• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    239
    В.К.Л. паўстала на этнаграфічнай тэрыторыі Беларусі, з сталіцай у Наваградку. Першыя ведамыя весткі аб ім паходзяць з 1235-38 году. Першы вялікі князь Міндоўг быў тады ўжо даволі моцны. Да ягонага княства належалі паўднёва-заходнія ўдзелы Полацкага княства - Навагра-дак, Слонім, Зьдзіслаў, Ваўкавыск, Гродна. Гэта было аснаўное ядро, якое пачало пашырацца на рэшту тэрыто-рыі Беларусі. Дынастыя Полацкіх Усяславічаў была ўжо тады вымершы, таму Міндоўгу лёгка было абсадзіць па-асобныя ўдзелы падлеглымі яму князямі. Хутка Полацак, Віцебск, Друцк, Ворша, Рагачоў падлягаюць Міндоўгу. Выглядае так, што Полацкае княства ператварылася ў В.К.Л.. У 1246 г. ужо й Турава-Пінскае княства прызнае зьверхнасьць Міндоўга, рэшта беларускіх земляў увайхо-дзіць у склад В.К.Л.
    У 1253 г. Міндоўг, абапіраючыся на беларускія землі, пачынае заваёўваць этнічна літоўскія землі - спачатку Аўкштоту, а пазьней і Жмудзь. Заваяваньне іх трывае доўга, бо гэтыя землі рабілі найвялікшы адпор Вялікаму Княству Літоўскаму. Раз заваяваныя, яны зноў паўстаюць супраць В.К.Л. У вайне са Жмудзьдзю, у 1263 г. Міндоўг быў забіты. Канчальна Жмудзь была далучана да В.К.Л. толькі ў 1411 г. і то з захаваньнем яе аўтаноміі.
    Міндоўг быў праўдападобна жмудзкага балцкага пахо-джаньня, але ён узрос у беларускім асяродзьдзі Наваград-ка, быў жанаты зь беларускай князёўнай і праўдападобна быў праваслаўным. Яго бацька Рынгольд быў Наваградз-кім князем, так што Міндоўг хіба быў зусім асыміляваны. У яго дружыне маглі быць і літоўды, але мясцовы эле-мэнт напэўна ў ёй пераважаў. Міндоўгу, як і беларускаму асяродзьдзю, хадзіла аб тое, каб замест сварлівых раздро-бленых удзельных княстваў стварыць моцную дзяржаву, якая-б забясьпечыла лад і парадак ды бараніла ад вонка-вых ворагаў, крыжакоў і татараў. Гэтым і тлумачыцца той факт, што беларускія княствы ахвотна, або бяз вяліка-га супраціву паддаваліся ўладзе Міндоўга.
    Як бачна з усяго вышэй сказанага, не літоўскія этна-графічна землі, а беларускія стварылі В.К.Л., ня літоўцы заваёўвалі беларусаў, а беларусы пасоўваліся на літоўскія землі. Жмудзь жыла яшчэ прымітыўным жыцьцём, былі паганамі, ня мелі арганізаванага дзяржаўнага жыцьця, a беларусы мелі за сабой тры вякі дзяржаўнага жыцьця й хрысьціянскай культуры. Полацкае княства мела ўжо да-240
    чыненьне з літоўцамі й латышамі, ня раз літоўцы плацілі Полацку дань. Беларусы й літоўцы пранікаліся ўзаемна здаўна, у часе міжсобных удзельных войнаў літоўцы слу-жылі ў дружынах беларускіх князёў, літоўскія князі з дру-жынамі ня раз былі запрошаны беларускімі ўдзельнымі князямі на дапамогу ў часе ўдзельных войнаў, шматлікія зь іх заставаліся на беларускіх землях. Літоўскія князі й баяры жаніліся з беларускімі князёўнамі й баяркамі й наадварот. Яны прыймалі хрысьціянства й асыміляваліся. У 13 веку мы часта спатыкаем літоўскія імёны на пасадах беларускіх князёў. Калі-ж паўстала В.К.Л., вышэйшыя станы літоўскія й беларускія гаварылі тэй жа беларускай мовай, належалі да тэй жа культуры, да тэй жа дзяржавы й баранілі яе, як найлепшыя патрыёты. Беларускія землі сталі называцца Літвой, беларусы самі сталі зваць сябе паводле дзяржавы літвінамі, і суседзі іх так называлі аж да нядаўных часоў. Тады й мову беларускую называлі лі-тоўскай. 3 усяго гэтага зразумела, чаму беларуская мова сталася дзяржаўнай мовай В.К.Л. і мовай вышэйшых ста-наў, чаму беларускае права было скадыфікавана ў Літоў-скім Статуце. Такім чынам В.К.Л. было дзяржавай белару-скай бальшыні й этнічна літоўскай меншыні.
