Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
273
доты й насьмяханьне палякаў былі зьдзекам над душой беларускай, імі-ж патаптанай.
Хто-ж быў вінаваты за гэты зьдзек і прафанацыю рэ-лігіі? Польскія ксяндзы. Ім хадзіла перш за ўсё аб тое, каб не дапусьціць у рэлігійнае жыцьцё беларускай мовы, каб беларусы гаварылі малітвы папольску. Ім хадзіла пра тое, каб праз польскія пацеры беларусаў палячылі. Яны служылі не справе Хрыстовай веры, а польскай дзяржаве. Яны былі польскімі дзяржаўнымі ўрадаўцамі ў касьцёле, а не добрымі пастырамі. Яны стапталі аб’яў-леньне Сьвятога Духа, дзякуючы якому Апосталы Хры-стовыя пазналі ўсе мовы, ды панесьлі ў гэтых мовах Хрыстовую навуку ўва ўсе канцы сьвету. Польскія ксян-дзы маюць на сваім сумленьні не аднаго беларуса, які пры такіх адносінах зьняверыўся, стаў рэлігійна абыяка-вым, або й атэістам.
Хтосьці спытае, чаму беларусы не пратэставалі? Пратэ-ставалі, яшчэ й як! Але пратэсты на мясцох былі здуша-ны польскай паліцыяй, а весткі аб гэтых пратэстах у бе-ларускай прэсе былі канфіскаваны польскай цэнзурай. Польская-ж прэса была за адно з прыгнятальнікамі.
Чаму-ж тады Ватыкан дапусьціў да такой ганьбы? -Да Рыму было далёка, а польскія ўлады старанна кантра-лявалі ўсе зносіны з заграніцай. У Ватыкане-ж сядзела моцная польская рэпрэзэнтацыя, якая прадстаўляла рэлі-гійнае жыцьцё ў Польшчы ў сваёй вэрсыі й старалася не дапусьціць пабочных, непрыемных для яе вестак. Да таго-ж голас у Ватыкане мог мець толькі біскуп, да год-насьці якога не дапускалі беларусаў тыя-ж цёмнатворцы на працягу стагодзьдзяў. А найважнейшай перашкодай быў канкардат паміж Ватыканам і Польшчай, паводле якога ніхто ня мог умешвацца ва ўнутраныя справы ка-таліцкага касьцёлу ў Польшчы. Канкардат гэты й быў выкарыстаны польскімі дзяржаўнымі й каталіцкімі духоў-нымі ўладамі дзеля самаволі ў дачыненьні да беларусаў. Таму польскія біскупы маглі забараніць ужываньне бела-рускай мовы ў касьцёле ды пераводзіць ксяндзоў белару-саў зь беларускіх парафіяў. Ксяндзы нашы апынуліся ў Мазуршчыне, у цэнтральнай Польшчы, у Амэрыцы ці ў Кітаі, але не маглі ўжо мець парафіі ў Беларусі. Вось ха-рактэрны прыклад. У 1922 годзе, на фэсьце ў Новым Па-госьце ў Браслаўскім павеце было з суседніх парафіяў 24-х ксяндзоў, зь якіх быў толькі адзін паляк і адзін летувіс 274
(з Браслава), а ўсе іншыя 22 былі беларусы. Праз наступ-ных-жа пяць год, г. зн. у 1927 годзе, ня было ўжо ніводна-га ксяндза беларуса на парафіі ўва ўсім Браслаўскім і Дісьненскім паветах. Трымаліся яшчэ нейкі час толькі айцы Марыяне ў Друі, ды чутны былі водгукі змаганьня за беларускую мову ў касьцёле ксяндза Гадлеўскага - у другім канцы Віленшчыны - у Жодзішках. На арцыбі-скупскі пасад у Вільню прыйшоў Яблжыкоўскі. Ен забара-ніў вернікам чытаць «Беларускую Крыніцу», ворган Бела-рускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. Беларускія ксяндзы, што ўтрымаліся ў краі не на парафіях, былі пад сталым наглядам духоўных і паліцыйных уладаў.
* * *
Тое, што прайшоў ксёндз Шутовіч, ёсьць найлепшай ілюстрацыяй рэлігійнага жыцьця на Беларусі пад аку-пацыямі: польскай, нямецка-гітлероўскай і расейска-бальшавіцкай. Бязумоўна, пад расейска-бальшавіцкай акупацыяй было яму найгорш, бо тут, апрача цярпень-няў духовых, дайшлі яшчэ жахлівыя цярпеньні фізыч-ныя. Але тут ксёндз Шутовіч цярпеў ад ведамых ворагаў хрысьціянства, а не ад самых хрысьціян, што на кож-ным кроку падкрэсьліваюць сваю вернасьць каталіцкаму касьцёлу.
