• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    13
    Пры такой цяжкой, задушлівай атмасфэры — абвестка Віленскай Беларускай Гімназіі сталася для мяне пуцявод-най зоркай. Мне за ўсякую цану трэба было дабрацца да Вільні, каб паступіць у Віленскую Гімназію. Але як?
    Чыгуначнае палучэньне зь Вільняй было наладжана, але цягнікі хадзілі рэдка й то толькі ваенныя. Цывільнага руху яшчэ ня было. Толькі із спэцыяльным дазволам вай-сковых уладаў некаторым абшарнікам ды розным паню-сям удавалася езьдзіць цягніком. А на што-ж спадзявацца мог я, 17-ці гадовы вясковы хлапец — усім ведамы як сьведамы беларус, што палякамі трактаваўся раўназначна з бальшавіком? Ткнуўся я ў жандармэрыю, каб дастаць пропуск і білет у Вільню - дык чуць цэлы выйшаў. Пача-лі выпытваць: чаму, да каго, пашто? Ды чуць не пасадзі-лі. Вось тут то ўсе мае мары аб Вільні й Беларускай Гім-назіі сталіся безнадзейнымі. Пехатой ня пойдзеш, далёка - 180 кілямэтраў з гакам, ды затрымаюць дзесь па дарозе, назавуць бальшавіцкім агітатарам, пасадзяць. Былі ўжо такія выпадкі. А тут і канец школьнага году не за гарамі, і год прападзе. Я й так быў запозьнены з навукай, меў толькі чатыры клясы. На ўсякі выпадак не пакідаў наву-кі, саматугам і з большага прайшоў матар’ял за 5-ю клясу. Нейкая нутраная сіла ціснула мяне да навукі, гнала на-перад. (Падручнікі я меў, што не хапала, дастаў. 3 матэ-матыкай і зь іншымі прадметамі я даваў сабе рады. Ня-пэўны быў з францускай і нямецкай мовамі, бо ня было каму паправіць вымову і пісаньне, але граматыку ведаў.) Але як вырвацца?! Што рабіць?
    Разьвязка прыйшла раптоўна й зь нечаканага боку. Якраз на вялікдзень спаткаў я суседку, прыгажуню Маль-віну, зь якой падфліртоўваў інструктар із «Стражы Крэсо-вай» - «Я еду ў Вільню», - з шчасьлівай усьмешкай абвесь-ціла дзяўчына. - «Калі, якім чынам?! - спытаў я. - Цы-вільных жа ня пускаюць!?» — «<Страж Крэсова> арганізуе экскурсію ў Вільню на ўрачыстае адзначэньне ўгодкаў вы-зваленьня Вільні ад бальшавікоў. Праезд дармовы, толькі ежу трэба мець з сабой,» - адказала мне пасьпешна дзяў-чына й пабегла далей хваліцца сваім шчасьцем. Мне аж горача зрабілася ад Мальвінінай весткі. Гэткім усюды да-ступна, а мне, каб вучыцца, дык усе дарогі зачынены, па-думаў я з горыччу. Але пазьней раздумаў, што й я мог бы неяк уключыцца ў гэтую экскурсію, няхай сабе й «Стражы Крэсовай». Мне абы ў Вільню дастацца, а там я сабе дам
    14
    рады. На гэтым і стала. Мальвіна мне памагла. Праз тры дні мы ехалі ў Вільню.
    Прыехалі каля паўдня.
    У Вільні я ніколі ня быў. Горад вялікі й прыгожы. На вуліцах было поўна людзей і вельмі шмат польскіх жаўне-раў. Са станцыі йшлі мы групай каля дваццаці чалавек хлапцоў і дзяўчат. Трымаліся разам, каб не разгубіцца. Прайшлі праз Вострую Браму і, як усе праходзячыя, зьня-лі шапкі, затрымаліся й перажагналіся. Я дагадаўся, што гэта й ёсьць Вострабрамская вуліца, і шукаў вачыма ну-мару 9. Прайшоўшы Вострую Браму й яшчэ кусок я заў-важыў зь левага боку перш вялікую табліцу з напісам «1-я Віленская Беларуская Гімназія», а пасьля нумар 9. Сэрца маё закалацілася ад радасьці: вось маё прызначэньне, вось мая мэта! Але ня мог адбіцца ад групы.
    Трымаўся яе праз суботу й нядзелю. Толькі ў нядзелю вечарам заявіў кіраўніку экскурсіі, што йду да знаёмых, у якіх затрымаюся магчыма тыдзень, а то й на стала, бо на-клёўваецца работа. Сказаў, каб на мяне не чакалі. Так адкараскаўся я ад экскурсіі «Стражы Крэсовай».
