• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    На гэты артыкул - на бальшавіцкія напады - старшы-ня ККБК др. В. Жук-Грышкевіч дае А. Пятровічу адказ у артыкуле «Як паўстаў Акт 25 Сакавіка» ў «Вестках з Кана-ды» - «Беларус» нр. 133 і 134, 1968. і ў працы «БНР ці БССР».
    (В. Жук, «БНР ці БССР», Нью Ёрк, 1968)
    Thinkers’ Conference
    У гэтым самым 1968 годзе 13-га сьнежня ў Таронта ад-былася Канфэрэнцыя ў справе праўнага стану культураў у Канадзе, так званая “Thinkers’ Conference.” Ад беларусаў браў у ёй удзел старшыня Каардыацыйнага Камітэту Бе-ларусаў Канады др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч. “Thinkers’ Conference,” якая станоўча адкідала канцэпцыю двукуль-туралізму і дамагалася прызнаньня шматкультуралізму ў Канадзе, мела вялікае значэньне, бо спрычынілася да ўвя-290
    дзеньня ўрадам Трудо ў 1971 годзе палітыкі шматкульту-ралізму ў Канадзе.
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ерк, 141, 1968)
    Зьмены ў ККБК
    «26 студзеня 1969 г. ў Таронта адбылося паседжаньне Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады з удзелам прадстаўнікоў ЗБК, БНА і Беларускай Самапомачы ў Ашаве. Дасюлешні старшыня ККБК др. В. Жук-Грышке-віч зрэзыгнаваў із старшынства ККБК, матывуючы тым, што ягонае становішча заступніка старшыні Рады БНР, якое ён займае ад мінулага красавіка, можа выклікаць засьцярогі сяброў ККБК зь іншымі палітычнымі пагляда-мі, што некарысна адбілася-б на працы ККБК. Прадстаў-нікі БНА і Беларускай Самапомачы ў Ашаве не згаджалі-ся з асьведчаньнем д-ра В. Жук-Грышкевіча й настойвалі, каб не адмаўляўся, на што ён, падзякаваўшы за давер, за-явіў, што для ККБК будзе лепш, калі старшынём яго бу-дзе асоба менш заангажованая палітычна.
    Пасьля дыскусіі прадстаўнікі арганізацыяў пастанаві-лі, што старшынства ў ККБК на працяг аднаго году бу-дуць займаць па чарзе старшыні арганізацыяў - сяброў ККБК. Такім чынам, старшынём ККБК на 1969 год стаўся старшыня БНА сп. Язэп Пітушка.»
    («Зьмены ў ККБК», «Беларус», Нью Ёрк, 142, 1969.)
    Бел-чырвона-белы сьцяг ля ратушы Таронта
    У 1970 годзе стараньнем ККБК на 25 Сакавіка ля ра-тушы Таронта першы раз у гісторыі Канады быў узьняты беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, a Мэр Таронта Віліям Дэнісон выдаў праклямацыю, што абвя-шчала дзень 25-га Сакавіка «Днём Незалежнасьці Белару-сі».
    3 таго часу кожны год на дзень 25-га сакавіка старань-нем ККБК ля ратушы Таронта ўзьвіваецца беларускі на-цыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. На працягу апошніх болей дзесяці год праводзіць усе патрэбныя на гэта заха-ды сябра Выканаўчага Камітэту ККБК сп. Паўлюк Паш-кевіч.
    291
    Новыя арганізацыі ў ККБК - 1970-я гады
    У артыкуле «Каардынацыйны Камітэт Беларусаў Ка-нады», надрукаваным у «Беларусе» нумар 181, 1972, між іншым гаворыцца:
    «На паседжаньні Рады ККБК 14 лютага 1971 году па-ступілі дзьве вусныя заявы аб уступленьні ў сябры ККБК: Саюзу Беларускае Моладзі Канады й Беларускага Інсты-туту Навукі й Мастацтва ў Канадзе. Сакратар прачытала Статут ККБК, і дзьве новыя арганізацыі былі прынятыя ў ягоныя рады. I гэтак ККБК, папоўнены маладымі сіламі СБМК і інтэлектамі БІНіМК, прарабіў у 1971 годзе не ма-лую работу.