У Савецкім Саюзе ксёндз Шутовіч выконваў такое са-мае заданьне, якое выконвалі першыя Апосталы Хрыста на пачатку хрысьціянскае эры. Яны, натхнёныя Сьвятым Духам, пайшлі ў народныя гушчы з Хрыстовай навукай, не баючыся варожых хрысьціянству сілаў, ды ў цяжкіх аб-ставінах заснавалі падваліны пад хрысьціянскую царкву і не адзін зь іх загінуў мучанікам на сваім цярністым шля-ху. Такім-жа, як апосталы, быў і ксёндз Шутовіч. Ен па-йшоў адбудоўваць з руінаў каталіцкі касьцёл на Беларусі, бяз ніякага падтрыманьня польскіх ксяндзоў, калі пры-йшла бальшавіцкая навала. Ён адзін рабіў працу за ўсіх іх і, мучаны ворагамі Бога доўгімі гадамі, загінуў сьмерцьцю мучаніка ад непасільнай апостальскай працы й перасьледу. Ен новы мучанік за Хрыстову веру з наша-га народу. Уся Беларусь будзе ганарыцца ім і будзе рабіць пілігрымкі да сьціплай магілы яго пад Барысавам. A прыдзе час, што й увесь хрысьціянскі сьвет прызнае муча-нікам за хрыстову веру гэтага сьвятога чалавека.
275
Лічу за вялікі гонар, што меў шчасьце спаткацца з гэ-тым вялікім сьвятаром — хоць два разы толькі...
В. Жук»
(«Бацькаўшчына», Мюнхэн, 9-10 [623-624], 1964)
(Пра спатканьні В. Жук-Грышкевіча з ксяндзом Вікта-рам Шутовічам глядзі Разьдзел IV - у «Выбарчым інструк-тарам ў 1922 годзе»)
Успаміны аб Пётру Сычу
20-га чэрвеня 1964 году адыйшоў у вечнасьць Пётра Сыч. Вінцэт Жук-Грышкевіч піша ў «Бацькаўшчыне» успаміны аб сябру:
«Апошні раз мне пеў Пясьняр...
Пасьля спачыў ён вечным сном
Пад туліпанаў курганом,
Але пабегла ў вольны сьвет -
Мінстрэль і волат - песьня-сьлед.
(П. Сыч, з <Вячорны звон>)
Наш Пятрусь быў бравы хлапец. Дзіўны й асаблівы, просты й скамплікаваны. Просты ў адносінах, скампліка-ваны ў душы й характары. Бравы - бо сьмелы й адваж-ны, сумленны, прасталінейны й беспасрэдны. Ен рэзаў праўду ў вочы й ня любіў разьбірацца, каго гэта даты-чыць. Яго рэалізм у слове й пісьме не аднаго мог абра-зіць, але бадай-што немагчыма было на яго за гэта крыў-дзіцца, бо пад войстрым словам хавалася праўда, а ў душы ягонай было столькі дабраты, спачуваньня.
Ен заўсёды шукаў праўды, справядлівасьці, сумлен-насьці ў сучасным заблытаным, скамеканым сьвеце і па-трапіў знаходзіць гэтыя асновы людзкога <я>. А раз зна-йшоў - бараніў іх сумленна, стойка й адважна, і ніякая сіла не магла зьвіхнуць яго зь ягоных устояў.
Пачуваўся да абавязку й быў кансэквэнтным. За што ўзяўся - выканаў. У адносінах да людзей і працы - верны й ляяльны. Ня зносіў маны й ашуканства, падхалімства й паклёпаў.
Меў багатую, чульлівую мастацкую натуру, адораную рознымі здольнасьцамі. Быў ён пісьменьнікам, і публіцы-стам, і паэтам, і маляром - з задаткамі да скульптуры. На 276
вялікі жаль, гэтыя ўроджаныя здольнасьці не знайшлі на-лежнага афармленьня ў сыстэматычнай адукацыі, куль-тываваньні, і таму наш мастак да канца жыцьця застаўся мастаком-дылетантам. Жыцьцёвыя нягоды білі моцна на-шага Пятруся й не далі магчымасьці сканцэнтравацца, разьвіцца ў аднэй, найбольш адпаведнай яму галіне. Таму хіба-што на дне душы ягонай затаілася нейкая прыніжа-насьць, няпэўнасьць у свае сілы, а мо’ й крыўда на свой жыцьцёвы лёс.
Сярэднюю асьвету, якую ён атрымаў у польскай гімна-зіі ў Вялейцы - не расцэніваў высока. Таксама й ася-родзьдзе польскіх, «крэсовых кацыкаў», у якім ён праца-ваў урадаўцам у Вялейскім павеце перад вайной, і поль-скае войска, у якое ён трапіў у часе вайны ды атрымаў рангу паручніка, не імпанавала яму. Ен пачуўся сам са-бой толькі тады, як уключыўся ў шэрагі беларускага вы-звольнага руху.
