Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
4. Скарынавыя кнігі. Гэты разьдзел абымаў 12 экспа-натаў, ілюстраваў друкаваныя бачыны з розных Скарына-вых кнігаў, выняткі зь ягоных прадмоваў і допісаў, што знаходзяцца на пачатку, канцы, між разьдзеламі кнігаў.
Ведамая сяньня друкарская спадчына Скарыны скла-дае блізу 4000 бачынаў друку. Скарына выдаў 23 кнігі Бі-бліі ў беларускім перакладзе ў Празе Чэскай у гадох 1517-1519 і Апостала ды Малую Падарожную Кніжку ў Вільні ў 1522 годзе.
Кнігі свае Скарына выдаваў «людзям паспалітым к добраму навучэньню» і «пажытку», а пісаў іх пабеларуску, як сам кажа, «іжэ мя міласьцівы Бог з таго языка на сьвет пусьціў».
5. Ілюстрацыі й графічныя аздобы Скарынавых кні-гаў. Скарынавы кнігі былі ня толькі важнай падзеяй у гі-сторыі беларускага ды наагул славянскага кірылічнага дру-ку, але й у гісторыі мастацтва. Скарына першы ў кнігах 392
Фрагмэнт Выстаўкі, прысьвечанай 450-м угодкам Беларускага Друку, «Скарына ван-дроўны». Дзевяць нам сяньня ведамых асяродкаў, дзе радзіўся, жыў, дзеіў і памёр др. Франьцішак Скарына. Гэта — Полацак, Вільня, Кракаў, Прага, Капэнгага, Падуя, Пазнань, Каралевец і Масква. Таронта, 17 верасьня, 1967.
393
Фрагмэнт Выстаўкі Старога Беларускага Друку. Таронта, 17 верасьня, 1967.
«Скарына ў беларускай прэсе 1967 г.» Таронта, 17 верасьня, 1967.
394
кірылічнага друку ўвёў звычай багатага іх ілюстраваньня, каб «хто межы простымі людзьмі браціі маей хацеў ясьнее разумеці... усё вымалевана ніжэй знойдуць...» Як і сам шрыфт, так і ілюстрацыі ды гравюры вельмі прыгожыя, сваім стылем здраджаюць сувязь з гравюрай Нюрынбэрскай школы ды гравюрай італьянскага рэнэсансу. Зь ілюстрацы-ямі, ініцыяламі знаёміў нас 5-ты разьдзел выстаўкі.
6. Скарынавыя папярэднікі й пасьлядоўнікі. Найваж-нейшымі беларускімі пасьлядоўнікамі Скарыны былі: Сы-мон Будны - выдатны дзеяч і заснавальнік другое з чаргі (першай была Скарынава ў Вільні) друкарні на Беларусі ў Нясьвіжы, і Васіль Цяпінскі - грамадзкі дзеяч, гарачы патрыёта, абаронца беларускай мовы й заснавальнік дру-карні ў Цяпіне (Полаччына). Формы літараў нясьвіскай і цяпінскай друкарні напамінаюць формы літараў Скары-навага шрыфту.
7. Скарына ў беларускай літаратуры й прэсе. Тут бы-лі выстаўлены працы пра Скарыну др. Вітаўта Тумаша -Сымона Брагі, ды артыкулы аб Скарыне з газэт - «Бела-руса», «Літаратуры й Мастацтва» і іншых.
Урачысты сход
Урачысты сход адкрыла й вяла рэфэрэнт культуры Га-лоўнай Управы ЗБК др. Раіса Жук-Грышкевіч.
Першым дакладчыкам быў высокі ўрадавец з Дэпарта-мэнту Грамадзянства й Іміграцыі сп. Глын П. Ален, які перад тым, як прыступіць да разьвіцьця свае тэмы аб ста-годзьдзі Канады, гаварыў аб 450-ых угодках беларускага друку, аб Франьцішку Скарыне, старой беларускай куль-туры, якой мы павінны ганарыцца, захоўваць і разьві-ваць яе.
Другім дакладчыкам на тэму: «450-я ўгодкі беларускага ДРУку» быў др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч. 3 увагі на гасьцей й нашу моладзь, якая, на жаль, не заўсёды валодае белару-скай мовай, ён гаварыў паангельску, а пасьля пабеларуску.
Каб лягчэй уявіць і асэнсаваць заслугі др. Франьцішка Скарыны ды значэньне пачатку друкарства ў Беларусі, дакладчык кінуў сьпярша сьвятло на тагачасную Эўропу, якую нуртавалі тады новыя плыні: гуманізму, рэнэсансу й рэфармацыі. Яны несьлі з сабой поступ, разьвіцьцё куль-туры й асьветы. Дзякуючы Статуту Вялікага Княства Лі-тоўскага, які спрыяў выяжджаньню ягоных грамадзян за
395
Др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч робіць даклад на сьвяткаваньні 450-х Угодкаў Беларускага Друку. Канада, Таронта, 17 верасьня, 1967.
