• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Толькі пасьля злажэньня прысягі пісьмовай і вуснай Прэзыдыюм, ці Рада БНР прыймаюць кандыдатаў у сяб-ры Рады БНР ад даты прысягі.
    Пар. 11. Сябры Рады БНР пазбаўляюцца сяброўства ў Радзе БНР у выпадку дзеяньняў нязгодных з Актам 25 Сакавіка ці супярэчных з пастановамі Рады, зраджаньня тайніцы Рады, ці выяўленьня іншых маральных або на-цыянальных заганаў ды неаплачваньня складак нацыя-нальнага падатку на працягу аднаго году. У гэтым вы-падку даўжніку даедца яшчэ год часу на аплату залег-ласьцяў пасьля апошняга прыпамненьня ў канцы году. Пра такія парушэньні Статуту й прысягі радных маюць паведамляць Старшыню ці Прэзыдыюм Рады БНР кіраў-ніцтвы сэктараў або Сакратарыят Рады БНР.
    Пар. 12. Сябра Рады БНР можа быць пазбаўлены сяб-роўства пастановай Прэзыдыюму Рады БНР на аснове Пар. 11-га гэтага Статуту. У выпадку нязгоды з гэтай па-становай сябра Рады БНР можа адклікацца да Суду Рады БНР, або найбліжэйшай Сэсіі Рады.
    Пар. 13. Старшыня Рады БНР ці Прэзыдыюм яе можа завесіць у сяброўстве ў Радзе кажнага раднага, а таксама сябру органаў Рады да часу суда, ці сэсіі Рады.
    3.	Сэсія Рады БНР
    Пар. 14. Сэсія Рады БНР - найвышэйшая інстанцыя ў працы Рады БНР. Да кампэтэнцыі яе належыць:
    а)	прыйманьне й зьменьваньне Статуту Рады БНР,
    б)	ратыфікаваньне ўмоваў,
    в)	выпрацоўваньне палітычнае лініі й тактыкі дзеяньня ў вонкавых сувязях і беларускім вызвольным руху,
    г)	прыйманьне законаў, загадаў і інструкцыяў,
    573
    д)	пазбаўленьне сяброўства ў Радзе БНР на аснове пар-аў 11, 12,
    е)	іншыя справы, што не належаць да кампэтэнцыі іншых органаў Рады, ці Старшыні Рады.
    Пар. 15. Сэсія Рады БНР склікаецца што тры гады, a ў меру канечнае патрэбы й часьцей, Старшынём Рады БНР, а калі яго няма - заступнікам старшыні, і калі яго няма - Прэзыдыюм Рады БНР із собскае ініцыятывы, або на жаданьне ня менш, як аднае пятае сяброў Рады.
    Пар. 16. Сэсіі Рады правамоцныя, калі яны праўна скліканыя й сябры Рады паведамленыя пра тэрмін, месца й парадак дня сэсіі найменш зь месяц часу перад датаю сэсіі.
    Пар. 17. Сэсію вядзе прэзыдыюм сэсіі, які абіраецца на сэсіі ў складзе старшыні сэсіі, 2-х сакратароў, 1-га сябры. Пастановы сэсіі прыймаюцца звычайнай бальшынёю га-ласоў. У выпадку роўнасьці галасоў справу пастанаўляе другі голас старшыні сэсіі.
    Пар. 18. Галасаваньне на сэсіі мае быць тайным:
    1.	Пры выбарах Старшыні Рады БНР і Прэзыдыюму Рады,
    2.	Калі ня менш, як адна пятая сяброў прысутных сэ-сіі зажадае тайнага галасаваньня пры разьвязваньні тае ці іншае справы.
    Усе сябры маюць па адным голасе, апрача тых, што маюць пісьмовыя ўпаўнаважаньні ад іншых сяброў, аднак ня больш за пяць галасоў разам із сваім.
    4.	Прэзыдыюм Рады БНР
    Пар. 19. Прэзыдыюм Рады БНР складаецца з Старшы-ні Рады БНР, ягоных заступнікаў, сакратара, скарбніка й сяброў. Абірае іх, устанаўляючы пры гэтым колькасьць за-ступнікаў старшыні й сяброў, сэсія Рады БНР на тэрмін шасьці гадоў.
    Пар. 20. Да Прэзыдыюм Рады БНР належыць:
    а)	вядзеньне справаў Рады БНР у часе паміж ейнымі сэсіямі,
    б)	дапільноўваньне выкананьня пастановаў сэсіі орга-намі Рады БНР,
    в)	праводжаньне рэфэрэндумаў сэктарамі Рады ў вы-падку патрэбы прыняцьця пастановаў, што нале-жыць да кампэтэнцыі сэсіяў Рады БНР,
    574
    г)	рэпрэзэнтацыя Рады БНР навонкі,
    д)	скліканьне сэсіяў Рады БНР згодна з пар. 15.
    5.	Старшыня Рады БНР
    Пар. 21. Начале Рады БНР стаіць Старшыня Рады БНР.
