• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Найважнейшую аднак ролю ў вадзначэньні Незалеж-насьці Беларускай Народнай Рэспублікі гуляе тут Каар-дынацыйны Камітэт Беларусаў Канады, які рэпрэзэнтуе ЗБК, БНА, і БСА (Беларускую Самапомач Ашавы). Яго-ным стараньнем былі наладжаныя 24-га сакавіка ўрачы-стасьці, што адзначалі залаты юбілей БНР.
    У нядзелю 24-га сакавіка, у БАПЦ Сьв. Кірылы Тураў-скага зраніцы адбываецца ўрачыстая япіскапская Бага-служба. Адначасна адбываецца Багаслужба й у царкве Сьв. Еўфрасіньні Полацкай.
    425
    Акадэмія
    Як падрыхтоўка да Акадэміі была дэтальнай і старан-най, так і ўсё беларускае грамадзтва выказалася абавязка-васьцяй і пунктоўнасьцяй. А 3-яй гадзіне папаўдні вялі-кая заля Канадзка-Славацкай Лігі на вуліцы Дандас 1407 хутка напоўнілася па берагі. Колькі хвілін перад пачат-кам — 3:30 п.п. - прыйшлі паважаныя госьці: Яго Праась-вяшчэнства Уладыка Мікалай, пасол Фэдэральнага парля-мэнту др. Станлей Гайдаш із сп-няй Гайдаш, бурмістр Таронта Вільгэльм Дэнісон із сп-няй Дэнісон, пасол Пар-лямэнту Антарыя Г. П. Картон, Senior Liaison Officer на Цэнтральную Канаду сп. Г. П. Ален із сп-няй Ален, стар-шыня Камітэту Вонкавых Спраў Эстонскай Цэнтральнай Рады ў Канадзе сп. Ільмар Гэйнсоо, прадстаўнік Украін-скай Нацыянальнай Фэдэрацыі сп. Настукаш, старшыня «Эдмонд Буркэ Сосаеты» сп. Д. С. Андрус, заступнік стар-шыні Галоўнай Управы БАЗА др. Язэп Сажыч з жонкай Варай і дачкой Ленай ды сп-ня Вера Арцюх з Дэтройту.
    Др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, старшыня Каардынацыйнага Камітэту Беларусау Канады, робіць даклад на акадэміі залатога юбілею Белару-скай Народнай Рэспублікі. Таронта, 24 сакавіка, 1968.
    426
    На сьвяткаваньні 25-га Сакавіка ў Таронта. 196S.
    Урачыстасьць пачалася канадзкім гімнам, адыграным аркестрай сп. Б. Лішчонка. Акадэмію адчыніў й вёў сябра ККБК сп. Р. Беразоўскі. Два кароткія, але зьмястоўныя даклады - старшыні Каардынацыйнага Камітэту Белару-саў Канады др. В. Жук-Грышкевіча пабеларуску й сп. Ул. Барановіча паангельску - далі слухачом усьведамленьне важнасьці падзеі, якую яны сабраліся тут адзначыць, ды велічы заданьня, якое ўскладае на іх гістортьія й бацькаў-шчына. - «Чаго мы хочам, за што змагаецца беларускі на-род, у гэтым няма ніякага сумліву. Мы змагаемся за Не-залежную Беларускую Народную Рэспубліку - гаварыў др. В. Жук-Грышкевіч - наш шлях ясны й мы ідзем непахіс-на да свае мэты».
    Пасьля дакладаў і прывітаньняў прысутных гасьцей прамаўляў пасол Фэдэральнага парлямэнту др. Ст. Гай-даш. Ен прачытаў прывітальны ліст Прэм’ера Канады Л. Б. Пірсана, а пасьля ў сваіх цёплых пажаданьнях ён за-значыў, што між прадстаўнікамі ад усіх народаў на кан-фэрэнцыі Задзіночаных Нацыяў аб «Гюмэн Райтс» у Тэгэ-ране, ён спадзяецца, што будзе незалежны прадстаўнік і ад беларускага народу, што дамагаўся-б сваіх правоў ча-лавека.
    427
    Пасол Парлямэнту Антарыя, сп. Г. Р. Картон прачытаў ліст Прэм’ера Антарыя Я. П. Робартса й дадаў прывітань-ні ад сябе.
    Мэр Таронта В. Дэнісон у сваім прывітаньні зазначыў, што ў культурным і эканамічным жыцьці Таронта, якое перавышае рост іншых гарадоў Канады,немалую ролю адыграла й беларуская эміграцыя.