межы для здабыцьця асьветы, заходняэўрапэйскія плыні пранікалі й на Беларусь. Таму сучасная Скарыне Бела-русь была ўжо прыгатаванай да ўспрыйманьня новых ідэяў, новых вынаходаў - прыкладам друкарства, а зь ім і пашыраньня кніг. Далёка ззаду заставалася забабонная яшчэ Маскоўшчына. Яна сустрэла Скарынавыя кнігі не як сьвятло, а як чорную магію, і на загад вялікага князя маскоўскага Васіля III Іванавіча іх спаліла. «Гэта гіронія лёсу, - гаварыў дакладчык - што Беларусь, у якой рась-цьвітала заходняя культура, якая кіравалася парлямэнтар-ным ладам і правам, сьпісаным у Статуце Вялікага Кня-396
ства Літоўскага, пасьля сталася ахвярай вынішчаньня й русыфікацыі адсталай Маскоўшчыны».
Далей гаварыў дакладчык аб адным з найболей талена-вітых і бліскучых дзеячоў «залатое пары» Беларусі, доктару сямі вызваленых навук і мэдыцыны Франьцішку Склары-ну з Полацку. Гаварыў аб ягоным паходжаньні, аб веда-мых сяньня фактах зь ягонай біяграфіі, аб ягонай дзей-насьцьці, ягоным сьветапаглядзе й значэньні ў гісторыі беларускай культуры. Скарына пакінуў сьлед свае дзей-насцьці ў шматлікіх галінах: філязофіі, тэалёгіі, праве, мэ-дыцыне, батаніцы, літаратуры, лексікалёгіі, мастацтве, але найбольшай ягонай заслугай у гісторыі культуры Беларусі - пераклад Бібліі на беларускую мову, запачаткаваньне бе-ларускага кнігадрукаваньня (1517), ды заснаваньне пер-шай на Беларусі друкарні ў Вільні ў 1522 годзе.
«Сяньня мы тут сабраліся, каб аддаць пашану памяці др. Франьцішка Скарыны, але мы ўшануем яе найляпей, калі будзем праводзіць у жыцьці ягоныя думкі й ідэі, веч-на жывыя й вечна актуальныя» - закончыў дакладчык.
(«450-я Угодкі Беларускага Друку», «Весткі з Канады» -«Беларус», Нью Ёрк, 126, 1967.)
Удзельнікі сьвяткаваньня 450-х угодкаў беларускага друку. У Беларускім Рэлігійна-Грамадзкім Цэнтрыў Таронта. 17 верасьня, 1967.
397
Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў Канадзе
У сьнежні 1951 году ў Нью Ёрку быу заснаваны Бела-рускі Інстытут Навукі й Мастацтва. Сяброўства й дзей-насьць яго пашыралася ня толькі на ЗША, але й на Kana-Ay ды Эўропу. У гэтым жа годзе стараньнем канадыйска-га сябры БІНіМ Вінцэнта Жук-Грышкевіча пры Унівэрсытэце Таронта, аддзеле славістыкі - University Extension - заснаваны быў лектарат Беларусаведы. Лектарат праіснаваў да 1954 году, да часу, калі выкладчык лекта-рату, др. В. Жук-Грышкевіч, мусіў выехаць у Мюнхэн, каб там арганізаваць беларускую сэкцыю радыя «Вызвалень-не».
У верасьні 1967 году зь ініцыятывы й стараньнем ся-броў БІНіМ Згуртаваньне Беларусаў Канады ўрачыста ад-значала 450-я ўгодкі беларускага друку, запачаткаванага ў 1517 годзе др. Франьцішкам Скарынам. 3 гэтай нагоды была наладжана выстаўка Старога Беларускага Друку, якая адлюстроўвала жыцьцё, дзейнасьць і творчасьць др. Франьцішка Скарыны.
На Другім Кангрэсе Канадыйскіх Славянаў, што адбыў-ся ў чырвені 1967 году ў Атаве, др. Вінцэнт Жук-Грышке-віч, сябра БІНіМ, чытаў даклад на тэму «Беларусы й ка-надзкая статыстыка» - “Byelorussians and Canadian Statistics.” Выступаў ён ад грамадзкае арганізацыі Згуртаваньня Беларусаў Канады, а вымагалася, каб лектар рэпрэзэнтаваў нейкую навуковую арганізацыю - learned society - Канады, а не грамадзкую. Выпадак гэты быў беспасрэднай і адной з галоўных прычынаў заснаваньня БІНіМ у Канадзе.