    Ад гэтага часу я ўзыйшоў на самастойны жыцьцёвы шлях. Пачуўся надзіва лёгка й самаўпэўнена. Чужы для мяне тады й незнаёмы горад, як і ўся няпэўная будучы-ня, нічым мяне не адстрашалі. Можа таму, што я ведаў, чаго хачу й да чаго ймкнуся. Вехі былі вызначаны, заста-валася толькі прайсьці іх. Я быў пераконаны, што траплю ў беларускае асяродзьдзе й там знайду сваё мейсца і зда-буду асьвету. Меў адрасы некулькіх суседзяў з Будслава, a перадусім адрас Эдварда Будзькі, які падтрымаў не адна-го беларуса, што хацеў вучыцца. Да яго я й ськіраваўся. Прыняты быў, як свой, як родны. Тымчасова затрымаўся ў сям’і Будзькаў, а пазьней, пакуль уладзіўся на працу, спаў у канцылярыі Віленскага Саюзу Каапэратываў, да ўправы якога належаў і мой слаўны Эдвард Будзька.
    У Гімназіі
    У панядзелак я першы раз перайшоў праз браму Ба-зыльянскіх муроў і пераступіў парог 1-ай Віленскай Бела-рускай Гімназіі. Гэта адзін з важнейшых дзён у маім
    15
    жыцьці, і таму гэты дзень я так добра памятаю й да гэта-га часу. Сэрца маё трапяталася ад радасьці й вялікіх на-дзеяў. Я быў прагны зьліцца зь беларускім жыцьцём, што адраджалася й расло ў гэтай слаўнай нашай сталіцы. Мне хацелася як найхутчэй апынуцца ў сваёй клясе сярод но-вых сяброў і сябровак. Мне хацелася паглынаць бесьпера-пынна навуку, веду аб Беларусі, аб яе мінулым і сучас-ным. Мне нават у галаву ня прыйшло, што мяне могуць адкінуць, ня прыняць, гэта-ж наша беларуская гімназія, яна-ж створана для такіх, як я.
    Аднак, калі я пастукаў у канцылярыю гімназіі - мае рукі трасьліся, мабыць ад хваляваньня, і мой голас дры-жэў, калі я гаварыў з сакратаром. Ен мяне паінфармаваў, што экзамен за 5-ю клясу я буду магчы здаваць толькі з дазволу дырэктара, да якога я магу пайсьці зараз жа.
    Дырэктар - Міхась Кахановіч спаткаў мяне вельмі прыхільна, сказаў сесьці й распытваў пра ўсе мае справы, як родны бацька. Зарыентаваўся ў маёй падрыхтоўцы ды сказаў, што дазволіць здаваць экзамен за 5-ю клясу, і за-прапанаваў скласьці заяву. Параіў мне таксама пагута-рыць з вучнямі 5-ае клясы, каб даведацца пра падручні-кі, а то й пажычыць некаторыя.
    Гэта быў высокі стройны мужчына крыху суровы на выгляд, сінія вочы якога сьвяціліся бязьмернай дабрынёй.
    Аж расьпірала мяне ад радасьці й задаваленьня, калі я выйшаў з габінэту дырэктара. На калідоры было душна й гамонна. Быў перапынак. Хлапцы й дзяўчаты, боль-шыя й меншыя, высыпалі з клясаў. Яны тварылі рухомы натаўп, які адразу стаўся для мяне блізкім і родным. У агульным гомане цяжка было пачуць паасобныя гутаркі, словы. Я адшукаў 5-ю клясу. Каля яе стаялі хлапцы й дзяўчаты ў маім веку й малодшыя. Я зьвярнуўся да адна-го з групы - хлапца рослага й добра апранутага, з чорнай чупрынай. Я спытаў яго, якія падручнікі яны ўжываюць у 5-ай клясе. Выясьніў, што маю здаваць экзамен за 5-ю клясу. - «Дык вы будзеце ў нашай клясе ў будучым годзе» - весела прамовіў мой будучы сябра - «прыемна пазнаё-міцца. Я Мікола Ільяшэвіч, а вы?» - Я сказаў сваё прозь-вішча. Мігам мяне абступілі пяціклясьнікі. Пачаліся ўза-емныя роспыты, знаёмствы. Раптам званок перарваў на-шу жывую гутарку. Мой новы знаёмы Мікола Ільяшэвіч пасьпеў усё-ж даць мне свой адрас і запрасіць да сябе на 4-ю гадзіну. У яго мы мелі абгаварыць справу падручні-16
    каў. Ён абяцаў дастаць мне іх і дапамагчы ўва ўсім. Я за-стаўся адзін на калідоры. Толькі цяпер я мог сабрацца з думкамі. Паміма агульнага задаваленьня я адчуваў ней-кую трывогу й цень расчараваньня. У чым справа? Усё пайшло так гладка!? Тады толькі я здаў сабе справу, што мае новыя сябры - гарадзкія былі, нейкія іншыя, як я. Яны-ж нават ня ўсе гаварылі са мной пабеларуску. Ці ня ўмелі, ці не хацелі. Нават беларуская гутарка Міколы Іль-яшэвіча была нейкая асаблівая. Пры гэтым ва ўсёй групе маіх субяседнікаў я не пабачыў ніводнага хлапца, які-б быў такім самым вясковым беларусам, як я. Цяпер мне прыпомнілася, што ў цэлым гомане вучнёўскага натаўпу часта чулася расейшчына, да таго-ж у гэтым натаўпе я заўважыў шмат жыдоўскіх твараў. Нават ад некаторых вучыцялёў я чуў расейскую гутарку. Што-ж гэта такое? Зноў я пачуўся нясвойска й няпэўна.
