• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Вінцэнт Жук-Грышкевіч цікавіўся і сачыў за тым, што дзеецца на Бацькаўшчыне. Гэта патрэбна было яму аса-бліва тады, калі працаваў кіраўніком беларускай сэкцыі радыя «Вызваленьне». I пасьля, вярнуўшыся ў Канаду, вы-пісваў зь Беларусі «Літаратуру й Мастацтва», «Весьці Ака-дэміі Навук БССР», «Полымя», «Маладосьць». Аб парадках і «асягненьнях» у «сувэрэннай» БССР быў паінфармаваны.
    Ды прачытаўшы ў «Літаратуры й Мастацтве», нр. 80 (2133) за 4-га кастрычніка 1966 году артыкул М. Гіля «Дзесяць гадоў у папцы...» з абурэньнем і болем у голасе кажа: «Во, да чаго дажыліся...!»
    Быў ён тады рэдактарам «Вестак з Канады» - часткі га-зэты «Беларус». У нумары 115, 1966 «Беларуса», у перада-віцы «Вестак з Канады» пад загалоўкам вялікімі літарамі: 318
    ХАЙ HE МАРНУЮЦЦА БЕЛАРУСКІЯ ПЕСЬНІ, МЫ IX ВЫДАДЗІМ!
    падае адкрыты ліст да Рыгора Раманавіча Шырмы, а пад ім поўнасьцьцю артыкул М. Гіля - «Дзесяць гадоў у пап-цы...»
    У артыкуле гэтым, выняткі зь якога тут падаем, М. Гіль між іншага апісвае, як яму давялося «...у час аднэй з камандзіровак гутарыць з кіраўніком самадзейнага хара-вога калектыву... У рэпэртуары хору шмат песень. Творы рознага пляну, рознага гучэньня: рускія, украінскія, вэн-герскія, польскія, грузінскія... фінская песьня. А вось род-най, беларускай - ніводнай.
    Я спытаўся ў маладога кіраўніка:
    - Чаму-ж так?
    Разьвёў той рукамі ды і кажа: - I рады былі-б, ды, як кажуць, грахі ў рай ня пускаюць. Няма беларускіх песень.
    Што такое, думаю, ці не дачуў я часам?
    - Ды як-жа так? У такога паэтычнага народу песень няма? Што вы кажае? Пабойцеся Бога!
    А кіраўнік усьміхаецца:
    - Даруйце, вы мяне не так зразумелі. Я не пра тое. Песень то ў нас, ведама, вельмі шмат, але... Я кажу, сьпя-ваць няма чаго. Хораў няма. Ну, як вам растлумачыць? Распрацовак песень для хору няма. Сам я не магу гэтага зрабіць. Ды, прызнацца, і ня ведаю я дасканала нашай песьні. У музычным вучылішчы на беларускую народную песьню за чатыры гады было адпушчана пару гадзін...
    У чым-жа ўсё-такі справа? Песень шмат, а сьпяваць няма чаго...?
    Шукаць адказу на гэтае пытаньне я пайшоў да Рыго-ра Раманавіча Шырмы. А куды-ж яшчэ йсьці? Няма у нас большага знаўцы беларускай песьні...
    Рыгор Раманавіч паклаў на стол даволі ёмістую папку:
    - Вось паглядзеце, ёсьць у нас штоколечы, ці няма.
    У папцы аказалася 150 (сто пяцьдзесят!) харавых тво-раў. Сто пяцьдзесят сучасных, каляндарна-абрадавых, бы-тавых, вясельных, любоўных, жартоўных народных пе-сень. Гатовыя, адрэдагаваныя, хоць сяньня ў вытвор-часьць.
    Я змоўк ад разгубленасьці й непаразуменьня.
