• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Вырваўшыся з камуністычнага пекла, мы пачуліся шчасьлівымі, што апынуліся ў новай вольнай дэмакра-тычнай краіне - Канадзе ці Амэрыды, дзе знайшлі да-статняе жыцьцё, свабоду - вялікія магчымасьці для сябе й для сваіх дзяцей. Самі мы кінуліся ў работу, якую знайш-лі й, працуючы, пачалі будаваць свой дабрабыт. А дзяцей выправілі ў школы, у якіх нямя ані камунізму, ані бяз-божніцтва, ані клясавай нянавісьці, каб яны здабылі сабе навуку й спэцыяльнасьць.
    333
    3 такімі перакананьнямі мы былі пэўныя за свой лёс і лёс сваіх дзяцей. Дзеля хутчэйшага павялічаньня дабра-быту да працы пайшоў ня толкі бацька, але й матка. Усё, здавалася-б, ішло гладка: бацькі, хоць праводзілі з сабой і дзецьмі толькі вечар і ноч, а часам і радзей бачыліся, калі прыпадалі розныя шыхты працы, на канецтыдня прыно-сілі падвойны заробак, з часам сталі на ногі матар’яльна, купілі дом, мэблі й усё патрэбнае ў хаце, самаход і нават грошы завяліся ў банку.
    А дзеці? А дзеці таксама давалі сабе рады, зь неабход-насьці яны самі навучыліся глядзець за сабой: і зь ядой, і з навукай, і з гульнямі й таварыствам. Іх уцягнула ў свой вір жыцьдя школа, мясцовае сяброўства, вуліца, а ў веку падросткаў - спорт, танцы, розныя сходкі й... ранткі (дэйтс). Усё гэта, зразумела, паза домам, без кантролю бацькоў.
    I вымогі для дзяцей былі невялікія: каб была ежа ў фрыджы, вопратка, час ад часу падаркі, як на Каляды, або з прычыны «промоўшын» у школе, ды «бэрдздэй пар-ты» дома. Пра пасьпех у навуцы рэдка калі прыходзілася клапаціцца, бо нашы дзеці, звычайна, вучацца добра. A на сваю родную мову, сваю культуру й наагул беларушчы-ну - навет калі ў бацькоў і была якаясь ахвота штось зра-біць у гэтым напрамку, ня было ані часу, ані адпаведных абставінаў: бацькі замала бачыліся зь дзяцьмі, а калі й ба-чыліся, дык былі перамучанымі, ды яшчэ мусілі займац-ца гаспадаркай. Ня было часу, а то й ахвоты й на рэлігій-на-маральнае й грамадзкае ўзгадаваньне ў сваім родным духу. Усё ўзгадаваньне здадзена было на школу, якая ні-колі ня можа абняць усяго ўзгадаваньня, тым больш ін-шая па духу й арганізацыі, як свая родная. Беларускія суботнія школкі, калі дзе й ёсьць, ахопліваюць вельмі ма-лы працэнт нашых дзяцей і маюць за мала часу, каб за-поўніць прабелы нармальных мясцовых школ. Дый самі бацькі ў бальшыні выпадкаў мала, а то й зусім не ўдзяля-ліся беларускаму рэлігійнаму й грамадзкаму жыцьцю й дзяцей ня ўцягвалі ў яго. I на гэта шкада было грошай і часу.
    Так і йшло жыцьцё блізка 20 год. Матар’яльна ўмаца-валіся, ня было ўжо ніякіх даўгоў і моргіджаў, ашчаднась-ці ў банку расьлі, але хацелася мець іх яшчэ больш. Тым часам дзеці павырасталі, паканчалі школы, пачалі праца-ваць, пажаніліся некаторыя, павыходзілі замуж. Той-сёй 334
    пайшоў на вышэйшую навуку. Здаецца, усё як найлепш. Што-ж аказалася?