    3 гэтай задуменнасьці абудзіў мяне голас гімназіяльна-га сакратара. Ен спытаў мяне пра вынікі гутаркі з дырэк-тарам. Я расказаў яму ўсё і выказаў сваё расчараваньне, што ў беларускай гімназіі чуецца шмат расейшчыны.
    «Гэта толькі ў старэйшых клясах - паясьніў сакратар -у малодшых клясах вы рэдка пачуеце расейскую мову. Толькі цяпер пачынаюць прыбываць вучні зь вёскі, і зь вялікімі цяжкасьдямі. Няма нармальнай камунікацыі. Усюды няпэўнасьць. Вайна ня скончылася, - гаварыў мой субяседнік. - Вучні-ж старэйшых клясаў, - працягваў ён -вучыліся дагэтуль у расейскіх школах. Сярэдніх белару-скіх школ у Вільні дагэтуль ня было. Адкуль жа яны мо-гудь ведаць беларускую мову? Хіба тыя толькі, што дома гаварылі пабеларуску. Але ў Вільні ня шмат такіх. Бела-рускі адраджэнскі рух ня мог так хутка зьнішчыць русы-фікатарскіх сьлядоў да гарадох. Жыдоў у нашай гімназіі - гаварыў далей сакратар - высокі працэнт. Гэта мясцо-выя віленскія жыды, дык ад іх цяжка вымагаць веданьня беларускай мовы. Але мы іх ахвотна прымаем. Яны ста-ранна вучацца беларускай мовы і аплачваюць поўнасьць-цяй плату за навуку. Дзякуючы гэтаму гімназія мае больш матар’яльных магчымасьцяў і можа звальняць ад платы бяднейшых беларускіх вучняў. Некаторыя вучыця-лі таксама ня ўмеюць добра гаварыць пабеларуску, бо да гэтага часу яны выкладалі ў расейскіх школах. Наша гім-назія існуе толькі адзін год.» - Так закончыў свае інфар-мацыі сакратар. Быў ім Аляксандар Сасноўскі. Вайна пе-
    17
    рарвала ягоную навуку ў сярэдняй школе, а цяпер ён быў ужо пераросшы, каб сесьці ў клясу. Ен думаў здавадь атэ-стат сьпеласьці экстэрнам, што яму й удалося зрабіць праз год. Праз тры гады пазьней мы спаткаліся зь ім у Празе ў Чэхаславаччыне, дзе апынуліся на студыях у чэскіх вы-шэйшых школах.
    Выясьненьні сакратара пераканалі мяне шмат у чым, хоць і ня зьнішчылі канчальна майго расчараваньня й трывогі. Пачуцьці гэтыя зьніклі толькі пасьля таго, як я зьліўся з вучнёўскай моладзьдзю Віленскай Беларускай Гімназіі.
    У Ільяшэвічаў
    Ільяшэвічы жылі на Паплаўскай вуліцы. Сям’я іх складалася з бацькі, маці, двох сыноў і аднэй дачкі. Най-старэйшага - Міколу - мы ўжо пазналі. Малодшая за яго Ніна таксама вучылася ў Беларускай Гімназіі ў трэцяй клясе. Наймалодшы - Хведар - хадзіў у найбліжэйшую польскую пачаткавую школу. Бацька Ільяшэвічаў быў па-штальёнам і як беларус ды праваслаўны непакоіўся, што палякі могуць звольніць яго з працы. Аднак ён ня цураў-ся беларускасьці ні дома, ні паза домам. Маці таксама бы-ла беларускай, і дома ў іх гаварылі толькі пабеларуску. Ільяшэвічы паходзілі з Пружаны. У часе вайны эвакуава-ліся ў глыбіню Расеі, але ўжо пасьпелі вярнуцца й аселі ў Вільні. Мова іх была характэрная палеская (пружанская, сказала-б, — Р. Ж.-Г.), дыялектычна розная ад мовы Ві-леншчыны. Жылі яны сьціпла, але ў параўнаньні зь вя-сковым стандартам нават няблага. У сям’і іх я пачуўся свойска й свабодна. Асабліва маці адзначалася сардэч-насьцьцю ў адносінах да мяне, як да падростка, што апы-нуўся ў вялікім горадзе без бацькоў, бязь ніякай апекі. Яна была душой сям’і й дому. Яна тварыла аснову здаро-вай, спакойнай, шчырай сямейнай атмасфэры. Чуласьдь ейнай матчынай ласкі вычувалася ўва ўсім яе абыходзе й ахоплівала нават мяне, зусім чужога. Я вычуваў, што прысутнасьць мая тут пажадана й таму ў далейшым бы-ваў частым гасьцём у Ільяшэвічаў. У іх я аддыхаў душою ад розных жыцьцёвых нягод.