• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Агульнае ўражаньне аб Зьезьдзе Рады Стагодзьдзя Ка-нады: Гэта быў высілак велізарнага арганізацыйнага
    323
    канглямэрату, каб уся Канада, усё ейнае насельніцтва ад-сьвяткавала стагодзьдзе сваёй дзяржаўнасьці й нацыя-нальнасьці ды пакінула па ім відавочныя помнікі; каб выкарыстаць гэтую падзею для канадзкага нацыянальна-га ўсьведамленьня, а таксама нацыянальнага й дзяржаў-нага адзінства з захаваньнем культурнай разнароднасьці правінцыяў і розных этнічных групаў. Для нас жа, бела-русаў, Зьезд гэты меў і пэўнае значэньне прапагандовае. Назоў нашай арганізацыі ёсьць ува ўсіх выданьнях Рады Стагодзьдзя Канады. Дэлегат яе на працягу трох дзён на-сіў прышпіленую картку з назовам свае арганізацыі. На-зоў гэты быў у справаздачах Зьезду. Ж.»
    («Беларусы ў Радзе Стагодзьдзя Канады» «Бацькаў-шчына», Мюнхэн, 6 [633], 1965.)
    «Адзначэньне Канадыйскага Грамадзянства адбыло-ся 18-га травеня 1966 году ў Антарыйскім Парлямэнце ў Таронта. Фэдэральны суд на ўрачыстай сэсіі даў грама-дзянства 30-цём асобам розных нацыянальнасьцяў, пры ўдзеле Прэм’ера Антарыя Джона Робэртса, сакратара пра-вінцыі й міністра грамадзянства Антарыя Джона Ярэмкі і дзяржаўнага сакратара Канады сп-ні Джуды Лямарш. Прысутныя былі шматлікія дастойныя госьці - прадстаў-нікі грамадзтва, канадзкіх арганізацыяў і этнічных гру-паў. Ад беларусаў быў прысутны, запрошаны на ўрачы-стасьць, старшыня Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч.
    Пасьля ўрачыстасьці надаваньня канадзкага грама-дзянства ўдзельнікі былі запрошаны на прыняцьце ў Гу-бэрнатара Лейтэнанта Антарыя, дзе былі прадстаўлены асабіста Губэрнатару й ягонай жонцы ды ўсім вышэй успомненым Міністрам.»
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ёрк, 111-112, 1966.)
    Канфэрэнцыя на тэму «Правы й Абавязкі» — “Rights and Responsibilities”
    Як старшыня Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч браў удзел у Анта-рыйскай канфэрэнцыі на тэму «Правы й абавязкі» — “Rights and Responsibilites.” Канфэрэнцыя гэта адбылася ў жніўні 1966 году ў Порт Эльгін, у Антарыё. Цікавую спра-324
    ваздачу з гэтай канфэрэнцыі даў В. Жук-Грышкевіч у «Вестках з Канады» - «Беларусе» 113, 1966. Яе ніжэй зьмя-шчаем. «Весткі з Канады» - гэта частка газэты «Беларус», якую ў той час рэдагаваў В. Жук-Грышкевіч.
    «Правы й абавязкі чалавека
    Пад такім назовам адбылася канфэрэнцыя прадстаўні-коў розных Антарыйскіх арганізацыяў і этнічных групаў у Порт Эльгін 21-26 жніўня 1966 году. Арганізавалі яе Ан-тарыё Вэльфэр Каўнсіл у супрацоўніцтве з Аддзелам Гра-мадзянства Фэдэральнага Дэпартамэнту Іміграцыі й Гра-мадзянства, Аддзелам Грамадзянства Антарыйскага Дэпартамэнту Правінцыянальнага Сакратара, ды Анта-рыйскай Камісіі Правоў Чалавека. Нарады канфэрэнцыі адбываліся ў Адукацыйным Цэнтры Юнайтыд Аўтомобіль Уоркэрс.
    Запрошаныя былі ўсе Антарыйскія арганізацыі, у тым ліку й беларускія. На канфэрэнцыю прыехала 80 асоб, a сярод іх адзін беларус - старшыня ККБК др. В. Жук-Грышкевіч. Ад этнічных групаў было 25 прадстаўнікоў. Найбольшая рэпрэзэнтацыя, пасьля англа-саксонскай, бы-ла француская, далей ішлі індыяне, жыды, японцы, іта-льянцы й славяне. 3 балтаў былі дзьве эстонкі. Былі мэ-тысы з Ямайкі й навет адна эгіпцыянка з групы коптаў.
    Мэтай Канфэрэнцыі было сабраць прадстаўнікоў роз-ных групаў і арганізацыяў, ды разгледзіць і прадыскута-ваць у сяброўскай атмасфэры іхнія балячкі жыцьця, выні-каючыя з дыскрымінацыі.
