• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    5.	ККБК ёсьць сябрам Канадзкай Этнакультурнай Ра-ды ад пачатку яе заснаваньня ў 1980 годзе. Сяньня гэтая арганізацыя - КЭР налічвае 37 сяброў-арганізацыяў роз-ных этнічных групаў Канады й адыгрывае немалую ролю ў жыцьці краіны. Зь ёю лічыцца ўрад Канады й часткова субсыдуе яе дзейнасьць. Старшыня ККБК ёсьць сябрам “Board of Presidents of the Canadian Ethnocultural Council.”
    6.	У сакавіку 1989 году ККБК зарганізаваў 1-ю Канфэ-рэнцыю Прадстаўнікоў Беларускіх Асяродкаў Канады. На гэтую мэту ён атрымаў ад Сакратарыяту Канады, Ад-дзелу Шматкультуралізму 11,000.00 даляраў субсыдыі. Канфэрэнцыя адбылася 18-19 сакавіка 1989 году ў гась-
    297
    ціньніцы Skyline Triumph Hotel, 2737 Keele Street, Toronto, Ontario. У Канфэрэнцыі ўзялі ўдзел беларусы з правінцы-яў: Антарыя, Квэбэку, Брытыйскай Калюмбіі й Саскачэ-ван. Мэтай канфэрэнцыі было ўзмоцніць арганізацыйнае жыцьцё беларускай этнакультурнай групы Канады акты-візацыяй прадстаўнікоў малодшага яе пакаленьня.
    Адкрыў канфэрэнцыю старшыня ККБК др. Барыс Рагу-ля. Ен падзякаваў Канадыйскаму Фэдэральнаму Ураду за субсыдыю ды пажадаў канфэрэнцыі памыснай працы. Хві-лінай маўчаньня аддана была пашана памяці памерлага 14 лютага 1989 г. др-а Вінцэнта Жук-Грышкевіча, заклад-чыка Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады й былога Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
    На канфэрэнцыі было прачытана пяць дакладаў: 1. «Арганізацыйнае разьвіцьцё» - дакладчык сп. Расэл Бар-тон зь Міністэрства Шматкультуралізму; 2. «Удзел моладзі» - сп-ня Джуды Пол; 3. «Ажыўленьне заціхлых арганізацы-яў» - сп-ня Эльвіра Санчэз дэ Маліцкі; 4. «Узгадаваньне лідэраў» - др. Вітаўт Кіпель, старшыня Беларускага Ін-стытуту Навукі і Мастацтва ў Нью Ерку. 5. «Захаваньне й разьвіцьцё беларускай культурнай спадчыны ў Канадзе» -сп. Ганы Гасан.
    Сп-ня Эдна Андэрсон, сябра Парлямэнту Канады, у кватэры Жук-Грышкевічаў уручае дзяржаўную датацыю dp. Paice Жук-Грышкевіч, са-кратару-скарбніку Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады.
    298
    Першы дзень канфэрэнцыі закончыўся банкетам, на якім прамаўляў упераплёт пабеларуску й паангельску др. Ян Запруднік, Галоўны Рэдактар газэты «Беларус». Ягоная патрыятычная прамова была завяршэньнем настрою, вы-тваранага дакладамі й дыскусіямі ў ходзе канфэрэнцыі.
    Наступнага дня адбылася пленарная сэсія й Агульны Сход ККБК. Выбраны быў новы Выканаўчы Камітэт ККБК у складзе: др. Раіса Жук-Грышкевіч - старшыня, сп. Уладзімір Рагуля - заступнік старшыні, сп-ня Юльяна Грыцук-Мэкарскі - сакратар, сп. Паулюк Пашкевіч -скарбнік, і сп-ня Івонка Сурвіла - рэфэрэнт рэпрэзэнта-цыі. У Наглядную Раду ўвайшлі: сп. сп.: Роланд Цялеш, Антон Маркевіч і Алесь Палескі.
    7.	Арганізацыя дапамогі ахвярам Чарнобылю ў Бела-русі сталася адной з найважнейшых справаў, якой заняў-ся ККБК пасьля Агульнага Сходу 19-га сакавіка 1989 го-ду. У гэтым-жа 1989 годзе ў Атаве стараньнем рэфэрэнта рэпрэзэнтацыі сп-ні Івонкі Сурвілы, з удзелам спадарынь: др. Зінаіды Гімпелевіч-Шварцман і Паўліны Пашкевіч-Смітс, заснаваны быў «Канадыйскі Фонд Дапамогі Ахвя-рам Чарнобылю ў Беларусі» - “Canadian Relief Fund for Chernobyl Victims in Byelorussia.” У 1990 г. Фонд гэты атрымаў “Charity Status,” які дазваляе ахвярадаўцам ужы-ваць паквітаваньні для мэтаў дзяржаўнага падатку.
    ККБК супрацоўнічаў і зь «Беларускім Камітэтам Дапа-могі Ахвярам Радыяцыі» ў Лёндане, Англіі.
