Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Пятрусь у пяхоту, дзе атрымаў рангу падпаручніка. Ад гэ-тага часу мы бачыліся рэдка ў Іраку, у Палестыне, ў Эгіпце.
Справа нашых спатканьняў шмат паправілася, як мы прыехалі ў Італію. Вясной 1944 году нам удавалася часамі спатыкацца большай групай: Я з Пятрусём, Асіповіч, Ба-барыка ды іншыя часамі даходзілі. Сытуацыя зноў пагор-шылася з пачаткам баёў за Монтэ Касыно. Усім нам ня лёгка паводзілася, але Пятрусь прайшоў тут найгоршае пекла. Апісваў ён гэтую жахлівую падзею вельмі рэалі-стычна ў сваім апавяданьні «Сьмерць і салаўі». Пад Монтэ Касыно Другі Корпус меў вялізарныя страты й баявыя ад-дзелы трэба было папаўняць. Тады й я апынуўся ў пахо-дзе. Але ў Пятрусёў батальён мне трапіць не ўдалося, дык мы бачыліся рэдка. Пазьней людзей майго веку замянілі маладымі палякамі з палонных, дык я зноў быў пераве-дзены ў транспартную калёну. А Пятрусь яшчэ доўга Baa-Bay на першай лініі. Быў 4 разы ранены, адляжаў у шпі-талі й нарэшце быў прызначаны ў тэхнічны аддзел. Ад гэтага часу жыцьцё было лягчэйшым і цікавейшым і мы зноў спатыклаліся часьцей.
Асабліва цікавымі сталі спатканьні нашы, калі вясной 45-га году я быў прызначаны выкладчыкам у вайсковай сярэдняй школе. Пятрусь быў тады маім частым гасьдём у вільлі над Адрыятыкай. Вайна ўжо скончылася. Ня было ніякай небясьпекі й рвачкі. Жыцьцё плыло спакойна й выгодна. Сонечная Італія - гэты суцэльны музэй стара-даўнасьці й мастацтва — сталася нашай домэнай. У часе ваенных пераходаў мы пазналі гэты край і палюбілі яго. Мы пабывалі ўва ўсіх гарадох Італіі, адведалі найважней-шыя музэі й галярэі мастацтва, дык было аб чым пагава-рыць і падыскутаваць. Адно на нашых сэрцах ляжала ка-меням мучаніца Беларусь. Мы ваявалі з адным тыранам людзтва, а тым часам другі тыран - ня лепшы — акупаваў нашу Бацькаўшчыну. Усё больш і больш даходзіла да нас цяжкіх вестак з дому. Былі ўжо ў кантакце з айцом Сіпо-вічам у Рыме, а крыху пазьней з інж. Абрамчыкам у Па-рыжы ды нашымі суродзічамі ў Нямеччыне. Чыталі «Бе-ларускія Навіны». У Італіі-ж выявілася тады шмат мала-дых беларусаў, якія прышлі сюды з нямецкай арміі. Спатыкаліся зь імі, гутарылі, зьбіралі весткі зь Беларусі. Усім нам балела душа за ейны лёс. Думалі, разважалі пра будучыню Беларусі, пра сваю будучыню. Заседжваліся да
279
познай ночы ў вільлі над Адрыятыкай. Сытуацыя была трагічная. Прайшлі савецкія вастрогі й лягеры, крываві-ліся на франтох вайны з надзеяй на новы, вольны, спра-вядлівы сьвет, а як скончылася вайна, дык аказалася, што й Бацькаўшчына ў няволі, і мы бяздомныя. Тады мы й знайшлі сваё заданьне: трываць на эміграцыі, арганіза-вацца, з вольнага сьвету вясьці змаганьне за вольнасьць Беларусі. Модэна была далейшым працягам нашых спат-каньняў, толькі ў шырэйшым кругу, бо з удзелам вучняў-беларусаў з вайсковых сярэдніх школаў.
Наступным этапам была Англія й Лёндан і ЗБВБ, як уцелаўленьне плянаў жаўнераў-беларусаў. На сцэну высту-піла маса беларускіх патрыётаў, якая й стварыла гэту ар-ганізацыю. Спачатку Пятрусь толькі час-ад-часу мог супра-цоўнічаць з ЗБВБ, але, як толькі звольніўся з войска - з душой і целам увайшоў у нашу грамаду й яе працу. Мы зь ім нанялі тады «флят» у Лёндане й пачалі жыць разам. Пятрусь працаваў у прасавальні, дзе зарабляў сабе на пра-жыцьцё. Увесь вольны час мы аддавалі грамадзкай працы.