    - Дзесяць гадоў ляжаць у мяне на стале. Роўна 10 га-доў - з 1956 - б’юся, каб яны былі выдадзены, трапілі да тых, хто іх чакае, і нічога не дабіўся, - расказвае Рыгор
    319
    Раманавіч. - Лепшыя кампазытары працавалі над імі. Больш сарака чалавек. Грачанінаў, Кошыц, Галкоўскі, Пашчанка, Багатыроў... I вось - дзесяць гадоў у папцы...
    Рыгор Раманавіч зьнімае з паліц тоўстыя тамы:
    - А вось пацікаўцеся, што робяць, што зроблена нашы-мі суседзямі...
    - За гэтыя дзесяць гадоў, дзе я толькі ня быў з гэтай папкай, - гаварыў у той вечар Рыгор Раманавіч, - і нідзе не знайшоў зразуменьня і падтртымкі. Навет з боку тых людзей, якія па пасадах сваіх, па абавязку службы сваёй павінны дбаць аб росквіце культуры нашага народу...»
    У канцы артыкулу М. Гіль разважае:
    «...Толькі-ж усё-ж не магу пазбавіцца ад пытаньня:
    - Чаму? Чаму яны ня бачаць сьвету? Чаму такое ба-гацьце гадамі ляжыць у папцы? Хто ў гэтым вінаваты? Ад каго залежыць тое, каб зборнік беларускіх народных песень для хору ўсё-ж выйшаў?
    Канечне, выдаць тую папку, што ляжыдь на стале Ры-гора Раманавіча Шырмы, справа нялёгкая. Можна спасы-лацца і на адсутнасьць паперы, і на слабасьдь палігра-фічнай базы, і на нерэнтабельнасьць выданьня, і г. д. ...»
    Знайсьці выхад зь нявыхаднае ў «сувэрэннай» БССР сытуацыі хочуць памагчы беларускія эмігранты ў Кана-дзе. У «Вестках з Канады» — «Беларусе», 115 - 1966, пад вышэй успомненым загалоўкам «Хай не марнуюцца бела-рускія песьні, мы іх выдадзім!» пішуць:
    «Адкрыты ліст да Рыгора Раманавіча Шырмы, кіраўніка Дзяржаўнай Акадэмічнай Капэлі БССР
    Вельмі Паважаны Рыгор Раманавіч,
    Мы прачыталі артыкул «Дзесяць гадоў у папцы...» ў газэце «Літаратура і Мастацтва» нр. 80 (2133) з 4-га ка-стрычніка 1966 году і нам аж дух заняло: такое народнае багацьце, як 150 беларускіх песьняў гарманізацыі Грача-нінавага, Кошыца, Галкоўскага, Пашчанкі, і іншых 10 гадоў марнуюцца ў папцы! Яны-ж вельмі патрэбны на Беларусі й ня менш нам на эміграцыі. Нельга дапусьціць, каб гэты народны скарб далей марнаваўся.
    У 1960 годзе Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Клі-вэлендзе (ЗША) выдала «Беларускі песенны зборнік», у якім зьмясьціла 61 песьню й 31 жартоўных песьняў, гуль-320
    няў і скокаў - усё гарманізацыі Міколы Куліковіча. Мы маем ня меншыя магчымасьці, як моладзь Кліўленду, і можам выдаць 150 беларускіх песьняў, якія залежваюцца ў вашай папцы. Дык будзьце ласкавы, просім Вас, пры-шліце нам гэтыя песьні, мы іх выдамо старанна, у якім хочаце тыражы, каб хапіла і для Беларусі, і для эмігра-цыі. Кажны беларускі эмігрант не пашкадуе даць штось із сваіх заробкаў, каб гэты скарб пабачыў сьвет.