    Спадар Г. П. Ален Senior Liaison Officer на Цэнтраль-ную Канаду, вітаючы з паўстагодзьдзем незалежнасьці Бе-ларусі, сказаў, што народ з такой гістарычнай і культур-най спадчынай, як беларускі, з такімі продкамі, як др. Франьцішак Скарына, заслугоўвае на сваю дзяржаўную незалежнасьць і здабудзе яе.
    Сп. Настукаш, прадстаўнік Украінскае Нацыянальнае Фэдэрацыі, горача вітаў з залатым юбілеем БНР, гаварыў аб братняй сувязі між беларусамі й украінцамі, аб патрэбе лу-чэньня сілаў паняволеных народаў у змаганьні за незалеж-насьць зь іх супольным ворагам - расейскім камунізмам.
    Аб змаганьні з камунізмам і падтрымцы беларускаму народу ў яго змаганьні за незалежнасьць гаварыў і сп. С. Андрус, старшыня «Эдмонд Буркэ Сосаеты».
    Слухаючы прамоўцаў, мімавольна ў вушах гучэлі сло-вы «Дэклярацыі Рады БНР»: «Ты ведаеш добра, Народзе, што Ты не адзін цяпер, што ёсьць у Цябе верныя саюзьні-кі... Ведай-жа, што й цэлы вольны сьвет... прасякнуты спагадай табе...»
    Тымчасам пачалася мастацкая частка. Вуснамі др. Раісы Жук-Грышкевіч несьмяротны дух Янкі Купалы бярэ з нас «прысягу й зарок», каб не прадалі сябе, каб ня здрадзілі сваёй справе. Будзіць да жыцьця сьпячых і памерлых нацыяналь-на. Кліча Ваяка свой край заваяваць, Уладара - адбудаваць свой збураны пасад. «На ўладара жджэ Беларусь даўно...!»
    «Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні...» - плачуць сэрцы з чыстым, як раса, голасам спадарынь Веры Арцюх і Ва-ры Сажыч пад акампанямэнт Лены Сажыч. - «На чужое неба ўжо гляджу сягоньня, але сэрцам, думкай толькі Вас я знаю, як жыву, жыць буду ў сваім родным краю...»
    Настальгію перарывае колерная касьцюмамі й жывая расьцьвітаючаю маладосьцьцю дзявочая танцавальная гру-па пад кіраўніцтвам сп-ні Валі Пашкевіч народным тан-цам «Бульба». Большай сталасьцьцю й вырабленасьцьцю адзначаецца «Крыжачок» і «Юрачка» ў выкананьні Бела-рускае Моладзі. Харавая дэклямацыя верша Натальлі Ар-428
    Др. Раіса Жук-Грышкевіч рэцытуе верш Янкі Купалы «Паўстань з народу нашага...» Таронта, 24 сакавіка, 1968.
    429
    Удзельнікі мастацкай часткі сьвяткаваньня 50-х угодкаў БНР у Таронта.
    сеньневай у выкананьні ўдзельнікаў танцавальнай групы дзяўчат і маладога Я. Пітушкі (кіраўнічка сп-ня Валя Пашкевіч) цешыць вуха добрай беларускай вымовай ды зьместам: «Мы праўда, мы сіла, мы радасьць, мы рух... Мы ймкнемся на ўзвышшы, нам межаў няма!» У вадказ ім хочацца сказаць: Так, моладзь, імкніся на ўзвышшы, каб заўтра змагла ты ўзяць на свае плечы абавязкі й пра-даўжаць шлях сваіх бацькоў. Хай з твайго пакаленьня паўстане Купалаўсі Прарок, Пясьняр, Ваяк, Уладар!
    Песьні! Найбольшай аднак атракцыяй ёсьць песьні на-шага прыгожага дуэту з Дэтройту... ён выканаў яшчэ: «О, Беларусь, мая шыпшына», «Ня першы раз», «Даруй» і «Песьня мая, песьня», музыка праф. М. Куліковіча.
    «Лявоніха» й Беларускі Нацыянальны Гімн «Мы вы-йдзем шчыльнымі радамі...» канчаюць Акадэмію.
