• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Шкада, што задаваньне пытаньняў было абмежанае, a дыскусія не прадбачвалася. Зразумела чаму. У Канадзе, як і ў эўрапэйскіх рознамоўных краінах, статыстыка па-дае дакладна лічбы школ усіх нацыянальнасьцяў, а для Кісялёва гэта справа такой самай важнасьці, як муха. Рэч ясная, што прэм’еру Савецкай Беларусі Кісялёву не зале-жыць на існаваньні беларускіх школ, хоць гэта гучыць парадаксальна. Яму залежыць на русыфікацыі Беларусі, на тварэньні адзінай савецкай нацыі.
    Даўней, у 20-тых гадох савецкі друк падаваў з нат-хненьнем вестку аб адкрыцьці кажнай беларускай школы, а савецкая статыстыка вылічвала старанна лічбы ўсіх ты-паў беларускіх школ. Выхвалялася - і цяпер яшчэ часамі выхвальваецца - слаўнае змаганьне за родную беларускую школу на чале з ТБШ у Заходняй Беларусі пад Польшчай. А сяньня ў «аб’яднанай» «сувэрэннай» Савецкай Беларусі прэм’ер яе Ціхан Кісялёў зводзіць справу беларускага школьніцтва да мухі. В.»
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ерк, 126, 1967.)
    415
    XVIII. 1968 ГОД - ГОД ЗАЛАТОГА ЮБІЛЕЮ БНР
    БНР — спадчына ўсіх беларусаў (Артыкул В. Жук-Грышкевіча)
    «Беларуская Народная Рэспубліка паўстала з волі бела-рускага народу, выяўленай на Першым Усебеларускім Кангрэсе ў канцы сьнежня 1917 году. Абвесьціла-ж неза-лежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі Трэйцяй Устаўной Гаматай 25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, выбраная Першым Усебеларускім Кангрэсам. Рада гэта, апрача трэйцяй, выдала першую й другую Устаўную Грамату. Гэтыя тры Устаўныя Граматы далі беларускаму народу дзяржаўную незалежнасьць у эт-награфічных межах, усе дэмакратычныя свабоды, нацыя-нальную й сацыяльную справядлівасьць ды роўнасьць усіх грамадзян перад правам.
    Бальшавіцкія акупанты чырвонай Масквы зьнішчылі БНР, а на яе месца ўстанавілі сваю таталітарную БССР у межах палавіны беларускай этнаграфічнай тэрыторыі. Яны скасавалі ўсе дэмакратычныя свабоды БНР ды ўвялі паліцыйны тэрор, а вольных сялян, што былі гаспадарамі на сваіх землях, загналі ў калгасную паншчыну.
    Волялюбны беларускі народ ніколі не пагодзіцца з панаваньнем бальшавіцкіх акупантаў, ён будзе змагацца зь імі аж да канца - пакуль ня вызваліцца ад іх. Але калі мы ненавідзім чужую накінутую нам сілай уладу й хочам пазбыцца яе, дык мусім ведаць, чаго мы хочам узамен яе.
    Адказ тут можа быць толькі адзін. Мы хочам БНР у яе этнаграфічных межах замест таталітарнай, куртатай БССР. Мы хочам - усе беларусы як адзін - тэй улады й тых парадкаў у Беларусі, якія ўстанавіла 50 год таму назад Беларуская Народная Рэспубліка. БНР гэта наш агульнабеларускі ідэал, гэта мэта нашага змаганьня на працягу 50 год і далейшага змаганьня аж да перамогі.
    Але на працягу 50-ці год змаганьня мы змушаны былі перажыць розныя эпізоды акупацыі Беларусі, у часе якіх акупанты стараліся ашукаць і падмануць нас на розныя эпізадычныя палітычныя канцэпцыі. Палякі на пачатку 416
    акупацыі, а таксама й бальшавікі падсоўвалі нам розныя ўступкі, каб абніжыць наш змагарны дух, каб зацьміць нашы сапраўдныя мэты ды паступова падпарадкаваць нас сабе. Таксама й гітляроўцы ў часе апошняй вайны падкідалі нам такія сякія ўступкі, каб скааптаваць нас для сваёй таталітарнай справы. А бальшавікі яшчэ й сяньня кормяць нас прапаганднымі «асягненьнямі» й «су-вэрэннасьцяй» хвальшывай дзяржаўнасьці. Ці мы можам пайсьці на падступныя акупанцкія прапановы? Ці мы можам прыняць хвальшывыя акупанцкія палітычныя канцэпцыі, што як клін ськіраваныя на наш суцэльны вызвольны рух?
