• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    308
    «Заснавальнікі й рэдактары <Нашай Нівы>
    Адзначаючы 60-я ўгодкі <Нашай Нівы>, мы ў першую чаргу мусім ушанаваць памяць заснавальнікаў й рэдакта-роў яе, усьведаміць сабе іх вялікія чыны, іх вялікія заслу-гі.
    <Наша Ніва>, як і яе папярэдніца <Наша Доля>, была ворганам Беларускае Сацыялістычнае Грамады. У 1906 годзе ў цэнтральны камітэт гэтай першай беларускай па-літычнай партыі ўваходзілі браты Іван і Антон Луцкеві-чы, В. Іваноўскі й А. Бурбіс. Яны былі закладчыкамі <На-шай Долі> й <Нашай Нівы>.
    Рэдакцыя <Нашай Нівы> складалася зь Івана й Антона Луцкевічаў і Аляксандра Уласава. Гэтыя тры асобы ня выпадкова ўвайшлі ў рэдакцыю <Нашай Нівы>. Браты Луцкевічы былі маторам усяго тагачаснага беларускага руху, на іх адказнасьці была газэта й яны фактычна рэ-дагавалі яе. А. Уласаў быў фармальным рэдактарам. Роля гэта прыпала яму таму, што ён быў памешчыкам і, як Ta-Ki, у вачох царскай улады ўважаўся за больш <благана-дзёжнага>.
    Браты Луцкевічы - гэта сапраўдныя волаты белару-скага адраджэньня. Яны былі тварцамі й інспіратарамі адраджэнскай ідэялёгіі, арганізатарамі беларускага гра-мадзтва, палітычнага й культурнага жыцьця, вучыцелямі нарастаючых пакаленьняў беларускіх паэтаў і пісьменьні-каў, грамадзкіх і палітычных дзеячоў. Яны стаялі на ста-рожы ўсяго беларускага руху, здабывалі для яго мата-р’яльную базу, вышуківалі выхады ў найцяжэйшых сыту-ацыях у найцяжэйшых часох.
    Шчасьліва склалася, што браты Луцкевічы запачатка-валі Нашаніўскую пару будучы маладымі, у студэнцкіх гадох. Дзякуючы гэтаму, яны надалі сілу маладосьці ўся-му беларускаму руху, уцягнулі ў гэты рух маладое пака-леньне, якое панесла нашаніўства праз доўгія гады, праз Першую Сусьветную вайну, праз расейскую рэвалюцыю — аж да Акту 25 Сакавіка ўключна.
    Іван Луцкевіч быў вынятковай фігурай ня толькі на беларускім грунце, але й у цэлым навакольлі нашых сусе-дзяў. Хоць пражыў толкі 38 год (1881-1919), пакінуў па
    309
    сабе вялікую спадчыну ўва ўсіх галінах беларускага жыцьдя. Атрымаўшы па бацьку пэўную суму грошай, ма-ладыя Луцкевічы мелі магчымасьць здабыць вышэйшую асьвету. Іван Луцкевіч едзе ў Пецярбург, дзе студыюе ар-хэалёгію й права, а Антон Луцкевіч (на пару гадоў малод-шы) ськіроўваецца на прыродазнаўства ў Дарпацкі уні-вэрсытэт (у цяперашняй Естоніі). Івану Луцкевічу ўдаец-ца закончыць архэалёгію ў Пецярбурзе й пашырыць свае веды ў гэтай галіне на ўніверсытэце ў Вене, сталіцы Аў-стрыі. Пасьля гэтага ён варочаецца ў Пецярбург, каб за-кончыць і права, але тым часам так уцягваецца ў белару-скі рух, што ўжо не да навукі яму: няма ўжо на гэта ані часу, ані грошы. Рэшткі бацькавай спадчыны йдуць на беларускую справу, якая вымагае ўсё большых і большых сродкаў, і для яе трэба было шукаць ужо новых крыніцаў. Уцягнуўшыся ў беларускую справу, ня мае часу й грошы на далейшую навуку й Антон Луцкевіч. Ен зрываецца з унівэрсытэту й вяртаецца ў Менск, дзе, у сувязі з рэвалю-цыяй 1905-га году, Беларуская Сацыялістычная Грамада вымагае большай актыўнасьці ад сваіх сяброў. У 1906 го-дзе Луцкевічы пераяжджаюць у Вільню й пачынаюць вы-даваць «Нашу Долю» й «Нашу Ніву».