    Трэба прызнаць, што мэта была асягнута. Расфуфыра-ныя дамы й, здавалася-б чэрствыя, джэнтльмэны бязцы-рымонна падыходзілі да тых, каго ня зналі, знаёміліся й выпытвалі, хто ты й каго рэпрэзэнтуеш. На другі дзень ужо ўсе зналіся міжсобку, сталіся сябрамі й звалі адзін другога па іменю.
    Доўгае прозьвішча беларускага прадстаўніка й назоў «белёрашын» інтрыгавалі шмат каго, і ён меў нямала кло-пату з тлумачэньнямі й выясьненьнямі. Але былі й вынят-кі, калі ня трэба было тлумачыць - і ня толькі славянам. Жыдоўскія прадстаўнікі ведалі, хто такія беларусы, ды не-каторыя англясаксы: прафэсары ўнівэрсытэту й урадаўцы зь Іміграцыйнага Дэпартамэнту. Некаторыя зь іх нават пыталіся, зь якой часткі Беларусі ён паходзіў.
    325
    Арганізацыя канфэрэнцыі была дасканалай. Во, дзе трэба вучыцца арганізацыі нам, беларусам. Шкада, што ніхто больш зь беларусаў ня быў тут. Ужо пры рэгістрацыі кожны атрымаў папку із сваім прозьвішчам на картцы, раскладам часу, праграмамі й інфармацыямі, чыстай па-перай для нататкаў і алоўкам, ды ключ да свайго пакою. Усё было падрыхтована загадзя, усё прадбачана да най-меншай драбніцы. Згары былі вызначаныя даклады на кажны дзень з дакладчыкамі спэцыялістамі, згары былі вызначаныя кіраўнікі дыскусіяў на пленумах. Апрача Taro з удзельнікаў былі створаны пэнэльныя й дыскусійныя групы па розных пытаньнях з вызначанымі кіраўнікамі, якія давалі справаздачы на пленумах. Ад гадз. 9-ай да 5:30 па паўдні ўсе былі заняты, зь перапынкамі толькі на лянч. Вечарамі-ж, па 7-ай гадз. адбываліся розныя раз-рыўковыя імпрэзы: кіно, танцы, сьпевы, забавы. Увесь ве-чар быў адчынены буфэт, але п’яных ня было. Было ціка-ва й весела, ніхто ня нудзіўся, ня было на гэта часу, ды й не далі-б самотніку бянтэжыцца ці трымацца збоку.
    Галоўныя тэмы дакладаў: Канадзкае грамадзтва - чытаў a. С. Баўэрс (езуіт), праф. Антарыйскага унівэрсытэту; Пра-вы чалавека й законнасьць - праф. Крывэр з Тарантонскага унівэрсытэту; Правы чалавека й эканоміка - Г. Маркл, ды-рэктар аддз. Адукацыі ў Юнайтыд Аўтомобіль Уоркэрс; Эка-намічныя праблемы й цяжкасьці этнічных мяншынь -Джэймс Бюлер (індыянін), выканаўчы дырэктар Індыянска-Эскімоскага Згуртаваньня; Правы чалавека кругом сьвету — заступнік дырэктара Аддзелу Правоў Чалавека ў Задзіноча-ных Нацыях. Адказнасьць асьветных і рэлігійных інстыту-цыяў адносна правоў чалавека - сымпозіюм.
    Зь першага дакладу а. Баўэрса вынікала, што канадз-кае грамадзтва ня ёсьць «мэлтінг пот», што прыпісваецца Задзіночаным Штатам, а мазайкавае грамадзтва, г. зн. та-кое, у якім на агульнай плошчы англасасаў знаходзяцца большыя й меншыя асяродкі розных этнічных групаў. Ка-надзе залежыць на дзяржаўным адзінстве, але не ў яе ін-тарэсах пазбаўляць культурна-этнічных рысаў этнічныя групы. Наадварот, Канадзе залежыць на тым, каб гэтыя этнічныя асаблівасьці захаваліся ды ўзбагачвалі агульна-канадзкую культуру. Усё гэта адпавядала агульнаму на-строю аўдыторыі. Але пры канцы а. Баўэрс выказаў сваё задавальненьне, што й камуністычнае грамадзтва дбае аб правох чалавека ў сваіх краінах, што выявілася на канфэ-326
    рэнцыі на Гаваях. Дакладчык, відаць, забыўся, што ў ка-муністычных краінах існуе дыктатура й таталітарны рэ-жым, а камуністычнай дактрыны ён мо’ й ня ведаў. У дыскусіі толькі прадстаўнік беларусаў забраў голас у гэтай справе, даводзячы, што толькі навонкі камуністыя кры-чаць аб правох чалавека, а ў сваіх дзяржавах яны топ-чуць гэтыя правы самым безаглядным спосабам. У сваім адказе апанэнтам дакладчык апраўдываў камуністых, «калі дабро народу вымагае ахвяр». Было дзіўна, што так гаворыць сьвятар і што ніхто больш не зарэагаваў на та-кое цьверджаньне. Памыліўся-б, аднак, той, хто думаў-бы, што ўдзельнікі Канфэрэнцыі згодны з думкай а. Баўэрса што да камуністых. На другі дзень - Ален Баравой (жыд) зь Лейбар Коміты фор Гюмэн Райтс пачаў сваё высту-пленьне наступна: «Калі ў ЮНЭСКО прадстаўнік камуні-стаў меў тэму дакладу «свабода чалавека», дык я тым больш магу гаварыць аб правох чалавека». Гэтае асьвед-чаньне выклікала ўсеагульныя воплескі слухачоў.
