• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Маю надзею, што Вы ня маеце нічога супраць, што я да Вас так зьвяртаюся. Вы прынялі мяне, як родныя, то й я зьвяртаюся да Вас, як да радні. Дзякую Вам за Вашу сардэчную гасьціннасьць і супрацоўніцтва ў нашай агуль-най справе. Усе мы дзякуем вам за гэта й думаем, што наша супрацоўніцтва дасьць добры плён, што ваша арга-нізацыя ў Мантрэалі разаўецца й стане на ногі. У вас ёсьць добры актыў, які можа згуртаваць каля сябе паваж-ную колькасьць сяброў. Управа Вашага аддзелу ЗБК фак-тычна ёсьць, вам трэба дабраць толькі старшыню.
    На нашай супольнай нарадзе мы гаварылі, што Вам трэба быць у кантакце з “Canadian Corporation for the 1967 World Exhibition” (адрас якой хіба вам ведамы), каб:
    1.	Паведаміць іх, што ваша арганізацыя бярэцца за-кватэраваць пэўную колькасьць наведвальнікаў Выстаўкі з Канады й з ЗІПА, але толькі беларусаў (бо яны могуць
    400
    напхаць вам чужых - каго хочаш), і даведацца, якую ка-рысьць можа мець з гэтага ваша арганізацыя.
    2.	Даведацца, ці вы можаце прыймаць замаўленьні на білеты на Выстаўку й па якой цане паадзіночныя й гру-повыя, і ці ваша арганізацыя можа мець за гэта якісь працэнт заробку (commission).
    3.	Выдзяліць з сваей групы адну асобу, якая была-б Liaison Officer паміж Выстаўкай і вашай арганізацыяй і мела ў сваёй дыспазыцыі ўсе інфармацыі адносна Вы-стаўкі. Гэтыя пункты я падаю ў сувязі з нашай гутар-кай, а на месцы вы пабачыце, што трэба рабіць і як ра-біць.
    Справа беларускай арганізацыі ў Мантрэалі ляжыць на сэрцы нам усім. Найбольшы горад у Канадзе й мае шмат беларусаў - добрых патрыётаў, а арганізацыя ня-чынная, у той час, як ува ўсіх большых гарадох у воль-ным сьвеце, дзе толькі ёсьць беларусы, ёсьць і беларускае арганізацыйнае жыцьцё. I вы й мы добра ведаем, што ўсё ў вас заняпала пасьля таго, як быў праданы пляц. Ня бу-дзем шукаць вінаватых, ці нявінаватых, гэта нам нічога ня дасьць. Будзем думаць лепш, як паправіць справу. Каб арганізацыя існавала й разьвівалася, мела сталае белару-скае жыцьцё, трэба мець свой сталы асяродак, гэта знача - сваю залю, дом, а то й царкву. Людзі, што ўлажылі ў гэ-ты дом грошы, лічаць яго сваім агульным, гуртуюцца ка-ля яго, дом іх зьвязвае, ён іх грамадзкая гордасьць. Так ёсьць усюды. Калі вы ўжо ўзнаўляеце арганізацыю, пля-нуйце адразу набыцьцё дому з царквой. Ня пужайцеся гэ-тых вялікіх плянаў, гэта на даўжэйшую мэту, а бяз мэты няма арганізацыі. Хто не плянуе, жыве толькі сёньняш-нім днём і ня мае будучыні. Так ёсьць у нашым асабі-стым жыцьці, так ёсьць і ў грамадзкім жыдьці. Сусьвет-ная Выстаўка й закватэраваньне вамі нашых суродзі-чаў, што прыедуць яе наведаць, дасьць вам добрую нагоду на зьбіраньне фондаў на дом. Вы будзеце мець добрую магчымасьць спаткаць вялікі лік нашых суродзі-чаў і напэўна знойдзеце спосабы, як атрымаць зь іх дахо-ды на фонд куплі дому. Апрача таго, вы можаце пусьціць сярод іх падпісныя лісты на фонд куплі дому й напэўна ніхто не адмовіцца даць ахвяру на такую важную справу. Хто прыедзе на выстаўку, той будзе мець грошы. Вам ніяк нельга не скарыстаць з такой вынятковай нагоды, як Су-сьветная Выстаўка, бо невядома, ці яна калі паўторыцца.