    Апрача ўрачыстасьцяў, зьвязаных з 53-ай гадавінай Абвешчаньня Незалежнасьці БНР, якія абымалі: Пракля-мацыю Мэра Таронта, што абвяшчала чацьвер, 25 сакаві-ка, 1971, «Беларускім Днём», узьняцьце Беларускага На-цыянальнага Сьцягу ля Ратушы Таронта, і Урачысты Сход беларускага грамадзтва Канады й гасьцей з ЗША, ККБК правёў «кампанію» перад ЦЭНЗУСАМ КАНАДЫ 71. «Кампанія» гэта, ці проста падрыхтоўка да перапісу на-сельніцтва Канады, палягала перш за ўсё на перапісцы з Дырэктарам Цэнзусу. Перапіска мела на мэце палеп-шаньне статусу беларусаў пры перапісі насельніцтва Ка-нады...
    На парадку дня паседжаньня Рады ККБК 30 студзеня 1972 г. былі пастаўленыя аснаўныя дзьве справы: 1. Сьвяткаваньне 54-е гадавіны 25 Саклавіка й 2. Справа фондаў, якія Канадзкі Фэдэральны ўрад прызначае для разьвіцьця культураў паасобных этнічных групаў Канады. Стварэньне гэтых фондаў - гэта першы крок правядзень-ня ў жыцьцё нядаўна абвешчанай Прэм’ерам Трудо палі-тыкі «Шматкультуралізму» Канады. На гэтую мэту Фэдэ-ральны Урад вызначыў да сакавіка 1973 г. панад мільён даляраў. Стыпэндыю можа атрымаць кажная арганізацыя ці група, якая прадставіць свой праект працы, які будзе адказваць палітыцы шматкультуралізму,» — гаворыцца ў вышэй успомненым артыкуле: «Каардынацыйны Камітэт Беларусаў Канады», «Беларус» нр. 181, за 1972 год. Арты-кул падпісаны: Сакратар ККБК. Сакратар ККБК - аўтар гэтых радкоў.
    Магчымасьці атрыманьня ад Фэдэральнага Ураду для этнічных групаў Канады стыпэндыяў - «грантаў» прасту-292
    У павільёне «МЕНСК» Каравану Таронта. 1975.
    Павільён «МЕНСК» Каравану Таронта. 1975.
    293
    Удзельнікі мастацкай часткі павільёну «МЕНСК» Каравану Таронта.
    дыяваў В. Жук-Грышкевіч у «Канэдыен Сін» за 4 лютага 1972 і пастанавіў выкарыстаць іх і для беларусаў Канады. У наступным, 1973 годзе, з нагоды сваіх 70-х угодкаў жыцьця, і 50-х - нацыянальна-грамадзкай і палітычнай дзейнасьці, В. Жук-Грышкевіч заснаваў Фонд Беларускіх Падручнікаў. Дзякуючы працы гэтага фонду і дзякуючы фэдэральнай субсыдыі - «гранту» ў суме шаснаццаці ты-сяч даляраў, Выдавецкі Камітэт пры ККБК выдаў у 1974-1978 гадох два тамы англямоўнага падручніка “Fundamental Byelorussian” - «Беларуская Мова», аўтарства Валентыны Пашкевіч.
    Старшынём ККБК на пачатку 1970-х гадоў быў выбра-ны др. Барыс Рагуля, які застаўся на гэтым становішчы аж да Агульнага Сходу ККБК 19 сакавіка 1989 году.
    Саюз Беларускай Моладзі Канады ў 1970-х гадох быў вельмі дзейным - браў удзел у «Караване», арганізаваў, ад 1971 да канца 70-х гадоў, павільён МЕНСК, што месьціў-ся ў Беларускім Рэлігійна-Грамадзкім Цэнтры ў Таронта. (524 St. Clarens Ave. Toronto)
    Мэмарандум y справе дэкалянізацыі СССР
    У 1976 годзе была створана сусьветная арганізацыя -Канфэрэнцыя Вольных Беларусаў, у якой Канаду рэпрэ-зэнтаваў Каардынацыйны Камітэт Беларусаў Канады. Ува ўправу «Канфэрэнцыі» ўвайшоў як старшыня др. Барыс Рагуля, (старшыня ККБК), як сакратар - сп. Паўлюк Паш-кевіч, магістар палітычных навукаў (мае Master’s Degree in Political Science), заступнік старшыні ККБК. Прадстаўні-кі балцкіх і ўкраінскае сусьветнных арганізацыяў запрасі-лі беларусаў Канады далучыцца да іх, каб узяць удзел у апрацаваньні мэмарандуму да Галоўнае Асамблеі Задзіно-чаных Нацыяў у справе дэкалянізацыі Савецкага Саюзу.
    У нарадах і працах прадстаўнікоў вышэй названых арганізацыяў, што адбываліся ў Таронта ў Канадзе, ад бе-ларусаў браў удзел сп. Паўлюк Пашкевіч, які ў гэтай справе быў у сталым кантакце із Старшынём Рады БНР др-ам В. Жук-Грышкевічам.
