Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Як прніду до Торонто і буду мав трохн часу, напншу Вам і постараюся на день скочнтн до Баррі. Авта до То-ронта не буду братн, бо його дружнна вжнвае в місті.
ІЦнро вітаю Вас і шановну Дружнну,
Ваш В. Кнсілевськнй
261
“Ottawa, October 26, 1959
Dear Doctor Zuk:
My brief visit to Barrie on Thanksgiving Day left lasting pleasant impressions, and added to the already considerable store of information on Byelorussians. I was particularly interested in the publications and the historical background material you showed me. I made a few notes, as you know.
Please accept my sincere thanks for your kind hospitality and very pleasant company.
I gave the address and the name of the pastor of the St. Cyril Church to our Regional Officer in Toronto with the suggestion to call on Rev. M. Macukievich and to see the new premises with the pleasant chapel of which Rev. Macukievich is so proud.
I arranged as reqested, for an additional 100 copies of the reprint of the Study on Byelorussians and was informed that it was due to appear in the December-January number of the Revue.
Sincerely yours,
(Dr.) V. J. Kaye,
National Liaison Officer”
# Ф
«Бэры, 18 лістапада 1959
Вельмі Паважаны й Драгі Спадар Доктар,
Дзякую за Ваш мілы ліст з 26. 10. 1959. Адначасна ха-чу паведаміць аб нашых бягучых імпрэзах у Таронта.
У суботу 21 лістапада а гадз. 7-ай вечара адбудзецца беларускі канцэрт хору Кіслага з Клевэлянду ў залі, якую Вы бачылі на Ст. Клярэнс Аве. На другі дзень — у нядзе-лю 22 лістапада а 10-ай гадзіне раніцы адбудзецца ўра-чыстае высьвячэньне капліцы, якую Вы таксама бачылі, з удзелам Яго Праасьвяшчэнства Архіяпіскапа Васіля, які дзеля гэтай мэты прыедзе зь Нью Ерку.
У наступную нядзелю - 29-га лістапада, як кожны год у гэту пару, адбудзецца сьвяткаваньне «Дня Герояў Бела-русі». Сьвяткаваньне гэта ладзяць супольна абедзьве арга-
262
нізацыі ЗБК і БНА. Той факт, што яны дагаварыліся сьвяткаваць разам гэта агульна-беларускае сьвята, гаво-рыць пра палепшаньне адносін паміж імі. Факт гэты мае тым большае значэньне, што ўжо некалькі месяцаў каму-ністычная прапаганда з Усходняга Бэрліну ў сваёй газэт-цы й спэдыяльнай брашуры пераконвае беларускую эмі-грацыю аб безсэнсоўнасьці й непатрэбнасьці гэтага сьвята.
Маю надзею, што Вы ўжо атрымалі запросіны на кан-цэрт і царкоўную ўрачыстасьць, аб якой мова вышэй. Са-праўды было-б нам вельмі прыемна бачыць Вас, а такса-ма Спадарыню В. Дж. Кайэ сярод нас у часе гэтых урачы-стасьцяў.
3 глыбокай пашанай
В. Жук-Грышкевіч»
Перапіска Вінцэнта Жук-Грышкевіча з д-рам В. Дж. Кэйэ працягваецца што найменш да 1964 году. У сваім лісьце з 24 лютага, 1960 году др. Кэйэ піша:
“Many thanks for your note of February 21st just received. At the same time there arrived also an official invitation from the Byelorussian Co-ordinating Committee. It was a pleasant surprise to see that the Byelorussian National Association and the Byelorussian Alliance in Canada joined forces in the celebration. I am not certain whether I shall be free to go to Toronto on the 27th of March, but I shall do my best.”
Пасьля зьяўленьня манаграфіі ў друку др. В. Жук-Грышкевіч піша рэцэнзію на яе:
“V. J. Kaye, Professor at the Faculty of Arts, University of Ottawa, CANADIANS OF BYELORUSSIAN ORIGIN.
Adbitka z Revue de 1’Universite d’Ottawa, July-September, 1960.
Брашура гэта ёсьць скарачэньнем большай працы з такім самым назовам, якую др. Кэйэ апрацаваў для ка-надзкага Дэпартамэнту Іміграцыі й Грамадзянства, ды якая мае служыць для нутранога карыстаньня канадзкай
263
дзяржаўнай адміністрацыі. На вялікі жаль гэта большая праца ня была выдана друкам і таму не даступна для шырэйшых грамадзкіх колаў.
