• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Branch Office: Walmer House Bradford 8.
    Yorkshire
    21-га сакавіка 1971 r.
    Яго Міласьці Старшыні
    Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
    Доктару Вінцэнту Жук-Грышкевічу
    Бэры, Антарыё, Канада.
    Высокапаважаны Спадар Старшыня!
    Мы, Управа й сябры Аддзелу ЗБВБ у Брадфардзе зь вялікай прыемнасьцяй вітаем Вас з 53-мі ўгодкамі абве-шчаньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларускай Народ-най Рэспублікі.
    Жадаем Вам сілаў, вытрываласьці й посьпехаў у Ва-шай патрабавальнай і цяжкой працы ды дэкляруем на-шую ідэйную й маральную падтрымку Вам і Радзе Б.Н.Р.
    Адначасна паведамляем, што ўпершыню ў дзень 25 Сакавіка на плошчы пры Сіты Гол у Брадфардзе будзе разьвівацца Беларускі Нацыянальны Сьцяг адзначаючы Дзень Незалежнасьці Беларусі, а на Акадэміі 27-га сакаві-ка будуць прысутныя сябры Брытыйскага Парлямэнту, што сьведчыць аб працы мясцовага Аддзелу ЗБВБ, чым мы ўсе ганарымся й падзяляемся з Вамі.
    Хай Жыве Рада й Урад БНР!
    Хай Жыве Беларускі народ у Змаганьні!
    За Управу Аддзелу ЗБВБ,
    Янка Калбаса
    Старшыня»
    560
    «БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАЕ ЗАДЗІНОЧАНЬНЕ Аддзел у Дэтройт
    4055 Normandy Road
    Royal Oak, MI, 48072 Tel.: (313) 549-8678
    22 сакавіка 1971 r.
    Сп. Доктару B. Жук-Грышкевічу
    Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
    Barrie, Ont., Canada
    Глыбока Паважаны Спадар Старшыня!
    Аддзел БАЗА ў Дэтройт ветліва просіць Вас ушанаваць Вашаю прысутнасьцю ўрачыстую акадэмію, прысьвечаную 53-м угодкам абвешчаньня незалежнасьці Беларускай На-роднай Рэспублікі.
    Акадэмія адбудзецца ў нядзелю 28 сакавіка 1971 г. a гадзіне 12:30 пасьля ўрачыстай Багаслужбы ў залі Бела-рускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы Сьвятога Духа, 14873 Collinson, East Detroit, MI, 48021.
    Жыве Беларусь!
    Жыве Беларуская Народная Рэспубліка!
    Старшына Аддзелу
    Тацяна Плескач.»
    Старшыня Рады БНР др. В. Жук-Грышкевіч прыняў ветлівыя запросіны Аддзелу БАЗА у Дэтройце. Прыбыў на акадэмію й патрыятычнай прамовай вітаў прысутных на ёй суродзічаў з 53-мі ўгодкамі абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
    561
    “BYELORUSSIAN-AMERICAN Ass’n, Inc.
    Michigan Branch
    БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАЕ ЗАДЗІНОЧАНЬНЕ
    Дэтройт, Міч.
    25 сакавіка, 1972.
    Яго Міласьці
    Прэзыдэнту Рады БНР
    Др. Вінцэнту Жук-Грышкевічу
    Высока Паважаны Спадар Прэзыдэнт,
    Мы, Аддзел БАЗА ў Мічыган, горача вітаем Вас з 54-мі ўгодкамі Абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай На-роднай Рэспублікі й жадаем Вам далейшых посьпехаў у грамадзкай працы на карысьць нашага Беларускага На-роду.
    Мы моцна верым, што ідэі, высунутыя Актам 25-га Сакавіка, ніколі не перастануць быць пуцьцяводнай зор-кай для беларусаў, што гуртуюцца вакол Рады БНР і яе ворганаў.
    Жыве Беларуская Народная Рэспубліка!
    Юры Мазуро
    Старшыня»
    562
    Яшчэ будучы старшынём Канадзкага сэктару Рады БНР ды пасьля першым заступнікам Старшыні Рады БНР, др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч працаваў над праектам рэарганізацыі Рады БНР й над яе статутам. Да 11-ай Сэ-сіі Рады БНР, што адбылася 29-га травеня 1971 году, ён прыгатаваў праект новага перагледжанага статуту Рады БНР. Як падставу й выхадны пункт сваіх разважаньняў ён падае:
    «ПРАЎНЫЯ Й ІДЭЯЛЯГІЧНЫЯ АСНОВЫ РАДЫ БНР
    I.	Праўныя падставаы Рады БНР
    Рада БНР паўстала з волі народу, была выбрана І-ым Усебеларускім Кангрэсам у сьнежні 1917 году. Яна й на-зывалася спачатку Радай Кангрэсу. Але І-шы Усебелару-скі Кангрэс, ня могучы выканаць сваіх заданьняў з пры-чыны брутальнага націску расейскага бальшавіцкага вой-ска, перадаў усесвае паўнамоцтвы Радзе Кангрэсу да часу скліканьня Устаноўчага Сойму ў вольнай і незалеж-най Беларусі.
