• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    У часе арганізацыі Інфармацыйнай Службы Трэйцяга Сьвету (ТВІС) на сходзе ў Таронта ў чэрвені выразна выя-вілася арганізацыйная сетка Трох Кантынэнтаў. Арганіза-цыя ТВІС адбылася паводля ўзору Фэр Плей фор Кюба Ко-міты. Абедзьве арганізацыі займаюцца прапагандай пар-тызанскай вайны, таксама, як і «Торонто Кампэйн фор Піс энд Дызармамэнт» (ТКПД, - Тарантонская Акцыя за Мір і Раззбраеньне). He дарма-ж адзін камуністычны партыйны тэарэтык нядаўна выясьніў, што <справа міру набрала цяпер новага рэвалюцыйнага зьместу>. Уся гэтая дзей-насьць ськіраваная на тое, каб прызвычаіць канадыйцаў, асабліва моладзь, да ідэяў і спосабаў партызанскай вайны.
    Якія-ж пэрспэктывы маюць усе рухі, пра якія тут мо-ва? Лік людзей, замешаных у гэтых рухах, параўнальна невялікі. Але, на вялікі жаль, існуе па ўсёй Канадзе гато-вая ўжо сетка розных г.зв. групаў <за мір>, якія, калі по-йдуць па шляху <Тарантонскай Акцыі за Мір і Раззбраень-не>, стануцца магутнай прыладай распаўсюджваньня ка-муністычных ідэяў аб партызанскай вайне. Да гэтага трэба дадаць камуністычныя кнігарні й іх прыбудоўкі, што пашыраюць камуністычныя кнігі, брашуры й арты-кулы аб партызанскай вайне.
    3 другога боку, прасавецкая сетка, якая таксама мае сваіх сяброў, паўтыканых у розных групах «за мір», прапа-нуе <мірны шлях да камунізму>, які ў цяперашніх абставі-нах, на думку камуністаў прасавецкіх, зьяўляецца найка-338
    рысьнейшым. Але яны цьвердзяць, што гэта ня выключае іхняга права на ўжыцьцё збройнай сілы, калі сама сытуа-цыя будзе вымагаць гэтага. Адна зь нядаўных камуністыч-ных публікацыяў асьветчыла: <Рашаючым фактарам у каж-най сытуацыі ёсьць сіла, арганізаваная на сталай аснове й падрыхтаваная загадзя да змаганьня, гатовая выступіць у кажную хвіліну, калі паўстане спрыяльная сытуацыя».
    Зусім лягічна, што камуністы не пагрэбуюць арганіза-цыяй ваяўнічай мянушкі, абазнанай з партызанскай так-тыкай. Незалежна ад гэтага, яны пастараюцца папхнуць шмат маладых канадыйцаў пад уплывы тых ідэяў, якія ўзбудзяць у іх, прынамся ў больш нявіннай форме, цы-вільную непаслухмянасьць (канадыйскім уладам).
    Калі-б староньнікі партызанскай вайны выклікалі сва-ёй дзейнасьцяй публічнае зацікаўленьне й трывогу, чым вывялі-б грамадзтва з апатыі — так карыснай для поступу камунізму «мірным шляхам» — тады пасьлядоўнікі Масквы стрымлівалі-б (праўдападобна) сваіх ваяўнічых братоў ад рызыкоўных крокаў>.
    Такім супакойваючым прыпушчэньнем заканчываецца артыкул. Мы аднак, што добра знаем ня толькі бальшавіц-кую тактыку, але й безагляднасьць камуністаў у дасягнень-ні сваіх мэтаў, скажам адкрыта: Пара зірнуць цьвяроза на камуністычную небясьпеку! Пара пачаць змаганьне зь ёю!
    Мы мусім быць удзячныя <Канэдыен Сін>, што яна ад-важылася сьмела й адкрыта прадставіць сапраўдны твар камуністычнай дзейнасьці, завуаляванай пад рознымі хіт-рымі назовамі. Артыкул гэты тым больш важны, што вя-лікая й багатая англямоўная прэса Канады маўчыць аб падрыўной дзейнасьці камуністаў, ня хоча бачыць каму-ністычнай небясьпекі й часта-густа памагае камуністыч-най прапагандзе.»
    Падпісана - В. Адзін з псэўдонімаў В. Жук-Грышкеві-ча.
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ёрк, 128, 1967)
    Шануйма сваё права!
