Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Але да пытаньня, палітычнай, ці апалітычнай мае быць арганізацыя, сябры ЗБК вернуцца йзноў на 4-тым Агульным Зьезьдзе ЗБК 17-18 травеня 1952 году ў сьвятлі-ды ЗБК на 140 Батэрст вуліцы ў Таронта. На гэтым Зьезьдзе дайшло да расколу ЗБК. Прычынай было ўста-наўленьне ідэялягічнага напрамку ЗБК.
Пасьля расколу Згуртаваньня Беларусаў у Канадзе ў Таронта паўстала другая беларуская арганізацыя - Бела-рускае Нацыянальнае Аб’еднаньне (БНА). Пры ЗБК у 1954 годзе сарганізавана была парафія Беларускай Аута-кэфальнай Праваслаўнай Царквы Сьв. Кірылы Тураўска-га, пры БНА - царква Сьв. Еўфрасіньні Полацкай, Грэц-кай юрысдыкцыі. Спачатку абедзьве арганізацыі, апрача няпрыязьні, нічога супольнага між сабой ня мелі.
Ды патрэба паразуменьня, супольнага сьвяткаваньня беларускіх нацыянальных сьвятаў зь бегам часу ўсё болей стала праяўляцца. У 1958 годзе ЗБК і БНА дагаварыліся супольна адзначыць угодкі Слуцкага Збройнага Чыну. Старшынём ЗБК быў тады сп. Антон Маркевіч, БНА - сп. Рыгор Беразоўскі. Сьвяткаваньне ладзіў «Супольны Арга-нізацыйны Камітэт» - першая ластаўка «Каардынацыйна-га Камітэту Беларусаў Канады». У артыкуле «Каардына-цыйны Камітэт Беларусаў Канады», зьмешчаным у «Бела-русе» нр. 181, за 1972 г., гаворыцца:
«Як архіўныя сьляды паказваюць, ужо ў 1958 г. «Су-польны Камітэт Сьвяткаваньня», што складаўся з прад-
285
стаўнікоў ЗБК і БНА, ладзіў супольнае сьвяткаваньне 38-е гадавіны Слуцкага Паўстаньня. Супольна адзначаецца абедзьвюма арганізацыямі й 39-я гадавіна Слуцкага Паў-станьня ў 1959 годзе. У 1960 г. на запропсінах на Акадэ-мію, прысьвечаную 43-м угодкам Абвешчаньня Незалеж-насьці БНР, фігуруе назоў «Беларускі Каардынацыйны Камітэт», што рэпрэзэнтуе ізноў БНА і ЗБК. Але БКК ня быў сталай арганізацыяй і ў 1962 г. абедзьве арганізацыі адзначаюць угодкі 25 Сакавіка асобна. Ад 1963 г. да 1965 г. БКК ладзіць супольна сьвяткаваньні 25 Сакавіка.»
У 1963 годзе, калі др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч пасьля сэрцовага атаку (коронары) вяртаецца йзноў да грамадз-кае працы, 100-я ўгодкі паўстаньня Кастуся Каліноўскага й 125-я ад ягонага нараджэньня ЗБК і БНА адзначаюць супольна на шырэйшую скалю з удзелам чужых гасьцей.
Плянова Вінцэнт Жук-Грышкевіч прыступае да рэалі-заваньня свае задумы стварэньня сталае арганізацыі -Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады. У цэнтры кампаніі дагавораў між ЗБК і БНА ён спакойным і раз-важным тонам гаворыць з прадстаўнікамі абедзьвюх арга-нізацыяў аб патрэбе заснаваньня сталае арганізацыі -Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады, і то ня толькі для патрэбаў нутранога беларускага жыцьця, як су-польнага адзначаньня нацыянальных сьвятаў, але і для рэпрэзэнтацыі беларусаў Канады навонкі - рэпрэзэнтацыі перад канадзкімі ўрадавымі й грамадзкімі дзейнікамі.
Апрацаваны др-ам В. Жук-Грышкевічам праект Стату-ту Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады быў разгледжаны, прадыскутаваны й прыняты прадстаўнікамі ЗБК і БНА на арганізацыйным паседжаньні 16 студзеня 1966 году ў Таронта. I з гэтага часу датуецца існаваньне сталага ўканстытуаванага, па сяньняшні дзень дзейнага Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады.