    У змаганьні за гэтую вольную й незалежную Беларусь Рада Кангрэсу ператварылася ў Раду Беларускае Народ-нае Рэспублікі - незалежнасьць і непадзельнасьць якой абвесьціла 25 сакавіка 1918 году.
    Пасьля акупацыі Беларускай Народнай Рэспублікі чу-жымі варожымі сіламі Рада БНР мусіла выехаць на эмі-грацыю, дзе была дзейнай у далейшым змаганьні за неза-лежнасьць Беларусі. Дзейнасьць гэту перарвала ІІ-я Су-сьветная Вайна.
    У выніку заканчэньня ІІ-ой Сусьветнасй Вайны зноў Беларусь, цяпер ужо ўся, была паняволена расейскай баль-шавіцкай уладай. Вольнай засталася толькі тая частка бе-ларускага народу, што апынулася на эміграцыі. Бяручы пад увагу,што дзяржаўны лад Беларускае Народнае Рэспу-блікі быў зьнішчаны чужымі варожымі сіламі Савецкай Расеі, ня гледзчы на пратэсты й супраціў беларускага на-роду; што Савецкая Расея акупавала ўсю тэрыторыю Беларускае Народнае Рэспублікі й паняволіла народ яе; што народ гэты пазбаўлены акупантам свабоды й усякіх магчымасьцяў свабоднага выяўленьня сваёй волі й голасу
    563
    - беларуская эміграцыя, як адзіная вольная частка сувэ-рэннага беларускага народу, мае ня толькі права, але й абавязак змагацца ўсімі магчымымі спосабамі за вызва-леньне Беларускае Народнае Рэспублікі й, зразумела, мае права й абавязак тварыць дзеля гэтай мэты патрэбныя арганізацыі й палітычны ворган, што кіруе гэтым зма-ганьнем ды рэпрэзэнтуе Беларускую Народную Рэспу-бліку ў міжнародным палітычным жыцьці да часу вызва-леньня яе й здабыцьця незалежнасьці й сувэртэннасьці.
    Ворганам гэтым ёсьць адноўленая ў сьнежні 1947 го-ду Рада Беларускае Народнае Рэспублікі (БНР), якая зьяўляецца ня толькі кіруючым цэнтрам і рэпрэзэнтан-там палітычным беларускае эміграцыі, але й натураль-ным спадкаемцам тэй Рады БНР, што мела паўнамоц-твы І-га Ўсебеларускага Кангрэсу, бо: апрача таго фак-ту, што аднавіла Раду БНР вольная частка беларускага народу, перакананая ў слушнасьці й правамоцнасьці Акту 25 Сакавіка, спадкаемчасьць гэта вынікае й з тэ-стамэнту апошняга старшыні арыгінальнай Рады БНР Васіля Захаркі, данага Міколу Абрамчыку, які стаўся першым старшынём адноўленай Рады БНР. Дзякуючы гэтаму тэстамэнту адноўленая Рада БНР набыла ідэё-вую й праўную сувязь і цягласьць з Радай БНР, выбра-най на 1-ым Усебеларускім Кангрэсе.
    II.	Народны, дэмакратычны характрар Рады БНР
    Беларускі нацыянальна-адраджэнскі й вызвольны рух ад самога пачатку меў народны, дэмакратычны характар. Вышэйшыя клясы, дыктатура, таталітарызм - чужыя яму. Гэтым народным, дэмакратычным духам быў пра-сякнуты і І-шы Усебеларускі Кангрэс, і Рада БНР, і Акт 25 Сакавіка, дый 1-я й 2-я Ўстаўныя Граматы. Народны, дэмакратычны характар мусіць мець і адноўленая Рада БНР. Ужо сам назоў «Рада Беларускае Народнае Рэспублі-кі» прамаўляе за гэтым.
    Народны, дэмакратычны дух мусіць панаваць і ў ста-туце Рады БНР. Гэта знача,што ў ім мусяць быць захава-ны прынцыпы ўшанаваньня волі грамадзтва, прынцыпы волі бальшыні на ўсіх сходах і паседжаньнях, прынцыпы дэмакратычных выбараў усіх ворганаў, ды ўсе ўпаўнава-жаньні ці паўнамоцтвы выканаўчага характару мусяць
    564
    паходзіць з волі бальшыні сходаў Рады, ці паседжаньняў ейных ворганаў.