    Аказалася, што бацькі й дзеці - гэта два розныя сьве-ты - часта навет чужыя адзін аднаму. Паміж імі няма ад-нэй мовы й духовага зразуменьня. Бацькі не навучылі дзяцей пабеларуску, дык найчасьцей яны гавораць толькі паангельску й згаварыцца зь імі цяжка. Тое, што ў баль-шані выпадкаў самі бацькі мала, а то й зусім не ўцягнулі-ся ў беларускае царкоўнае жыцьцё, а яшчэ менш у гра-мадзкае — і дзяцей не ўцягнулі, ды што мала хто з дара-стаючых належыць да арганізацыі беларускае моладзі -дало прыкрыя вынікі: тыя, адцятыя і ад беларускай мо-вы, і ад беларускага жыцьця, чуюцца чужымі для духова-га сьвету бацькоў і для беларускага асяродзьдзя. У новым-жа - мясцовым канадыйскім ці амэрыканскім асяродзьдзі - яны таксама ня чуюцца сваімі, бо, папершае, псыхалё-гія й мэнтальнасьць (умысловасьць) у іх іншая, як у ан-гласасаў, падругое, доўга яшчэ будзе цягнуцца за імі з-за-ду мянушка «ДП», якая сьцягвае на іх ніжэйшую ступень у англасаксонскім асяродзьдзі. Яны вырваны із свайго бе-ларускага асяродзьдзя, але чуюцца пасынкамі ў новым асяродзьдзі. Гэта робіць іх няпэўнымі сябе, няпоўнавартас-нымі... паніжанымі й часта нешчасьлівымі, што можа спрычыняцца й да духовага заламаньня, і да розных зба-чэньняў.
    Гэта трагэдыя й для бацькоў і для дзяцей, і для бела-рускага грамадзтва. I вінаваты ў гэтым найбольш самі бацькі, што, пагнаўшыся за матар’яльным дабрабытам, пазашываліся ў норы, адсунуліся ад сваёй роднай белару-скай грамады, страцілі лучнасьць з родным карэньнем, на якім узрасьлі. Занядбалі роднае ўзгадаваньне дзяцей, адарвалі іх ад гэтага роднага карэньня: ад роднай мовы, ад родных традыцыяў, духу, культуры. Пазбавілі іх грун-ту, на якім расьце й разьвіваецца чалавек. А грунт гэты не абышто, ён творыцца пакаленьнямі й усосваецца з матчыным малаком. А новы грунт адразу ня прысвоіш, на гэта таксама трэба пакаленьні. Вось таму й трагэдыя адчужэньня з аднаго боку паміж дзяцьмі й бацькамі з роз-ным асяродзьдзем, а, з другога боку, трагэдыя няпоўна-вартаснасьці й адчужэньня дзяцей у новым асяродзьдзі.
    Трагэдыя можа быць яшчэ большай, яшчэ горшай. Ка-лісь мы былі пэўныя, што ў мясцовых школах няма каму-нізму, і так яно было. Але цяпер шмат што зьмянілася.
    335
    Сярод амэрыканскай і канадыйскай моладзі зьявіліся роз-ныя «бітнікі», «гіпіс», «піснікі», а між імі й камуністы. Ка-муністы праніклі ўва асяродзьдзі студэнтаў унівэрсытэтаў, нават у «гай скул» (сярэднія школы), яны ўцягваюць у свае камуністычныя дэманстрацыі студэнтаў і вучняў. Якая зарука, што нашы дзеці не падпадуць пад іх уплы-вы, што ня стануцца камуністамі?
    Элемэнт няпэўны сябе, бяз моцнага ўзгадаваўчага грунту, незадаволены сваім станам — найбольш хісткі й падатны на ўсякія эксцэсы, скрайнасьці, а сярод нашага маладога пакаленьня такі элемэнт ёсьць. Дык ня вылуча-на, што ў ім знойдуцца прыхільнікі камунізму. Вось тады й будзе завяршэньне трагэдыі: бацькі ўцякалі з камуні-стычнага пекла, а іх дзеці робяцца камуністамі!
    Такія вынікі зусім магчымыя, і трэба паважна браць іх пад увагу й забясьпечвацца перад імі. Як? Адкажам словамі нашага слаўнага паэты Якуба Коласа: «Не адры-вацца ад роднага карэньня!»
    Калі нашы дзеці будуць узгадоўвацца ў сваім родным духу, калі яны разам з бацькамі будуць трымацца сваёй беларускай грамады, калі наша моладзь будзе належаць да арганізацыі беларускай моладзі й, як і бацькі, будзе дзейнай у беларускім жыцьці - яна ня будзе чуцца адкі-нутай, горшай, прыніжанай, і ніякі камунізм пагражаць ёй ня будзе.
    А ў канадзкім і амэрыканскім грамадзтве наша мо-ладзь праз гэта ня толькі нічога ня страціць, але нават зышча, бо будзе мець куды большую пашану й прызнань-не ў англясасаў, чымся нешта бястварае, хісткае - нейкае няведама што. I тады, калі пойдзе дэманстраваць - дык не з камуністамі, а супрадь іх. Ж.» (В. Жук-Грышкевіч)
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ерк, 128, 1967.)
    «Камуністы рыхтуюць Ветнам у Канадзе (Артыкул В. Жук-Грышкевіча)
    «Падрыўная палітычная дзейнасьць камуністаў у Кана-дзе, добра зарганізаваная, робіцца чым далей, тым больш разнастайнай». Так кажа часопіс «Канэдыен Сін> (Канадзкая сцэна) нр. 738 з 10 лістапада сёлета (1967) ў артыкуле аб камуністычнай актыўнасьці, у якім заклікаецца грамадзтва да алертнасьці. Падаём далейшы зьмест гэтага артыкулу.