Паводле прынятага Статуту ККБК, які ёсьць у сіле й па сяньня і пераложаны цяпер і ў ангельскую мову, мэтай ККБК ёсьць: «1. Каардынацыя працы беларускіх арганіза-цыяў у Канадзе. 2. Дапамога ў тварэньні новых белару-скіх арганізацыяў. 3. Каардынаваньне працы зь белару-скімі каардынацыйнымі камітэтамі ў іншых краінах вольнага сьвету. Заданьні: 1. Вонкавая нацыянальная рэпрэзэнтацыя ў канадзкіх дзяржаўных і грамадзкіх уста-новах. 2. Абарона беларускіх нацыянальных і практыч-ных інтарэсаў штодзённага жыцьця, змаганьне з дыскры-286
мінацыяй, змаганьне з савецкай прапагандай і т. п. 3. Нацыянальная рэпрэзэнтацыя і кантакты ці супрацоўніц-тва зь іншымі нацыянальнасьцямі Канады. 4. Ладжаньне нацыянальных сьвяткаваньняў і іншых беларускіх імпрэ-заў. 5. Разьвіваньне, прапагаваньне беларускіх культур-ных вартасьцяў, як беларускія песьні, танцы, літаратура й мастацтва. Арганізаваньне беларускіх хораў, танцаваль-ных групаў, беларускіх выставак і т. п. 6. Культурна-асьветная праца сярод беларусаў: школы й калёніі для дзяцей, школы беларусаведы, публічныя лекцыі й дакла-ды. 7. Апека над беларускаю моладзьдзю й нацыянальнае ўзгадаваньне яе.»
«Закладчыкамі ККБК і першымі яго сябрамі зьяўляюц-ца: ЗБК, БНА і Беларуская Самапомач у Ашаве» - гаво-рыцца ў Статуце. Першым і шматгадовым старшынём ККБК быў др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч,сябра ЗБК. У пер-шы Выканаўчы Камітэт ККБК увайшлі апрача старшыні: сп. Міхась Кухарчык, сябра БНА - сакратар, сп. Язэп Пі-тушка, сябра БНА - скарбнік, і сп. Антон Маркевіч, сябра ЗБК - рэфэрэнт рэпрэзэнтацыі.» («Каардынацыйны Камі-тэт Беларусаў Канады», «Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ёрк, 107, 1966.)
Першай справай, за якую ўзяўся ККБК, была арганіза-цыя супольнага для ўсіх беларусаў сьвяткаваньня 48-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларусі. Супольна ўсімі яго сябрамі-арганізацыямі ладзяцца ўрачыстыя ад-значэньні й іншых беларускіх нацыянальных сьвятаў, на-ладжваецца ўдзел у канадыйскім жыцьці.
Канфэрэнцыя - “Rights and Responsibilities.”
У жніўні гэтага-ж 1966 году старшыня ККБК др. Він-цэнт Жук-Грышкевіч бярэ ўдзел у Антарыйскай канфэ-рэнцыі на тэму “Rights and Responsibilities” - «Правы й абавязкі». Канфэрэнцыя гэта адбылася ў жніўні 1966 г. у Порт Эльджын у Антарыё.
“The Canadian Family Tree.”
У наступным 1967-м годзе Канада сьвяткуе сваё ста-годзьдзе. Canadian Citizenship Branch Department of the Secretary of State рыхтаваў новае пашыранае выданьне
287
кнігі “The Canadian Family Tree” - «Дрэва Канадыйскай Сям’і». Ha запросіны Дэпартамэнту Грамадзянства стар-шыня ККБК др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч апрацаваў для гэтае кнігі артыкул пра Беларусаў у Канадзе. Кніга “The Canadian Family Tree,” y якой упершыню фігуруюць бела-русы, была выдана Аддзелам Грамадзянства Дзяржаўнага Сакратарыяту і апублікована ў супрацоўніцтве з Камісіяй Стагодзьдзя Канады ў Атаве ў 1967 годзе. (Canadian Citizenship Branch, Department of the Secretary of State and published in co-operation with the Centennial Commission, Ottawa, 1967)
ККБК праводзіць намаганьні, каб y статыстыцы Кана-ды фігуравалі беларусы і каб лік іх у Канадзе быў болей правільна паказаны.
Кангрэс Канадыйскіх Славянаў
У гэтым-жа 1967-м годзе ў чэрвені старшыня ККБК др. В. Жук-Грышкевіч бярэ ўдзел у Другім Кангрэсе Ка-надыйскіх Славянаў - Second National Conference on Canadian Slavs.
Ha гэтай канфэрэнцыі, што адбылася ў Атаве 9-11 чэрвеня 1967 г., др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч прачытаў даклад на тэму: «Беларусы й канадзкая статыстыка» -“Belorussians and Canadian Statistics” (“Slavs in Canada, Volume Two, p. 127). У гэтым дакладзе ён разглядае пытань-не, чаму няма беларусаў у канадзкай статыстыцы, і да-казвае, што іх у Канадзе ёсьць болей 50-ці тысяч.