Як бачым - ні польская школа, пачаткавая й сярэд-няя, ні асяродзьдзе польскіх урадаўцаў, ні нават польская афіцэрская школа й служба ў польскай арміі не змаглі вырваць ці зламаць беларускасьць Пётры Сыча. Яна моц-на сядзела ў ім і выявілася вялікім патрыятызмам у яго-най шматгадовай, ня раз гераічнай, беларускай рабоце, як толькі ён знайшоў сваю праўду, беларускую праўду.
Спамін пляцецца пад віхор,
Як слуцкіх паясоў узор.
(П. Сыч, з <Вячорны звон>)
Спаткаўся я з Пётрам Сычом у бальшавіцкім вастрозе ў Полацку, калі летам 1940 году быў перавезены з вастро-гу ў Вялейцы разам зь ведамым беларускім дзеячом Анто-нам Нэкандай-Трэпкам, ягоным вучнем зь Віленскай тэх-нічнай школы Кастусём Мацкевічам, ды з масай белару-скіх сялян, польскіх урадаўцаў і вайсковых. У нашай камэры, апрача беларускай групы, былі два летувісы, адзін француз і некалькі палякаў. Патрусь кінуўся ў вочы тым, што ляпіў з хлеба цудоўныя шахматныя фігуркі, і дзякуючы яму мы маглі гульнёй у шахматы забіць цягу-чую вастрожную нуду. Пазнаўшыся бліжэй мы даведаліся, што Пётра Сыч ёсьць беларусам з пад Ільі, Вялейскага па-
277
вету. Хоць быў гадунцом польскай гімназіі, чуўся белару-сам, ар’ентаваўся ў беларускіх справах, зачытываўся Ку-палам і Коласам. Пра праф. Трэпку й мяне чуў яшчэ pa-Heft. Незаўважна ён далучыўся да нашай групы.
У Полацку мы сядзелі нядоўга. У жніўні Пятруся, мяне й Мацкевіча выклікалі й адчыталі прысуд тройкі НКВД. Засуджаных пасадзілі разам, але асобна ад тых, якіх ня выклікалі, і мы ўжо больш не пабачылі праф. Трэпку. Бог ведае, які яго спаткаў лёс. Нас-жа незадоўга завязьлі ў Воршу, пасадзілі ў вялізарны зборны эшалён і павязьлі напоўнач у Печ.-лаг. (лягер на Пячоры.) У вагоне зна-йшоўся яшчэ адзін беларус, які далучыўся да нас - Павал Асіповіч. Ен некалькі год таму скончыў Радашковіцкую Беларускую Гімназію.
Падарожжа трывала каля шасьцёх тыдняў у страшэн-ных умовах. Вязьлі нас то цягніком, то баржамі па рацэ, то гналі пехатой, то зноў вязьлі грузавікамі. Кармілі салё-най камсой, а вады давалі мала й рэдка. Мы ўсе захварэ-лі і страшна цярпелі ад смагі. Падтрымоўвалі адзін друго-га на духу й фізычна. На адным з пераходных пунктаў Пятрусь пачуўся так блага, што ня мог устаць. Там яго за-бралі ў шпіталь, і мы надоўга страцілі кантакт зь ім. Пазьней мы даведаліся, што, як ён паправіўся, забралі яго ў будаўляную калёну, дзе ён моцна пагараваў, пакуль ня стаўся «художнікам». «Художнік» у лягярох быў «пэрсона грата», ён карыстаўся прывілеямі й прыхільнасьцяй на-чальства, якому маляваў партрэты. Таму пазьней Пятрусь ажыў. Калі нас прывязьлі на прызначанае месца - на па-граніччы тайгі з тундрай, - разагналі па розных калёнах і ўтрымоўваць нейкую сувязь нам было немагчыма.
Спаткаліся мы зноў з Пятрусём аж у Іраку ў Другім Польскім Корпусе. Ен быў у ранзе «плютановага падхарон-жага» й выконваў функцыю асьветнага афіцэра ў сваім аддзеле. Мы пастанавілі вышукоўваць беларусаў, утрымлі-ваць зь імі сувязь, ды старацца групавацца па меры маг-чымасьці бліжэй адзін да аднаго. Пазьней пры рэаргані-зацыі Корпусу нам удалося трапіць у адну транспартную калёну, ды ў адзін зьвяз, у якім, дарэчы, Пятрусь быў зьвязным. Тут ён захварэў на малярыю й я яго адведваў у шпіталі. Калі паправіўся й вярнуўся ў аддзел, мы яшчэ зь месяц пабылі разам, адводзячы душу ў гутарках і разва-жаньнях. Хутка калёна наша была разьвязана й нас раз-лучылі. Я трапіў у санітарную транспартную калёну, a 278