    Пар. 22. Старшыня Рады БНР - найвышэйшы прад-стаўнік Рады БНР і беларускага народу. Яго абірае Рада БНР на сэсіі на тэрмін шасьці гадоў.
    Пар. 23 Старшыня Рады БНР паклікае Сакратарыят Рады БНР у патрэбнай колькасьці асобаў.
    Увага. Пры перакладах у іншыя мовы слова «Народ-ная Рэспубліка» перакладаецца як «Дэмакратычная Рэс-публіка» а слова «Старшыня» як «Прэзыдэнт».
    Пар. 24. Да кампэтэнцыі Старшыні Рады БНР нале-жыць:
    а)	рэпрэзэнтаваньне БНР перад урадамі й нацыяналь-нымі прадстаўніцтвамі іншых народаў,
    б)	прызначаньне прадстаўнікоў БНР пры ўрадах і прадстаўніцтвах іншых народаў,
    в)	іншыя справы, што вынікаюць з займанага станові-шча, а ня вызначаныя іншым органам.
    Пар. 25. У выпадку вакансіі становішча старшыні Ра-ды БНР ягоным наступнікам стаецца першы заступнік Старшыні Рады БНР.
    6.	Сэктары Рады БНР
    Пар. 26. У месцы, дзе зьбярэцца трох ці больш сяброў Рады, творыцца сэктар Рады БНР. Дзеля стварэньня сэкта-ру могуць злучыцца разам радныя двох ці трох асяродкаў.
    Пар. 27. Да заданьняў сэктараў належыць:
    а)	сачыць разьвіцьцё палітычных падзеяў у сваім ася-родку і ў дадзеным краі, сачыць прэсу ў справах Беларусі ды ў важных выпадках безадкладна ін-фармаваць Прэзыдыюм Рады БНР або рэагаваць адпаведна сытуацыі самым на месцы,
    б)	прыймаць пастановы ў справах рэфэрэндуму Рады БНР,
    в)	рупіцца пра разьвіцьцё грамадзкага й палітычнага жыцьця ў сваім асяродку й краі.
    575
    Пар. 28. Сэктар мае сваю ўправу ў складзе старшыні, сакратара й скарбніка. Старшыня сэктару - прадстаўнік Рады БНР у сваім асяродку й краі. Для краю, дзе ёсьць колькі сэктараў, прадстаўніка Рады БНР вызначае Стар-шыня Рады БНР.
    Пар. 29. У меру патрэбы склікаюцца агульныя сходы сяброў сэктару Рады БНР. Раз на год Старшыня сэктару склікае гадавы перавыбарчы сход сяброў сэктару, да кам-пэтэнцыяў якога належыць:
    а)	апрабаваньне справаздачаў управы сэктару й пры-знаньне ёй абсалюторыюму,
    б)	перавыбары ўправы,
    в)	прыняцьце бюджэту й пляну працы сэктару.
    7.	Скарб Рады БНР
    Пар. 30. Фінансавыя сродкі на дзейнасьць Рады БНР зьбіраюцца ў скарбе Рады БНР ды паходзяць з:
    а)	складак нацыянальнага падатку Рады БНР,
    б)	ахвяраў грамадзтва,
    в)	асыгнаваньняў беларускіх арганізадыяў,
    г)	зь іншых непрадбачаных прыбыткаў.
    Пар. 31. Грошы ў скарб зьбірае Скарбнік Рады БНР беспасярэдня й праз скарбнікаў сэктараў Рады БНР. Скарбнік Рады БНР адказны перад Радай БНР як фінан-сава, гэтак і ў дзейнасьці й робіць раз на год фінансавыя справаздачы.
    8.	Кантроль Рады БНР
    Пар. 32. Кантроль Рады БНР ужыцьцяўляецца камісі-яй, абіранай на сэсіі Рады БНР на тэрмін шасьці гадоў у складзе старшыні, сакратара, сябры й заступніка.
    Пар. 33. Да кантрольнае камісіі належыць кантроль грашовае гаспадаркі Рады БНР ды складаньне справазда-чаў з гэтага.
    9.	Суд Рады БНР
    Пар. 34. На аснове пар-аў 9 і 12 гэтага Статуту ўста-наўляецца Суд Рады БНР у складзе старшыні й двух судзьдзяў, абіраных на сэсіі Рады на тэрмін шасьці гадоў. 576
    Пар. 35. Разгляду суда падлягаюць справы, што выні-каюць з пар-аў 9 і 11 гэтага статуту, а таксама магчымых канфліктаў паміж сябрамі Рады БНР. Усе справы разгля-даюдца на аснове статуту.
    Пар. 36. 3 мэтаю абароны інтарэсаў сяброў Рады БНР і органаў БНР Старшыня Рады БНР вызначае аб-вінавальніка, што праводзіць сьледзтва й абвінавачань-не на паседжаньнях суда ў выпадках, калі справа ські-раваная ў суд зь ягонае ініцыятывы або з пастановы Рады БНР.
    Пар. 37. Кажны сябра Рады, як і кажная асоба, што мае справу ў судзе Рады БНР, мае права абраць сабе пра-вазаступніка.
