Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Канфэрэнцыя аб правох і абавязках чалавека была ці-кавым зьявішчам. Сабралі людзей на шэсьць дзён з разна-стайных групаў, далі ім ідэальныя варункі на ўсім гато-вым у харастве прыроды над возерам Гюрон ды акунулі іх у вір дыскусіяў над цікавымі праблемамі жыцьця. He дарма-ж былі там і такія людзі, якія нікога не рэпрэзэнта-328
валі, а прыехалі асабіста, каб паслухаць цікавыя даклады й дыскусіі ды чагось навучыцца. Такія канфэрэнцыі ад-бываюцца штогод на розныя тэмы. Варта помніць аб гэ-тым і карыстаць зь іх.
Варта помніць яшчэ аб чымсь. Афіцыйныя канадзкія дзейнікі дамагаюцца, каб этнічныя групы не забываліся сваіх звычаяў і мовы. Цяпер гэта адзін з пастулятаў наву-чаньня ў Канадзе: «Трэба, каб канадыйцы былі прынамся двумоўнымі, каб ведалі ангельскую мову, але й захавалі мову бацькоў. I то цяпер, пакуль малыя, маладыя. Пазь-ней другую мову трэба будзе здабываць зь вялікай нату-гай, калі цяпер яе можна захаваць лёгка й натуральна.». Гаварыў гэтак урадавец з Антарыё Борд оф Эдукэйшын. Ен казаў навет, што Борд оф Эдукэйшын гатоў забясьпе-чыць пакоямі для навучаньня этнічных моваў, калі ў ды-стрыкце зьбярэцца належная колькасьць дзяцей. Дык па-мятайце аб гэтым бацькі-беларусы.
Ж.» (В. Жук-Грышкевіч)
(«Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ерк, 113, 1966)
Змаганьне з камуністычнай прапагандай
Тое, што сталася ў 1989 годзе - ужо пасьля сьмерці Вінцэнта Жук-Грышкевіча - у сатэлітах Савецкага Саюзу - у Польшчы, Усходняй Нямеччыне, Чэхаславаччыне, Ву-горшчыне, а ў 1990 годзе ў Прыбалтыцы, ды насьпявае ў нацыянальных савецкіх рэспубліках, Вінцэнт Жук-Грыш-кевіч прадбачыў у 1966 годзе: «У нутры Савецкага Саюзу ляжыць нацыяналістычная бомба. Яна мае страшэнную выбуховую сілу. Пытаньне толькі, ці гэта бомба выбухне сама, ці будзе раззброена эвалюцыйным працэсам» - пісаў ён у артыкуле:
«Савецкая Імпэрыя недаўгавечная
У часе пасьля бальшавіцкага перавароту расейскія камуністы прыцягвалі да сваёй справы сымпатыкаў пры-вабнай прапагандай і прыгожымі абяцанкамі. Яны пра-пагавалі інтэрнадыяналізм, атакавалі расейскі вяліка-дзяржаўны шавінізм, ды сулілі прызнаньне нацыяналь-ных правоў усім народам Расейскай Імпэрыі. Тады Ленін кінуў быў кліч самавызначэньня народаў аж да аддзя-
329
леньня. Прынцып гэты стаўся адным з найважнейшых параграфаў у савецкай канстытуцыі, на яго аснове былі ўтвораныя нацыянальныя савецкія рэспублікі, якія ўвай-шлі ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Пазьней толькі аказалася, што й прывабная прапаган-да, і прыгожыя абяцанкі й клічы былі звычайнай хлусь-нёй. Яны былі пушчаны ўход, каб прыцягнуць масы лю-дзей, пры помачы якіх бальшавікі маглі стварыць свой таталітарны лад і ўмацаваць яго. Усе народы Савецкага Саюзу сталіся ахвярамі бяспрыкладнага ашуканства, мільёны людзей заплацілі жыцьцём за сваю лёгкавер-насьць.
Гэта праўда, што ад бальшавіцкага тэрору пацярпеў і расейскі народ, але адначасна ўзрос расейскі камуністыч-ны нацыяналізм, які праяўляе расейскую нацыяналістыч-ную захланнасьць да такой меры, да якой яна не даходзі-ла на працягу ўсёй расейскай гісторыі. Ніколі расейскі імпэр’ялізм не сягнуў так далёка на Захад, ніколі не пра-нікала так далёка й глыбока русыфікацыя іншых нацыя-нальнасьцяў у іхных жа «сувэрэнных» рэспубліках.