    Закончылася Акадэмія, разыйшліся людзі, са сцэны зьняты сьцяг, Пагоня, беларускія дзяружкі, дэкарацыя, -ня зьняты толькі з душы перажываньні, хваляваньні, не закончаны юбілейны год БНР, не закончаная праца, ня зьняты з плеч абавязкі, не закончаны шлях — «Нас чакае Маці Беларусь!»
    Р. Жук-Грышкевіч.
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ерк, 132, 1968)
    Юбілейныя прывітаньні прыслалі:
    Lester В. Pearson, Prime Minister of Canada; Paul Martin, Secretary of State; Paul T. Hellyer, Minister of Transport; The Hon. Walter L. Gordon; Robert L. Stanfield, Leader of the Opposition; Senator Paul Yuzyk; John P. Robarts, Premier of Ontario; Allan Grossman, Minister of Reform Institutions; John P Ya-remko, Minister of Social Services; Robert F. Nixon, Leader of the Opposition in Ontario; Donald MacDonald, Leader of the NDP in Ontario; Dr. J.M. Kirshbaum President of Canada Ethnic Press Federation, President of the Slovak National Council.
    Беларускія арганізацыі:
    Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне - Галоўная Управа; Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі - Га-лоўная Управа і аддзел у Брадфардзе; Беларуска-Амэрыкан-
    431
    скае Задзіночаньне - аддзел у Лёс Анджэлес; Каардына-цыйны Камітэт Беларускіх Арганізацыяў у Аўстраліі; Бела-рускі Камітэт Сьвяткаваньня Юбілею ў Чыкага; Беларускі Кангрэсовы Камітэт у Амэрыцы; Беларуская Амэрыканская Нацыянальная Рада ў Чыкага; Беларускі Вызвольны фронт у Вялікай Брытаніі; Беларускі Вызвольны Фронт у Вініпэгу.
    3 найбольш характэрных лістоў:
    “Ontario Office of the Prime Minister and President of the Council.
    Dear Dr. Zuk-Hryskievic:
    On the occasion of the observance of the 50th anniversary of the Proclamation of Independence of the Byelorussian Democratic Republic, I am pleased to extend greetings to the people of Ontario of Byelorussian heritage.
    During the early years of this century some 30,000 people came to Ontario from Byelorussia. They settled in many of our cities, Hamilton, Oshawa, Toronto, Windsor, Sudbury and Timmins, where they have made a substantial contribution to the dynamic growth and development of this province. They have helped to open the mines of Northern Ontario and participated in the great industrial expansion of Ontario. The children and grandchildren of these newcomers have achieved prominence in the medical, scientific and engineering professions and are in the forefront of our newest developments.
    Byelorussians have joined with the people of many nationalities and origins in building Ontario and Canada. They take pride in being Canadian, just as they maintained their love of the land they left behind. The customs and cultural heritage, the energy and initiative, the talent and undaunted spirit, the love of freedom of these Canadians of Byelorussian heritage have enriched the life all of us enjoy in Canada.
    I join with my collegues in the Government and with my fellow Ontarians in extending good wishes to our friends and neighbours of Byelorussian heritage as they commemorate an important milestone in the life and history of their mother country.
    Yours very truly,
    John P. Robarts
    (Prime Minister of Ontario)”
    432
    “BYELORUSSIAN CANADIAN CO-ORDINATING COMMITTEE (telegram)
    On this memorable occasion of the 50th anniversary of the Proclamation of the Byelorussian Democratic Republic I join with all freedom-loving people to send you sincere best wishes that Byelorussians be given complete freedom as we enjoy in our great country of Canada.
    Honourable John Yaremko
    Minister of Social and Family Services.”
    «Падзяка
    Складаем шчырую падзяку ўсім суродзічам, старэй-шым і маладзейшым: тым, што спрычыніліся да арганіза-цыі сьвяткаваньня залатога юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі ў Таронта, тым, што прынялі чынны ўдзел у выкананьні праграмы сьвяткаваньня, як і тым шматлікім, што прыбылі зь блізку, тым больш тым, што прыбылі з да-лёку, каб ушанаваць сваёй прысутнасьцяй гэту вялікую беларускую падзею.
    Асабліва-ж дзякуем Спадарыні Веры Арцюх, др. Язэпу Сажычу, Спадарыні Вары Сажыч і іх дачцы Лене, што, не зважаючы на злую пагоду й далёкую дарогу, прыехалі на наша сьвяткаваньне з Дэтройту й узбагацілі нашу пра-граму сваім цудоўным сьпевам так дарагіх нам беларускіх песьняў.