    5.	Бяручы пад увагу вышэй паданыя выясьненьні, тут я сказаў бы, што В.К.Л. было дзяржавай беларусаў і жму-дзінаў і што тады беларусы называліся літоўцамі. Сказ: “In Lithuania the Byelorussians enjoyed a considerable degree of cultural freedom,” я зусім выкінуў-бы.
    6.	Тут я сказаў-бы: (нечытэльна, Р. Ж.-Г.)
    7.	Я бы выкінуў “not too numerous,” бо ўсё-ж такіх гара-доў было ня мала.
    8.	Я-б сказаў: “in the end of the sixteenth century...” або 1561.
    9.	Я-б сказаў: “in Polish-Lithuanian Federal-state.”
    Вось i ўсе мае заўвагі да Вашага тэксту. Мне здаецца, што ў разглядзе В.К.Л. абмінуты вельмі важныя факты: 1. В.К.Л. было парлямэнтарнай дзяржавай, гарантаваўшай правы й вольнасьці грамадзян у працілежнасьць да абса-лютызму Масквы; 2. В.К.Л. шматлікімі ніцямі было зьвяза-на з Заходняй Эўропай: высылала студэнтаў на ўнівэрсы-тэты Эўропы, было зьвязана з Рымам, умысловыя плыні Захаду пашыраліся ў В.К.Л. Так у 16-м веку тут разьліўся шырокай хваляй гуманізм і рэнэсанс, а таксама рэфарма-цыйны рух. Адзін зь беларускіх гуманістаў Франьцішак
    241
    Скарына з Полацка пасьля студыяў у Кракаве й Падуі (Італія) пералажыў біблію на беларускую мову й надрука-ваў яе ў 1517 годзе ў Празе, у 1525 г. (у 1959 годзе яшчэ ня ведама было, што ў 1522 г., Р. Ж.-Г.) ён залажыў дру-карню ў Вільні, у якой надрукаваў пабеларуску лічныя кнігі. Па яго прыкладу паўсталі друкарні ў шматлікіх га-радох Беларусі. Гэтых культурных плыняў ня знала тады Масква, яна адмяжоўвалася ад іх, як ад найгоршага зла.»
    (Заканчэньня ліста не захавалася. Р. Ж.-Г.)
    У лісьце з 30-га красавіка 1959 году др. В. Кэйэ піша:
    “Dear Dr. Zuk:
    Your very kind letter and observations on the Historical Chapter of the draft of the monograph on Byelorussians is before me. I wish to thank you very much for taking so much trouble to assist us in editing the material. I am also indebted to Mr. Victor Ivanouski of London, Ontario, for very interesting and valuable material based on interviews with old immigrants.
    I already made most of the changes you suggested in your observations and added explanatory notes where it was advisable. The final edition of the monograph will probably shorten some of the chapters in order to conform with monographs on other groups as they should not differ in size from each other.
    In discussing Byelorussian problems with various people, I was confronted with such questions as: “Who are those people called ‘White Russians’?” or “If they are Russians, why do you trouble to prepare a special monograph on them? How did it originate? Are there also Black Russians?” The monograph should answer these and similar questions. Byelorussians are indeed still an “unknown factor.”
    I am enclosing the draft of two more chapters for your perusal. If you have some suggestions concerning their contents, please let me know. In tbe meantime, I am proceeding with the assembly of the monograph because time is pressing.
    Sincerely yours,
    (Dr.) V. J. Kaye,
    National Liaison Officer.”
    242
    Таго-ж 30-га красавіка др. В. Кэйэ - В. Кысілевскы — піша да Вінцэнта Жук-Грышкевіча, як зазначае, прыват-ны ліст паўкраінску:
    «Дорогнй Пане Докторе!
    Десять років ждав я, іцобн появнлася якась праця на англійській мові про білорусннів - і не діждавшнся, взявся сам до складення хоч короткоі монографіі для вжнтку дер-жавннх чннннків. Забрало мені більше як рік збнрання скупнх матеріялів, роблення дослідів, провірювання статн-стнк і пр. Але - може врешті іцось з того внйде.