Асновы расейскага камуністычнага нацыяналізму й імпэрыялізму запачаткаваў Ленін. Гэтыя асновы знаходзі-ліся ўжо ў камуністычнай дыялектыцы, дзякуючы якой усякі прынцып можна перакруціць на сваю карысьць, a таксама ў клічы сусьветнай рэвалюцыі. Сталін-жа скан-цэнтраваў мэты расейскага камуністычнага нацыяналізму й імпэр’ялізму ў вадным сказе: «адзін сьвет, адзін народ, адна мова.»
20-ты зьезд Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу зьнішчыў культ Сталіна, але зусім не крануў фундамэнту Сталінскай Савецкай Імпэрыі ўключна зь ягонай жахлі-вай тэорыяй панаваньня над сьветам.
Чырвоны Крэмль ня выракся імпэр’ялістычных мэтаў, ён толькі стараецца замацаваць іх. Цяперашнія савецкія валадары прыкрываюць цынізм сталінскай тэорыі такімі паняцьцямі, як савецкі народ, пад які падцягваюць і не-расейскія нацыянальнасьці і, як адзіная савецкая сацыя-лістычная дзяржава, у якой «сувэрэнныя» саюзныя рэспу-блікі зводзяцца да адміністрацыйных адзінак, як самая перадавая сацыялістычная культура - пад якую падцяг-ваецца расейская культура, як сусьветная мова сацыяліз-му - пад якой разумеецца расейская мова. А адначасна савецкая палітыка - як вонкавая, так і нутраная - не да-
330
пускае да ніякіх дыскусіяў над нацыянальнымі праблема-мі ў Савецкім Саюзе, цьвердзячы, што гэтыя праблемы даўно ўжо разьвязаныя ідэальна.
Крамлёўскія імпэрыялісты не прадбачылі, аднак, што прыклады заразьлівы, што могуць знайсьціся супернікі, якія пярэймуць усе трыкі й пачнуць разбудоўваць свае камуністычныя нацыяналізмы. Першым і самым небясь-печным супернікам стаўся камуністычны Кітай, а ўсьлед за ім пайшлі сатэліты: Югаславія, Альбанія, Вугоршчына, Польшча й Чэхаславаччына, а з усіх іх на нацыяналі-стычнае чало высунулася Румынія. Цяпер ужо ўва ўсіх са-тэлітах культывуецца камуністычны нацыяналізм. Навет камуністычныя партыі Заходняй Эўропы, як італьянская, француская й іншыя, маюць свой нацыянальны характар і лепш разумеюцца з сатэлітамі, чымся з маскоўскімі спад-каемцамі Сталіна.
Тым часам у рознанацыянальным Савецкім Саюзе ня відаць ніякіх фактычных зьмен у нацыянальнай паліты-цы. I надалей там культывуецца толькі расейскі нацыя-налізм. Усе-ж праявы нацыяналізму ў нерасейскіх рэспу-бліках неміласэрна прасьледуюцца. Навет дзяржаўныя правы, загарантаваныя савецкай канстытуцыяй, ня вы-конваюцца. 13-ты параграф саюзнай канстытуцыі дае права кажнай рэспубліцы выступіць з Саюзу, унезалеж-ніцца, а ў практыцы навет гутарка аб гэтым уважаецца за праступства й сурова караецца. Усе савецкія рэспублікі маюць права на свае міністэрствы замежных справаў і абароны, а ў практыцы апошнія існуюць толькі на папе-ры, а замежныя справы зводзяцца толькі да ўдзелу ў За-дзіночаных Нацыях для Беларусі й Украіны, іншыя-ж рэспублікі ня маюць і гэтага. Канстытуцыі паасобных са-вецкіх рэспублік упаўнаважваюць іх урады вызначаць і адклікаць сваіх дыпляматычных прадстаўнікоў у чужых дзяржавах, а таксама прыймаць чужых дыпляматычных прадстаўнікоў — практыка-ж зусім супярэчыць канстыту-цыйнаму праву, у практыцы расейскі цэнтральны ўрад зманапалізаваў усе дыпляматычныя правы, пазбаўляючы нерасейскія рэспублікі ўсіх азнакаў сувэрэннасьці.
У Савецкім Саюзе расейцы скаладаюць каля палавіны насельніцтва. Сталін пабаяўся ўключыць сатэлітаў у Са-вецкі Саюз, бо калі-б уключыў толькі адну Польшчу, дык і тады расейцы апынуліся-б у відавочнай мяншыні. Але 82% кніг і 85% газэт і часопісаў друкуецца на расейскай
331
мове. Эканамічныя й адміністрацыйныя справы ў нера-сейскіх рэспубліках падлягаюць Маскве й адказьнейшыя становішчы там займаюць расейцы. Навет у наданьні ор-дэнаў за заслугі расейцы ўпрывілеяваныя, бо ім прыпа-дае 75% усіх ордэнаў Савецкага Саюзу.