    26 красавіка 1990 году на 4-я ўгодкі чарнобыльскай трагэдыі перад парлямэнтам Антарыя ў Таронта адбыўся жалобны мітынг, у якім, стараньнем ККБК, бралі ўдзел беларусы зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, а старшыня ККБК др. Раіса Жук-Грышкевіч выступала з прамовай, гаварыла аб трагічнай сытуацыі ў Беларусі, спрычыне-най чарнобыльскай аварыяй.
    Гэтыя сумныя ўгодкі былі адзначаны й багаслужбай на інтэнцыю ахвяраў Чарнобылю ў Беларусі ў каталіцкай царкве Сьв. Марыі ў Бэры, Антарыё.
    8.	2-я Канфэрэнцыя Прадстаўнікоў Беларускага Грамад-зтва Канады, якая адбылася 4-5 травеня 1991 г., як і па-пярэдняя, у гасьціньніцы Skyline Triumph Hotel, адзначала:
    25-я ўгодкі Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады. На арганізацыю канфэрэнцыі ККБК атрымаў ад Сакратарыяту Канады, Аддзелу Шматкультуралізму субсы-дыю ў суме 9,270.00 даляраў.
    299
    У канфэрэнцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі беларускага грамадзтва з 6-цёх правінцый Канады: Брытыйскай Ка-люмбіі, Альбэрты, Манітобы, Антарыя, Квэбэку й Нью Брансвіку. Было прачытана сем дакладаў:
    1.	«Праграма Шматкультуралізму й здабываньне срод-каў» - сп.Расэл Бартон, прадстаўнік Міністэрства Шмат-культуралізму.
    2.	«Палітычная й культурная сытуацыя ў Беларусі й яе ўплыў на жыцьцё беларускай эміграцыі ў Канадзе» -др. Ян Запруднік.
    3.	Даклад сп-ра Р. Бартана на працоўнай сэсіі моладзі аб стварэньні камітэту моладзі.
    4.	«Беларуская эміградыя ў Канаду да другой сусьвет-най вайны» - Др. Вітаўт Кіпель.
    5.	«Стан быцьця: Перагляд дэфініцыі: хто мы такія, бе-ларускія канадыйцы» - сп-ня Марыя Сурвіла-Вахман.
    6.	«Наступствы Чарнобылю ў Беларусі» - сп-ня Івонка Сурвіла і відэа-фільм канадзкіх журналістаў з Альбэрты.
    7.	«На 25-я ўгодкі ККБК - Агляд гісторыі ККБК» - др. Раіса Жук-Грышкевіч, старшыня ККБК.
    Свой 25-ты юбілей ККБК адзначыў і выражэньнем прызнаньня заслугаў аўтарцы англямоўнага падручніка «Беларуская Мова», сп-ні Валентыне Пашкевіч лістом на-ступнага зьместу:
    BYLORUSSIAN CANADIAN COORDINATING COMMITTEE КААРДЫНАЦЫЙНЫ КАМІТЭТ БЕЛАРУСАЎ КАНАДЫ
    54 Mary Street, Barrie, Ont. L4N 1T1; Tel. (705) 728-7581
    Таронта, 4 травеня, 1991 году
    Яе Міласьці Спадарыні
    Валентыне Пашкевіч у Таронта, Канадзе.
    Вельмі Паважаная Спадарыня Пашкевіч,
    Пры нагодзе 25-га юбілею Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады ад імя гэтае арганізацыі ды Выдавец-
    300
    кага Камітэту пры Каардынацыйным Камітэце Беларусаў Канады мы выражаем Вам - шматгадовай настаўніцы бе-ларускай суботняй школы ў Таронта, аўтарцы англямоў-нага падручніка «Беларуская Мова» - “Fundamental Byelorussian,” складальніцы першага беларуска-ангельскага слоўніка - нашае прызнаньне Вашых заслугаў й падзяку за Ваш уклад у захаваньне, разьвіцьцё й прапагаваньне беларускай мовы ў Канадзе. Ваш уклад у беларусістыку тым больш важны й цэнны сяньня, калі наша родная бе-ларуская мова, дзеля безагляднай русыфікацыі на Баць-каўшчыне, знаходзіцца на мяжы пагібелі.
    Гэтаксама мы вітаем Вас з 75-м юбілеем Вашага жыць-ця, жадаем Вам добрага здароў’я й творчых сілаў закон-чыць Вашую манумэнтальную працу над складаньнем бе-ларуска-ангельскага слоўніка і ўбачыць яго ў прыгожым выданьні на Вашым собскім працоўным стале.
    3 глыбокай пашанай да Вас,
    Др. Раіса Жук-Грышкевіч	Др. Барыс Рагуля
    Старшыня ККБК	Старшыня Выдавецкага
    Камітэту пры ККБК
    Абедзьве Канфэрэнцыі мелі на мэце ажывіць арганіза-цыйнае жыцьцё беларускага грамадзтва, заангажаваць да яго малодшае пакаленьне, каб беларуская культура не пе-раставала быць інтэгральнай часткай шматкультурнай ма-заікі Канады.