    Рівночасно, як мій час позволнть, хочу зладнтн також розвідку про білорусннів в Канаді для універснтетського квартальннка і попрошу, іцобн мені зладнлн кільканад-цять відбнток, за які сам заплачу. Також - як час позво-лнть, - хочу зладнтн для сесіі Наукового Товарнства Шев-ченка (на вересень) доповідь про білорусннів, базуючн іі на матеріялах, які я зібрав. Чн зможу те все зробнтн, не знаю, бо в мене мало часу і... колн пншу, то про речі, які англійська преса містнть без прннукн.
    До вндання розвідкн про білорусннів давно повннна була взятнся котрась із білоруськнх організацій, про біло-русннів до ннні мало хто знае.
    Ваша поміч в внготовлюванню монографіі - дуже велн-ка і я раднй, іцо хоч Вн тнм зацікавнлнся. Як буде внда-на, перешлю Вам копію. Як знаете, праця е для вжнтку уряду і не буде до продажі, вона не буде друком, але мімо-графом пнсана.
    ІЦнро Вас вітаю,
    Ваш (підпнс - Кнсілевськнй)
    Шановній Пані Дружнні - мій прнвіт!»
    «Бэры, 13 травеня, 1959.
    Вельмі Паважаны й Дарагі Доктар Кэйэ:
    3 прыемнасьцьцю раблю заўвагі да далейшых 2-х разь-дзелаў Вашай манаграфіі. Прыкра мне толькі, што не ад-казаў на Ваш ліст адразу, а адклаў на некалькі дзён, чым
    243
    затрымаў, магчыма, заканчэньне вашай працы. Але я яшчэ раз хацеў упэўніцца што да палітычнага напрамку й дзейнасьці БНА, а таксама сп. Хмары, каб не падаць Вам чагось памылкова. 3 гэтай мэтай зьезьдзіў у Таронта, скантактаваўся з больш дзейнымі сябрамі БНА і на аснове гутаркі зь імі абапёр паданыя ніжэй заўвагі.
    На пытаньне хто такія беларусы? - спадзяюся, Ваша брашура дасьць вычарпальны адказ, і тады асобы, што пазнаёмяцца зь ёй, зразумеюць, што беларусаў, якія ма-юць сваю асобную мову, гісторыю, культуру ды супярэч-ныя з расейцамі палітычныя й эканамічныя інтарэсы -ніяк нельга лучыць у адно з апошнімі. Зразумела, што назоў White Russia - падобны да Russia - зьбівае многіх з панталыку. Але назоў гэты, як, да рэчы, і назоў Чорная Русь, што адносіўся да Наваградчыны й Горадзеншчыны, меў калісь толькі геаграфічнае значэньне й ня так даўна прывіўся як палітычны назоў народу, які калісь называў-ся Крывічы, а пазьней Літва. Гісторыя знае шмат выпад-каў, калі народ мяняў свой назоў, напрыклад французы, фіны, нават расейцы й шмат іншых.
    Істотнымі ёсьць тыя факты, што беларусы ад зараньня гісторыі сядзяць кампактнай масай на сваёй тэрыторыі, на працягу вякоў будавалі сваё палітычнае й культурнае жыцьцё, вытварылі свае звычкі й традыцыі ды выдатныя самабытныя культурныя й цывілізацыйныя вартасьці, ба-ранілі ад дзікуноў з усходу ня толькі сябе, але й увесь за-ходні сьвет і толькі ў канцы 18 стагодзьдзя былі перамо-жаны сілай маскоўскай навалы.
    Назоў народу ёсьць толькі вонкавай праявай, і зьмена яго не мяняе ані характару, ані душы, ані наогул сама-бытнасьці народу. Расейскія бальшавікі страшэннай лом-кай намагаюцца стварыць новую, штучную «савецкую» нацыю, аднак ніяк ня могуць перамагчы самабытнасьці ўсіх нацыянальнасьцяў, што апынуліся ў Савецкай імпэ-рыі.
    Цешуся, што сп. Іваноўскі даслаў Вам вартасны ма-тарыял. Лічу на тое, што дашлюць Вам таксама свой матарыял інж. Жытко з Мантрэалю й эвангеліцкі сьвя-тар а. Гук з Таронта аб беларускіх бабтыстых. Вельмі баюся, аднак, каб гэтыя матарыялы ня прыйшлі за поз-на.