    336
    <Добра зарганізаваная прасавецкая камуністычная сет-ка ў Канадзе прытрымліваецца ленінскай стратэгіі ў раз-будове камунізму <мірнымі сяродкамі», як прапаганда й розныя маніпуляцыі, імкненьне да прызнаньня грамадз-твам іх яўнай дзейнасьці ды выкарыстоўваньне для сваіх мэтаў нармальнай розьніцы паглядаў у нашай дэмакра-тычнай сыстэме. Спэцыфічнай камуністычнай дырэкты-вай ёсьць <будаваньне шырокага аб’яднанага фронту> пры помачы праніканьня ў іншыя палітычныя арганізацыі -навет далёкія ідэялягічна ад камуністаў, ды стымулявань-не руху ўлева сярод нявыразных і хісткіх.
    Свае заданьні камуністы дасягаюць тым, што хапаюц-ца за контравэрсыйныя для канадыйцаў пытаньні, як ан-тыамэрыканізм, дыскрэдытаваньне абароннага высілку Захаду й асабліва націскаюць на выступленьне Канады з НАТО і НОРАД. Яны стараюцца ўзмоцніць супярэчнасьці паміж работнікамі й працадаўцамі, павялічыць забасто-вачную акцыю ды стымуляваць нацыяналізацыю прамы-словасьці.
    Камуністычная партыя Квэбэку заклікае бязупынна да самавызначэньня Квэбэку з правам аддзяленьня, яна на-пэўна, разам із сваімі спадарожнікамі, выкарыстае гэту справу для сваіх мэтаў у часе правінцыянальных выбараў у Квэбэку.
    Друк работніцкіх вуніяў, што знаходзяцца пад камуні-стычным правадырствам, стала трымаецца камуністыч-най лініі ўва ўсіх найважнейшых для работнікаў справах. Бальшыня сяброў гэтых вуніяў ня ёсьць камуністы, але яны выстаўлены на сталы ўплыў камуністычнай прапа-ганды праз друк і іншыя спосабы. Апанаваны камуніста-мі Юнайтыд Фішэрмэн энд Айлянд Уоркэрс мае цяпер 5 аддзелаў у Новай Шкоцыі. Базуючыся на заходнім узьбя-рэжжы, камуністы кінуліся ў гэтым годзе на арганізацый-ны высілак у правінцыях над Атлянтыкам.
    Саюз Канадзкіх Студэнтаў, ня гледзячы на сільную апазыцыю сваіх сяброў, пастанавіў старацца аб сяброўства ў Інтэрнэшынэл Юніён оф Студэнтс (ІЮС) - Інтэрнацыя-нальным Студэнцкім Саюзе. Гэта выклікала ў грамадзтве зразумелую трывогу, бо, як перасьцерагала адна публіка-цыя ў 1962 годзе, ІЮС, як і яе блізкі саюзьнік Ворльд Фэ-дэрэйшын оф Дэмократік Ютс (ВФДЮ) - Сусьветная Фэ-дэрацыя Дэмакратычнай Моладзі «Насьледуе кажны зрух маскоўскай партыйнай лініі й больш зацікаўлена ў пашы-
    337
    раньні савецкай прапаганды, чымся сапраўднымі сту-дэнцкімі справамі». ПІто ІЮС ёсьць палітычнай прыладай камунізму, відаць і з таго, што ён браў удзел у 1966 г. у Канфэрэнцыі Трох Кантынэнтаў у Гаване (сталіца Кубы) ды іншай зьвязанай зь ёю дзейнасьці.
    Найбольшай-жа падзеяй у Канадзе трэба лічыць гур-таваньне розных груп і рухаў навокал <Кастраізму>. Ад-на з такіх групаў ёсьць Фэр Плей фор Кюба Коміты (ФПКК) — Камітэт Справядлівых Дачыненьняў да Кубы. Галоўным грунтам дзейнасьці гэтай групы ёсьць унівэр-сытэты з прыбудоўкамі ў Гай Скул (сярэдніх школах). ФПКК, разам зь нядаўна заснаванай Тэрд Ворльд Інфор-мэйшын Сэрвіс (ТВІС) - Інфармацыйная Служба Трэцяга Сьвету, пашырае прэсавы орган Цэнтральнага Камітэту Кампартыі Кубы, што друкуецца паангельску, пафранцу-ску й пагішпанску. Гэта публікацыя прапагуе партызан-скую вайну.