Census
Перапіс насельніцтва Канады - Цэнзус - адбываецца кожныя 5 год. Чарговы Цэнзус, пасьля Second National Conference on Canadian Slavs, прыпадаў на 1-га чэрвеня 1971 году. На пачатку гэтага году др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч зьвязваецца з Аддзелам Статыстыкі Канады -Цэнзусам 1971 - і ў супрацоўніцтве зь ім ККБК выдаў у беларускай і ангельскай мовах лістоўкі, якія паясьнялі, як трэба выпаўняць апытальнік Цэнзусу, каб правільна па-даваць сваё беларускае паходжаньне. Лістоўкі гэтыя раза-сланы былі шырака перад Цэнзусам па ўсёй Канадзе на ведамыя адрасы канадыйцаў беларускага паходжаньня. 288
Гэткую акцыю ККБК праводзіць цяпер перад кожным Цэнзусам.
1968 год - Год Залатога Юбілею БНР
Залаты юбілей БНР Каардынацыйны Камітэт Белару-саў Канады адзначае вельмі ўрачыста й на шырокую ска-лю. На пачатку гэтага году Старшыня ККБК у «Вестках з Канады» («Весткі з Канады» - «Беларус», нр. 130, 1968) зьвяртаецца з гарачым заклікам да «Суродзічаў Белару-саў», у якім між іншага ён кажа: «I мы - беларуская эмі-грацыя — можам шмат што зрабіць, каб дапамагчы наша-му народу ў яго імкненьні да незалежнасьці, бо мы жывем у вольным сьвеце й можам свабодна весьці нацыя-нальную работу, якая там забаронена. Мы, дзеці сваёй Маці Беларусі, да грабовае дошкі ня можам забыцца пра наш абавязак у дачыненьні да яе...» і далей:
«Хай у гэтым юбілейным годзе нашы сэрцы й думкі ськіроўваюцца да нашае супольнае Маці Беларусі, каб мы маглі - кажны з нас, даць сваё зерне працы ў нацыя-нальна-грамадзкую справу. Хай кожны з нас стараецца быць карысным вязьмом у беларускай арганізацыі, а тыя, што несарганізаваныя, хай паступаюць у беларускую арга-нізацыю.»
Гэтыя словы якраз дяпер, калі ў Беларусі адбываецца духовае й нацыянальнае адраджэньне, вельмі актуаль-ныя.
Супольнымі сіламі трох арганізацыяў ККБК арганіза-ваў сьвяткаваньне 50-тых угодкаў БНР 24 сакавіка ў Та-ронта, а 31-га сакавіка ў Ашаве.
Кіраўніком урачыстага сходу ў Таронта быў старшыня БНА сп. Рыгор Беразоўскі, даклад пабеларуску меў стар-шыня ККБК др. В. Жук-Грышкевіч, паангельску - сп. Улад. Барановіч.
На як шырокую скалю ККБК ладзіў у Таронта юбілей-нае сьвяткаваньне абвешчаньня незалежнасьці БНР, сьведчыць колькасьць прысутных на ім прадстаўнікоў ка-надзкіх установаў. На акадэміі прамаўлялі такія госьці, як: пасол фэдэральнага парлямэнту Канады др. Станлей Гайдаш, бурмістр Таронта Вільям Дэнісон, пасол парля-мэнту Антарыя Г. П. Картон, Сеніор Ліасон Оффісэр на Цэнтральную Канаду сп. Г. П. Ален, прадстаўнік Эстон-скай Цэнтральнай Рады ў Канадзе сп. I. Гайнсу, прад-
289
стаўнік Украінскай Нацыяналнай Фэдэрацыі сп. Насту-каш.
А юбілейныя прывітаньні прыслалі: Лестэр Б. Пірсан, Прэм’ер Канады; Пол Мартын, Дзяржаўны Сакратар; Пол Т. Гэльер, Міністар Транспарту; Волтэр Л. Гордон; Робэрт Л. Станфілд, лідар Апазыцыі; Санатар Пол Юзык; Джон П. Робэртс, Прэм’ер Антарыя; Алян Гросман, Міністар Па-праўчых Інстытуцыяў; Джон П. Ярэмко, Міністар Сацы-яльнай Дапамогі; Робэрт Ф. Ніксон, лідар Апазыцыі ў Ан-тарыё; Дональд Мэк Дональд, лідар НДП у Антарыё; др. Дж. М. Кіршбаўм, Старшыня Фэдэрацыі Этнічнай Прэсы Канады, Старшыня Славацкай Нацыянальнай Рады.
Апрача вышэй успомненых англямоўных, было шмат прывітаньняў ад беларускіх арганізацыяў.
«БНР ці БССР»
50-ты юбілей БНР ня быў забыты й у БССР. У «Голасе Радзімы» нр. 13 за сакавік 1968 г. быў надрукаваны арты-кул А. Пятровіча пад загалоўкам «Праўда аб Акце 25 Са-кавіка». Артыкул гэты накіраваны на тое, каб зьбіць з на-цыянальна-дзяржаўнай сьведамасьці беларусаў у вольным сьвеце й зьнеахводіць іх да сьвяткаваньня 50-га юбілею абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспу-блікі.