Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Вось і ўсе мае заўвагі й паясьненьні. Выбачайце за даўгую пісаніну, але ўсе гэтыя справы трэба было выясь-ніць. Калі яшчэ штось Вам будзе патрэбна, зь вялікай 249
прыемнасьцьцяй буду служыць. А пакуль што жадаю Вам усяго найлепшага.
3 глыбокай пашанай.
В. Жук-Грышкевіч
Залучнік: Бюлетэнь БНА нр. 1.»
«(Прыватна)
Бэры, 14 траўня, 1959.
Вельмі Паважаны й Дарагі Спадар Доктар:
Я зусім з Вамі згодзен, што кніжка аб беларусах на ан-гельскай мове ёсьць проста крытычнай патрэбай. Таму цешуся з таго, што Вы ўзяліся за апрацаваньне манагра-фіі аб беларусах у Канадзе хоць бы толькі для ўжытку ўрадавых дзейнікаў. Праца Ваша яшчэ пабольшыць сваё значэньне, калі Вы выканаеце свае пляны ў лекцыях на ўнівэрсытэце і ў навуковым таварыстве ім. Шаўчэнкі.
Прызнаюся Вам шчыра, што я распачаў апрацоўваць кніжку аб беларусах яшчэ перад выяздам у Нямеччыну. Я хацеў яе выдаць пабеларуску й паангельску. Выезд у Ня-меччыну перарваў гэту работу. Пасьля павароту ў Канаду я быў занадта заняты іншымі справамі. Да таго кніжку гэту я заплянаваў крыху шырэй. Цяпер напатыкаю перашкоды з патрэбнымі мне матар’яламі, якіх у Канадзе зусім няма. Ходзіць мне перадусім пра гістарычную частку. Некаторыя дадзеныя сабраныя мной раней аказаліся застарэлымі і вымагаюць паправак, аднаўленьня. Трэба было-б зьезьдзіць у ЗША, а мо’ і ў Эўропу. Справа зацягнулася. Аднак, калі Бог дасьць здароў’е й сілы, маю надзею плян свой зрэаліза-ваць. Калі? Цяжка адказаць на гэта пытаньне.
Буду Вам удзячны за абяцаную копію Вашай манагра-фіі.
Прывітаньні ад мяне й маёй жонкі Вам і Вашай Спа-дарыні.
3 глыбокай пашанай, В. Жук-Грышкевіч» 250
28 травеня 1959 году др. Кэйэ піша да В. Жук-Грыш-кевіча:
“Dear Dr. Zuk:
I studied most attentively your last letter and found the bulletin of “B.N.A.” most interesting. I shall make corrections in the manuscript where necessary.
Your letter does not answer the question - why did a number of members of the Byelorussian Alliance leave the organization in 1952 and form the Association? What was the real issue? I understand that the issue was the difference of opinion on the recognition of the Government-in-Exile or the Counsil as legal representatives of Byelorussians abroad. You say that it was a personal difference between Chmara and other mem-bets of the Alliance. The newspaper “The Fatherland” of December 14, 1959, writes “Anti-democratic elements headed by Seihey Chmara using bolshevik methods, etc.etc. tried to dominate B.A.C.... the totalitarian anti-national and antidemocratic group having been unable to win the leadership of B.A.C. left the convention and formed its own organization, the so-called Byelorussian National Association.”
This would indicate that the Association was formed by Chmara and his followers and that later he was dropped from leadership and membership because of his dictatorial ambitions. Am I right?
Yours sincerely,
(Dr.) V. J. Kaye
National Liaison Officer.”
«Бэры, 4 чэрвеня, 1959.
Вельмі Паважаны й Дарагі Доктар Кэйэ:
У сваім апошнім лісьце Вы маеце поўную рацыю, калі кажаце, што БНА было заснавана Хмарам, але пазьней ён быў адкінуты сваімі прыхільнікамі й завешаны ў сяброў-стве БНА за дыктатарскія амбіцыі. Да гэтага трэба было-б дадаць: за лаянку й ачэрніваньне ў сваім «Беларускім Го-ласе» ўсіх беларускіх арганізацыяў і людзей, якія нязгод-
251
ны былі з ім і яго г. зв. «трэцяй сілай»; за ашуканства і наагул неперабіраньне ў сродках пры змаганьні са сваімі палітычнымі праціўнікамі.