Аднак і гэта скарочаная праца ў выглядзе брашуры на 15 бачын ёсьць вельмі важнай крыніцай інфармацыяў аб беларусах на ангельскай мове, бо падае дадзеныя ня толькі пра беларускую эміграцыю ў Канадзе, але й пра беларусаў наагул. Інфармацыі гэтыя тым больш важныя, што апрацаваны не беларусам, а канадыйцам - у дадатку паважным навукоўцам і высокім канадзкім урадаўцам. Факт гэты сам сабою настаўляе чытача на веру ў аб’ек-тыўнасьць пададзеных інфармацыяў.
Брашура мае чатыры разьдзелы: 1. Гістарычнае міну-лае; 2. Пачаткі беларускай іміграцыі ў Канаду; 3. Белару-скія арганізацыі ў Канадзе; і 4. Беларуская прэса й пара-фіі. Праца абапіраецца на статыстычных дадзеных Ка-надзкага Дэпартамэнту Іміграцыі й Грамадзянства ды на розных, між іншым і беларускіх, выданьнях.
У ўводзінах аўтар гаворыць, што беларуская этнічная група ў Канадзе ёсьць надзвычай цікавая, а разам з тым найменш знаная. Яна не адзначалася як асобная група ў перапісях насельніцтва. Дзеля таго, што беларусы паходзі-лі з Расейскай Імпэрыі - перапішчыкі запісвалі іх расей-цамі. Да сяньняшняга дня няма ўсталенага назову для гэ-тай групы, тым больш, што самі беларусы на эміграцыі ўжываюць аж некалькі назоваў для сваёй нацыянальнась-ЦІ-
Толькі з прыбыцьцём у Канаду новай беларускай эмі-грацыі ды ад часу прыняцьця БССР у Задзіночаныя На-цыі канадзкаму грамадзтву стала больш ведама пра бела-русаў.
Тут жа аўтар падае інфармацыі аб падзеле Беларусі пасьля першай сусьветнай вайны ды дадзеныя аб насель-ніцтве й тэрыторыі тады й цяперашняй БССР. Успамінае таксама, што самі беларусы ўважаюць, што толькі-ж бела-рускай тэрыторыі як у БССР улучана ў РСФР і што лік усіх беларусаў у цэлым СССР даходзіць да 18,000,000. (ва-семнаццаці мільёнаў).
У І-м разьдзеле др. Кэйэ падае пабежна абраз мінулага Беларусі, пералічвае пяць беларускіх плямёнаў, адзначае ролю Полацкага княства. Кажа, што Вялікае Княства Літоў-скае пачалося з Наваградку, якім кіравалі князі мяшанага літоўскага й беларускага паходжаньня. Адзін зь іх Міндоўг 264
абяднаў суседнія беларускія княствы й далучыў непа-корную Жамойдзь і Аўкштоту. Беларуская мова сталася тут мовай дзяржаўнай і мовай двара й вышэйшых станаў. Га-ворыць пра Люблінскую вунію й палянізацыю, Берасьцей-скую вунію й рэлігійнае аб’еднаньне. Падае аб’ектыўна што прынясло з сабой забраньне Беларусі Расеяй: перасьлед нацыянальны, рэлігійны й культурны ды русыфікацыю. Разьдзел канчае інфармацыяй аб нацыянальным адра-джэньні і абвешчаньні незалежнасьці Беларусі ў 1918 годзе, ды контррэакцыі бальшавікоў якія, каб не дапусьціць да аддзяленьня Беларусі ад Расеі, стварылі сваю БССР.
П-гі разьдзел прадстаўляе прабег іміграцыі беларусаў у Канаду. Пачынаецца цытатай з кнігі Г. Окулевіча «Ру-скне в Канаде», у якой гаворыцца, што «расейскія» эмі-гранты зь Мінскай, Горадзенскай ды іншых губерняў прыехалі ў Канаду ў 1907 годзе. Др. Кэйэ кажа, што гэта былі перадусім маласьведамыя сяляне. Да іх далучыліся расейскія палітычныя эмігранты пасьля рэвалюцыі 1905 году і пачалі тварыць расейскія «прагрэсыўныя» арганіза-цыі ў Таронта й іншых гарадох. Сябрамі гэтых арганіза-цыяў былі ў бальшыні беларускія сяляне, якімі кіравалі расейскія палітычныя эмігранты.