    Ізноў і йзноў Вінцэнт Жук-Грышкевіч гаворыць аб патрэбе арганізованасьці:
    «Толькі зарганізаваныя мы можам выявіць свой нацы-янальны твар, сваю культурную й нацыянальную спадчы-
    339
    ну, свае патрэбы». У артыткуле «Шануйма сваё права!» ён вымоўна гаворыць аб нашых патрэбах і балячках. Пачы-нае з цытаты:
    «I слушна запраўды маем за што Пану Богу дзякаваці жэ... тую ўладу і вольнасьць у руках сваіх маем, а права самі сабе творым... вольнасьці сваей ва ўсім пасьцерагаем, бо ня толькі сусед а спольны наш абыватэль у атчызьне, але і сам гаспадар, пан наш, жаднае зьверхнасьці над на-мі зажываці ня можаць, адно толькі, колькі яму права да-пушчаець...» Леў Сапега.
    «Гэта цытата із звароту падканцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі да ўсіх станаў ВКЛ. Зварот гэты быў зроблены ім у сувязі з надрукаваньнем у 1588 годзе ў друкарні братоў Мамонічаў у Вільні трэцяй рэдакцыі Ста-туту ВКЛ.
    Зварот гэты ёсьць вельмі цікавым дакумэнтам. У ім гаворыцца аб тым, якое вялікае значэньне мае права для кожнага народу, для кожнай дзяржавы й як трэба шана-ваць сваё права, падпарадкавацца яму, каб забясьпечыць парадак, свабоду й справядлівасьдь. I калі ў ВКЛ быў па-радак, грамадзкая, рэлігійная й палітычная свабода, a таксама дабрабыт і высокі ўзровень культуры й асьветы -дык перадусім гэта ўсё трэба заўдзячаць існаваньню ўста-ленага права, скаадыфікаванага ў слаўным Статуце ВКЛ. які быў даступны кажнаму:
    <А есьлі катораму народу стыд праў сваіх ня ўмеці, па-гатове нам, каторыя ня обчым якім языком, але сваім уласным права спісанае маем і каждага часу чаго нам патрэба ку атпору ўсякае крыўды ведаці можам>, - гаво-рыцца ў іншым мейсцы таго-ж звароту.
    Словы, сказаныя Львом Сапегам у 1588 годзе, праўдзі-выя й сяньня. Там, дзе няма права або няма пашанавань-ня для існуючага права — няма парадку, няма свабоды, няма справядлівасьці. Цывілізацыя й грамадзкая свабода, а зь імі й культура растуць і разьвіваюцца толькі на асно-ве права, а дзе права няма - там пануе дзіч, самаволя, бязладзьдзе. Маем шмат довадаў на гэта й у гісторыі, і ў навакольным цяперашнім сьведе.
    Права патрэбнае ня толькі для дзяржаўнага жыцьця, але й для грамадзкага, арганізацыйнага. У кажнай упа-340
    радкаванай дэмакратычнай дзяржаве права прадугледж-вае магчымасьці для ўсякага роду грамадзкіх арганізацы-яў, што самі сабе твораць праўныя нормы, якімі й кіруюц-ца ў сваёй дзейнасьці. Тут звычайна ёсьць пэўная ана-лёгія зь дзяржаўным правам. У дзяржаве асновай права ёсьць канстытуцыя. У ёй зьмешчаны аснаўныя, рамовыя правы. Канстытуцыя ўстанаўляецца ўстаноўчым соймам ці асамблеяй, выбранай толькі для гэтай мэты. Для пра-вядзеньня-ж розных законаў і пастановаў для штодзённа-га жыцьця выбіраецца звычайны сойм ці парлямэнт, але ён можа праводзіць кажнаразовыя законы ці пастановы, толькі згодныя з канстытуцыяй, інакш гэтыя пастановы й законы будуць нелягальныя. А зьмяніць канстытуцыю парлямэнт ня можа, дзеля гэтага трэба склікаць уста-ноўчы сойм, ці канстытуцыйную асамблею. У Канадзе даўно ўжо гавораць пра зьмену канстытуцыі, але ніхто гэ-тага ня можа зрабіць, пакуль ня будзе склікана канстыту-цыйная асамблея.
    Падобны парадак і ў розных арганізацыях грамадзтва. Кажная арганізацыя для свайго існаваньня прыймае свой статут — канстытуцыю (паангельску статут ёсьць канстыту-цыя, а слова статут ужываецца для розных рэгулямінаў). Статут устанаўляе арганізацыйны сход арганізацыі. У да-лейшым-жа агульны сход выносіць патрэбныя для жыць-ця й працы розныя пастановы.
