Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
«всетакй, білоруські справы мене далі цікавять, особлчво група, яка належчть до рымо-католйцкоі церквй і не мае власных свяіценнйків і через те трацчть свое національне облчча.» Далей ён кажа, што прыпадкова ў Атаве спаткаў студэнта каталіцкай тэалёгіі, сьведамага беларуса, які га-ворыць прыгожа пабеларуску, роджанага ў Нью Ерку. У Рыме ён хоча высьвеціціся на сьвятара абыдвух абрадаў, грэка- і рыма-каталіцкага, каб магчы служыць беларусам каталіком у Нямеччыне. Др. Кэйэ-Кысілевскы раіў сту-дэнту пасьля студыяў застадца ў Канадзе й тут абслугоў-ваць беларусаў каталікоў. Падае адрас сп. Робэрта Патры й раіць В. Жук-Грышкевічу зь ім скамунікавацца.
На ліст др. Кэйэ В. Жук-Грышкевіч адказвае:
«Бэры, 12 мая, 1964
Вельмі Паважаны й Дарагі Доктару,
Ліст Ваш быў для мане прыемнай неспадзеўкай. Я ўжо ня раз думаў пра Вас і думаў пісаць да Вас. Цешуся, што Вы актыўны, як і раней.
Вельмі Вам удзячны за інфармацыю пра Мр. Робэрта Патры. Ня ведаю, ці нам удалося-б сабраць нашых па-раськіданых каталікоў і стварыць каталіцкую парафію, ня ведаю, ці Мр. Патры захоча ўзяцца за зусім штосьці но-вае, аднак я ўсяроўна пастараюся зь ім скантактавацца. Між іншага ў нас у рэлігійнай каталіцкай справе адбыло-ся значнае палепшаньне. Папа Ян XXIII ардынаваў для нас беларускага біскупа ўсходняга абраду д-ра Часлава Сі-повіча, які бярэ ўдзел у Экумунічным Саборы, як рэпрэ-зэнтант беларусаў і знаходзіцца ў Рыме. Атрымалі мы таксама й апякуна для беларусаў рыма-каталікоў на эмі-грацыі, ёсьць ім стары беларускі дзеяч Монсын’ёр др. Пёт-ра Татарыновіч. Пражывае ён таксама ў Рыме й выдае беларускі каталіцкі часопіс «Зьніч». Ня ведаю, ці Мр. Пат-ры паінфармаваны аб гэтым.
Мая актыўнасьць значна аслабла пасьля сэрдовага прыпадку (коронары) ў ліпені 1962 году. Цяпер я ўжо чу-юся нармальна, але ня маю ані тэй сілы, ані энэргіі, як раней. Раблю тое сёе, але бяз высілку.
267
Жонка мая чуецца добра, як звычайна працуе шмат. Дзякую Вам за памяць. ПІлю Вам і Вашай Спадарыні шчырыя прывітаньні.
3 глыбокай пашанай, В. Жук-Грышкевіч»
* * *
Пасьля мы ня раз сустракаліся з др. Кэйэ ў Атаве, ды й спадарста Кэйэ адведвалі нас у Бэры. Ён быў на сымпо-зіюм Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва Канады, што адбываўся ў 1975 годзе ў Атаве. Др. В. Дж. Кэйэ па-мёр 30-га жніўня 1976 году ў Атаве. Вечная й сьветлая яму памяць.
268
XIV. ПАЧАТАК 60-х ГАДОЎ
Вясною 1962 году старшыня Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью Ерку др. Вітаўт Тумаш у лісь-це з 18-га сакавіка да др-а Вінцэнта Жук-Грышкевіча, сябры БІНіМ у Нью Ерку, піша:
«Дарагі Доктару!
Зьвяртаюся да Вас з прапановаю й просьбаю. У пачат-ку чэрвеня гэтага году прыпадае стагодзьдзе ад выхаду першага нумару «Мужыцкае праўды». Гэта важны белару-скі палітычны і культурны юбілей. Наш Інстытут плянуе з гэтае нагоды зладзіць у Нью Ерку публічную юбілейную канфэрэнцыю на пачатку чэрвеня, на якую складалася-б колькі кароткіх рэфэратаў. Праўдападобна будзе зладжа-ная і выстаўка беларускае пэрыядычнае прэсы. Вось у сувязі з гэтым зьвяртаюся да Вас ад імені ўсяе Управы Ін-стытуту з просьбаю аб дапамогу «талакою». Ходзе аб тое, каб, як гісторык, далі рэфэрат аб «Мужыцкай праўдзе» на прыблізна нейкую гадзіну часу. Ведаю Вашыя цяжкія ўмовы дзеля далечыні ад бібліятэкі. Але ў гэтай справе ёсьць, памойму, выхад, — магу шмат што даслаць з мае бі-бліятэкі й збораў. У дадзеных умовах, памойму, націск да-водзіцца класьці не на тое, каб нешта новае расшукаць аб «Мужыцкай праўдзе» і Каліноўскім, што ў дадзеных умо-вах вельмі цяжка, і блізу немагчыма. Больш затое можна зрабіць у справе сучаснага беларускага асэнсаваньня гэ-тае важнае гістарычнае падзеі - выхаду першага часапі-су, дый кінуць вокам на разьвідьцё беларускага пэрыя-дычнага друку за 100 год. Пры тым, паколькі ў будучым годзе прыпадае 125 год ад нараджэньня Каліноўскага, a яшчэ за год - 100 год ад ягонае сьмерці, дык канфэрэн-цыя Інстытуту й мае быць прысьвечана ня толькі самой асобе Каліноўскага ды паўстаньню, а якраз «Мужыцкай праўдзе» й самому гістарычнаму факту пачатку белару-скае прэсы...»
