• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ёрк, 108-109, 1966. Із справаздачы В. Жук-Грышкевіча.)
    3 успамінаў аб 25 Сакавіку
    В. Жук-Грышкевіча
    «Ужо 48-ыя ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Белару-сі! А было-ж гэта нядаўна, здаецца, бо-ж на маёй памяці быў абвешчаны Акт 25-га Сакавіка.
    Вучыўся я тады ў Беларускай Гімназіі ў Будславе й былі ў нас тады немцы. У канцы сакавіка хтось з настаў-нікаў прыехаў зь Менску (М. Шыла, ці Лышчук — ня па-мятаю) і ўсім сабраным вучням і бацьком іх расказаў пра гістарычнае паседжаньне Рады БНР і прачытаў Акт 25 Сакавіка. Пасьля гаварыў дырэктар гімназіі Васілевіч, ён тлумачыў нам значэньне гэтага Акту. Тады вучні дэкля-мавалі вершы (я дэклямаваў «Разьвейся туман» Янкі Ку-палы), гімназіяльны хор прасьпяваў некалькі песьняў, a вучыцелька францускай мовы засьпявала солё штось не-беларускае, клясычнае.
    Ад таго часу прайшло 48 год. 48-мы раз сьвяткуюцца нашы слаўныя ўгодкі й 47 разоў былі адсьвяткаваны ў розных абставінах і ў розных мясцох. Кажны беларус ці беларуска ў вольным сьвеце можа прасачыць на аснове сваіх успамінаў аб сьвяткаваньнях угодкаў 25 Сакавіка пэўную частку свайго жыцьця й свайго ўдзелу ў белару-скім грамадзкім жыцьці, а разам з тым адтварыць сваю вельмі цікавую гісторыю, ці, лепш, свой фрагмэнт гісторыі беларускага вызвольнага руху.
    Кажны год, калі набліжаецца дата 25-га сакавіка, хоцькі-няхоцькі ўпадаеш у роздум, думкамі ськіроўваешся ў мінулае сваё й нацыянальнае, адтвараеш паасобныя сьвяткаваньні 25-га Сакавіка - дзе й пры якіх абставінах адбыліся. Каб сабраць гэтыя ўспаміны нас усіх — утвары-лася-б цікавая мазайка геаграфічна-палітычна-гістарыч-ная, падмацаваная натаўпам перажываньняў... А падыс-падам усяго гэтага, як пласт гліны, ляжыць вялікая цягу-чая туга, туга па нечым блізкім, родным, вялікім - у чым маладосьць, і радасьць, і жыцьцё.
    304
    Як я прыпамінаю сабе, дык з гэтых 47-мі сьвяткавань-няў я ня браў удзелу ў васьмёх. Тры зь іх перажыў у са-вецкай турме й лягерох, чатыры ў чужым войску й адно пасьля цяжкой хваробы дома. Але й гэтыя ўгодкі без гра-мадзкага беларускага акружэньня ня былі зусім пустымі. Былі са мной і цікавыя думкі, і жывыя гутаркі з рознымі сябрамі лёсу.
    3 рэшты-ж сьвяткаваньняў - на 16-цёх я быў у Вільні, на 4-ох у Празе, на 3-ох у Лёндане ў Англіі, на адным у Лювэне ў Бэльгіі, на двох у Мюнхэне і на адзінаццацёх у Таронта. Кажнае з гэтых сьвяткаваньняў - гэта асобная цікавая падзея. Найбольш сьветлымі выступаюць у маёй памяці сьвяткаваньні ў Вільні, асабліва-ж за вучнёўскіх часоў на пачатку 20-ых гадоў. Падзялюся тут успамінамі, хоць аб адным зь іх - з 1921 году.
    Быў я тады вучнем 1-ай Віленскай Беларускай Гімна-зіі. Дзень 25 Сакавіка быў сьвятам і ніколі не адкладаўся, навет калі прыпадаў на будні дзень. Заняткаў у гэты дзень ня было, але ўсе вучыцялі й вучні прыходзілі ў гім-назію бяз кніжак, апранутыя ў найлепшае. Прыходзілі на 9-ую гадзіну раніцы. Усе вучні, бяз розьніцы — праваслаў-ныя ці каталікі, шэрагамі йшлі ў праваслаўную царкву -Сабор Сьвятога Духа. (У 30-ых гадох — у гістарычную Пят-ніцкую царкву - беларускую парахвіяльную). Толькі жыды не прылучаліся да шэрагаў, але шмат якія зь іх ішлі ўсё-ж у царкву вольнымі групамі. На багаслужбу ў царкву прыходзілі ў шэрагах і дзеці зь беларускіх пачаткавых школ, якіх тады ў Вільні было, здаецца, сем. Зьбіралася ў царкве й шмат грамадзтва, таксама бяз розьніцы веры. Прыходзілі ў царкву ў строі й жаўнеры Асобнага Белару-скага Батальёну, які стаяў тады ў Вільні. Вялічэзная цар-ква была перапоўнена.
