• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Нешта падобнае здарылася й у нашай хаце, калі мая старэйшая сястра прыехала з Рыгі. Поўная хата радні й суседзяў, навет у сенях няма дзе павярнуцца. Вітаюцца,
    313
    выпытваюць пра жыцьцё ў горадзе, пра навіны на сьвеце й слухаюць расказы сястры.
    Але, калі ўжо нагаварыліся, сястра мая штось успомні-ла пра беларускі каляндар, разгарнула кніжку й пачала чытаць «Важную фігу» Ядвігіна Ш. Людзі замерлі, анямелі, у вачох іх зьявілася зьдзіўленьне. — «Як гэта, у кніжцы надрукавана панашаму, папросту», - і зараз жа пачаўся сьмех з задаваленьня. Апавяданьне падабалася, было сьмешным і цікавым, ды «якраз як з нашага жыцьця» — чуліся заўвагі. «Гэта мусіць паны хацелі з нас пасьмяяц-ца, дык і напісалі папросту» - сказаў другі дзядзька.
    Чытаньне кончылася, а з хаты ніхто ня выходзіў. Ча-калі яшчэ на штось. Тады сястра мая ўзяла газэту й ска-зала: «А цяпер я прачытаю вам беларускую газэту «Нашу Ніву». Газэта была прачытана амаль уся, як кажуць ад дошкі да дошкі. I ад рэдакцыі, і весткі зь Вільні, і зь Пе-цярбургу, і вершыкі ды апавяданьні, і карэспандэнцыі, і парады. I ніхто ня выходзіў з хаты. Людзі былі, як заваро-жаныя, слухалі лепш, як ксяндза на казаньні. Толькі,як сястра змарылася й перастала чытаць, у хаце загуло. Па-сыпаліся пытаньні й адказы, спрэчкі й перамовы. «Як гэ-та, газэта ды надрукавана папросту?» - «Хто яе друкуе й пашто?» — «Ці няма тут якога падводу?» — «Хто гэта ўсё пі-ша?» - «Адкуль яны ўсё гэта ведаюць?» - «Хіба нейкія па-ны гэта робяць.» — «Гэткія паны, як і мы з табой, толькі разумнейшыя й граматнейшыя» - пачуўся адказ Сьмігель-скага. Ен ужо раней чуў пра «Нашу Ніву», а можа й чы-таў яе. У хаце было поўна гоману, зрабілася горача й аж цёмна ад накуранага дыму. Людзі спрачаліся й махалі ру-камі, вочы ў іх блішчэлі. Відаць было, што яны нешта моцна перажывалі. Такой узбуджанасьці будслаўцаў я ні-колі ня бачыў. Усё-ж некаторыя падыходзілі да сястры й распытваліся, як дастаць «Нашу Ніву». Я ніколі не забуду гэтай сцэны ўзбуджэньня сваіх суседзяў.
    У наступным, 1912 годзе ўжо некалькі сьвятлейшых сялян з Будслава выпісвалі «Нашу Ніву». Некаторыя па-сылалі навет карэспандэнцыі. Іншым выпісала «Нашу Ні-ву» радня, што была ў Вільні або ў іншых гарадох. Га-радзкія, асабліва-ж у Вільні, Пецярбурзе й Рызе, былі зьвязаны з сьвядомымі нацыянальна асяродкамі й чыталі 314
    «Нашу Ніву». Вялікая заслуга ў гэтым сьв. пам. Эдварда Будзькі - актыўнага адраджэнца й супрацоўніка «Нашай Нівы». Ён трымаў лучнасьць з сваімі суродзічамі з Будсла-ва, некаторым памагаў уладзіцца на работу й дапамагаў ахвотным да навукі. Таму будслаўцы ў гарадох усьведам-ляліся нацыянальна й мелі дабрадзейны ўплыў на свае сем’і дома. I ў суседніх вёсках былі ўжо падпішчыкі «На-шай Нівы». Пра пашырэньне «Нашай Нівы» стараліся Эд-вард Будзька й сям’я Мядзёлкаў. Круг чытачоў разрастаў-ся, «Нашу Ніву» можна было пабачыць ужо і ў суседніх во-ласьцях. Я неяк падгледзіў, што «Нашу Ніву» чыталі й наш старшы вучыцель Зубец, і пісар воласьці, і аргані-сты. Ня рэдкім зьявішчам было пабачыць групу сялян на лаўцы пад хатай, зь якіх адзін чытаў «Нашу Ніву», а ін-шыя слухалі. Часта можна было пачуць дэклямацыю вер-шаў з «Нашай Нівы» сярод моладзі на вечарынках або й спаткаць пастушка пры статку ці на начлезе, які хваліўся беларускім вершам. Нашаніўцы вычулі правільны тон, яны пісалі ў унізон з жыцьцём народу.