    401
    Другая крыніца на фонд куплі дому - гэта звароты тых ахвяр, якія былі ўложаны ў праданы пляц. Сяньня гэтыя сумы ня ёсьць ужо надта вельмі важнымі для калішніх ах-вярадаўцаў. Грошы патанелі, а людзі пабагацелі. 3 другога боку напэўна ў тых ахвярадаўцаў камянём ляжаць на сум-леньні тыя грошы, якія яны атрымалі ад прадажы таго пляцу. Асабіста яны шмат не скарысталі, а грамадзкая справа пацярпела. Я перакананы, што яны зноў ахвяру-юць тыя сумы, каб быць у згодзе і з сваім сумленьнем, і зь беларускай справай. Зьвярнецеся да іх — дзе-б яны ня былі - у Канадзе, ці ў ЗША, і яны напэўна прышлюць вам гэ-тыя ахвяры, калі правядзеце гэтыя мерапрыемствы — вы-нікам іх будзе значная сума на куплю дому.
    Выбачайце за маю доўгую пісаніну. Гэта толькі мае разважаньні. А ці яны на часе й ці вам адпавядаюць -вы самі пабачыце.
    Мы з жонкай зь вялікай удзячнасьцяй прымаем Вашы запросіны, каб у часе выстаўкі затрымацца ў Вас. Пад ад-ным толькі варункам: мы заплацім, колькі належыцца, за пакой. Цяпер яшчэ цяжка азначыць, якія дні мы ў Вас будзем, але напэўна, калі будзем здаровы, 16, 17 і 18-га жніўня. Але аб гэтым яшчэ паразумеемся дакладней.
    А цяпер бывайце здаровы. Хай жа Бог багаславіць Вас і Вашых дзетак ды дапаможа Вам у вашай добра пачатай справе.
    Ваш В. Жук-Грышкевіч.
    5 студзеня, 1967.
    Дарагія Крыстына й Анатоль,
    Вельмі вам удзячны за ліст і пажаданьні, а асабліва за адрасы. Мы сабе ўяўляем, колькі гэта было высілку, са-браць столькі адрасоў ды перапісаць іх. Здаем сабе спра-ву, колькі гэта вымагала часу й працы. Спадзяёмся, што й сабе вы пакінулі адну копію адрасоў, бо ў вашай далей-шай працы яны напэўна вам будуць патрэбны. Цэнім таксама вашу слоўнасьць: Сказалі, што зьбярэцё адрасы й прышліцё ў рэдакцыю - дык і выканалі (у рэдакцыю «Ве-стак з Канады» - Р. Ж.-Г.). Толькі так робіцца паважная грамадзкая праца, калі словы й абяцаньні ня кідаюцца на вецер. На ўсе прозьвішчы з адрасамі мы будзем высы-лаць газэту («Беларуса» - Р. Ж.-Г.).
    402
    Тут мушу зрабіць Вам і маленькую перасьцярогу: He давайце адрасы абы каму... Глядзіце, каб яны ня трапілі ў неадпаведныя рукі...
    Нам трэба шукаць спосабаў, каб беларусы, што будуць прыяжджаць на Выстаўку, праходзілі праз ваш асяродак, ці каб вы мелі сутычнасьць зь імі. Гэта патрэбна з двух прычын: 1. Каб трымаць і ўзмацняць нацыянальную луч-насьць. 2. Каб выкарыстаць гэтую нагоду дзеля зьбіраньня грошы на куплю дому.
    Гэты спосаб мог бы быць такі: Паразумецца з Canadian Corporation for the 1967 World Exhibition - з аддзелам закватэраваньня й сказаць ім, што ваш Liaison Officer бу-дзе замаўляць кватэры для беларусаў, наведвальнікаў Вы-стаўкі. Кватэр гэтых, як відаць з прэсы, у іх будзе пад-рыхтавана на сотні тысяч людзей у гатэлях, матэлях і прыватных дамах па розных якасьцях і цэнах. Яны на-пэўна згодзяцца, каб вы былі іх агентам. Пасьля гэтага вы можаце даць абвестку ў нашу газэту, што беларусы, якія хочуць адведаць выстаўку, могуць дастаць праз вас кватэру й білет на выстаўку, калі зробяць замаўленьне пісьмова ці тэлефанічна. Можна будзе падаць цэны й ва-рункі закватэраваньня, як яны вам будуць ведамы. Ські-раваць на замоўленыя кватэры прыехаўшых можаце вы, а як ня будзе змогі, дык дасьцё, ці перашліцё адрас. Толь-кі ў апошнім выпадку ня будзе асабістай сутычнасьці. Але й на гэта ёсьць выхад: каб пабачыцца з беларусамі, што прыедуць на выстаўку, варта было-б зрабіць сходку ці ве-чар у якімсь большым памешканьні - магчыма вечарам, у той дзень, калі будзе беларускі савецкі канцэрт. Гэта мо-жа быць 17 жніўня. Паведаміць аб гэтым вечары можна было-б асабіста, лістоўна й праз прэсу. Будучы у вас тады, мы змаглі-б вам памагчы зарганізаваць гэты вечар.