    Багаслужба была вельмі ўрачыстая. Служыў сам архі-рэй у асысьце сьвятароў і манахаў. Сьпяваў архірэйскі хор. Маліліся за Беларусь. Адзін із сьвятароў гаварыў ка-заньне на тэму дня пабеларуску.
    Пасьля багаслужбы ў праваслаўнай царкве ўсе бяз вынятку ішлі ў касьцёл сьв. Мікалая на каталіцкую ім-шу. Які сьвятар служыў тады, не прыпамінаю, але добра помню, што казаньне меў ксёндз Адам Станкевіч, настаў-нік нашай гімназіі. Ксёндз Адам ведамы быў з красамоў-ства, дык можна ўявіць, які настрой вытвараўся ў верні-каў ад ягонага патрыятычнага казаньня. Хор вучняў Ka-305
    талікоў сьпяваў у часе багаслужбы беларускія рэлігійныя гімны.
    Пасьля каталіцкай багаслужбы - школьнікі й жаўнеры ў шэрагах, а грамадзтва вольна - усе накіроўваліся ў Ве-ларускую Гімназію, на ўрачыстую акадэмію..
    Адчыніў урачысты сход дырэктар гімназіі М. Кахано-віч, а прамову аб Акце 25-га Сакавіка меў Антон Луцке-віч. Заля была бітком набіта вучнямі, бацькамі іх, жаўне-рамі й грамадзтвам.
    У мастацкай частцы вучні выступалі з дэклямацыямі, а гімназіяльны хор - зь песьнямі. Выступалі й артыстыя зь Беларускай Драматычнай Майстэрні, якая тады была ў Вільні. Яна рабіла частыя пастаноўкі ў розных залях, але пераважна ў Беларускім Грамадзкім Клюбе й Беларускай Гімназіі. На заканчэньне акадэміі ўсе пяялі тадышні бе-ларускі нацыянальны гімн «Не пагаснуць зоркі ў небе».
    Пасьля акадэміі ўсе разыходзіліся, апрача вучняў гім-назіі, што атрымоўвалі дажыўленьне. Спадарыня Арсень-нева (матка нашай Паэткі) давала ім гарачую зупу. 3 пра-дуктамі ў Вільні было тады яшчэ цяжкавата, і шмат якіх вучняў трэба было дакормліваць. Займалася гэтым Бела-рускае Дабрадзейнае Таварыства, якое атрымоўвала кры-ху прадуктаў з амэрыканскай дапамогі жыхаром Вільні.
    Вечарам была ўрачыстасьць у Беларускім Грамадзкім Клюбе на Біскупскай вуліцы. Гэтая ўрачыстасьць мела шырэйшы, палітычны характар. Там зьбіраліся белару-скія дзеячы, паважнейшае грамадзтва, студэнты ўніверсы-тэту й іншанацыянальныя госьці. Тут спачатку была ака-дэмія з дакладам і прывітальнымі прамовамі прадстаўні-коў ад беларускіх, летувіскіх, жыдоўскіх і польскіх арганізацыяў. Польскія прадстаўнікі былі ад Віленскіх Краёвых Дэмакратаў і партыі «Вызваленьне». Далей ішла мастацкая частка з рэцытацыямі артыстых, салёвымі сьпевамі й музычнымі нумарамі. Выступалі такія арты-сты, як Ганна Душэўская, Ніна Сасноўская, Франьцішак Аляхновіч, Пракулевічыха й іншыя. Увесь вечар - у пры-гожай, удэкараванай залі - меў узьнёслы характар. Пава-жанай публікі ў вячорных строях было шмат, дык мы, вучні старэйшых клясаў гімназіі, якім дазволена было быць у клюбе толькі таму, што мы бралі ўдзел у мастац-кай частцы, чуліся зьбянтэжанымі.
    Паважная атмасфэра крыху расслаблівалася ў часе банкету, які адбываўся пасьля акадэміі. Сябры Клюбу, 306
    госьці - прадстаўнікі арганізацыяў, сваіх і чужых, прэсы й удзельнікі мастацкай часткі - былі запрошаныя за рас-стаўленыя сталы з выпіўкай і закускай, а рэшта публікі частавалася "ў ваграмадным буфэце ў другой залі. У часе банкету таксама былі прамовы.А як зайграла аркестра, маладзейшыя йшлі танцаваць, а старэйшыя заставаліся ў гутарках пры сталох або ішлі на каньяк у буфэт. Забава трывала амаль да раньня.
    Было гэта ўсё пад польскай акупацыяй, але ў 1921 го-дзе акупацыя гэта не пасьпела яшчэ разгарнуць сваёй жорсткай палітыкі на «крэсах», дык тады яшчэ было шмат і беларускіх арганізацыяў і шмат дзейных людзей у Віль-ні, якія ня надта лічыліся з акупацыяй. Таму й сьвятка-ваць маглі і шырэй, і вальней. В. Жук.»