    Сьледам за «Нашай Нівай» пайшла беларуская кніжка. Там-сям у Будславе можна было пабачыць беларускія ка-лендары, кніжкі із супалкі «Загляне сонца й у наша ва-конца», а навет «Гусьляра» і «Шляхам жыцьця» Янкі Купа-лы.
    Пачала адчувацца й прага да асьветы. Шмат хто з ся-лян ужо стараўся, каб яго дзеці закончылі дзьве клясы ў мясцовай расейскай школе. Той-сёй высылаў свайго сына ў гарадзкое вучылішча ў Докшыцы ці Вялейку, а то й ву-чыцца на ксяндза. Некаторых дзяцей забірала радня, што жыла ў гарадох. Будслаў прачынаўся з сваей цемнаты й абыякавасьці, ізаляцыі й нясьведамасьці. Нашаніўскія зярняты ўзыходзілі сьвежай руньню. Сувязь з культурнымі цэнтрамі гарадоў, а перадусім зь Вільняй, сувязь зь бела-рускім адраджэнскім рухам узрастала яшчэ больш у на-ступных гадох, 1913-ым і 1914-ым, аж пакуль Першая Су-сьветная вайна не перавярнула ўсталеную плынь жыцьця.
    Вайна сутыкнула будслаўцаў з чужымі людзьмі й чу-жымі краінамі. Мужчыны прайшлі войска й франты. Не-каторыя сем’і сталіся ўцекачамі, іншыя-ж гасьцілі ў сябе польскіх уцекачоў. Фронт пракаціўся аж два разы. Пры-
    315
    шлося пажыць пад немцамі й пабыць у доўгім кантакце з рознанацыянальным расейскім войскам. «Нашай Нівы» ўжо ня было. Будслаў быў адрэзаны ад Вільні фронтам, але ў сутычнасьці з чужынцамі ўвыпуклялася беларуская адрозьненасьць яго жыхароў.
    Прышла Лютаўская рэвалюцыя й паставіла на пара-дак дня сацыяльныя й нацыянальныя праблемы, якія го-рача дыскутаваліся між рознанацыянальнымі вайскоўца-мі ў хатах будслаўцаў. I яны ня былі глухімі на пякучыя пытаньні зямлі й волі, і ім штось перапала з гэтых дыску-сіяў. У Будславе стаяў тады штаб арміі, а ў ім было шмат інтэлігэнцыі, дык было каму дыскутаваць.
    Бальшавіцкі пераварот прынёс голад і развал на фронтах. Вярталіся з войска жаўнеры. Папрыяжджалі «га-радзкія», што выехалі калісь для заробкаў, а то й для на-вукі. Прывезьлі з сабой новыя ідэі, новыя думкі ды шмат кніжак, а сярод іншых і беларускія. Паміж прыехаўшых аказаўся пэўны працэнт інтэлігэнцыі.
    Ніколі ў Будславе ня было так людна й весела, як у 1917-ым і 1918-ым гадох. Маса маладых мужчын і дзяў-чат - здаровых і актыўных. «Нашай Нівы» ўжо ня было, але можна было дастаць пераплеценыя гадавікі яе, якія чыталіся на расхват. Узьдзеяньне «Нашай Нівы» адчувала-ся далей, ды было ўзмоцнена настроямі рэвалюцыі. Пача-лася шырокая грамадзкая й культура-асьветная праца. Спачатку нібы для правядзеньня часу, пазьней мэтазгод-ная, ідэёвая, нацыянальна-ўсьведамляючая. Амаль кож-ную нядзелю была або беларуская тэатральная пастаноўка, або вечарына із сьпевамі й дэклямацыямі. Так здарылася, што штаб Арміі пакінуў тэатральны барак з гатовай заляй і сцэнай. Хутка паўстаў культурна-асьветны клюб «Вяно-чак», а пры ім бібліятэка, тэатральны гурток, струнная ар-кестра й хор. На шчасьце, арганістым у Будславе быў та-ды пазьнейшы рэдактар «Крыніцы» Янка Пазьняк (родны дзед Зянона Пазьняка - старшыні Сойму БНФ, Р.Ж.-Г.), які распрацаваў з хорам добры рэпэртуар беларускіх песь-няў. Беларускія пастаноўкі й канцэрты хору адбываліся ня толькі ў Будславе, езьдзілі зь імі й у іншыя суседнія мястэчкі й вёскі.