Божа! Колькі энтузіязму было тады ў нашай грамадзе! Беларускае жыцьцё на эміграцыі проста кіпела. Арганіза-цыі, часапісы й газэты расьлі, як грыбы па дажджы, у вольных краінах Эўропы й Амэрыцы. Мы ня толькі жылі, мы гарэлі тым палымяным жыцьцём беларускага ўздыму на эміграцыі. Былі пэўныя, што створаная на вайне між-народная палітычная сытуацыя часовая, што хутка пры-йдуць новыя падзеі, якія ў сваім зараве прынясуць вызва-леньне ўсім паняволеным народам, у тым ліку й нам, бе-ларусам.
Але надзеі нашы не апраўдаліся. Упорыстая інэрт-насьць сьвету перамагла. I мы, хоць і «не распакоўвалі яшчэ сваіх валізак», мусілі думаць аб далейшым эмігра-цыйным жыцьці. Ізноў мы з Пятрусём змушаны былі раз-лучыцца. Але гэтым разам, хоць у розных краінах, мы былі ў тэй-жа самай грамадзе беларускай эміграцыі, рабі-лі тую-самую беларускую справу.
Пятрусь аказаўся вельмі плодным у пісаньні. Пісаў ар-тыкулы, апаваданьні, вершы, сатыры й жарты. Пісаў у «На шляху», «Беларус на чужыне», у камбатанцкім часапі-се, выдаваў час-ад-часу гумарыстычны часапіс «Шарсь-цень», які, як і камбатанцкі часапіс ды шмат выданьняў, сам-жа афармляў з мастацкага боку. Пазьней пачаў дру-кавацца ў «Бацькаўшчыне» і быў супрацоўнікам яе, ды 280
незаменным супрацоўнікам Беларускай Сэкцыі Радыя Свабода да апошніх дзён сваіх.
Спаткаліся мы з Пятрусём ізноў праз тры гады, калі зьявілася магчымасьць прамаўляньня да беларускага народу праз радыё. Тут адкрылася баёвая лінія - лінія псыхалягічнай вайны. Трэба было выяўляць маскоўскі імпэр’ялізм ды разьбіваць ману й ашуканства пэрфіднай бальшавіцкай прапаганды, а адначасна змагацца з амэ-рыканцамі й расейскімі шавіністамі на месцы за белару-скі й незалежніцкі зьмест нашых праграмаў. Трэба было зносіць інтрыгі й паклёпы, ды быць гатовым на спаткань-не савецкіх агентаў, што сачылі з-за вугла. He адзін пра-цаўнік радыя быў замардаваны іхняй бандыцкай рукой -у тым ліку й наш сябра Лявон Карась.
На гэтай цяжкой пляцоўцы Пятрусь аказаўся трыва-лейшым за мяне. Зломаны хваробай я адыйшоў, а ён, хоць быў адным зь першых у гэтай працы й перажыў цяжкую хваробу, ня зыйшоў з свайго месца, з надарваным здароўем ён дабыў на ім да самай сьмерці.
Так сходзіліся й разыходзіліся нашые жыцьцёвыя даро-гі, Даражэнькі Дружа. Гэтым разам Твая дарога абарвалася на заўсёды й мы больш не сустрэнемся на гэтым сьвеце. Цяжкая й цярністая была твая дарога. Але прайшоў ты яе сумленна й вытрывала. У ролі жаўнера з гонарам выкон-ваў заданьні змагара з аднэй тыраніяй, а з другой - у ролі беларускага грамадзкага працаўніка, пісьменьніка й публі-цыста. «Азімут сэрца - кірунак Беларусь», аб якім ты сказаў так прыгожа ў інаўгарацыйнай нашай праграме, - быў тваім кірункам, ён прысьвечваў Табе ў жыцьці й працы.
Цябе нястала, Пятрусь. Усім нам цяжка з гэтым пага-дзіцца. Гэта вялікая страта для беларускай справы й нас асабіста. Нястане й іншых, а <Азімут сэрца - кірунак Бе-ларусь> будзе жыць заўсёды ў сэрцах беларускіх і давядзе да нашай мэты тых, што будуць жыць.
Твой Вінцук»
(«Бацькаўшчына», Мюнхэн, 9-10 [623-624], 1964)
Угодкі Франьцішка Багушэвіча
Была восень 1965 году. Больш за сто год ад таго часу й больш за тры тысячы міль ад таго мейсца, дзе радзіўся й
281
жыў Франьцішак Багушэвіч, жменька людзей, бо ня тыся-чы ці сотні, а сьціплыя дзясяткі між мільёнаў чужога мо-ра, закінутыя бурай жыцьця ў далёкую Канаду, аддавалі чэсьць Таму, з чыім клічам - «Не пакідайце-ж мовы на-шай беларускай, каб ня ўмерлі!» - ішлі. Мо іх і ня шмат, але яны ня ўмерлі.