У ліпені гэтага-ж 1962 году Вінцэнт Жук-Грышкевіч атрымаў першы раз «атак сэрца» - інфаркт. Доўга хварэў. У лісьце зь 19 верасьня 1962 году др. Вітаўт Тумаш, доктар мэдыцыны з прафэсіі, піша Вінцэнту Жук-Грышкевічу:
269
«...Калі-б ужо чуліся й зусім добра, дык пасьля такога неспадзяванага сэрцовага «эпізоду» колькі месяцаў, най-менш да канца году, трэба быць вельмі асьцярожным з усякаю - і фізычнаю, і ўмысловаю - працаю, натугамі. Дык пра Ваш рэфэрат у гэтым годзе ня можа быць і гу-таркі - ня раджу пра гэта й думаць...»
Быў Вінцэнт яшчэ ў шпіталі ў Бэры й тады, калі 1-3 верасьня 1962 году ў Таронта адбывалася 5-я Сустрэча Бе-ларусаў Паўночнае Амэрыкі. На Сустрэчу ён меўся даць даклад. Заміж яго ключавым дакладчыкам быў др. Стані-слаў Станкевіч. Прыехалі із Сустрэчы з Таронта ў Бэры сябры адведаць хворага Вінцука: Натальля Арсеньнева, Яня Каханоўская, Антон Шукелойць, Марыя і Рагнеда Ха-няўкі. I Рагнеда кажа: «I наш тата хворы, дастаў хваробу Паркінсона». Дык і Чэсь Ханяўка, дваюродны брат Вінцу-ка, у той жа 1962 год пачаў хварэць. Малодшы ад Він-цэнта, памёр на сем месяцаў раней яго.
У 1963 годзе Вінцэнт Жук-Грышкевіч вяртаецца да грамадзкае працы. 100-я ўгодкі паўстаньня Кастуся Калі-ноўскага й 125 год ад ягонага нараджэньня Згуртаваньне Беларусаў Канады і Беларускае Нацыянальнае Аб’еднань-не адзначаюць супольна на шырэйшую скалю з удзелам чужых гасьцей. Др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч чытае да-клад у дзьвёх мовах - паангельску й пабеларуску.
Вінцэнт Жук-Грышкевіч з Міколам Абрамчыкам у сваім садзе. Бэры. 1960.
270
Вінцэнт і Раіса Жук-Грышкевічы у сваім садзе. Бэры, 1960.
Вінцэнт і Раіса Жук-Грышкевічы. Бэры, сьнежань, 1962.
271
Рэфлексыі на сьмерць ксяндза Віктара Шутовіча Вінцэнта Жук-Грышкевіча, 1964
«Прачытаў у «Зьнічы» Но. 76 артыкул-нэкралёг, В. Ка-расэвіча, прысьвечаны ксяндзу Віктару Шутовічу, і зжах-нуўся. - Божа, чаму-ж нам, беларусам, трэба цярпець столькі за сваё роднае слова нават у пазнаваньні Тваёй Боскай Праўды, ды ў малітве да Цябе? То-ж Ты абдарыў народы мовамі адпаведнымі, каб кожны зь іх на сваёй мо-ве ня толькі разумеўся паміжсобку, але й лепш разумеў Тваю навуку, ды мог у лепшым і глыбейшым разуменьні выказваць Табе жалі, скаргі й просьбы свае. Усе-ж народы роўныя перад Табою, як і мовы іхнія. Чаму-ж тады мы мусім цярпець перасьлед мовы нашай ня толкі ў штодзён-ным жыцьці, але й у Сьвятынях Тваіх, збудаваных нашы-мі-ж рукамі, на Славу Тваю? — ды цярпець гэты пера-сьлед ня толькі ад недаверкаў, але й ад такіх-жа хрысьці-ян як мы, толькі зь іншай мовы - ды ад біскупаў і сьвятароў з гэтай мовы? I не калісь даўно - у цемнаце сярэднявечча, а ў нашыя часы - у 20-м веку?