    У клюбе можна было дастаць беларускую кніжку, а ча-самі й беларускую газэту прачытаць. Вільня была адця-тая, але зь Менскам была сувязь, хоць і ўтрудненая. А ў Менску ў тыя часы кіпела беларускае жыцьцё, дык і Буд-316
    славу тое-сёе перапала зь яго. У клюбе вяліся й палітыч-ныя дыскусіі на тэму дня. Гаварылі аб аддзяленьні Поль-шчы ад Расеі, а таксама Каўказу й Украіны. Дыскутавалі, што-ж будзе з нашым краем, зь Беларусьсю. Аўтаномія бы-ла тады модным словам, але часамі высоўвалася й другое слова - незалежнасьць.
    ІПмат увагі займала й справа школы, якая у Будславе была ўжо нячыннай некалькі год. Прагнасьць асьветы бы-ла вялікая, дык ужо не хацелі задавольніцца двухклясо-вай школай. Высоўвалася думка, каб адчыніць гімназію. Хутка гэта думка пачала зьдзяйсьняцца. Ужо ў кастрычні-ку 1917-га году быў ськліканы валасны сход, на якім па-станоўлена было адчыніць беларускую гімназію ў Будсла-ве. Пастанова гэта была ўжыцьцёўлена. Праз два месяцы гімназія пачала заняткі ў чатырох клясах нармальных і двох падрыхтаваўчых, спачатку зь лікам больш за 300 вучняў.
    Галоўным арганізатарам гімназіі быў вышэй успомне-ны Эдвард Будзька - ведамы каапэратар і грамадзкі дзе-яч, які жыў тады з сям’ёй у сваіх бацькоў у Будславе. Ды-рэктарам гімназіі быў архэалёг і гісторык Васілевіч зь не-далёкай вёскі Пузыры, якога голад прымусіў вярнуцца з Масквы ў сваю вёску. Вучыцелямі былі - ягоны сын матэ-матык і дачка гуманістка, а апрача іх Поля Будзька, Л. Ігнатава, Мікола Шыла і Лышчук (абодва зь Менску), ды Панковіч з Крывіч. Гімназія праіснавала пад нямецкай акупацыяй у 1918 годзе й пад бальшавіцкай частку 1919 г. Восеньню 1919 г. Будслаў акупавалі палякі й зачынілі гімназію. Яны-ж здушылі ўсе праявы культурнага й гра-мадзкага беларускага жыцьця, якое ў Будславе ніколі пасьля не вярнулася да таго высокага ўзроўню.
    Трэба было бачыць, зь якім запалам сяляне прыступа-лі да разбудовы сваёй новай школы, як яны дружна й ахвотна распачалі будаваць двухпавярховы будынак для гімназіі. Бацькі вучняў ападаткаваліся працай пры будоў-лі або давозам будаўляных матар’ялаў. Зьбіралі грошы, прывозілі бярвеньне, пясок і каменьне на будоўлю. Да канца 1918 году першы паверх быў ужо амаль законча-ны.*)
    *) Польскія ўлады сканфіскавалі гатовы першы паверх будынку Гімназіі, пакрылі яго й зьмясьцілі ў ім канцылярыю Будслаўскай воласьці (гміны). В. Ж.
    317
    Гэты нацыянальны й культурны ўздым Будслава трэ-ба заўдзячыць перадусім «Нашай Ніве». Яна пашырыла нацыянальную сьведамасьць, узбудзіла пашану да сябе й усяго свайго роднага й самабытнага, з чаго вырасла сама-ўпэненасьць і актыўнасьць. Вайна й рэвалюцыя далей папхнулі гэты адраджэнскі працэс. За кароткі час людзі й усё асяродзьдзе зьмянілася да непазнаньня. Гэта было ўжо сьведамае грамадзтва, якое ведала, чаго хоча. Таму ня дзіўна, што яно прышло ў вялікім ліку ў гімназію на сьвяткаваньне абвешчаньня незалежнасьці Беларусі ў са-кавіку 1918-га году, як толькі гэтая вестка дайшла зь Менску да Будслава.
    На вялікі жаль, уздым гэты ў Будславе, і ня толькі ў Будславе, перарвалі бальшавіцкая акупацыя ды польска-бальшавіцкая вайна й Рыскі трактат, які зафіксаваў поль-скую акупацыю і адчыніў новую, церпкую бачыну ў на-шай гісторыі.
    Так выглядае ілюстрацыя пра «Нашу Ніву» й яе ўзьдзе-яньне ў малым мястэчку Будславе. А колькі-ж такіх і боль-шых ці меншых ілюстрацыяў можна было-б даць з усяе Беларусі? 3 усіх іх злажыўся-б поўны працэс беларускага нацыянальнага адраджэньня ў часе нашаніускай пары й рэвалюцыі, які прывёў да Акту 25-га Сакавіка. В. Жук.»
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ёрк, 115, 1966.)
    «Хай не марнуюцца беларускія песьні, мы іх выдадзім!»