24 кастрычніка ў БАПЦаркве сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта адпраўляецца сьв. літургія, а побач царквы-ка-пліцы заля, якая сяньня мае таксама атмасфэру сьвятыні. Чаму? Сяньня яна гасьціць Вялікага Дастойніка Франь-цішка Багушэвіча. I прысутнасьць Яго тут адчуваецца. Кажны, хто ўваходзіць у залю, проста накіроўвае свае кро-кі напокуць, дзе пад слаўнай Пагоняй на беларускай дзя-ружцы між сьцагамі лунае партрэт Франьцішка Багушэві-ча й ягоны бессьмяротны кліч: «Не пакідайце-ж мовы на-шай беларускай, каб ня ўмерлі!»
Пасьля багаслужбы заля напаўняецца. А першай гадзі-не старшыня ЗБК мгр. А. Грыцук адкрывае акадэмію й дае слова дакладчыку др-у В. Жук-Грышкевічу.
«Роўна 125 год таму нарадзіўся й роўна 65 год таму па-мёр бацька беларускага адраджэньня Франьцішак Багу-шэвіч...» - пачаў дакладчык. Ён пераносіць нас думкамі на Беларусь у цёмную данашаніўскую пару, шукае пры-чынаў і дзейнікаў, якія фармавалі душу вялікага патрыё-та й дзеяча. 3 партрэту на сьцяне зыходзіць на залю ма-лады студэнт, а тады юрысты..., а тады паўстанец... I ўжо не дакладчык, а «сялянскі адвакат» з гарачай беларускай душой вядзе з намі гутарку. Ен гаворыць аб слаўнай на-шай мінуўшчыне, аб тых дзяржаўных актах, пісаных на-шай «чысьцюсенькай беларускай мовай», якую мы павін-ны шанаваць і не пакідаць. «Калыханкай» - прыпамінае матку; нясе настальгію пытаючыся: «Гдзе радзіліся, гдзе-ж вы хмарачкі? Гдзе «тутэйшымі» называліся?... Зямлі род-ненькай знаць няма ў вас, ні ўтулачку, ні прытулачку...»
А мы, што Яму адказалі? За 65 год ад ягонай сьмерці да чаго дабіваліся, што асягнулі?... На разьвітаньне толькі абяцалі: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі... ў крывавых муках мы народзім жыцьцё Рэспублікі Сваей» Ці датры-маем слова? Р. Ж.
Пісала ў «Бацькаўшчыне», Мюнхэн, нр. 6 (633), 1965, аўтарка гэтых радкоў.
282
Пра пачаткі беларускага адраджэньня
На Агульным Зьезьдзе ЗБК у 1965 годзе я ўвайшла як сакратар у Галоўную Управу Згуртаваньня Беларусаў Ка-нады. Асабліва ў тыя часы чамусьці толькі некалькі жан-чын належала да ЗБК, іншыя лічылі, што ЗБК - гэта справа мужчынская. Дык мы сарганізавалі жаночую арга-нізацыю - Задзіночаньне Беларускіх Жанчын Канады. Жанчыны да яе гарнуліся. Зьбіраліся мы часта, рабілі гарбаткі, гаварылі пра беларускіх славутых жанчын, як: Еўфрасіньня Полацкая, Рагнеда, Цётка. Раз прашу мужа: «Вінцук, зрабі, нам - жанчынам, даклад-лекцыю, пра тое, як пачыналася, на чым палягала, як разьвівалася белару-скае адраджэньне». На даклад 14-га лістапада 1965 г. у залі ЗБК - Беларускага Рэлігійна-Грамадзкага Цэнтру са-бралося шмат жанчын, далучыліся й мужчыны. Даклад быў добры, даступны, шмат каму ў галаве праясьнілася, што такое «адраджэньне». («Пачаткі беларускага адра-джэньня», «Бяцькаўшчына», Мюнхэн, 6 [633], 1965).
Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Бэры, 1966.
283
Партрэт Вінцэнта Жук-Грышкевіча ў выкананьні Пётры Сыча, Мюнхэн.
284
XV. КААРДЫНАЦЫЙНЫ КАМІТЭТ БЕЛАРУСАЎ КАНАДЫ
Беларускае арганізацыйнае жыцьцё ў Канадзе пачало-ся ў 1948 годзе, калі група маладых новапрыбылых у Ка-наду беларускіх эмігрантаў вырашыла заснаваць Згурта-ваньне Беларусаў у Канадзе. Першы Зьезд Згуртаваньня Беларусаў у Канадзе адбыўся ў 1949 годзе ў Таронта.
На другім Зьезьдзе Згуртаваньня Беларусаў у Канадзе (ЗБК) 27-28 травеня 1950 году ў доўгіх нарадах дыскута-валася пытаньне, якім мае быць ЗБК - палітычнай, ці апалітычнай арганізацыяй. У пратаколе Зьезду гаворыц-ца: «Зьезд большасьцьцю галасоў пастанавіў, што ЗБК па-вінна быць арганізацыяй грамадзка-нацыянальнай, апа-літычнай і стаяць на грунце 25 Сакавіка».