• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Утрата незалежнасьці на доўгі час выклікала спачу-ваньне палякам ува ўсім сьвеце. Польскія імкненьні да адраджэньня сваёй дзяржаўнасьці ўсюды былі спатканы зь вялікай сымпатыяй, а суседзі Польшчы - беларусы, украінцы, летувісы, што былі ў падобнай сытуацыі, лічы-лі іх пабратымцамі ў змаганьні з супольным ворагам. I палякі адплачвалі ім такой-жа ўзаемнасьцяй, дык ня дзі-ва, што няраз усе разам рабілі супольныя палітычныя вы-ступленьні й чуць ня супольны барацьбяны фронт. Ад-нак...
    Аднак, як толькі Польшча зноў здабыла сваю незалеж-насьць у выніку Першай сусьветнай вайны пад клічам «вольны з вольнымі, роўны з роўнымі» - наступіла мэта-марфоза, якая ператварыла палякаў, нядаўных сымпа-тычных пабратымцаў беларусаў і ўкраінцаў у супольным змаганьні, у заядлых шавіністаў і імпэр’ялістаў. Закружы-ла ім галаву «мацарствовасьць» коштам земляў і нацыя-нальных правоў даўных пабратымцаў. Польскі шавінізм і імпэр’ялізм так цяжка перажылі беларусы й украінцы на працягу 20-ці год між войнамі, што польскі кліч «за вашу й нашу вольнасьць» стаўся насьмешкай бадай што назаў-сёды.
    449
    У 1939 годзе польская «мацартствовасьць» разьвеялася як дым, а польская дзяржава зьнікла з мапы Эўропы ўжо трэйці раз. I гэтым разам, цяпер супольна зь Гітлерам, спрычынілася да ўпадку Польшчы Расея (хоць і камуні-стычная), апіраючыся на тэрыторыю Беларусі.
    Пасьля 2-ой Сусьветнай вайны і Польшча й Беларусь засталіся на мапе, але пад кіраўніцтвам Масквы: Польшча як сатэліт яе, а Беларусь як, абкроеная з сваіх земляў, фэ-дэральная рэспубліка Саветаў. Польшча апынулася ў знач-на лепшым палажэньні, як Беларусь. Польшча атрымала свае этнаграфічныя граніцы, землі, калісьці забраныя немцамі, беларускую беласточчыну ды шмат каталіцкага насельніцтва зь Беларусі, ходь і падлягае Маскве. Апош-няя акалічнасьць ёсьць галоўнай прычынай незадавалень-ня палякаў дома й на эміграцыі, што імкнуцца да неза-лежнасьці Польшчы ад Масквы. Гэта нам зусім зразумела. Цяжка зразумець, аднак, тое, што палякі ня хочуць ці ня ўмеюць зрабіць выснаваў із сваёй гісторыі й геапалітыч-най сытуацыі. Пры цяперашнім міжнарсдным укладзе сі-лаў адны зь іх мараць аб новым далучэньні Заходняй Бе-ларусі да Польшчы, а другія вераць у атрыманьне поўнай незалежнасьці Польшчы ў сучасных граніцах у нейкім па-разуменьні зь Нямеччынай і Расеяй, ігнаруючы белару-скую праблему. Як для першых, так і для другіх белару-ская праблема ня існуе. Яны лічаць, што Польшча цяпер гранічыць з Расеяй, а Беларусі як быццам бы й ня было.
    Усё-ж з прыемнасьцяй трэба сьцьвердзіць, што сярод палякаў ёсьць аднак адзінкі, якія аб’ектыўна й крытычна разглядаюць польскую палітыку адносна ўсходніх суседзяў і прыпамінаюць польскім палітыкам, што іхнія пляны ня маюць рэальных падставаў.
