Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Характэрна, што, як кажа В. Круталевіч, зьезд ня пры-знаў мясцовай бальшавіцкай улады, бо, паводля слоў Кан-чара, аднаго з арганізатараў Кангрэсу, «Саўнарком Заход-няй Вобласьці, утвораны на франтавым зьезьдзе ў Менску (г. зн. на зьезьдзе расейскага войска на Беларусі, В. Ж.),... і Саветы рабочых і сялянскіх дэпутатаў ня ўдзельнічалі ў 438
выбарах <гэтых камісараў>. - Довады В. Круталевіча су-праць гэтага цьверджаньня слабыя й непераконлівыя. Зразумела таму, чаму разгон Кангрэсу на загад гэтага бяспраўнага воргану вайсковай сілай выклікаў паўсюднае абурэньне.
Паводля слоў А. Чарвякова («За Савецкую Беларусь», Менск, 1927, б.б. 41-50) удзельнік Кангрэсу ведамы бела-рускі сацыялістычны дзеяч А. Бурбіс так прадстаўляў склад яго: «...На зьезьдзе былі, апрача прадстаўнікоў сал-дат і матросаў усіх фронтаў і флёты, прадстаўнікі рабочых арганізацыяў, валасных земстваў, гарадоў, чыгуначнікаў, паштоватэлеграфных служачых, сацыялістычных партыяў ад бальшавікоў да меншавікоў і ад максымалістых да правых с-р (эсэраў, В. Ж.), Усерасейскага Савету Сялян-скіх дэпутатаў, уцекачоў, каапэратываў, беларускіх сацы-ялістычных і нацыяналістычных партыяў і арганізацыяў. 3 прадстаўнікоў кадэцкай партыі й абшарнікаў ня было ані воднага дэпутата, хаця аб прысутнасьці асабліва аб-шарнікаў вельмі часта гавораць. Былі арганізаваныя на зьезьдзе сялянскія зямляцтвы - Менскае, Магілёўскае, Ві-цебскае, Віленскае, Горадзенскае й Смаленскае...»
3 паданых тут цытатаў бачым, якое шырокае й усеста-роннае прадстаўніцтва меў Усебеларускі Кангрэс ад усіх пластоў беларускага народу. He дарма-ж вышэй успомне-ны В. Кнорын называе Усебеларускі Кангрэс «Учредзі-цельным Сабраньнем» (Устаноўчым соймам). Адно, на што наракаюць бальшавіцкія аўтары, дык гэта на тое, што Кангрэс ня прызнаваў савецкай улады на Беларусі й за-між яе, пастанавіў стварыць Беларускую Дэмакратычную Рэспубліку.
Дадамо да гэтага, што, як відаць з успомненага арты-кулу В. Круталевіча, Народны камісарыят нацыяналь-насьцяў у Петраградзе даў згоду на Усебеларускі Кангрэс і навет асыгнаваў на гэту мэту 50.000 рублёў згодна з па-становай Саветаў Народных Камісараў пад старшынствам самога Леніна («Без нар. апоры», Полымя нр. 2, 1967, б. 184-85). Дык Кангрэс быў легальны навет з бальшавіцка-га гледзішча.
Чаму-ж тады Усебеларускі Кангрэс быў абвешчаны контрарэвалюцыйным і разагнаны быў бальшавіцкай вай-сковай сілай? Адказ на гэта пытаньне дае сам А. Пятро-віч: «Нацыяналісты вырашылі стварыць асобную ад рэва-люцыйнай Расеі незалежную беларускую дзяржаву...» і -439
дадае дэмагагічныя словы: «...а ў сапраўднасьці вотчыну беларускіх памешчыкаў і капіталістаў...» (Былі тады паме-шчыкі, фабрыканты й капіталістыя, што прызнаваліся да беларускасьці? В. Ж.) I далей: «Выконваючы волю белару-скага народу, мясцовыя ворганы Савецкай улады рас-пусьцілі «кангрэс»... - кажа А. Пятровіч.
Аб якой волі беларускага народу ён гаворыць? Воля бе-ларускага народу была выказана 1915-ма дэлегатамі яго на легальным Кангрэсе ў прыняцьці пастановаў аб утва-рэньні Беларускай Дэмакратычнай Рэспублікі. Якая-ж ін-шая яшчэ магла быць воля беларускага народу? Мясцо-выя ворганы Савецкай улады, аб якіх гаворыць А. Пятро-віч, не маглі мець ніякага дачыненьня да беларускага народу й ягонай волі. Гэта былі чужыя людзі, якія апіра-ліся на расейскае бальшавіцкае войска, што было тады на Беларусі, і на малыя групкі рознанацыянальных бальша-вікоў. Гэтыя ўлады зрабілі вялікае злачынства супраць бе-ларускага народу, разганяючы сілай амаль двутысячны легальны Кангрэс ягоных дэлегатаў. Гэтым тыя бальша-віцкія ўлады сплямілі бальшавізм як рэвалюцыйны рух на ўсе вякі.