    У выніку двухгадовай працы прадстаўнікі пяцёх су-сьветных арганізацыяў апрацавалі й выдалі ў Таронта мэмарандум да Галоўнай Асамблеі Задзіночаных Нацыяў у справе дэкалянізацыі Савецкага Саюзу ў форме кнігі на 150 бачын з далучэньнем дакумэнтацыі.
    295
    20 лістапада 1978 г. у Нью Ёрку адбылася ў гэтай спра-ве прэсавая канфэрэнцыя, а 22-га лістапада - перадача Мэмарандуму адпаведнай Камісіі Задзіночаных Нацыяў.
    (Паводле Пратаколу 15-ай Юбілейнай Сэсіі Рады БНР 25 лістапада 1978)
    Да найважнейшай дзейнасьці ККБК (апрача сьвятка-ваньня беларускіх нацыянальных сьвятаў) належыць:
    1.	Скарэгаваньне ў 1979 годзе скандалічнае на нашую некарысьць памылкі ў дакумэнтах Крыніц Статыстыкі Канады, у якіх ад пачатку 1930-х гадоў аж да 1979 году беларуская мова фігуравала як дыялект расейскай. Пера-піска ў гэтай справе вялася з галоўным статыстышынам др-ам Пітэрам Кіркгамам, у выніку якое мы атрымалі ад яго ліст наступнага зьместу:
    Dear Dr. Zuk-Hryskievic:
    Thank you for your letter of November 14, 1979. The documentation attached to your letter is also very useful.
    First of all, an investigation in September of the issue raised in your letter of August 11, 1979, convinced me and my officials that Byelorussian is a separate language, distinct from Russian (the emphasis is mine - R. Z.-H.). As I already indicated in my letter of August 29, 1979, the possibility of having a separate code for Byelorussian in 1981 will be investigated. It will certainly not be treated as a dialect of Russian. However, as I also indicated, budget constraints may force Byelorussian to be included in the “Other” category, or perhaps a more general “Other Slavic Languages” category.
    Even though in 1981 we will not treat Byelorussian as a dialect of Russian, perhaps I might explain why this was done in the 1976 Census. In preparing the language portion of the 1976 Population Code Book, the Library of Congress Classification of Modern European languages (1933) was used to determine the classification of Slavic languages. The 1933 classification was also compared to the classification given in the Index to Languages and Dialects (1957), also compiled by the Library of Congress. The 1957 source indicated no revision to the 1933 classification in which White Russian was classified as a dialect of Russian. As a result, the 1971 assigment of White Rus-sian/Byelorussian as a dialect of Russian was retained. I should 296
    also point out that the Webster’s 20th Century Dictionary (unabridged) also defines Byelorussian as “the dialect of Russian spoken in Byelorussia.” I have instructed my officials to inform you as to the coding of the Byelorussian language for 1981 when the specifications for this activity are completed.
    Again, thank you for interest in the 1981 Census.
    Yours sincerely,
    Peter G. Kirkham,
    Chief Statistician
    2.	Намаганьні ў тым напрамку, каб у статыстыцы Ка-нады фігуравалі беларусы й каб лік іх у Канадзе быў бо-лей правільна паказаны. (Глядзі Разьдзел XVII)
    3.	Вялікім асягненьнем ККБК было выданьне Выда-вецкім Камітэтам пры ККБК у 1974-78 гадох, з дапамо-гай Фонду Беларускіх Падручнікаў і дзяржаўнай субсы-дыі, двох тамоў англямоўнага падручніка: “Fundamental Byelorussian” - «Беларуская Мова», аўтарства Валентыны Пашкевіч. (Справаздачу з «Выдавецкага Фон-ду Беларускіх Падручнікаў у Канадзе» глядзі ў Разьдзеле XXI.)
    4.	ККБК рэпрэзэнтаваў беларусаў Канады ў «Канфэ-рэнцыі Вольных Беларусаў». Заступнік старшыні ККБК сп. Паўлюк Пашкевіч у 1976-1978 гадох браў удзел у пра-цах прадстаўнікоў пяцёх сусьветных арганізацыяў (бал-таў, беларусаў і ўкраінцаў) у апрацаваньні мэмарандуму да Галоўнай Асамблеі Задзіночаных Нацыяў у справе дэ-калянізацыі Савецкага Саюзу. (Глядзі Разьдзел XXII, 15-я Юбілейная Сэсія Рады БНР.)