    3 глыбокай пашанай да Вас,
    Галоўная Управа Згуртаваньня Беларусаў Канады Byelorussian Canadian Alliance
    524 St. Clarens Avenue Toronto 4, Ontario, Canada»
    За год пасьля надрукаваньня ў «Вестках з Канады» ад-крытага ліста да Рыгора ІПырмы нам давялося бачыцца на сусьветнай выстаўцы - ЕКСПО-67 - у Мантрэалі з Максімам Танкам, які ў сувязі з гэтым лістом сказаў В. Жук-Грышкевічу:
    «Вы наіўныя...!»
    - He, Максіме, не наіўныя!
    УДЗЕЛ У КАНАДЗКІМ ЖЫЦЬЦІ
    У Радзе Стагодзьдзя Канады
    У верасьні 1965 году др. В. Жук-Грышкевіч бярэ ўдзел у зьезьдзе Рады Стагодзьдзя Канады, што адбыўся ў Та-ронта, сталіцы Антарыя, у днях 8, 9 і 10 верасьня ў Роял Ерк гатэлі.
    Падзею й значэньне яе ён апісвае ў «Бацькаўшчыне», Мюнхэн, 6 (633), 1965:
    «У 1867 годзе ў Лёндане быў прыняты Брытыйскі Паў-ночна-Амэрыканскі Акт, паводле якога Канада была пе-ратворана з калёніі ў дамінію. Ад гэтага часу датуецца пачатак канадзкай дзяржаўнасьці й нацыянальнасьці. У 1967 годзе скончыцца стагодзьдзе гэтага векапомнага Ак-ту, а разам з тым і стагодзьдзе Канады.
    Гэту вялікую гістарычную падзею Канада рыхтуецца адзначыць ня толькі агульнанацыянальным сьвяткавань-нем, але й выкананьнем розных канструкцыйных і куль-турна-асьветных праектаў па ўсёй краіне. Каб дапамагчы
    321
    ў плянаваньні й выконваньні гэтых вельмі-ж лічных пра-ектаў, як і ў арганізацыі сьвяткаваньня стагодзьдзя Кана-ды па ўсёй краіне - па лініі дзяржаўнай быў створаны адмысловы дзяржаўны ворган - Камісія Стагодзьдзя (Цэн-тэніял Комішын). Па лініі грамадзкай, зь ініцыятывы гра-мадзтва ў 1960 годзе паўстала грамадзкая каардынацый-ная арганізацыя - Рада Стагодзьдзя Канады (Канэдыен Цэнтэнэры Каўнсіл). Стварылі яе 100 грамадзкіх арганіза-цыяў, якія сталіся ейнымі закладчыкамі й першымі ся-брамі. Цяпер лік арганізацыяў - Сяброў Рады Стагодзьдзя Канады - асягнуў лік 850. Згуртаваньне Беларусаў Кана-ды сталася паўнапраўным сябрам Рады Стагодзьдзя Кана-ды ў 1961 годзе. Заданьнем Рады ёсьць стымуляваньне праектаў на стагодзьдзе Канады й каардынацыя працы ды дапамога ў выкананьні іх.
    Каб бліжэй падыйсьці да грамадзтва й арганізацыяў -сяброў сваіх па ўсёй краіне, Рада Стагодзьдя Канады ро-біць свае штогоднія зьезды ў паасобных гарадох, сталіцах правінцыяў Канады. Сёлетні ўжо 5-ты гадавы зьезд Рады Стагодзьдзя Канады адбыўся ў Таронта - сталіцы Анта-рыё ў днях 8, 9 і 10 верасьня, у найбольшым тутэйшым гатэлі Роял Ерк Гатэл.
    Ад Згуртаваньня Беларусаў Канады браў удзел у Зьезьдзе др. В. Жук-Грышкевіч. Праца Зьезду была зарга-нізавана добра, вялася паводля загадзя апрацаванага пляну й абняла ўсе дзялянкі дзейнасьці Рады. Работа пра-водзілася часткова ў камісіях, часткова на пленарных па-седжаньнях. Таму адзін дэлегат ня мог быць на ўсіх пасе-джаньнях камісіяў. Гэта аднак было прадугледжана й па-асобныя камісіі рабілі справаздачы з сваёй прады на плянарным паседжаньні.