    У далейшых дакладах і дыскусіях найбольш увагі зьвярталася на дыскрымінацыю. Найбольш пакрыўджа-нымі чуліся індыяне й выказвалі найбольш незадавалень-ня. Выглядае, аднак, што справа іх на добрай дарозе. Яны маюць сваіх лідэраў, арганізацыі й інтэлігэнцыю — ды добрую волю Канадзкага Ураду.
    Шмат голасу забіралі французы, як з Квэбэку, так і мяншыня іх з Антарыя. Калі-ж ходзіць пра двумоўнасьць і двукультурнасьць, дык яны супраць накіданьня іншым гэтага прынцыпу. Ім толькі ходзіць аб здабыцьцё роўных праў для сябе.
    Італьянцы наракалі на дыскрымінацыю ў атрыманьні работы, аб чым выказваліся й іншыя групы. Нэгры жалі-ліся, што ня хочуць наймаць ім памешканьняў. У мяша-ным расава грамадзтве такія выпадкі не навіна, і трэба зь імі змагацца. Аднак, калі параўнаеш усе гэтыя нара-каньні з тым, што робіцца ў Савецкім Саюзе, на Белару-сі, як там топчуць аснаўныя правы чалавека, дык дзіву даешся. Тут дзяржаўныя ўстановы склікаюць адумысло-выя канфэрэнцыі з усіх пластоў грамадзтва, каб яны крытыкавалі існуючы лад і парадак. Там-жа дыктатура, таталітарызм робіць тое, што Масква скажа, што «поло-жено» і «не положено», ды дзякавай яшчэ як за ласку якую. I ніхто аб гэтым не заікнецца. Вось што баліць! (Падкрэсьлена мною, Р. Ж.-Г.)
    327
    Праўда, гэта канфэрэнцыя лёкальная, Антарыйская. Вычуваецца, што яна сьведама ўнікае супярэчлівых да-чыненьняў паміж вольным сьветам і камуністычным. Але ў атмасфэры настрояў вычуваецца прысутнасьць Ветнам-скага пытаньня, вылазіць у прыватных дыскусіях. Бела-рускаму прадстаўніку прышлося схапіцца за гэтае пы-таньне ў войстрай дыскусіі зь японцам, які, хоць і не ка-муністы, паўтараў лёзунгі камуністычнай прапаганды. Наагул-жа на канфэрэнцыі прыхільнікаў камунізму спат-каць ня прышлося.
    Адзіная нагода, дзе можна было-б зачапіць пытаньне правоў чалавека пад камунізмам, гэта на дакладзе прад-стаўніка Задзіночаных Нацыяў аб правох чалавека кру-гом сьвету. Але ён у сваім дакладзе разглядаў і Афрыку і Азію, і Амэрыку, але не зачапіў Савецкага Саюзу ані паў-слоўцам. Трымаўся фармальнага шаблёну, які вытварыў-ся ў Задзіночаных Нацыях у выніку супрацоўніцтва з камуністычнымі дзяржавамі. У дыскусіі таксама нельга было зачапіць правоў чалавека пад камуністычным рэ-жымам «з браку часу». Шмат хто, а асабліва славянскія прадстаўнікі, чуліся расчараванымі.
    На канфэрэнцыі было шмат цікавых людзей, зь якімі было аб чым пагаварыць і можна было пасябраваць зь імі. Успомнім тут хоць некалькіх. Перадусім ведамы бела-русам Глын П. Ален з Сітызэншып Бранч, які быў душой канфэрэнцыі; сымпатычны француз Ролян Фурнье - з Асьветнай Арганізацыі французаў канадыйцаў у Анта-рыё, зь якім беларусу прышлося жыць у адным пакоі. Успомнім і «земляка», «ляндсмана», як ён казаў, др. Кэйжа - жыда з Мантрэалю, які паходзіць зь Менску. Гэта ідэй-ны жыдоўскі асьветнік з Джуіш Імігрант Эйд Сэрвісыс оф Кэнада. Гэта адукаваны, разумны й глыбокі чалавек. Ня раз захоплівалася ягонымі мудрымі сказамі ўся аўдыто-рыя Канфэрэнцыі. Хоць малым выехаў зь Менску, мае сэнтымэнт да Беларусі й да традыцый, захаваных бацька-мі. 3 такімі людзьмі нам - беларусам трэба мець дачы-неньні.