Камуністычная імпэрыя даходзіць да абсурду. У вад-ных камуністычных краінах, як Румынія, Польшча, Ву-горшчына й іншых сатэлітах, культывуецца камуністыч-ны нацыяналізм, а ў другіх, як Беларусь, Украіна й ін-шых савецкіх нацыянальных рэспубліках, нацыяналізм прасьледуецца. Першыя краіны маюць незалежнасьць адміністрацыйную, незалежнасьць у галіне культуры й асьветы ды адносную незалежнасьць эканамічную; другія-ж гэтай незалежнасьці ня маюць зусім, яны трактуюцца як калёніі. Першыя краіны маюць прарагатывы палітыч-най незалежнасьці, другія-ж, хоць і маюць забясьпечаньне гэтых прарагатываў правам, у практыцы пазбаўлены іх зусім.
Такі абсурдальны стан доўга трываць ня можа. Жы-вём мы ў часох нацыяналізму, а нацыяналізм пабуджае паняволеныя народы да змаганьня за сваю незалеж-насьць. Узрост нацыяналізму не ападае, а прыбірае на сі-ле й дынаміцы. На працягу гісторыі ніводная імпэрыя не магла супрацьставіцца дынаміцы нацыяналізму.Так закончылі сваё існаваньне імпэрыі: Брытыйская, Францу-ская й Галяндзкая. Такі самы канец чакае й Савецкую імпэрыю. Камуністычныя сатэліты ўжо паступова ўнеза-лежніваюцца. Нацыяналізм, які прышоў да іх, не абмінае й савецкія нацыянальныя рэспублікі. Прыклад заразьлі-вы й тут.
Пакаленьне сталіністых вымірае. Іх месца займае но-вае, інакш настаўленае пакаленьне. Дэсталінізацыя з дэ-калянізацыяй савецкай імпэрыі - справа няўхільная. На доўгую мэту немагчыма ўтрымліваць палавіну імпэрыі ў бяспраўі, калі побач, у тэй-жа сыстэме, іншыя народы атрымліваюць поўныя правы й незалежнасьць.
У нутры Савецкага Саюзу ляжыць нацыяналістыч-ная бомба. Яна мае страшэнную выбуховую сілу. Пы-таньне толькі, ці гэта бомба выбухне сама, ці будзе раз-зброеная эвалюцыйным працэсам (падкрэсьлена мною, Р.Ж.-Г.). В. Жук»
«Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ёрк, 114, 1966 г.)
332
Узгадаваўчая праца й змаганьне з камуністычнай прапагандай
Праз увесь час Вінцэнт Жук-Грышкевіч стараецца ўплываць на беларускае грамадзтва й праводзіць сярод яго ўзгадаваўчую працу. Робіць гэта ён дзе толькі можа, у пры-ватных гутарках, на паседжаньнях, на зборках, сходах і ў прэсе. Даецца гэта яму натуральна, бо мае выраблены сьве-тапагляд, мае моцныя перакананьні, умее гаварыць плаў-на, прыгожа, пераконваюча й аўтарытэтна. Яму хацелася бачыць беларускае грамадзтва нацыянальна сьведамым, зь ведаю й пашанаю да свае гістарычнае спадчыны, грамадз-ка й палітычна вырабленым, добра сарганізаваным, дзей-ным і эфэктыўным у змаганьні за вызваленьне Беларусі.
«Бацькі, дбайце пра сваіх дзяцей!»
- Заклікае ён у «Вестках з Канады» - «Беларусе» 128, 1967:
«Дзеці - наш найвялікшы скарб, бо яны будуць пра-даўжаць нас. Мы хочам, каб яны былі лепшыя за нас, больш асьвечаныя, разумнейшыя й шчасьлівейшыя. Мы хочам, каб яны менш цярпелі, чымся мы, каб іх жыцьцё было лягчэйшае, як нашае.
Мы хочам, каб нашы дзеці перанялі ад нас усё, што ёсьць найлепшае ў нас саміх: чэснасьць, справядлівасьць, любоў да працы, свабоды, да ўсяго прыгожага й узвыша-нага, да Бога, да свайго народу, да сваёй старой бацькаў-шчыны й яе культуры. Дзеля гэтага мы стараемся самі быць добрым прыкладам для дзяцей, каб ад нас яны шмат чаго навучыліся, ды пасылаем іх на навуку ў шко-лы, каб там яны навучыліся больш, як тое, што мы ім мо-жам даць, і падрыхтаваліся да самастойнага жыцьця.