    Польскі пісьменьнік Павал Гоставец у сваім артыкуле «Вспомнене о пшыяцелю», надрукаваным у парыскай «Культуры» нр. 4-246 (красавік 1968, б. 132), успамінаючы трактат у Рызе, між іншага кажа:
    «Чарвякоў, тагачасны старшыня беларускага рэўкому ў Менску, пазьнейшы прэзыдэнт Беларускай Рэспублікі (Са-вецкай, В. Ж.), які кончыў самагубствам у 1936 г., так выказаў іхнія (беларускія? В. Ж.) спадзяваньні, калі я яго спаткаў у Рызе, назаўтра пасьля падпісаньня перамір’я, што дзяліла Беларусь паміж Расеяй і Польшчай:
    < — Страшны лёс краю, што падзелены паміж чужымі дзяржавамі. Палякі найлепш ведаюць аб гэтым. А ўсё-ж 450
    такая сытуацыя ў цяперашнім часе дае нейкую надзею. Шмат залежыць ад таго, што палякі зробяць на сваёй частцы Беларусі, ад іхняй нацыянальнай палітыкі, Маск-ва ня зможа адмовіць нам у тых свабодах, зь якіх будуць карыстаць беларусы ў Польшчы. - >
    У гэтых словах Чарвякоў выказаў ня толькі беларускія надзеі, але й польскія. Карыстаючы із свабодаў, хоць-бы й у рамках Савецкага Саюзу, Украіна й Беларусь былі-б для Польшчы лепшай гарантыяй бясьпечнасьці, чымся папя-ровыя пакты аб неагрэсіі. Якую ўрэшце будучыню магла мець ізаляваная маральна «Мацарствовая Польшча» паміж двума найбольшымі мілітарнымі дзяржавамі кантынэнту?
    Глухія на голас розуму, засьлепленыя нацыяналізмам палякі дваццацігодзьдзя ашукалі чужыя й свае надзеі (падкрэсьленьне маё, В. Ж.)...»
    У гэтай цытаце Павал Гоставец прыпомніў нам аб вя-лікім палітычным розуме беларускага патрыёты Чарвяко-ва, ды выказаў разумную й аб’ектыўную крытыку поль-скай палітыкі. Нам застаецца толькі сказаць нашым сусе-дзям палякам, каб яны помнілі, што, як доўга Беларусь знаходзіцца пад уладай Масквы, так доўга над Польшчай вісіць пагроза стацца «Прывісьленсклім Краем». Бяз воль-най Беларусі няма ніякай пэўнасьці для незалежнай Польшчы. В. Жук»
    («Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ерк, 137, 1968)
    Із страху перад свабодай
    «Камунізм, калі ён хоча выжыць, мусіць датарнавацца да духу нашага часу, да гістарычнага працэсу. Мусіць пе-раставіць сваю эканоміку на прыватную ініцыятыву й гандлёвую рэнтоўнасьць, што цягне за сабой прызнаньне свабоды народам і адзінкам...» - пісаў др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч у 1968 годзе, у артыкуле «Із страху перад сва-бодай». - Тое якраз, што зразумеў і імкнецца правесьці ў жыцьцё у Савецкім Саюзе дваццаць з гакам гадоў пазь-ней Міхаіл Гарбачоў...
    «Напад Савецкага Саюзу на Чэхаславаччыну, каб зду-шыць маладую свабоду, пракаціўся злавесным рэхам па ўсім сьвеце. Людзі не спадзяваліся, што нешта падобнае можа здарыцца ў нашых часох. Жывём у часе нязвычай-нага поступу тэхналёгіі й агульнанароднай асьветы, што
    451
    ўзмацняе імкненьні да індывідуальнай ініцыятывы, да асабістай і нацыянальнай свабоды, да дэмакратыі.
    Імкненьні гэтыя ёсьць галоўнай азнакай нашага часу. Камунізм, калі ён хоча выжыць, мусіць датарнавацца да духу нашага часу, да гістарычнага працэсу. Мусіць пе-раставіць сваю эканоміку на прыватную ініцыятыву й гандлёвую рэнтоўнасьць, што цягне за сабой прызнань-не свабоды народам і адзінкам (падкрэсьлена мною, Р. Ж.-Г.). Здавалася, што й у Савецкім Саюзе зьявіліся зарод-кі зьмен у гэтым кірунку, а ў некаторых савецкіх сатэлі-таў адбыліся вельмі сьмелыя й паважныя зьмены.
    У нядаўным часе Чэхаславаччына высунулася на пер-шае месца сярод сатэлітаў у правядзеньні рэформаў і зусім ня дзіўна - чаму? Чэхаславаччына найбольш пад-рыхтаваная да сучаснага гістарычнага працэсу з усяе Са-вецкае імпэрыі. Чэхі найкультуральнейшы народ з усіх славянаў, а за імі падцягваюцца славакі. Яны маюць най-лепш разьвітую прамысловасьць і тэхналёгію з усіх наро-даў, што трапілі пад маскоўскі рэжым. Чэхі й славакі ма-юць глыбока закаранёныя дэмакратычныя традыцыі, у часе між войнамі ў Чэхаславаччыне на працягу 20 год быў сапраўдны дэмакратычны лад.