Да расколу ў ЗБК у 1952 годзе і паўстаньня БНА й другой праваслаўнай парафіі спрычыніўся Хмара, які ха-цеў стварыць новую палітычную групу г. зв. «трэцюю сілу» і падпарадкаваць сабе беларускае жыцьцё ў Канадзе. На-гаворамі, дэмагогіяй і інтрыгамі ён пасеяў разлад сярод сяброў ЗБК і згуртаваў каля сябе групу нявырабленых па-літычна людзей. Апіраючыся на гэту групу, ён хацеў заха-піць ЗБК і газэту. У 1952 годзе яго група аказалася ў меншыні й ёй нічога не аставалася, як выступіць з ЗБК. Тады Хмара залажыў БНА, новую праваслаўную парафію й газэту «Беларускі Голас».
Сваю работу Хмара пачаў праводзіць і ў ЗША, стараю-чыся абяднаць каля сваёй «трэцай сілы» тых беларусаў, што былі ў апазыцыі да БНР і БЦР. Аднак вынікі гэтай работы кончыліся такім самым фіяскам, як і ў Канадзе. I ў ЗША людзі пераканаліся, што работа Хмары ёсьць дэструк-цыйнай і шкоднай і адвярнуліся ад яго, як і ў Канадзе.
Ствараючы новы напрамак «трэцюю сілу» - Хмара не патрапіў акрэсьліць выразнай мэты й ідэялягічнага на-прамку. Ен кідаў дэмагагічныя клічы, сеяў нянавісьць да ўсіх беларускіх арганізацыяў і людзей за тое, што яны зь ім не згаджаліся, але ня здолеў даць нічога пазытыўнага. Таму яго дзейнасьць пасьля кароткага эфэкту кончылася фяскам.
Зацытаваную Вамі зацемку з «Бацькаўшчыны» з 14 сьнежня 1959 г. можна прызнаць у аснаўным за слушную, але ўсе эпітэты ў ёй трэба аднесьці толькі да Хмары, які ведаў чаго хацеў і быў аўтарам цэлай дывэрсыі. Гэтых эпітэтаў ніяк нельга аднесьці да цэлай групы людзей, аб якой гаворыць зацемка, бо гэтыя людзі былі палітычна нявырабленымі й сталіся ахвярай дэмагагічнай дзейнась-ці гэтага авантурніка.
Спадзяюся, што вышэй сказанае дастаткова выясьніць пытаньні, закранутыя ў Вашым лісьце.
3 глыбокай пашанай,
В . Жук-Грышкевіч»
* * *
252
CANADA
DEPARTMENT of CITIZENSHIP and IMMIGRATION
Ottawa, June 15, 1959
Dr. V. Zuk
54 Mary Street
Barrie, Ont.
Dear Dr. Zuk:
The abbreviated and several times revised and corrected draft on the study on Byelorussians in Canada for the Ottawa University review is almost ready and when it appears in print, probably in October, I shall send you a copy.
The monograph for departmental use is being studied now and when approved it will be mimeographed for departmental use.
To round out the material on the Byelorussians I am adding also a brief history of the Byelorussian governments-in-exile. I found material on Rada (the Council) in the Byelorussian Review Vol. I, but there is only scant mention about the government-in-exile headed by M. Abramchyk. Could you supplement the information which is lacking? When in December 1918 Soviet forces entered the capital the government escaped first to Lithuania and then moved to Czechoslovakia, what happened afterwards? Where did they reside during the war and who was heading the government? Who are the members of the cabinet now? If you could give me some more information, I would be very grateful indeed.
Yours sincerely,
(Dr.) V. J. Kaye,
National Liaison Officer.
* * *
«Бэры, 4 ліпеня, 1959 г.
Вельмі Паважаны й Дарагі Доктар,
Даруйце за такі спозьнены адказ на Ваш ліст. Я хацеў даць вычарпальны адказ на Вашы пытаньні, але ня быў пэўны ў некаторых справах і зьвярнуўся па рэфэрэнцыі
253
да сваіх сяброў у Эўропе й ЗША. Нажаль адказы на мае лісты зацягнуліся. Але сёньня атрымаў усё, што мне было патрэбна, закочыў сваю для Вас інфармацыю аб Радзе й урадзе БНР і зараз жа высылаю.
Буду Вам вельмі ўдзячны за абяцаныя копіі Вашых працаў. Здымка запраўды вельмі важная й цікавая. Калі-б можна было зрабіць копію, я хацеў бы мець яе. Здымку далучаю да гэтага ліста.
