэм’ерам; выка-наўчым органам Рады БНР - ці ўрадам ёсьць сакратары-ят Рады. Сакратарыят Рады (Урад БНР) на сяньня прад-стаўляецца наступна:
    1.	Старшыня, як прэзыдэнт Рады - інж. Мікола Абрамчык. Пражывае часова ў Францыі (154 Rue des Hor-tensias, Villepinte [Seine et Oise] France, але што год пры-яжджае на некалькі месяцаў у Нью Ерк);
    2.	першы заступнік старшыні сп. Аляксандар Стагано-віч, былы пасол беларускі ў польскі сойм (Нью Ерк);
    3.	праф. Антон Адамовіч - другі заступнік старшыні (Нью Ёрк);
    4.	Сакратар Рады БНР - Натальля Арсеньнева-Кушаль (385 Alabama Ave., Brooklyn, N.Y. Гэта адрас Сакратары-яту);
    5.	Сакратар вонкавых спраў — прэз. Абрамчык;
    6.	Сакратар нутраных спраў - К. Мерляк;
    7.	Сакратар Фінансаў - Віталі Кажан;
    8.	Сакратар Інфармацыі - А. Шукелойць;
    9.	Рэфэрэнт вайсковых спраў - генэрал Франьціш Ку-шаль;
    10.	Рэфэрэнт вайсковых спраў — Б. Данілюк.
    Апрача таго маецца 8 паасобных рэсортаў, як асьвет-ны, эканомікі, сельскай гаспадаркі, прамысловасьці, прэ-сы, школьніцтва й эміграцыі, польска-беларускіх дачы-неньняў і інш.
    Каля 80 беларускіх грамадзкіх эмігранцкіх арганіза-цыяў у розных краінах падтрымоўваюць Раду й Урад БНР. Рада БНР дыспануе каля 10 пэрыядычнымі вы-даньнямі й супрацоўнічае з 3-мя радыёстанцыямі: Радыё «Вызваленьне», Гішпанскае нацыянальнае Радыё і Радыё Ватыкану.
    Радныя БНР у паасобных краінах твораць мясцовыя сэктары Рады БНР, падпарадкаваныя Прэзыдыюму Рады.»
    У сваім лісьце з 19-га жніўня 1959 году др. В. Кэйэ дзякуе д-ру В. Жук-Грышкевічу за “additional valuable information material on the Belorussian Government-in-exile,” a ў прыватным лісьце з таго-ж дня паведамляе: “The UNI-258
    VERSITY informed me that my paper on CANADIANS OF BYELORUSSIAN ORIGIN will be printed probably in the January number of the REVUE DE L’UNIVERSITE D’OTTAWA. The paper had to be reduced to 14 pages type in order to conform to other articles of the Review.”
    «Бэры, 16 верасьня, 1959.
    Вельмі Паважаны й Дарагі Спадар Доктар!
    Вашы лісты з 19-га жніўня й 10-га верасьня атрымаў, дзякую. Выбачце, што так доўга не адказваў на Ваш ліст з 19-га жніўня. Часткова мая віна, я зразумеў, што ў лісь-це нічога пільнага няма. Тым часам мы з жонкай выехалі зноў на поўнач (ёй страшэнна дакучала гэй фівэр) і вяр-нуліся 11-га верасьня. Цяпер усё пайшло нармальным бе-гам і я ўзяўся за заладжваньне залеглых спраў.
    Вельмі ўдзячны Вам за копію артыкулу. Я яго прачы-таў з прыемнасьцьцю. Хоць я не ўва ўсім зь ім згодны -уважаю аднак, што артыкул вельмі вартасны й карысны. Таму адбітку трэба зрабіць абавязкава, прынамся 100 эк-зэмпляраў. Я пэўны, што шмат хто зь беларусаў захоча мець гэту адбітку. ІПкада, што гэта скарочаны тэкст ва-шай працы. Ці няма якогась спосабу, каб пусьціць у сьвет поўны, хоць можа й змодыфікаваны тэкст вашай мана-графіі? Поўны тэкст меў бы куды большы эфэкт, а з дру-гога боку шкада, каб ужыткоўнасьць яго абмежавалася толькі сьценамі Дэпартамэнту оф Сітызэншып.