У паразуменьні з др. В. Тумашам, тагачасным старшы-нём БІНіМ у Нью Ерку, 17 верасьня 1967 году ў Белару-скім Рэлігійна-Грамадзкім Цэнтры ў Таронта адбылося ар-ганізацыйнае паседжаньне, на якім створаны быў Аддзел БІНіМ у Канадзе, паангельску “Byelorussian Institute of Arts and Sciences, Canada Branch.” Вось першы пратакол:
Пратакол нр. 1
Арганізацыйнага паседжаньня Аддзелу Беларуска-га Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Канадзе, дня 17-га верасьня 1967 году ў Таронта ў Беларускім Рэлігійна-398
Грамадзкім Цэнтры. Прысутныя: др. Барыс Рагуля, сп-ня Людміла Рагуля, др. Яўхім Скурат, мгр. Алесь Гры-цук, др. Раіса Жук-Грышкевіч і др. Вінцэнт Жук-Грыш-кевіч.
Парадак дня: Заснаваньне Аддзелу Беларускага Інсты-туту Навукі й Мастацтва ў Канадзе.
Др. В. Жук-Грышкевіч паінфармаваў аб патрэбе засна-ваньня Аддзелу БІНіМ у Канадзе, калі мы хочам, каб го-лас беларусаў быў чутны й у навуковым жыцьці канадз-кім і канадзкіх этнічных групаў. Як прыклад ён падаў удзел беларусаў у Кангрэсе Канадзкіх Славян у чырвені г.г. ў Атаве. Каб стацца сталым сябрам арганізатараў па-добных Кангрэсаў, трэба мець сваю навуковую арганіза-цыю. Есьць і іншыя галіны жыцьця, у якіх могуць браць удзел толькі навуковыя арганізацыі, а таксама існуюць і нашыя натуральныя патрэбы, што вымагаюць існаваньня навуковай арганізацыі.
Прысутныя сябры пагадзіліся з довадамі др. В. Жук-Грышкевіча й пастанавілі аднагалосна заснаваць Аддзел БІНіМ у Канадзе. Паангельску Аддзел мае называцца: “Byelorussian Institute of Arts and Sciences, Canada Branch.” Ha старшыню Аддзелу БІНіМ y Канадзе быў выбраны др. В. Жук-Грышкевіч, а на сакратара-скарбніка мгр. А. Гры-чук.
На гэтым паседжаньне было закончана.
Падпісана: Старшыня - В. Жук-Грышкевіч.
(Архіў БІНіМ у Канадзе)
У пратаколе нр. 2, з 17 лістапада 1968 г. гаворыцца:
«Др. В. Жук-Грышкевіч паінфармаваў, што з прычы-наў фармальных і практычных варта назваць наш Інсты-тут Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва ў Канадзе, а не Аддзелам БІНіМ у Нью Ерку. Дзеля вышэй паданых прычынаў такую-ж думку сугэраваў і др. В. Тумаш, стар-шыня БІНіМ у Нью Ерку. Пасьля кароткай дыскусіі пра-панова была прынята аднагалосна».
Пастанавілі прыняць удзел у Зьезьдзе Канадзкіх Сла-вянаў, які адбудзецца ў чырвені 1969 г. ў Таронта. Паста-навілі таксама падрыхтаваць на гэты Зьезд наступныя рэ-фэраты: «Новая беларуская іміграцыя ў Канадзе» - апра-цуе др. В. Жук-Грышкевіч; «Беларускае пісьменства ў Канадзе» - апрацуе паангельску мгр. А. Грыцук; «Белару-
399
ская культурная дзейнасьць у Канадзе» — пафранцуску апрацуе др. Я. Скурат.
Аб заснаваньні Беларускага Інстытуту Навукі й Ма-стацтва ў Канадзе інфармуе БІНіМ у Нью Ерку ў сваім АБЕЖНІКУ нр. 13, за сьнежань, 1967 год.
ЭКСПО-67
Найвыдатнейшай і найболей велічнай падзеяй сьвят-каваньня стагодзьдзя Канады была міжнародная выстаўка - ЭКСПО-67 - у Мантрэалі.
Ліставаньне зь беларусамі Мантрэалю
Да «ЭКСПО-67» рыхтаваўся й Каардынацыйны Камітэт Беларусаў Канады. У Мантрэалі быў аддзел Згуртаваньня Беларусаў Канады - сябры ККБК. Старшыня ККБК др.В. Жук-Грышкевіч утрымоўваў сувязь зь беларусамі Мантрэ-алю й ліставаўся із спадарствам Храноўскімі, аднымі з бо-лей дзейных там беларусаў. У канцы 1966 году ён піша да іх ліст наступнага зьместу:
«7 сьнежня 1966.
Дарагія Крыстына й Анатоль,