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ерк, 108-109, 1966.)
    17-ты Агульны Гадавы Зьезд Згуртаваньня Беларусаў Канады
    У сваёй справаздачы із 17-га Зьезду ЗБК, што адбыўся 28 травеня 1966 году ў Таронта, («Весткі з Канады» - «Бе-ларус», 111-112, 1966), Вінцэнт Жук-Грышкевіч піша:
    «...3 прывітаньнямі Зьезду выступілі др. В. Жук-Грыш-кевіч ад Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады і сп. В. Целеш ад Царкоўнай Рады.
    Із справаздачаў аддзелаў ЗБК, Галоўнае Управы і На-гляднае Рады выявілася, што за мінулы год ЗБК зрабіла вялікую работу, выконваючы маль поўнасьцяй свой гада-вы плян працы. Апрача звычайнай бягучай працы, была ўпрыгожана заля БР-ГЦэнтру, створана новая арганіза-цыя - Задзіночаньне Беларускіх Жанчын, зарганізаваны Каардынацыйны Камітэт Беларусаў Канады, адноўлены танцавальны гурток, аздароўлены «Весткі з Канады». Апрача ўдзелу ЗБК у сьвяткаваньні 25 Сакавіка, якое ла-дзіў ККБК, была зьвернута належная ўвага й на беларуса-веду: адбылося некалькі дакладаў з угодкамі Багушэвіча й Цёткі ўлучна, ды праведзены кароткі курс беларускай мовы для дарослых. ЗБК брала ўдзел у працах Канэдыен Цэнтэнары Каўнсіл як сябра гэтай агульнаканадзкай ар-ганізацыі; шкада толькі, што абмежаванасьць сродкаў не дала магчымасьці дла ЗБК здабыцца на ўласны будаўні-
    307
    чы праект на стагодзьдзе Канады. Была зьвернута ўвага й на таварыскае жыцьцё: ладзіліся прынагодныя бяседы й сяброўскія імпрэзы.
    Да слабейшых пунктаў у выкананьні пляну працы трэба аднесьці недахоп беларускай школы для дзяцей. Школа праіснавала коратка й нерэгулярна. Што да арга-нізацыі моладзі, дык справа гэта, хоць і вельмі скампліка-ваная, але скранулася зь месца. Зроблены былі паважныя высілкі, дзякуючы якім адноўлены быў танцавальны гур-ток моладзі ды ўдалося ўцягнуць моладзь у сьвяткаваньне 25-га Сакавіка. Стварэньне-ж арганізацыі моладзі - гэта наступны этап...
    У справе пляну працы на новую кадэнцыю Зьезд дару-чыў новай Галоўнай Управе канкрэтныя заданьні: 1. Утрымаць усе пазыцыі,дасягнутыя ў мінулым годзе. 2. За-вяршыць арганізацыю моладзі. 3. Зарганізаваць удзел ЗБК у сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі ў верасьні ў Клівэляндзе. 4. Усімі магчымымі сродкамі ўзяць удзел у сьвяткаваньні стагодзьдзя Канады й канцэрце на Сусьвет-най Выстаўцы ў Монтрэалі. Паколькі-ж гэта справа агуль-на-беларускай рэпрэзэнтацыі, старацца прыцягнуць да яе нашых суродзічаў з ЗША й эвэнтуальна зрабіць у 1967 го-дзе надзвычайнае спатканьне Беларусаў Паўночнае Амэ-рыкі ў Канадзе. 5. Зьвярнуць увагу на арганізацыю й пра-цу аддзелаў ЗБК. 6. Старацца выкупіць гіпатэку (моргідж) на доме БР-ГЦ. 7. Утрымаць на належнай вышыні газэту.
    Мінулы год у працы ЗБК быў вельмі плённы. Дай-жа Божа, каб бягучы год быў яшчэ пляньнейшым.
    Зьезд закончыўся адсьпяваньнем нацыянальнага гімну.»
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ерк, 108-109, 1966). Артыкул не падпісаны, але пісаў яго рэдактар «Ве-стак з Канады» В. Жук-Грышкевіч.)
    60-я ўгодкі «Нашай Нівы»
    Гэтыя так важныя для беларускага адраджэньня ўгод-кі адзначала Згуртаваньне Беларусаў Канады ў Таронта 30-га кастрычніка 1966 г. Др. В. Жук-Грышкевіч меў да-клад. Апрача таго ў «Вестках з Канады» - «Беларусе» 115, 1966 г., ён падаў два свае артыкулы: «Заснавальнікі й Рэ-дактары <Нашай Нівы»> і «Успамін пра <Нашу Ніву> з род-нага Будслава». Падаем іх тут ніжэй: