Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
А. Пятровіча зусім ня цікавіць, што маскоўскі бальша-віцкі рэжым і далей шахруе беларускімі землямі, ігнарую-чы волю беларускага народу. У 1939 годзе часткі Вілен-
443
шчыны разам зь Вільняй, якую бальшавікі называлі сталі-цай Заходняй Беларусі, былі далучаны да Літвы, а Бела-сток з цэлай акругай, у якім у тым-жа 1939 годзе сход на-родных дэлегатаў па бальшавіцкаму манеру пастанавіў далучыць Заходнюю Беларусь разам зь Беластокам да БССР - пасьля апошняй вайны адданы Польшчы.
Толькі Акт 25 Сакавіка, згодна з воляй беларускага на-роду, выяўленай на Усебеларускім Кангрэсе, гарантаваў незалежнасьць і непадзельнасьць Беларусі й нацыяналь-ную ды сацыяльную справядлівасьць жыхаром яе. I хоць Акт гэты быў стаптаны расейскімі бальшавікамі, якія аку-павалі тэрыторыю Беларусі, ён застаўся пуцяводнай зоркай беларускай незалежнай дзяржаўнасьці ў сэрцах і сьведамасьці беларусаў. I таму тыя беларусы, што не пад-лягаюць бальшавіцкаму тэрору, зусім слушна штогод сьваткуюць урачыста ўгодкі гэтага вялікага Акту, не зьвяртаючы ўвагі на тое, ці гэта падабаецца каму, ці не. В. Жук.»
(«Весткі з Канады» - «Беларус», 133-134, 1968, і брашу-ра «25-га САКАВІКА» 1978 - «БНР ці БССР», б.б. 28-40)
УСТАЎНЫЯ ГРАМАТЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ
1-я Устаўная Грамата да народаў Беларусі
Родная старонка наша апынулася ў новым цяжкім стане. Дзе цяпер улада, што была тут, няведама, мы стаі-мо перад тым, што наш край можа быць заняты нямецкі-мі войскамі.
Мы павінны ўзяць свой лёс ва ўласныя рукі. Белару-скі народ павінен зьдзейсьніць сваё права на поўнае сама-азначэньне, а нацыянальныя меншасьці - на нацыяналь-на-пэрсанальную аўтаномію.
Правы нацыі павінны знайсьці сваё зьдзейсьненьне шляхам скліканьня на дэмакратычных асновах Устаноў-чага Сойму.
Але й да скліканьня Устаноўчага Сойму ўся ўлада на Беларусі павінна належаць тым народам, якія на ёй жы-вуць.
Выканаўчы Камітэт Рады першага Усебеларускага Зьезду, папоўнены прадстаўнікамі рэвалюцыйнай дэма-444
кратыі нацыянальных меншасьцяў, зьдзяйсьняючы мэты Зьезду, абвяшчае сябе часовай уладай на Беларусі для кі-раваньня краем і скліканьня, як можна хутчэй, Усебела-рускага Устаноўчага Сойму на аснове агульнага права для ўсякага дарослага, ня лічучыся з нацыянальнасьцю, вызнаньнем і родам.
Часовую народную ўладу краю, якая ставіць сабе мэтай абарону і зацьверджаньне заваяваньняў рэвалюцыі, будзе зьдзейсьневаць створаны намі Народны Сакратарыят Бе-ларусі, які ад гэтага дня пачаў выконваць свае абавязкі. Пэрсанальны склад Сакратарыяту будзе апублікаваны пасьля.
Дадзена ў Менску-Беларускім 21 (8) лютага 1918 г.
Выканаўчы Камітэт Рады Усебеларускага Зьезду.
2-я Устаўная Грамата да народаў Беларусі
У часе сусьветнай вайны, што бурыць адны моцныя дзяржавы і аслабляе другія, абудзілася Беларусь да дзяр-жаўнага жыцьця. Пасьля трох з паловаю вякоў няволі ізноў на ўвесь сьвет кажа беларускі народ аб тым, што ён жыве і будзе жыць. Вялікі Народны Збор - Усебеларускі Зьезд 15-17 сьнежня 1917 року, дбаючы аб долі Беларусі, зацьвердзіў на яе землях рэспубліканскі лад. Выпаўняючы волю Зьезду і баронячы дзяржаўныя правы народу, Спаў-няючы Камітэт Рады Зьезду гэтак пастанаўляе аб дзяр-жаўным устроі Беларусі і аб правох і вольнасьцях яе гра-мадзян і народаў:
1. Беларусь у рубяжах расьсяленьня і лічэбнай перава-гі беларускага народу абвяшчаецца Народнай Рэспублі-кай.
2. Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі зацьвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусі, скліканы на асно-вах агульнага, роўнага, простага, патаёмнага і прапарцы-янальнага выбарчага права, не зважаючы на род, народ-насьць і рэлігію.
3. Да часу, пакуль зьбярэцца Устаноўчы Сойм Белару-сі, заканадаўчая ўлада ў Беларускай Народнай Рэспублі-цы належыць Радзе Усебеларускага Зьезду, дапоўненай прадстаўнікамі нацыянальных меншасьцяў Беларусі.
445
4. Спаўняючая й адміністрацыйная ўлада ў Белару-скай Народнай Рэспубліцы належыць Народнаму Сакра-тарыяту Беларусі, які назначаецца Радаю Зьезду і перад ёю трымае адказ.
5. У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі абвя-шчаецца вольнасьць слова, друку, сходаў забастовак, хаў-русаў; бязумоўная вольнасьць сумленьня, незачэпнасьць асобы і памешканьня.
6. У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі ўсе на-роды маюць права на нацыянальна-пэрсанальную аўтано-мію; абвяшчаецца роўнае права ўсіх моваў народаў Бела-Рўсі.
7. У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі права прыватнае ўласнасьці на зямлю касуецца. Зямля перада-ецца бяз выкупу тым, што самі на ёй працуюць. Лясы, вазёры й нутро зямлі абвяшчаюцца ўласнасьцьцю Белару-скай Народнай Рэспублікі.
8. У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі ўстанаў-ляецца найбольшы 8-гадзінны рабочы дзень.
Абвяшчаючы ўсе гэтыя правы і вольнасьці грамадзян і народаў Беларускай Народнай Рэспублікі, мы, Спаўняючы Камітэт Рады Зьезду, абавязуемся пільнаваць законнага парадку жыцьця ў Рэспубліцы, сьцерагчы інтарэсаў усіх грамадзян і народаў Рэспублікі і захаваць правы і воль-насьці працоўнага люду. А таксама даложым усіх сілаў, каб склікаць у найбліжэйшым часе Устаноўчы Сойм Бела-Рўсі-
Усіх верных сыноў Беларускай зямлі клічам памагчы нам у цяжкой і адказной нашай працы.
Спаўняючы Камітэт Рады
1-га Усебеларускага Зьезду.
Выдана ў Менску-Беларускім 9 сакавіка 1918 року.
3-я Устаўная Грамата Рады Беларускае Народнае Рэспублікі
Год таму назад народы Беларусі разам з народамі Ра-сеі ськінулі ярмо расейскага царызму, які найцяжэй пры-ціснуў быў Беларусь; ня пытаючыся народу, ён кінуў наш край у пажар вайны, якая чыста зруйнавала гарады і вё-скі беларускія. Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Pac-
446
публікі, ськідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаў-най залежнасьці, якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны й незалежны край. Ад гэтага часу Бела-руская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю й вольнаю дзяржавай. Самі народы Беларусі ў асобе Уста-ноўчага Сойму пастановяць аб будучых дзяржаўных зьва-зях Беларусі.
На моцы гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя зьвязі, якія далі магчымасьць чужому ўраду падпісаць і за Беларусь трактат у Берасьці, што забівае на сьмерць бела-рускі народ, дзелячы зямлю яго на часткі. На моцы гэтага ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі мае ўвайсьці ў зно-сіны з зацікаўленымі старанамі, прапануючы ім перагле-дзіць тую часьціну Берасьцейскага трактату, якая даты-чыць Беларусі, і падпісаць мірную ўмову з усімі ваяваў-шымі дзяржавамі.
Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічэбную перавагу беларускі народ, а ласьне: Магілёўшчыну, беларускія часьці Меншчыны, Гродзеншчыны (з Гродняй, Беластокам і інш.), Віленшчы-ны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і су-межных часьцяў суседніх губэрняў, заселеных беларусамі.
Беларуская Народная Рэспубліка зацьвярджае ўсе тыя правы й вольнасьці грамадзян і народаў Беларусі, якія аб-вешчаныя Ўстаўной Граматай ад 9 сакавіка 1918 року.
Абвяшчаючы аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада яе пакладае свае надзеі на тое, што ўсе любячыя волю народы дапамогуць беларускаму народу ў поўнай меры зьдзейсьніць яго палітычна-дзяржаўныя ідэ-алы.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
Дана ў Менску-Беларускім
24 сакавіка 1918 року.
Паседжаньне Рады БНР для прыняцьця пастановы аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі было склі-канае 24 сакавіка й таму трэйцяя Устаўная Граната дата-ваная 24 сакавіка 1918 году. Само прыняцьце канчатко-вага тэксту трэйцяе граматы адбылося аднак-жа, пасьля ўсяночных абмяркаваньняў і спрэчак, ужо на сьвітаньні 25 сакавіка, 25 сакавік дзеля гэтага, а не 24 сакавік быў
447
запраўдным днём абвешчаньня незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі.
В. Жук-Грышкевіч»
(«Весткі з Канады» - «Беларус», Нью Ёрк, 133 і 134, 1968.)
Празь Беларусь - да «Прывісьленскага Краю» (Артыкул В. Жук-Гры,шкевіча)
«Пры цары ў падручніках геаграфіі Расейскай Імпэ-рыі ня было такіх назоваў, як Беларусь або Польшча. Бе-ларусь называлася «Северо-Западным Краем», а Польшча - «Прывісьленскім Краем». I ў Польшчы й у Беларусі пра-водзілася русыфікацыя. Расейская гісторыя прадстаўляла беларусаў як «нстннно-русскнх», адарваных калісь ад ра-сейцаў літоўцамі й палякамі, а пазьней зноў «шчасьліва» злучанымі зь імі (што прапагуецца й цяпер бальшавіка-мі), а палякаў лічыла бунтарамі, няздольнымі да ўтры-маньня дзяржаўнага ладу, «мяцежнікамі», якіх толькі ра-сейцы маглі прывучыць да парадку. Гэта расейская вэр-сыя «гісторыі» была, зразумела, адным з русыфікацыйных сродкаў, сапраўдная-ж гісторыя, як, зрэшты, і цяпер, не дапускалася да сьведамасьці народу.
ПІто Польшча сталася «Прывісьленскім Краем», вінава-та ў гэтым польская палітыка. Рассэймаваная польская шляхта, што гуляла галоўную ролю ў дзяржаўным жыць-ці, ня мела вялікага палітычнага розуму. Яна дбала пера-дусім пра свае асабістыя й становыя выгады й прывілеі, a на свайго сфэдэраванага партнэра Беларусь-Літву глядзе-ла, як на тэрыторыю сваей экспансіі й не праймалася надта тым, што гэты партнэр знаходзіцца ў цяжкім, амаль безперапынным змаганьні за сваё існаваньне з агрэсіўнай Масквой. У часе Лівонскіх войнаў у 16 веку Польшча вельмі-ж неахвотна згаджалася на навет нязнач-ную дапамогу Вялікаму Княству Літоўскаму, ігнаруючы маскоўскую небясьпеку. Палякам тады й у галаву ня пры-ходзіла, што Маскоўшчына можа сягнуць і па іх. Але ра-сейскі імпэрыялізм даў добрую навуку ўсім народам Усходняе Эўропы, а тым больш палякам. Па кусочку Масква забірала беларускія землі ды ўмацоўвала на Бела-русі свае ўплывы, асабліва пры Пятры Вялікім, якія па-448
чалі сягаць і на Польшчу, ды ўзрастаць там усё больш і больш. Таму Кацярына Другая безь вялікіх цяжкасьцяў здабыла ўсе беларускія землі ў часе трох падзелаў Рэчы-паспалітай Двух Народаў на супалку з Прусіяй і Аўстры-яй. Уся Беларусь апынулася пад Расеяй, а Польшча зьні-кла з мапы Эўропы.
У выніку напалеонскіх войнаў Польшча зноў адрадзі-лася хоць часткова: з бальшыні польскіх земляў было ство-рана г. зв. Польскае Царства пад пратэкцыяй расейскага цара, які стаўся й польскім царом. Адроджаныя на духу палякі спадзяваліся дабіцца поўнай незалежнасьці. Але расейскі імпэрыялізм ніколі не спыняецца ў сваіх захоп-ніцкіх імкненьнях, пакуль не натрапіць на непераломную сілу. Такая ўжо яго натура. Польскі супраціў, абмежаваны ў сваім засягу, аказаўся за слабым на ўзмоцнены расейскі напор. Апіраючыся на свае базы на Беларусі, расейцы лёгка сьцерлі з мапы Эўропы Польскае Царства, а землі яго назвалі «Прывісьленскім Краем». Такім чынам Расея ўжо два разы спрычынілася да зьнішчэньня польскай дзяржаўнасьці, маючы, як выхадную базу, беларускія зем-лі. А пазьней прыйшоў і трэйці раз.