    Я ведаю, што ў вас ёсьць мала людзей да працы і зар-ганізаваць гэта ўсё будзе цяжкавата. Але вазьміце пад увагу, што беларусы будуць прыяжджаць на Выстаўку пе-раважна, калі будзе беларускі канцэрт - на 17 жніўня, ці яшчэ пару дзён. Урэшце вы можаце запрапанаваць свае ўслугі на гэтыя 3-4 дні жніўня. Абмяркуйце гэты праект. Пагаварыце ці, і як вы яго зможаце выканаць.
    Вельмі добра, што вы зможаце закватэраваць 10 асоб з нашых знаёмых. Вельмі Вам удзячны. Мы з жонкай тады лічым на Вас і ня будзем шукаць кватэры, а прыедзем да Вас.
    403
    На 25-га сакавіка мы напэўна прыедзем, калі трэба, з дакладам і дэклямацыяй. Напішу аб гэтым дакладней, як паразумеемся з Галоўнай Управай ЗБК.
    А цяпер жадаю Вам шмат шчасьця й памыснасьці ў Новым Годзе й яшчэ раз дзякую за супрацоўніцтва.
    Ваш В. Жук-Грышкевіч»
    Міжнародная выстаўка - ЭКСПО-67
    Трывала Выстаўка паўгода, ад 28 красавіка да 27 ка-стрычніка. Займала агромную плошчу 400 гэктараў над ракой Лаўрына. Брала ў ёй удзел 62 дзяржавы, што мелі свае павільёны. Быў і савецкі павільён, але нацыяналь-ныя рэспублікі зусім ня былі ў ім рэпрэзэнтаваны. Былі-ж, пэўне экспанаты зь Беларусі, але ня было пры іх выясьненьня, зь якой рэспублікі яны паходзяць. Для на-ведвальніка-чыжынца ўсё гэта выглядала расейскім. У ад-дзеле культуры, у агульным моры кніжак, у якім перава-жалі расейскія выданьні, можна было знайсці трохі, рась-кіданых у розных мейсцах, беларускіх кніг. Выстаўлена на асобным стэндзе і адна кніга Франьцішка Скарыны. На двох паясьняльных картачках ля кнігі, паангельску й пафранцуску, напісана: «Кніга Ёвы. Прага, 10.IX. 1517. Гэ-та кніга Бібліі была перакладзена ў беларускую мову й надрукаваная ў Празе першым друкаром Францыскам Ге-оргіем Скарынам (на францускай картцы: Георгіем Фран-цыскам Скарынам). Ілюстрацыі й арнамэнты зробленыя дрэварытным спосабам. (Вартасьць кнігі - 1000 рыблёў)».
    Нацыянальны мамэнт сьцёрты ня толькі на экспана-тах савецкага павільёну, але й на савецкіх сувэнірах, на іх толькі адзін штамп - “Made in USSR” - «Зроблена ў Са-вецкім Саюзе».
    Агулам уся выстаўка вельмі цікавая. Адзначае яна ня толькі стагодзьдзе Канады, але й 325-годзьдзе Ман-трэалю.
    («ЭКСПО-67», «Беларус», Нью Ёрк, 122, 1967)
    Беларускі Нацыянальны Дзень
    на выстаўцы ў Мантрэалі заплянаваны на 17 жніўня, але пазьней быў пераложаны на 28 верасьня. 3 гэтае прычы-404
    ны шмат беларусаў Канады й ЗША, каб быць на Белару-скім Дні на выстаўцы, узялі свае працоўныя водпускі й некаторыя нават пакуплялі на выстаўку білеты на 17 жніўня, прыбыць на Беларускі Дзень у верасьні ўжо не маглі.
    Ды й сама праграма Беларускага Нацыянальнага Дня, абвешчаная раней у савецкай прэсе й афіцыйных камунікатах выстаўкі, была моцна звужана. Паведамляла-ся, што ў мастацкай частцы дня, апрача іншых выканаў-цаў, возьме ўдзел Дзяржаўны Народны Хор БССР Генадзя Цітовіча й Дзяржаўная Акадэмічная Капэля БССР Рыго-ра ПІырмы. Вялікі беларускі канцэрт меўся адбыцца 17 жніўня ў вадным з найбольшых тэатраў Мантрэалю. Ака-залася, што ані Дзяржаўны Хор Цітовіча, ані Акадэмічная Капэля Шырмы ў Мантрэалі ня выступаюць, быццам з тае прычыны, што ўрад БССР ня ў стане аплаціць паезд-кі вялікай групы людзей, ды што вялікага беларускага канцэрту ў Мантрэалі ня будзе.
    Хоць Беларускі Дзень на Выстаўцы афіцыйна адзна-чаўся ў чацьвер 28 верасьня, то канцэртныя беларускія праграмы адбываліся ў савецкім павільёне ад аўторка 26 верасьня й да аўторка 3 кастрычніка.