18-га гэтага месяца мы выяжджаем з жонкай на два тыдні на адпачынак у ваколіцы Нордз Бэй. Думаю, што й Вы выедзеце дзесь на адпачынак на самы гарачы час. Жадаю Вам усяго найлепшага.
3 глыбокай пашанай
В. Жук-Грышкевіч»
Да свайго ліста з 4-га ліпеня В. Жук-Грышкевіч далу-чае наступнага зьместу матар’ял:
«Да гісторыі Рады й Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР)
Першы Усебеларускі Кангрэс, які быў скліканы ў кан-цы сьнежня 1917 году, быў разагнаны бальшавіцкай мілі-тарнай сілай і дзеля гэтага ня мог закончыць сваёй пра-цы. Затое Кангрэс выбраў з сваёй агульнай масы каля двох тысяч дэлегатаў (2,000) Раду ў ліку 71 радных, якой пераказаў усе свае паўнамоцтвы ў тым ліку зрэалізавань-не незалежнасьді Беларусі й скліканьне Устаноўчага сой-му. Рада гэта сталася Радай Беларускай Народнай Рэспу-блікі, а яе выканаўчы орган Урадам БНР.
I на эміграцыі Рада БНР - гэта зьменшаны часовы парлямэнт — адыгрывае галоўную ролю. Рада мае паўна-моцтвы 1-га Усебеларускага Кангрэсу, яна вызначае з свайго складу выканаўчы орган - Урад БНР. У першых гадох эміграцыі Рада складаецца часткова з радных вы-браных на Усебеларускім Кангрэсе, часткова папаўняецца прадстаўнікамі эміграцыйных беларускіх арганізацыяў. Зразумелая рэч, што зь бегам часу лік эміграцыйных прадстаўнікоў усё больш і больш пераважае.
254
Пасьля абвешчаньня незалежнасьці Беларусі 25 сакаві-ка 1918 году - наступныя краіны прызналі Урад БНР de jure ci de facto i акрэдытавалі беларускія дыпляматычныя місіі й кансуляты:
Літва — de jure, дыпляматычная місія й кансулят у Каўнас;
Латвія - de jure, дыпляматычная й вайсковая місія, і кансулят у Рызе;
Естонія - de jure, дыпляматычная місія з Рыгі, паш-партны аддзел у Рэвелі;
Фінляндыя - de jure, дыпляматычная місія;
Украіна - de jure, дыпляматычная місія, кансулят і тарговая палата ў Кіеве;
Чэхаславаччына - de jure, дыпляматычная місія й кансулят у Празе;
Грузія - de jure, дыпляматычная місія;
Нямеччына - de jure, дыпляматычная місія й кансуля-ты ў Бэрліне й Данцыгу;
Данія - de facto, кансулят у Капэнгазе;
Турэччына - de facto, кансулят у Істамбуле;
Баўгарыя - консульская агенцыя;
Югаславія - консульская агенцыя;
Францыя - прызнаньня ня было яшчэ, але быў заклю-чаны дагавор на эксплюатацыю беларускіх лясоў;
Швайцарыя - прызнаньня яшчэ ня было, але быў за-ключаны агульны гандлёвы дагавор.
У 1922 годзе Прэзыдыюм Рады й Урад БНР пераехалі з Каўнас у Прагу. Чэхаславацкі Урад прызнаваў Урад БНР de jure аж да часу прызнаньня чэхаславацкім ура-дам Савецкага Саюзу ў 1928 годзе. Пад націскам Масквы Чэхаславацкі ўрад спыніў дзеяньне Беларускай Дыпля-матычнай Місіі ды Кансуляту. Урад БНР застаўся ў lipase ў аналягічным палажэньні, як польскі эгзыльны ўрад Залескага ў Лёндане пасьля прызнаньня Англіяй поль-скага варшаўскага (народнага) ураду ў 1945 г. Аднак прэзыдэнт Масарык аказаў неафідыйна ўсю магчымую маральную й матар’яльную помач Прэзыдэнту Рады БНР Пётру Крэчэўскаму й ураду Васіля Захаркі, які ачольваў урад БНР ад 1925 году. Пасьля дэмісыі Масарыка і за-няцьця пасаду прэзыдэнта Бэнэшам - палажэньне ураду БНР значна пагоршылася (усякая матар’яльная помач была спынена), аднак урад БНР прадаўжаў сваю дзей-насьць.