Др. Кэйэ не жалее сваіх высілкаў, каб пры помачы па-раўнаньня статыстычных дадзеных з перапісаў па рэлігіі й нацыянальнасьці выэлімінаваць беларусаў з расейскай і польскай групаў. Аказваецца, што ў 91,297 запісаных расейцамі пры перапісі ў 1951 годзе знаходзіцца некалькі нацыянальнасьцаў, сярод якіх расейцы як такія твораць мяншыню. Паводля рэлігіі - у гэтай лічбе ёсьць толькі 12,219 праваслаўных (аўтар залічае іх да расейцаў, укра-інцаў і беларусаў), рэшта належыць да каталікоў (13,323 -пераважна беларусы й балты, кажа аўтар), жыдоў (9,118), лютэран (8,259), мэнанітаў (7,517), іншых пратэстантаў (разам 18,701) ды духабораў (19,597). Др. Кэйэ ўважае зу-сім слушна, што толькі ўсіх духабораў ды пэўны працэнт праваслаўных і пратэстантаў (што зьмянілі рэлігію ў Ка-надзе) можна залічыць да расейцаў. Рэшта-ж гэта іншыя нацыянальнасьці, зь якіх, паводле д-ра Кэйэ, беларусаў ёсьць 20% з цэлай лічбы 91,279.
3 такім выснавам нам цяжка пагадзіцца. Пры перапі-сі ў 1951 г. ўсе нацыянальнасьці з былой расейскай Імпэ-рыі маглі запісацца пад сваімі рубрыкамі, а калі такіх ня было (для меншых групаў), маглі падаць сваю нацыя-
265
нальнасьць, бо назовы балтыцкіх групаў, украінцаў і жы-доў былі ведамы перапішчыкам. Беларусы-ж ня мелі свае рубрыкі ў перапісных лістох, перапішчыкі звычайна ня ведалі аб існаваньні беларусаў, як асобнай групы і нават калі пачулі ад заінтарасаванага назоў «беларус» спакойна запісвалі яго расейцам, думаючы, што гэта тое самае. Та-кім чынам апрача духабораў, усіх пратэстантаў ды не-калькі тысяч праваслаўных і пратэстантаў расейцаў -рэшта з 91,271 гэта беларусы па паходжаньню - усяго ка-ля 40,000, на нашу думку.
Сярод польскай этнічнай групы (219,845) ёсьць 7,741 праваслаўных. Гэта ня хто іншы, як беларусы, якія жылі пад Польшчай й таму запісаны палякамі. Да іх трэба да-лічыць беларусаў каталікоў, якія з тых жа прычын запі-саны палякамі. Др. Кэйэ прызнае ім 5% з усяго ліку поль-скай групы. Магчыма, што гэты працэнт вышэйшы, цяж-ка ўстанавіць дакладна. Агульную лічбу беларусаў як прыблізную др. Кэйэ падае 30,000. Мы думаем, што лічба гэта сягае паміж 60,000 і 70,000. Незалежна ад гэтага трэ-ба прызнаць, што др. Кэйэ выявіў шмат добрай волі пры вылучэньні беларусаў зь іншых этнічных групаў, хоць мо-жа, дзеля сваей асьцярожнасьці й абнізіў іх лік.
Далей др. Кэйэ цьвердзіць, што зь ліку 30,000 белару-саў толькі 5,000 бярэ ўдзел у беларускім жыцьці. Мы ду-маем, што ў гэтым выпадку лічба абніжана дзеля тэй жа асьцярожнасьці.
У разьдзелах III і IV др. Кэйэ апісвае беларускае арга-нізацыйнае й рэлігійнае жыцьцё ў Канадзе ды белару-скую прэсу. Гаворыць ён часамі аб дасадных фактах, асабліва-ж калі ходзіць пра прэсу. Але што-ж, калі яны праўдзівыя. Паміма таго, што аўтар не сказаў у сваёй бра-шуры ўсяго, што мы-б хацелі і як мы-б хацелі, брашура гэта ёсьць вельмі важным укладам у літаратуру аб белару-сах на ангельскай мове. За гэту працу мы павінны быць вельмі ўдзячнымі паважанаму аўтару.
Жук.»
'Н ^ -к
27-га красавіка 1964 году др. Кэйэ, а сапраўднае прозьвішча Кэйэ-Кысілевскы, піша да Вінцэнта Жук-Грышкевіча даўгі прыватны ліст паўкраінску, у якім між іншага гаворыць, што ўжо другі год працуе над гісторыяй пачаткавага пасяленьня ўкраінцаў у Канадзе, ды, што 266