    Сяньня, у 1991 годзе, сябрамі ККБК ёсьць: Згуртавань-не Беларусаў Канады, Беларуская Самапомач у Ашаве, Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў Канадзе, Згур-таваньне Беларусаў Правінцыі Квэбэку і Парафія Сьв. Кі-рылы Тураўскага ў Таронта.
    На сьяткаваньні 25-х угодкаў ККБК - на 2-ой канфэ-рэнцыі - 5-га травеня 1991 году, старшыня яго др. Раіса Жук-Грышкевіч закончыла свой даклад славамі:
    «Жадаю Каардынацыйнаму Камітэту Беларусаў Кана-ды актыўнай і творчай будучыні, жадаю каб ККБК ахапіў беларускія асяродкі па ўсёй Канадзе й стаўся «амбрэляй» канадыйцаў беларускага паходжаньня ад Атлянтыку да Ціхага акіяну.
    301
    Жадаю ўсім беларусам канадыйцам беларускага пахо-джаньня помніць аб сваіх карэньнях, аб сваім беларускім паходжаньні і аб гэтым сказаць у Цэнзусе (перапісі на-сельніцтва Канады) 4-га чэрвеня 1991 году.
    Жадаю, каб мы, будучы карыснымі грамадзянамі Ка-нады, не забывалі аб нашым абавязку й у адносінах да нашай Бацькаўшчыны-Беларусі».
    9.	Урачыстае сьвяткаваньне 100-х угодкаў ад нара-джэньня Максіма Багдановіча ККБК ладзіў 15 сьнежня 1991 г. у залі Беларускага Рэлігійна-Грамадзкага Цэнтру ў Таронта. У праграме імпрэзы былі: выстаўка й даклад старшыні ККБК др. Р. Жук-Грышкевіч, прысьвечаныя жыцьцю й творчасьці «Песьняра Красы».
    302
    XVI.	ДАЛЕЙШЫ ХОД 60-Х ГАДОЎ
    48-я ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларусі
    Сьвяткаваньне арганізаваў нова-ўканстытуаваны, 16-га студзеня 1966 году Каардынацыйны Камітэт Беларусаў Канады. «Шмат працы ўлажыў ККБК, - кажа ў справаз-дачы із сьвяткаваньня др. В. Жук-Грышкевіч, старшыня ККБК - як і Тарантонскія сябры ЗБК і БНА, затое й вы-нікі былі добрыя: багатая праграма й панад дзьвесьце асоб прысутных на акадэміі. Гэта доказ, што можна зра-біць супольнымі сіламі...»
    «...Урачыстая акадэмія — гаворыцца далей у справазда-чы - адбылася папаўдні ў прасторнай Славацкай залі на вуліцы Дандас. Адчыніў акадэмію др. В. Жук-Грышкевіч. Ён прывітаў гасьцей і прысутных суродзічаў, выясьніў значэньне Акту 25 Сакавіка й сьвяткаваньня ўгодкаў яго, пасьля чаго перадаў вядзеньне акадэміі сп. М. Кухарчы-ку, сакратару ККБК. Даклад на тэму дня меў др. Б. Рагу-ля - паангельску й пабеларуску.
    3 гасьцей прамаўлялі: Антарыйскі Міністар Ален Грос-ман, др. Станлей Гайдаш - фэдэральны пасол і парлямэн-тарны сакратар міністра Паўночных Справаў і Нацыя-нальных Рэсурсаў. Ен прачытаў і прывітальны ліст прэ-м’ера Канады Лестэра Б. Пірсана; Езэф Броўсэк - сябра Рады Вольнай Чэхаславаччыны; сп. Іван Палка - ад Украінскага Канадзкага Камітэту; сп. Мілан Якубец - ад Мючуэл Коопэрэйшын Лігі, Дастойны Айцец Ніколае Таннасэ - ад румынскай этнічнай групы.
    Мастацкая частка, за выняткам двух нумароў, належа-ла да моладзі. Моладзь грала, танцавала й дэклямавала. 17 дзяўчат і хлапцоў у прыгожых нацыянальных строях красавала на сцэне, чаргуючыся між сабой, ды двума ста-рэйшымі выканаўцамі...»
    Далей у справаздачы ідзе апісаньне багатай мастацкай праграмы; пералік 18-ці прывітальных лістоў ад прадстаў-нікоў Фэдэральнага й Антарыйскага Урадаў, прадстаўні-коў управы гораду Таронта й іншых канадзкіх арганіза-цыяў ды агульная падзяка «Усім тым беларускім арганіза-цыям у вольным сьвеце, якія прыслалі прывітаньні з днём
    303
    абвешчаньня незалежнасьці Беларусі Каардынацыйнаму Камітэту Беларусаў Канады, Згуртаваньню Беларусаў Ка-нады й Беларускаму Нацыянальнаму Аб’еднаньню».