А што пазьней розныя бальшавіцкія зьезды сваіх адна-думцаў выносілі рэзалюцыі супраць Усебеларускага Кан-грэсу, дык гэта, з пункту гледжаньня аб’ектыўнапраўнага, ня мае ніякага значэньня, бо: 1. рэзалюцыі гэтыя былі вынесеныя «постфактум»; 2. з бальшавіцкай статыстыкі ведама, што бальшавікі-камуністы прадстаўлялі нязнач-ную мяншыню ў дачыненьні да насельніцтва Беларусі.
Найважнейшым мамэнтам тут ёсьць той факт, што бальшавікі разагналі Усебеларускі Кангрэс, які быў скліканы зь іх згодай і зь іх удзелам, і разагналі яго толь-кі таму, што Кангрэс гэты, выяўляючы сувэрэнную во-лю беларускага народу, ня дзеяў па іхняй указцы й ня стаўся бальшавіцкай марыянэткай, а дзеяў самастойна й прыняў рэзалюцыю аб утварэньні Беларускай Дэма-кратычнай Рэспублікі - згодна зь інтарэсамі беларуска-га народу.
Адважваемся прыпушчаць, што, калі-б Кангрэс па-йшоў па бальшавіцкай лініі й прыняў пастанову аб утва-рэньні бальшавіцкай беларускай дзяржавы - з дыктату-рай бальшавіцкай партыі й цэнтральнага ўраду - тады-б напэўна ня быў бы разагнаны, наадварот, тады-б гэты Кангрэс бальшавікі хвалілі-б і славілі. Вось дзе наглядны 440
прыклад у гісторыі, як бальшавікі лічацца з воляй наро-ду й дэмакратыяй! А з другога боку, разганяючы легаль-ны Усебеларускі Кангрэс, бальшавікі самі даказалі, што яны ня мелі падтрыманьня й апоры ў беларускім наро-дзе й маглі захапіць уладу на Беларусі толькі сілай... Гэ-тай праўды ніяк не схаваеш, не памогуць тут ніякія даў-жэзныя артыкулы бальшавіцкіх гісторыкаў і публіцы-стых.
3. Рада Кангрэсу - Рада БНР
Кангрэс усё-ж пасьпеў выбраць Раду Кангрэсу, якую ўпаўнаважыў усімі паўнамоцтвамі ў вырашэньні справы дзяржаўнасьці Беларусі. Рада гэтая, згодна з вымогамі аб-ставін, ператварылася пазьней у Раду БНР. Выконваючы паўнамоцтвы Кангрэсу, яна законна абняла ўладу ў Мен-ску ў лютым 1918 г. перад прыходам немцаў, выкідаючы бальшавікоў. Вось што піша аб гэтым Усевалад Ігнатоўскі ў артыкуле «Вялікі Кастрычнік на Беларусі» у зборніку «Беларусь» (Менск, 1924, б.б. 198-200): «...Абліскамзап (Абласны Іспалніцельны Камітэт Западнай Обласьці, той, што разагнаў Кангрэс, В. Ж.) уноч на 19 лютага 1918 году пакінуў Менск дзеля таго, што становішча яго стала не-бясьпечным, дзякуючы ня толькі немцам, колькі мясцовай апазыцыі. На чале гэтай апазыцыі стаяла Рада Белару-скага Зьезду (Кангрэсу, В. Ж.). Ландэр, старшыня Савету Камісараў Заходняй вобласьці ў сваіх успамінах («Вперед», 1922, нр. 1) так малюе падзеі таго часу: «У горадзе пачаў-ся рух беларусаў, гатовіўшых выступ проціў нас. На вулі-цах пачаліся дробныя стычкі, раздаваліся стрэлы. Калі Т. Пятроў, камандант Саветаў, увечары выводзіў мяне з Са-вету чорным ходам, з параднага ўжо ўварваліся ўзброе-ныя банды, шукаючы мяне й таварышоў. На станцыі нас усялякімі спосабамі стараліся затрымаць, нацкоўваючы на нас рабочых чыгуначнікаў і ўрэшце ўтварылі крушэньне нашага цягніка - два вагоны перавярнуліся, мой зыйшоў з рэек. Гэта рабілася з мэтаю выйграць час да прыходу немцаў ці палякаў.»
I далей: «I сапраўды, Рада Зьезду выйграла час. 19 лю-тага Абліскомзапу ў Менску ўжо ня было, а немцы занялі сталіцу Беларусі толькі 25 лютага. Рада Зьезду скарыстала гэты тыдзень, каб захапіць уладу ў свае рукі. Яна папаў-
441
няе свой склад прадстаўнікамі земства, нацыянальных меншасьцяў (жыдоў, вялікарусаў, палякаў і ўкраінцаў) і абвяшчае сябе часовым урадам Беларусі. 21 лютага Выка-наўчы Камітэт Рады Зьезду выдае <1-ую Устаўную Грама-ту да народаў Беларусі>. Зьмест яе такі: «Быўшая ў Бела-русі ўлада выйшла. Каб ажыцьцявіць права нацыі на самавызначэньне, трэба склікаць на дэмакратычных асно-вах Устаноўчы Сойм. Выканаўчы Камітэт Зьезду да гэтага часу абвяшчае сябе часоваю ўладаю Беларусі і выка-наўчую частку сваёй улады аддае ўтворанаму Камітэтам Народнаму Сакратар’яту Беларусі. 3 гэтага часу Народны Сакратар’ят прыступіў да выкананьня сваіх абавязкаў>. Дык няпраўда, што Рада Кангрэсу (Рада БНР) атрымала ўладу на Беларусі з ласкі немцаў, як цьвердзяць бальша-вікі.