    Выбачайце маю наважанасьць, але я чуюся змушаным і да Вашага скарочанага артыкулу зрабіць наступныя рэ-човыя заўвагі:
    1.	Бачына 2 - Вы кажаце, што тэрыторыю Беларусі засялялі пяць славянскіх плямён, а называеце толькі ча-тыры: Крывічы, Дрэговічы, Вяцічы й Северане. Пятае племя Радзімічы - якімсь чынам выпала. Варта гэту па-мылку паправіць у друку.
    2.	Бачына 3 — у тэксьце Sigismunt II - варта было-б падаць поўнае імя: Sigismunt II Auhust, так як падаюць усе гісторыкі.
    3.	Бачына 11 - з тэксту вынікае, што «Беларускі Го-лас» надалей зьяўляецца ворганам Б.Н.А. Тымчасам у сва-
    259
    іх камунікатах Б.Н.А. неаднаразова заявіла, што ня мае нічога супольнага з «Беларускім Голасам», што газэта гэта выдаецца й запаўняецца выключна сп. Хмарам і зьяўля-ецца толькі яго прыватнай газэтай, за якую толькі ён па-носіць усю адказнасьць.
    4.	Бачына 12 - адрас 1000 Dundas St. W. - ужо не акту-альны. Згуртаваньне Беларусаў Канады й парафія сьв. Кі-рылы Тураўскага набылі большы будынак на 524 St. Сіа-rens Ave., куды й перанясьліся на пачатку гэтага месяца.
    Варочаючыся да адбіткі Вашага артыкулу. Калі трэба пакрыць кошты друку, пасьля распродажы, ці перад? Хто будзе дыспанаваць адбіткамі?
    Я быў бы вельмі рад пабачыцца з Вамі, Доктар, a яшчэ больш мы з жонкай хацелі-б Вас бачыць у сябе ў Бэ-ры. Будзьце ласкавы паведаміце калі Вы будзеце ў Тарон-та, ды дзе й калі Вас можна будзе спаткаць. Калі Вы ня будзеце мець самаходу - я магу прыехаць па Вас сваім.
    Вельмі Вам дзякую за дэдыкацыю брашуры. Мы пра-чыталі яе зь вялікім зацікаўленьнем.
    А цяпер да пабачаньня. Прывітаньні ад нас абоіх Вам і Вашай Спадарыні.
    Вашы
    Жук-Грышкевічы
    Залучнікі: Зьвяртаю тэкст Вашага артыкулу.»
    CANADA
    DEPARTMENT of CITIZENSHIP and IMMIGRATION
    Ottawa, September 18, 1959
    Dr. V. Zuk
    54 Mary St.
    Barrie, Ontario
    Dear Dr. Zuk:
    Your kind letter was just received and I made the pointed out corrections in the manuscript. Your kind assistance in the assembling of material on the history of settlement of Byelo-260
    russians in Canada was most appreciated and I wish to thank you very much for your cooperation. I am only sorry that it was impossible to utilize all the material in the preparation of the monograph.
    Please covey my best regards to Mrs. Zuk.
    Yours sincerely,
    V. J. Kaye
    National Liaison Officer
    *	*	*
    (Прнватннй)
    Оттава, 18 вересня 1959
    Др. Вінцент Жук-Грншкевіч
    54 Мері Стріт
    Баррі, Онтаріо.
    Дорогнй Пане Докторе!
    Лнст Ваш прнйшов саме в час, гцобн повідомнтн уні-верснтет про те, одобн замовплн в друкарні відбнткн статті нро білоруспнів. Я це вже зробнв і підпнсав деклярацію на 25 дол. Скількн це буде прнмірннків іце не знатн в січне-вому чнслі.
    Я вже зладнв монографію про білорусннів по-украін-ськн для Наукового Товарнства ім. Шевченка і буду чнта-тн п на науковому з’ізді, вдо відбудеться в Торонто, дня 10 і 11 слідуючого місяця. Колн товарнство буде мало фондн, то монографія внйде друком. Вона довша як ця, іцо іі бу-де публікуватн Універснтет, бо обнімае 20 сторінок.
    Хоч монографія для департаменту не внйшла ш,е поза рамкн міністерства, вона мае свое значіння, бо подае ін-формаціі для урядовнх чннннків, які досі про білорусннів нічого не зналн.