    III.	Эміграцыйная спэцыфіка
    Мы знаходзімся на эміграцыі. Дзеля гэтага Рада БНР ня можа абмежыцда да канцэпцыі парлямэнту й ураду, як гэта было ў Беларусі, а мусіць займацца й справамі бе-ларускае эміграцыі, на якой апіраецца. Рада БНР мусіць браць пад увагу спэцыфічныя абставіны й ня толькі вы-конваць свае абавязкі адносна Беларусі, але й дбаць пра ўтрыманьне беларускага нацыянальнага жыцьця ў бела-рускай эміграцыі.
    Наша грамадзтва параськідана па вялікіх прасторах розных краінаў і толькі часткова зарганізавана. Нам цяж-ка сабрацца разам у паасобных краінах і яшчэ цяжэй саб-радца хоць бы толькі прадстаўніком нашых асяродкаў з усіх краінаў, каб хоць раз параіцца пра нашы найваж-нейшыя справы. На нашы асяродкі націскаюць мясцовыя асыміляцыйныя дзейнікі, а актыўнасьць нашых людзей у нацыянальна-грамадзкай працы зьмяншаецца. Усё гэта трэба браць пад увагу ў дзейнасьці Рады БНР і асабліва старацца захаваць працаздольным і, зьвязаны з Радай БНР, наш нацыянальны актыў. Толькі Рада БНР можа лучыць беларускую эміграцыю, раськіданую па ўсім сьве-це, лучыць нацыянальна й ідэёва.
    Мы мусім лічыцца з нашымі мэтамі й заданьнямі ў адносінах да Беларусі, але каб лягчэй асягнудь іх, мусім лічыцца таксама з агульнай і мясцовай палітычнай сыту-ацыяй ды з духам часу.
    3 увагі на ўсё сказанае вышэй і праведзена значная зьмена статуту Рады БНР. Гэта трэцяя рэдакцыя яго. Першая рэдакцыя была апрацавана пры аднаўленьні Ра-ды БНР у сьнежні 1947 году. Другая рэдакцыя была пра-ведзена дзякуючы зьменам на 10-ай сэсіі Рады БНР у 1968 годзе, а вось гэта трэцяя, якая ўзяла пад увагу па-праўкі статутовай камісіі Рады БНР з дня 21 сакавіка 1971 году ды заўвагі некаторых радных, - прапануецца на разгляд 11-ай Сэсіі Рады БНР.
    В.	Жук-Грышкевіч
    Старшыня Рады БНР
    Бэры, Канада, красавік 1971 г.»
    565
    «11-я Сэсія Рады БНР
    29 травеня 1971 г. у Нью Ёрку, у памешканьні Фунда-дыі ймя Пётры Крэчэўскага, адбылася 11-я сэсія Рады Беларускае Народнае Рэспублікі. У сэсіі ўзяло ўдзел 65 радных, прадстаўляючых сэктары Рады ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Заходняй Намеччыне, Бэльгіі, Францыі, Гішпаніі, Італіі.
    У прэзыдыюм сэсіі былі абраны: Вінцэнт Жук-Грыш-кевіч - пачэсны сябра, Антон Адамовіч - старшыня, Ва-сіль Плескач - заступнік старшыні, Антон Шукелойць і Янка Запруднік - сакратары.
    Сэсія прыняла ў Раду дзевяцёх новых сяброў.
    Справаздачы абыймалі пэрыяд ад папярэдняе сэсіі, што адбылася ў красавіку 1968 году.
    Старшыня Рады БНР др. В. Жук-Грышкевіч у сваёй справаздачы адзначыў, што на працягу папярэдніх трох га-доў яму давялося быць два гады першым заступнікам Стар-шыні Рады БНР сьв. пам. Міколы Абрамчыка, а год на становішчы Старшыні Рады. Пэрыяд гэты быў складаным пераходным часам, з пэўным звужэньнем нутраное й вон-кавае дзейнасьці. Тым ня менш, Рада БНР не пераставала працаваць. На працягу апошняга году была праведзеная рэарганізацыйная работа, абмеркаваны зьмены статуту ды ўзмоцненая лучнасьць Прэзыдыюму Рады з паасобнымі сэктарамі й сябрамі праз выдаваньне «Камунікатаў».
    У справаздачы Сакратарыяту Рады БНР, апрача агля-ду нутрана-арганізацыйнае й вонкава-рэпрэзэнтацыйнае дзейнасьці, была ўзятая ўвага на ход палітычнага разь-віцьця на Беларусі, схарактэрызаванага наступным па-радкам:
    1.	Беларусь у сучаснай міжнароднай сытуацыі ўсьцяж займае выключнае геа-палітычнае палажэньне, важнае асабліва з гледзішча на заходня-ўсходні ідэялягічны й па-тэнцыянальны збройны канфлікт.