    Калі ў 1948 годзе Чэхаславаччына была ўцягнута пад панаваньне Сталіна, яна мусіла падзяліць лёс усіх падса-вецкіх народаў. Яе багатая й жыватворчая эканоміка бы-ла ўцягнута ў савецкую сыстэму й пачала заміраць. Усе дэмакратычныя свабоды былі скасаваныя. У краі запана-вала таталітарная дыктатура Масквы. Прамысловасьць падупала. Гандаль быў зьведзяны да савецкай экспляата-цыі. Край бяднеў. Грамадзтва апанавала галіта й безна-дзейнасьць. I ня было выхаду, пакуль панавала дыктату-ра сталінскага тэрору.
    Калі культ Сталіна быў звалены й яго сыстэма пасла-бела - высокакультурнае й сьведамае сваіх сілаў і патрэ-баў грамадзтва Чэхалаваччыны пачало ажываць і дама-гацца здэмакратызаваньня жыцьця. Напор грамадзтва на здабыцьцё свабоды паступова ўзрастаў. Сталіністы на ча-ле з Навотным не маглі стрымаць узросту гэтай магутнай плыні, яна расла й пашыралася, ахапіла вялікі лік лібэ-ральных камуністаў, якія высунулі на чало партыі Дубчэ-ка. Дубчэк стаў правадыром гэтай плыні, ён паставіў стаўку не на партыйны апарат, як гэта зрабіў Гамулка ў Польшчы, а на грамадзтва, на народ. Дзякуючы гэтаму, у 452
    такім малым краі вырасла магутная сіла, што сталася па-грозай для такой вялікай, але рэакцыйнай і адсталай Са-вецкай імпэрыі.
    Дубчэк із сваім лібэральным партыйным і дзяржаўным апаратам пачаў уводзіць зьмены паводля патрэбаў народу. 8 месяцаў лібэралізацыі адрадзіла край. Была створана новая форма камуністычнага ладу: камуністычная дэма-кратыя ў жыцьці, а не на паперы. Гэтая новая форма ка-муністычнага ладу аказалася запярэчаньнем аджыўшай бальшавіцкай сыстэмы Маркса й Леніна й савецкай практыкі, а адначасна сталася канкрэтным зьместам і прыкладам для камуністычных партыяў Захаду, якія, адарваўшыся ад маскоўскіх тэорыяў і практыкі, шукалі новага жыцьцёвага зьместу для сваіх праграмаў, каб не збанкрутаваць канчальна. Чэхаславаччына дала выхад з тупіка камуністам Францыі, Італіі й іншых заходніх краі-наў, але разам з тым паставіла ў яшчэ горшы тупік Са-вецкі Саюз. Чаму?
    Таму, што Савецкі Саюз, хоць і дапусьціў нязначную лібэралізацыю, як адкінулі Сталіна, але ў васнаўным ста-лінскай сыстэмы не зьмяніў. А тым часам палітычная сы-туацыя ў сьвеце моцна зьмянілася. Выхад з пад маскоў-скай дамінацыі Кітаю й ягонае суперніцтва з Масквой у камуністычным сьвеце на грунце палітычным і ідэялягіч-ным разслабілі камуністычны фронт і спрычыніліся да незалежніцкіх імкненьняў у сатэлітаў і навет у падсавец-кіх народаў. У самім-жа Савецкім Саюзе, дзякуючы разь-віцьцю тэхналёгіі й пашырэньню асьветы, эканамічнае й грамадзкае жыцьцё вымагае радыкальных зьменаў, каб задаволіць патрэбы насельніцтва, каб не адставаць ад по-ступу й прагрэсу ў гістарычным працэсе. Аднак на ня-шчасьце сваё й падсавецкіх народаў тупыя й рэакцый-ныя савецкія апаратчыкі або ня бачаць гэтага, або не ра-зумеюць. Яны й надалей спадзяюцца ўтрымацца пры ўладзе із сваімі няжывымі тэорыямі, апіраючыся на ста-лінскую сыстэму тэрору.
    Таму чэхаславацкую лібэралізацыю, якая прывяла да скасаваньня цэнзуры, да свабоды слова, сходаў і крытыкі, савецкія лідэры ўспрынялі не як нармальнае зьявішча, a як вялікае зло, што пагражае ўсёй іхняй сыстэме, усёй Са-вецкай імпэрыі і ім самім. Трымаючыся такіх паглядаў, маскоўскія заправілы адразу былі адназгодныя ў тым, што лібэралізацыю ў Чэхаславаччыне трэба зламаць сілай, ха-
    453
    дзіла аб тое толькі, як і калі. Адсюль і вынікла тыповая са-вецкая «дыпляматыя» пры перамовах у Цэрнай і Братысла-ве, каб выйграць час ды знайсьці квісьлінгаў у падстаўны паслушны ім урад і падрыхтавацца да ваеннага нападу.