Народны Сакратарыят Беларусі ня меў такой вялікай вайсковай сілы, каб паўстрымаць нямецкае войска, што акупавала Беларусь. Акупацыя наступіла паміма яго волі. Бальшавікі-ж усімі спосабамі стараліся не дапусьціць да арганізацыі беларускага войска й самі ня мелі сілаў, каб проціставіцца немцам.
А. Пятровіч, апісваючы нямецкую акупацыю, робідь ві-наватымі за ўсе дзеяньні немцаў Раду й Урад БНР. Тым-часам ведама добра, што пад нямецкай акупацыяй Рада й Урад БНР былі толькі талераванымі, але ня мелі ніякай улады. Немцы ўсімі спосабамі стараліся не дапусьціць да арганізацыі беларускага войска. Яны тасавалі самыя кру-тыя мерапрыёмствы, каб абяззброіць усіх і змусіць насель-ніцтва здаць ім усякую зброю.
Ня маючы вайсковай сілы, каб пазбыцца нямецкай акупацыі, Рада й Урад БНР мусілі зь ёй лічыцца й мець дыпляматычныя зносіны зь нямецкім урадам. Тэлеграма нямецкаму кайзэру, якую так часта вытыкаюць беларусам бальшавікі дэмагагічным спосабам, была нармальнай зья-вай пры дыпляматычных зносінах кажнай дзяржаўнай улады. Бальшавікі рабілі й робяць каркаломныя дыпля-матычныя акты, але яны ня любяць аб іх гаварыць. Веда-ма, што ў паразуменьні зь нямецкім кайзэраўскім урадам Ленін прыехаў у заплямбаваным вагоне ў 1917 годзе ў Расею. Ведама, якім каркаломным трыкам быў трактат Рыбэнтроп-Молатаў ў 1939 годзе. Шмат было падобных ак-таў у бальшавікоў. Але яны лічаць, што ім усё можна, a на звычайных рэчах у іншых будуюць сваю дэмагогію. Ня
442
будзем спыняцца на далейшай драбязьлівай дэмагогіі А. Пятровіча, шкада на яе гэтых шпальтаў. Затрымаемся на важнейшым.
4. Акт 25 Сакавіка
3-ю Устаўную Грамату (а не «Статутную Грамату», як кажа А. Пятровіч) - Акт 25 Сакавіка — А. Пятровіч гала-слоўна называе «...найвялікшым зьдзекам над беларускім народам, вяршынёй здрады яго інтарэсаў». Тым часам, як мы бачылі зь гістарычных крыніц, Рада БНР (Рада Кан-грэсу) была выбраная легальным Усебеларускім Кангрэ-сам, ад якога атрымала паўнамоцтвы сувэрэннасьці бела-рускага народу й упаўнаважаньні да вырашэньня справы дзяржаўнасьці Беларусі. Дык абвяшчаючы незалежнасьць БНР Актам 25 Сакавіка, Рада БНР ня толькі не зрабіла ніякай здрады беларускага народу, а наадварот - сумлен-на выканала перад ім свой абавязак.
Але мы добра разумеем А. Пятровіча. Празь ягоны ар-тыкул і словы абурэньня прамаўляе заядлы расейскі імпэ-рыялізм. У сваім імпэрыялістычным засьляпеньні ён забы-ваецца навет на Ленінскі прындып самавызначэньня народаў, улучна з аддзяленьнем, у правядзеньні якога бальшавікі так старанна дапамагаюць усім народам, за выняткам тых, што знаходзяцца пад іх уладай. А. Пятро-віч абураецца, што, абвяшчаючы Акт 25 Сакавіка, «...на-цыяналісты хацелі, каб беларусы адмовіліся ад сваіх брац-кіх сувязяў з расейскім і іншымі народамі Расеі...» Дык вось у чым злачынства беларускіх нацыяналістых, яны пасьмелі аддзяліцца ад матушкі Расеі! Цяпер справа яс-ная, адсюль і загарэўся сыры бор. Тут нічым не паможа А. Пятровічу й спасылка на г. зв. Усебеларускі Зьезд Саветаў у лютым 1919 г., які абвесьціў (а не аб’явіў, В. Ж.) Бела-русь Савецкай Рэспублікай у фэдэрацыі з Расеяй і закляй-міў «Беларускую Раду» (Раду БНР, В. Ж.), бо зьезд гэты ня быў свабодным волявыяўленьнем беларускага народу, a прыладай тэй-жа імпэрыялістычнай Масквы, якая вайско-вай сілай захапіла ўладу на Беларусі й толькі з часткі яе ўтварыла БССР, забіраючы Усходнюю Беларусь із Смален-скам сабе, а Заходнюю на 20 год аддаючы Польшчы.