Такія думкі зьявяцца хіба што ў кожнага беларуса, які прачытае нэкралёг, прысьвечаны ксяндзу Шутовічу. Але той-жа нэкралёг ськіруе думкі нашы, асабліва ў каталікоў старэйшых векам, да тых дзіцячых гадоў і недалёкага мі-нулага з часоў польскай акупацыі Заходняй Беларусі. Прыпомнім мы тады, як вучылі нас маліцца на польскай мове й як мы, неразумеючы мовы, мармыталі бязсэнсоўна польскія словы й таму думкамі былі невядома дзе, але толькі не ў малітве. Тое самае было, калі мы пайшлі ў касьцёл, дзе ўся маса беларускіх вернікаў паўтарала не-зразумелыя польскія словы ў малітве або слухала поль-скае казаньне, незразумелае для іх. Ксяндзамі, як праві-ла, былі чужынцы-палякі. Калі-ж трапіўся ксёндз беларус - дык і яму ягоныя зьверхнія польскія духоўныя ўлады загадвалі маліцца й казаньні казаць папольску - для сва-іх жа братоў-беларусаў. Калі-ж гэты ксёндз трымаўся прынцыпаў хрысьціянскай справядлівасьці, хацеў быць добрым пастырам свайго народу й маліўся й прамаўляў да яго ў зразумелай яму, беларускай мове - тады яго спа-тыкаў лёс ксяндза Шутовіча. Так цярпелі ад польскай ка-таліцкай гіерархіі й дзяржаўнай адміністрацыі, а най-больш хіба ад арцыбіскупа Яблжыкоўскага, ксяндзы — і то выдатныя - Абрантовіч, Станкевіч, Цікота, Гадлеўскі,
272
Рэшаць, Глякоўскі, Татарыновіч, Гэрмановіч, Тарасэвіч ды шмат імшых. Гісторыя ніколі не забудзе гэтае ганьбы. Мясцамі даходзіла да таго, што польскія ксяндзы, наду-жываючы свой сьвятарскі аўтарытэт, ашуквалі несьвядо-мых сялян. Яны дьвердзілі, што Бог ня выслухае малітвы на беларускай мове, што толькі папольску й палаціне можна маліцца, бо, нават, гаварылі яны, Матка Боская гаварыла папольску, не дарма-ж яна абвешчана карале-вай кароны польскай.
Такое цемнатворства йснавала толькі ў Заходняй Бела-русі, бо што датычыць Савецкага Саюзу - дык там ішло й ідзе адкрытае зьнішчаньне ўсіх рэлігіяў, як такіх. Гэта кожнаму ведама. Польшча-ж была хрысьціянскай дзяржа-вай і на ўвесь сьвет хвалілася свабодай і талеранцыяй да ўсіх рэлігіяў, а адначасна прасьледавала беларусаў за ўжываньне сваёй роднай мовы ў сьвятынях.
У тым жа часе шматлікія хрысьціянскія місіянеры пранікалі ў самыя глухія закуткі сьвету, да розных дзікіх і паўдзікіх плямёнаў і, каб несьці ў іхняе асяродзьдзе Хрыстову навуку, зразуменьне яе, - вучыліся іхніх цяжкіх моваў самі, каб прамаўляць на іх да сваіх вернікаў і такім чынам сумленна выконваць абавязкі апосталаў хрысьці-янства.
У нас-жа, у геаграфічным цэнтры Эўропы, было зусім наадварот: польскае духавенства з дапамогай дзяржаўнай адміністрацыі змушала беларусаў слухаць і ўжываць у рэ-лігійным жыцьці незразумелую для іх мову пастыраў -польскую мову, зусім не турбуючыся, ці вернікі разумелі гэтую мову, ці не, ці навука Хрыстова ў гэтай мове пра-нікне ў іхнія душы, ці не. Пра гэта апошняе дбалася най-менш. Пробашч маёй парафіі, напрыклад,сьмяяўся з май-го «войчэнаш, курысь ес...», але не паклапаціўся вытлума-чыць пабеларуску значэньне слоў вялікай малітвы. Малітва на незразумелай мове адмаўлялася мэханічна, бяз удзелу сьведамасьці. Яшчэ адзін прыклад: Гаспадыня мэ-ханічна адмаўляла малітву, а яе сьведамасьць сачыла за тым, што робіцца ў хаце й каля хаты. Тым часам у хату увайшла курыца й скочыла на стол. Гаспадыня перарва-ла малітву й крыкнула: - «Акыш, каб цябе каршун!», пасьля чаго прадаўжала малітву. - Мясцовыя палякі любі-лі расказваць пры кілішку анэкдоты пра такія выпадкі. Але гэта ня былі анэкдоты, а праўдзівыя жыцьцёвыя факты. Гэта была прафанацыя Хрыстовай веры, а анэк-