    Ніколі ў жыцьці! Свабода й дзяржаўная незалеж-насьць ёсьць непадзельнымі, і ніколі шануючы сябе на-род не задаволіцца толькі часткай іх. Ніколі сапраўдны патрыёта не пагодзіцца на адпадкі нацыянальнай і са-цыяльнай свабоды з рукі акупанта. Ніколі не пагодзімся на акупанцкую ласку й мы - беларусы! Мы мелі сваю не-залежную дзяржаву - Беларускую Народную Рэспублі-ку, якую забралі ў нас сілай маскоўскія бальшавікі, і мы хочам толькі Яе.
    Мы добра разумеем, што нашы суродзічы на бацькаў-шчыне ня могуць пад тэрорам акупанта выстаўляць ад-крыта сваіх вызвольных дамаганьняў. Яны шукаюць ін-шых спосабаў змаганьня. Але мы - беларуская эміградыя - вольная ад усякага націску, мы мусім быць бескампра-міснымі ў сваіх дамаганьнях і дзеяньні.
    Беларуская Народная Рэспубліка - гэта наш агульны ўсебеларускі дзяржаўны твор, і ніяк нельга яго падмяніць уступкам, ці хвальшыўкай дзяржаўнасьці. БНР ёсьць на-шым дзяржаўным ідэалам і спадчынай для ўсіх беларусаў - і для братоў і сясьцёр нашых на бацькаўшчыне, і для нас на эміграцыі. Абставіны змаганьня за БНР на Бела-русі й у эміграцыі розныя, але ідэя й мэта змаганьня ў нас тая самая.
    У нашай барацьбе за вызваленьне Беларусі мы зможам асягнуць сваю мэту, злучаныя ўсе ў вадну магутную сілу толькі пад сьцягам БНР. Тут месца для ўсіх беларусаў.
    В. Жук»
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ерк, 132, 1968)
    417
    Год Залатога Юбілею БНР
    Як старшыня Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч зьвяртаецца на па-чатку гэтага году да беларускага грамадзтва ў «Вестках з Канады» - «Беларус», 130, 1968, гэтак:
    «Дарагія суродзічы беларусы!
    1968 год ёсьць юбілейным годам Беларускай Народнай Рэспублікі. 50 год таму назад - 25 сакавіка 1918 году ў сталіцы Беларусі Менску была абвешчана незалежнасьць нашай рэспублікі, чым выяўлена была воля беларускага народу перад сьветам быць ні ад кога незалежным гаспа-даром сваёй зямлі.
    Расейскі камунізм брутальнай сілай зьнішчыў нашу су-вэрэнную дзяржаву - Беларускую Народную Рэспубліку, але ня змог ён зьнішчыць волі беларускага народу быць незалежным. Таму ён мусіў стварыць гэтак званую БССР узамен БНР. Але мы ведаем добра, што БССР ня ёсьць ані дзяржавай, ані сувэрэннай, ані беларускай. Яна ёсьць маскоўскай фальшыўкай дзяржаўнасьді. Яна створана ма-скоўскімі камуністамі па тое, каб, пад пакрыўкай нібы «незалежнасьці», забіць волю беларускага народу да са-праўднай дзяржаўнасьці і зрусыфікаваць яго.
    Аднак бальшавіцкія намаганьні спатыкаюць нязломны супрадіў. За 50 год незалежніцкая ідэя ня толькі не па-мерла ў беларускім народзе, але расьце й мацнее. Наш народ робіць усё, што магчыма ў вабставінах бальшавіц-кага таталітарнага рэжыму, каб даць адпор наступу русы-фікацыі, каб узбагаціць беларускую культуру, каб заха-ваць беларушчыну, каб разбудаваць эканамічны дабрабыт і ўнезалежніць яго ад Масквы.
    I мы — беларуская эміграцыя - можам шмат што зра-біць, каб дапамагчы нашаму народу ў яго імкненьні да незалежнасьці, бо мы жывем у вольным сьвеце й можам свабодна весьці нацыянальную работу, якая там забароне-на. Мы, дзеці сваёй Маці-Беларусі, да грабовае дошкі ня можам забыцца пра наш абавязак у дачыненьні да Яе. Яна на нас чакае, каб мы працай сваёй памаглі ёй ські-нуць путы няволі, наложаныя ворагам, які высасвае зь Яе ўсе сокі й аграблівае з найбольшых нацыянальных скарбаў.
    418
    Хай у гэтым юбілейным годзе нашы сэрцы й думкі ськіроўваюцца да нашае супольнае Маці Беларусі, каб мы маглі, кожны з нас, даць сваё зерне працы ў нацыяналь-на-грамадзкую справу. Хай кожны з нас стараецца быць карысным вязьмом у беларускай арганізацыі, а тыя, што несарганізаваныя — хай паступяць у арганізацыю.
    Хай кожны з нас пастановіць, што ў гэтым годзе будзе старацца кіраваць свае думкі і чыны на тое, каб мець на ўвеце перадусім дабро беларускае справы, а не асабістыя амбіцыі, выгоды, прыватныя сымпатыі ці антыпатыі.