    Выкарыстоўваўся час і на абедах, і на вячэрах, у часе якіх выступалі адмыслова запрошаныя прамоўцы, якімі мелі быць канадзкія міністры ці іх заступнікі, або кіраўні-чыя дзеячы Рады Стагодзьдзя Канады ці Камісіі Стагодзь-дзя Канады.
    Зьезд ішоў пад знакам ахапленьня сьвяткаваньня ста-годзьдзя Канады ўсіх арганізацыяў, усіх асяродкаў, усяго грамадзтва. Дыскутаваліся спосабы каардынацыі працы й парады ў плянаваньні ды выконваньні праектаў на ста-годзьдзе Канады ў разрэзе фэдэральным, правінцыяналь-ным, муніцыпальным, як і ў паасобных мясцовых аргані-зацыях. Абмяркоўваліся праекты маладзёжных арганіза-322
    цьіяў і работніцкіх, артыстаў і мастакоў, шпіталёў і шко-лаў.
    Праектаў і розных плянаў аказалася безьліч: і паркі, і будынкі, і культурныя цэнтры адпачынку, і навуковыя, і школьныя, і вайсковыя, і лякарскія, і рэлігійныя й роз-ныя іншыя. Залежыць на тым, каб ня толькі адсьвятка-ваць стагодзьдзе Канады, але й пакінуць у сувязі з гэтай падзеяй трывалыя, відавочныя помнікі. Тут выявілася ў поўнасьці, колькі-ж гэта трэба ўлажыць працы, высілкаў ды ўмеласьці, каб скалыхнуць цэлай нацыяй і захапіць яе так важнай падзеяй.
    Трэці дзень Зьезду прайшоў навокал пытаньня: што яшчэ трэба зрабіць за 15 месяцаў, якія засталіся да даты сьвяткаваньня. I тут выявілася мора работы. Усе даклады й дыскусіі на гэту тэму зводзіліся да аднаго: як уключыць у сьвяткаваньне ўсіх жыхароў Канады, аб’еднываючы іх пад адным нацыянальным Канадзкім сьцягам?
    Тут было месца на пытаньне прадстаўнікоў этнічных групаў, аб якіх нічога не ўспаміналася ў дыскусіях; якая-ж роля этнічных групаў у гэтым агульна-канадзкім сьвят-каваньні? Пытаньне гэта паставіў ў сваім выступленьні прадстаўнік Згуртаваньня Беларусаў Канады.
    Пытаньне было на часе, яно выклікала жывую дыску-сію й шмат рэплікаў. Забіралі голас дэлегаты, а між імі ўкраінцы й палякі (прадстаўнікоў іншых этнічных гру-паў, здаецца, і ня было). Урэшце агульны адказ на пы-таньне гэта, як сфармуляваў яго старшыня паседжаньня, зводзіўся да таго, што этнічныя групы маюць усьведаміць свае асяродкі ў значэньні стагодзьдзя Канады, але адзна-чаць яго пасвояму ў выкананьні сваіх мясцовых праектаў з захаваньнем сваіх этнічных культурных асаблівасьцяў. Этнічная й культурная разнароднасьць вельмі карыс-ная й пажаданая ў агульнаканадзкім адзінстве, казаў старшыня, у канадзкай культуры, якую гэта разнарод-насьць узбагачае (дывэрзіты ін юніты). Тут, між іншага, выявілася, як важным ёсьць, каб дэлегат тэй ці іншай ар-ганізацыі выступаў, забіраў голас у дыскусіях. Пасьля па-седжаньня дэлегат ЗБК быў абдораны значнай увагай удзельнікаў Зьезду. Яго абступілі розныя дэлегаты й пача-лі закідаць пытаньнямі пра яго арганізацыю, пра яго на-цыянальнасьць.