    Фінансавая база газэты й усяго руху кладзецца на плечы Івана Луцкевіча. Кідкі, эгэргічны й вынаходлівы -ён дае сабе рады. Ён бярэ на сябе прадстаўніцтва розных фірмаў і праводзіць розныя гандлёвыя транзакцыі. Як найлепшы ў цэлым краі знаўца старасьветчыны й ма-стацтва, ён знаходзіць у заняпалых крамах і антыквары-ях ды вясковых парахвіях закінутыя старасьвецкія рэчы й абразы, купляе іх за мінімальную цану, аднаўляе, а та-ды прадае за належную вартасьць і вельмі часта атрымлі-вае вельмі паважныя сумы.Тады ёсьць грошы на ўсё: і на газэту, і на грамадзкую работу, і на асабістыя выдаткі. Ка-лі грошы канчаюцца - усё пераходзіць на крэдытовую гаспадарку - аж да новай удалай транзакцыі. Вынаходлі-васьць Івана Луцкевіча выдаецца бязьмежнай. Людзі дзі-вяцца толькі ягонай энэргіі. Ен праводзіць свае транзак-цыі ў Вільні, і ў Пецярбурзе, і ў Львове, і нават у Вене. Калі знаходзіць рэчы зь беларускай старасьветчыны - па-кідае іх для беларускага музэю. Так зь бегам гадоў ён зьбі-рае вялікую колькасьць беларускіх экспанатаў, зь якіх паўстае найбольшы ў цэлым краі музэй - Беларускі Му-зэй Івана Луцкевіча ў Вільні, у Базыльянскіх мурох.
    310
    Фактычнае рэдактарства «Нашай Нівы» прыпадае Анто-ну Луцкевічу, які лёгка спраўляецца із сваім заданьнем. Маючы прыродныя здольнасьці й асьвету, ён вырабляецца на выдатнага публіцыста й літаратураведа. Піша пад псэў-донімам Антон Навіна. Аднак ідэялягічны тон і характар надае газэце Іван Луцкевіч, хоць сам і ня піша. Навет пазьней, калі месца рэдактара «Нашай Нівы» займаюць ін-шыя асобы, фактычнае кіраўніцтва надалей належыць да Луцкевічаў. Празь некалькі год «Наша Ніва» здабывае шмат падпішчыкаў, лік якіх стала ўзрастае. Здавалася, ужо недалёка той час, калі газэта стане на свае собскія но-гі. Але вайна перарывае яе існаваньне ў 1915-ым годзе.
    3 гэтым, аднак, не канчаецца вядучая роля Луцкеві-чаў. Яны знаходзяць спосабы, каб пад нямецкай акупа-цыяй выдаваць беларускую газэту «Гоман», ды выкары-стоўваюць новыя магчымасьці для беларускага руху. Гур-туюць новых людзей, запачаткоўваюць школьную акцыю, твораць новыя беларускія арганізацыі, стараюцца вывесь-ці беларускую справу на міжнародную арэну. У завірусе вайны й рэвалюцыі, ды акупацыяў - нямецкай, бальша-віцкай і польскай - яны ўвесь час стаяць начале белару-скага руху ў Заходняй Беларусі, ды сягаюць сваімі ўплы-вамі й на аддзелены ад іх фронтам Менск. Іх уплывы ад-чуваюцца й на Акце 25-га Сакавіка. Зь іхняй ініцыятывы паўсталі ў Заходняй Беларусі такія творчыя арганізацыі, як Беларускае Выдавецкае Таварыства, Таварыстава Ax-Bap Вайны, Беларускае Навуковае Таварыстава, Тавары-ства Беларускае Школы. Яны кіруюць арганізацыяй бела-рускіх школ і вучыцельскіх курсаў. Апошнім вялікім чынам Івана Луцкевіча была арганізацыя 1-ай Віленскай Беларускай Гімназіі на пачатку 1919-га году.
    У бязьмежным высілку для справы гэты Вялікі Бела-рус надарваў свае сілы й захварэў на сухоты. Цяжкая хва-роба змусіла яго перарваць навучаньне беларускай мовы ў гімназіі й спыніць усю грамадзкую дзейнасьць. Ен едзе ў санаторыю ў Закапанае, дзе 23-га жніўня 1919-га году па-мірае. У асобе Івана Луцкевіча беларускі вызвольны рух траціць найвялікшага свайго правадыра - і ў той цяжкі час, калі трэба змагацца за беларушчыну і пад польскай акупацыяй, і пад бальшавікамі.