    Хай кожны з нас прыйме ўдзел у сьвяткаваньні залато-га юбілею беларускай дзяржаўнасьці ў дзень 25-га Сакаві-ка й дапаможа ў арганізацыі гэтага сьвяткаваньня.
    Выканайма свой грамадзкі й нацыянальны абавязак усе як адзін!
    Каардынацыйны Камітэт Беларусаў Канады»
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ерк, 130, 1968)
    У тым самым нумары газэты Вінцэнт Жук-Грышкевіч вітае з залатым юбілеем УНР і ўкраінцаў, прысьвячаючы ім з гэтай нагоды ўспамін - «Слава Украіне!». (Артыкул «Слава Украіне!» быў высланы ў рэдакцыю «Беларуса» за-гадзя, для зьмяшчэньня яго ў студзеньскім нумары газэ-ты, калі ўкраінцы сьвяткуюць свой дзень незалежнасьці, але зь незалежных ад «Вестак з Канады» прычынаў ён быў зьмешчаны ў лютаўскім нумары).
    Аб сустрэчы Старшыні Рады БНР інж. Міколы Абрам-чыка зь беларускім грамадзтвам у БР-ГЦ у Таронта В. Жук-Грышкевіч піша ў 131 нумары «Вестак з Канады» ў артыкуле: «Прэзыдэнт Рады БНР у Канадзе.»
    «Прэзыдэнт Рады БНР У Канадзе
    4 лютага 1968 году стараньнем Галоўнай Управы ЗБК й Тарантонскага аддзелу адбылася сустрэча Прэзыдэнта Ра-ды БНР інж. Міколы Абрамчыка зь беларускім грамадз-твам у Беларускім Рэлігійна-Грамадзкім Цэнтры ў Тарон-та. За бяседным сталом віталі паважанага гасьдя старшыні й прадстаўнікі ад усіх арганізацыяў Беларускага Цэнтру.
    Ад ЗБК вітаў Спадара Прэзыдэнта старшыня Гал. Управы сп. Мікола Ганько, ад Канадзкага Сэктару Рады
    419
    БНР др. В. Жук-Грышкевіч, ад прыходу БАПЦ айдец Архімандрыт Мікалай, ад Царкоўнай Рады сп. Уладзімер Целеш, ад ЗБЖК сп-ня Надзя Барановіч, якая з прыві-таньнямі ўручыла сп. Прэзыдэнту падарак ад усіх прысут-ных, ад арганізацыі беларускае моладзі сп. Б. Кірка, і ад «Пагоні» сп. К. Акула.
    Сп. Прэзыдэнт пачаў сваю прамову ў вадказ на выказ-ваньні прадстаўнікоў розных арганізацыяў заўвагай, што ён не пагаджаецца з пэсымізмам некаторых прамоўцаў і лічыць за перавышаную тую характэрыстыку, якую даў яму др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч. Да рэчы, др. В. Жук-Грышкевіч знае сп. Прэзыдэнта яшчэ з студэнцкіх часоў у Празе Чэскай, дзе яны вучыліся ў 20-х гадох і былі ся-брамі беларускай студэнцкай арганізацыі, а пасьля ня раз супрацоўнічалі разам.
    Вяртаючыся да сваёй тэмы, сп. Прэзыдэнт на ноту пэ-сымізму адказаў, што беларуская вызвольная справа ніколі дагэтуль ня была ў лепшым стане, як цяпер. Важна толькі, каб гэты стан утрымаць на адпаведнай вышыні. - Пасьля Першае сусьветнае вайны із сьведамай палітычнай бе-ларускай эміграцыі былі лічаныя адзінкі, беларуская спра-ва ў палітычных колах Захаду была амаль няведамай, Бе-ларусь была падзелена й вынішчалася двума акупантамі
    Цяпер Беларусь, хоць і знаходзіцца ў цісках прымусо-вай русыфікацыі й задзіночаная адміністрацыйна, але падлягае аднаму акупанту й мае масавыя сьведамыя інтэ-лігэнцкія кадры, якія ўсьцяж растуць і змагаюцца за пра-вы роднае мовы, за правы сваей гістарычнай спадчыны, за правы да жыцьця беларускага народу. У гэтым зма-ганьні дапамагае беларускаму народу на бацькаўшчыне вольная й сьведамая палітычная беларуская эміграцыя, якая мае свае асяродкі ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі, у роз-ных краінах Эўропы, як Ангельшчына, Францыя, Нямеч-чына, Бэльгія, Італія й Гішпанія. У палітычным жыцьці Захаду беларуская справа сталася ведамай справай, між-народнай справай. Хоць беларуская дэлегацыя ў Задзіно-чаных Нацыях фікцыйная й ідзе на павадку Масквы, але ўсё-ж імя Беларусі фігуруе ў гэтай міжнароднай арганіза-цыі, таксама як і ў ЮНЭСКО.