    Аднак гэтыя пастановы мусяць быць згодныя із стату-там. Калі-ж акажацца, што дабро арганізацыі вымагае зьмены статуту, тады агульны сход можа зьмяніць тыя ці іншыя пункты статуту ці прыняць новыя - з захаваньнем усіх фармальнасьцяў, але ніколі ня можа праводзіць па-становаў, супярэчлівых із статутам, ці непрадугледжаных статутам. На выпадак няпэўнасьці што да правільнасьці пастановаў і спосабу правядзеньня іх, у дэмакратычных краінах існуюць адумысловыя падручнікі дэмакратычнай парлямэнтарнай працэдуры для розных арганізацыяў, бо дэмакратычны лад будзе забясьпечаны поўнасьцьцю толь-кі тады, калі ён будзе функцыянаваць правільна, як у дзяржаўных установах, так і ў арганізацыях грамадзтва.
    Мы — беларуская эміграцыя - жывём у вольных дэма-кратычных краінах і падлягаем ладу й парадку іх. Як расцярушаная маса адзінак - мы нічога ня зможам і гу-бімся ў чужым моры людзей. Толькі зарганізаваныя мы можам выявіць свой нацыянальны твар, сваю культурную
    341
    й нацыянальную спадчыну, свае патрэбы. Гэта вялікае няшчасьце для нас і нашага народу, што тысячы нашых суродзічаў, нясьведамых нацыянальна, ня трапілі ў свае беларускія арганізацыі й запрапасьціліся. Гэта вялікае няшчасьце, што сотні нашых суродзічаў, сьведамых бела-русаў, абыякавыя да нашага арганізацыйнага жыцьця й не бяруць у ім удзелу. Яны хіба што нясьведамы таго, якую вялікую шкоду яны робяць беларускай справе сваёй абыякавай, пасыўнай паставай.
    Усё-ж значная частка беларускай эміграцыі - лепшая частка - зразумела сваю ролю й значэньне эміграцыі, яе гістарычны наказ і, карыстаючы з дэмакратычных свабо-даў сваіх краінаў пражываньня, стварыла сваё арганіза-цыйнае жыцьцё. Посьпех і трываласьць гэтага жыцьця залежыць бязумоўна ад таго, як яно зарганізавана. Спра-ва гэта першай вагі, бо ад яе залежыць, ці будзе чутны беларускі голас у вольным сьвеце.
    Асновай спраўнасьці, жывучасьці й працаздольнасьці нашых арганізацыяў ёсьць права, на якім мы базуемся, г. зн. статуты іх. А другім важным мамэнтам ёсьць, ці мы шануем гэта права - нашы статуты, ці прытрымліваемся іх у сваёй дзейнасьці, правільна вырашаем свае заданьні.
    Мы ёсьць народам із слаўнымі прававымі традыцыя-мі, але, на вялікі жаль, вельмі часта не прыдаём вялікага значэньня свайму праву - статуту ці пастановам агульна-га сходу, трактуем іх як сухую малаважную фармалістыку й часамі робім ня так, як кажа статут, а так, як нам хо-чацца, як нам падказваюць свае асабістыя меркаваньні. I трэба дзіву дзівіцца, але кіраўніцтва сходу й сябры арга-нізацыі часамі прапускаюць парушэньні статуту абыяка-ва, бязь ніякай рэакцыі, чым уводзіцца прэцэдэнс для да-лейшай самаволі, для далейшага парушаньня права.
    У выпадку-ж спрэчнага тлумачэньня дадзенага пункту статуту мы часта, заміж таго, каб заглянуць у падручнік парлямэнтарнай працэдуры й знайсці правільную разьвяз-ку - сварымся, валтузімся, трацім час і або адступаем ад парушанае справы, або вырашаем яе няправільна, чым ствараем незадаваленьне й недавер да арганізацыі.
    Арганізацыя без сваяго права - статуту ня ёсьць арга-нізацыяй, а калі ў яе ёсьць статут, але ніхто на яго не зьвяртае ўвагі - яна робіцца штучнай, прыпадковай і ня мае ніякай будучыні, яна занікае. I вінаваты ў гэтым бу-дзем толькі мы самі.
    342
    У нашым арганізацыйным жыцьці было й ёсьць шмат сварак і закалотаў. Былі нават паважныя арганізацый-ныя расколы. Вінаватыя ў гэтым тыя ці іншыя людзі, спрычыніліся да гэтага шмат розьніца ў перакананьнях і нашая грамадзкая нявырабленасьць. Але ўва ўсіх нашых закалотах прычына была ў тым, што мы не шанавалі свайго права, забыліся на несьмяротныя словы нашага вялікага праўніка Льва Сапегі, якія ён вымавіў 400 год таму назад, адыйшлі ад слаўных традыцыяў сваіх прод-каў. Ж.»