    311
    Антон Луцкевіч стараецца ўтрымаць і разьвіваць усё тое, што стварылі супольна зь Іванам. Ідзе тым-жа шля-хам. Ачольвае беларускі вызвольны рух у Заходняй Бела-русі. Выкарыстоўвае для беларускай справы розныя палі-тычныя каньюнктуры, але заўсёду мае на ўвеце толькі да-бро гэтай справы. Бачым яго начале ўраду БНР, бачым яго ў Парыжы на мірнай канфэрэнцыі, дзе ён стараецца здабыць прызнаньне для БНР. Калі-ж усе намаганьні зда-быцьця беларускай дзяржаўнасьці не ўдаюцца - ён пера-ходзіць да жмуднай творчай працы ў Вільні, пад польскай акупацыяй. Ён ачольвае беларускія выбарчыя акцыі пры выбарах у польскі сойм. Выкладае беларускую літаратуру ў Віленскай Беларускай Гімназіі. Стала выконвае функ-цыю анякуна Беларускага Навуковага Таварыства і ды-рэктара Беларускага Музэю. Чытае публічныя лекцыі аб беларускай літаратуры. Апрача ўсяго гэтага - дбае, каб не заняпала беларуская прэса. Ен начале яе. Ен галоўны рэ-дактар шматлікай па назовах, бо часта канфіскаванай,той самай беларускай газэты, ня гледзячы на частыя арышты й усякія прыдзіркі польскай улады. У часе Грамады - Ан-тон Луцкевіч належыць да галоўнага кіраўніцтва яе - ён-жа галоўны рэдактар грамадаўскай прэсы й усяго выда-вецтва. Пасьля разгрому Грамады ён гуртуе каля сябе рэшткі яе, каб зноў працягваць беларускую работу, па колькі гэта магчыма ў варунках разьюшанага польскага шавінізму. Прыход бальшавікоў у Вільню ў 1939 г. пера-рывае ягоную дзейнасьць. Яго арыштоўваюць. Засьценкі НКВД, допыты, катаваньне, сьмерць. Яго спатыкае такі самы лёс, як і ўсіх іншых выдатных беларускіх адраджэн-цаў, што трапілі ў бальшавіцкія рукі.
    Антон Луцкевіч (Антон Навіна) пакінуў па сабе, апра-ча вялікай колькасьці газэт ім рэдагаваных, літаратурна-крытычныя нарысы «Нашы песьняры» і «Адбітае жыцьцё» ды кніжку «Беларусы пад польскай акупацыяй.»
    Аляксандар Уласаў быў грамадзкім і палітычным дзея-чом. Дбаў пра адміністрацыйны бок «Нашай Нівы», a пазьней пра беларускія арганізацыі й школы. Удзельнік 1-га Усебеларускага Кангрэсу. Арганізатар культурных устаноў. У часе польскай акупацыі арганізаваў белару-скую гімназію ў Радашкавічах і апякаваўся ёю праз увесь
    312
    час яе існаваньня. Быў беларускім сэнатарам у польскім Сэнаце ў часе першай кадэнцыі, дзе выступаў з прамова-мі ў вабароне правоў беларусаў. Быў старшынём Т-ва Бе-ларускае Школы ў самых цяжкіх часох - пасьля разгрому Грамады. Ачольваў акцыю складаньня дэклярацыяў на беларускую школу, змагаючыся з усімі шыканамі поль-скай адміністрацыі.
    У 1939 годзе быў арыштаваны бальшавікамі. Сядзеў у турме ў Маладэчне. Старога й непасільнага ўжо, яго му-чылі й катавалі на допытах НКВД. Ня вытрываў, бедны, памёр.
    3 трох сяброў першай рэдакцыі «Нашай Нівы» толькі Іван Луцкевіч памёр сваёй сьмерцяй, хоць і перадчасна. В. Жук.»
    «Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ерк, 115, 1966)
    Успаміны пра «Нашу Ніву»
    В. Жук-Грышкевіча
    «Мне хочацца дакінуць маленькі ўспамін пра «Нашу Ніву» з асабістага жыцьця.
    1911-ы год. Малое мястэчка Будслаў у Вялейскім паве-це, у якім каля 1000 жыхароў - пераважна сялян каталі-коў і крыху жыдоў. Зямлі мала, зарабіць няма дзе. Адваж-нейшыя дзяцюкі й дзяўчаты выяжджаюць у розныя гарады Расейскай Імпэрыі, а то й у Амэрыку, каб сабе за-рабіць і бацьком пасобіць.
    У мястэчку няшмат пісьменных, а на вёсках яшчэ менш; культурнікі - гэта ксёндз-паляк, расейскі вучы-цель, ды валасны пісар п’яніца. Яны зацікаўлены самі са-бой ды сваёй кар’ерай. Жыхары-ж мястэчка й наваколь-ных вёсак жывуць сваім сялянскім жыцьцём. Пра сябе яны ведаюць толькі, што яны простыя мужыкі, не палякі й не расейцы, але якой нацыянальнасьці - ня знаюць, хі-ба простыя, тутэйшыя. Газэт ня чытаюць. Пра жыцьцё на сьвеце ведаюць толькі з прыпадковых чутак ды прагна ловяць весткі ад сваіх, што варочаюцца з гораду ці з сал-датаў. Тады гуртам валяць у хату «гарадзкога» хлапца ці дзяўчыны й гадзінамі слухаюць іхнія апавяданьні.