    Пар. 38. Справы кіруюцца ў суд абвінавальнікамі, за-цікаўленымі ў справе бакамі, або пастановаю Рады БНР.
    Пар. 39. Ад пастановы суда можна адклікацца ў ме-сячным тэрміне да Рады БНР.
    10.	Архіў Рады БНР
    Пар. 40. Дакумэнты Рады БНР і ўсіх ейных органаў з усіх часоў ейнага існаваньня й дзеяньня, а таксама ўся карэспандэнцыя яе, што захавалася ў органах Рады БНР ды ў розных прыватных асобаў, што маюць ці мелі дачы-неньне з Радай БНР ці ейнымі органамі, уважаецца за собскасьць Рады БНР.
    Пар. 41. Усе гэтыя дакумэнты й карэспандэнцыя па-вінны захоўвацца ў Архіве Рады БНР у месцы сядзібы ей-нага Прэзыдыюму.
    Пар. 42. Органы Рады БНР, улучна зь ейнымі сэктара-мі, могуць затрымваць у сябе толькі копіі матарыялаў, патрэбныя дзеля іхняй працы, а іншыя дакумэнты пера-дюць у архіў Рады БНР.
    11.	Зьмены Статуту
    Пар. 43. Гэты Статут можа быць зьменены або па-праўлены на кажнай Сэсіі Рады БНР бальшынёю трох чацьвертых галасоў беспасярэдніх фактычных удзельні-каў сэсіі, калі пункт пра зьмену статуту ўнесены ў пара-дак дня сэсіі ў вымаганым тэрміне перад скліканьнем сэ-сіі.
    577
    12.	Уваход у сілу Статуту
    Пар. 44. Гэты Статут уваходзіць у сілу адразу пасьля прыняцьця яго Адзінаццатай Сэсіяй Рады БНР, касуючы адначасна датуль дзейныя статутовыя ўстанаўленьні.
    Гэты Статут Рады БНР быў прыняты на Адзінаццатай Сэсіі Рады БНР 29-га травеня 1971 году ў Нью Ёрку за выняткам пяці апошніх разьдзелаў, якія былі прынятыя на Дванаццатай Нечароднай Сэсіі Рады БНР 21-га краса-віка 1973 году ў Таронта, Канада.
    Падпісалі:
    Старшыня 12-й Сэсіі, Барыс Рагуля
    Сакратар, Раіса Жук-Грышкевіч
    Гэта апошняя рэдакцыя Статуту Рады БНР. У ёй зьме-шчаны папраўкі на 13-ай Чароднай Сэсіі Рады БНР 30-га лістапада 1974 году й на 15-ай Юбілейнай Сэсіі Рады БНР 25-га лістапада 1978 году ў Нью Ерку. (Глядзі прата-колы 13-ай і 15-ай Сэсіяў Рады БНР).
    Згоднасьць з арыгіналам Статуту Рады БНР і зьме-шчанымі ў ім папраўкамі сьцьвярджаю сваім подпісам:
    (подпіс)
    Вінцэнт Жук-Грышкевіч
    Старшыня Рады БНР
    (Архіў Рады БНР)
    Старшыня Рады БНР у Ангельшчыне
    У сувязі з 25-мі ўгодкамі Згуртаваньня Беларусаў у Вя-лікай Брытаніі, на запросіны ягонай Галоўнай Управы, у палавіне красавіка 1972 г. наведаў Ангельшчыну Стар-шыня Рады БНР, заснавальнік і ганаровы сябра ЗБВБ, др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч.
    Візыту сваю давялося Старшыні Рады БНР і ягонай жонцы, др. Paice Жук-Грышкевіч, пачаць удзелам у шчасьлівай нагодзе - вясельлі ведамага беларускага пры-яцеля, Ганаровага Сакратара Англя-Беларускага Тавары-ства, сябры ЗБВБ ды ганаровага грамадзяніна Белару-скай Народнай Рэспублікі сп. Гай дэ Пікарды із сп-чняй Зузаннай Флемінг.
    578
    На другі дзень, 16 красавіка, адбыліся ўрачыстасьці сьвяткаваньня 25-тых угодкаў ЗБВБ, справаздача зь якіх на іншым мейсцы.
    У першай палавіне тыдня Старшыня Рады БНР пра-вёў дзьве грамадзкія нарады й канфэрэнцыі зь беларускі-мі дзеячамі Лёндану, а ў другой палавіне наведаў Аддзе-лы ЗБВБ у Брадфардзе й Манчэстары, ды пасьля белару-саў у Бэльгіі.
    У Брадфардзе
    21-га красавіка вечарам у залі «Лявоніха» Беларускага Грамадзкага Клюбу «Сакавік» сабралося беларускае гра-мадзтва Брадфарду й ваколіцаў сустрэць Старшыню Рады БНР ды адзначыць 25-я ўгодкі ЗБВБ. У ўрачыстай атмас-фэры старшыня аддзелу ЗБВБ у Брадфардзе сп. Аляксан-дар Калько прывітаў Старшыню Рады БНР і ягоную сужонку, якой «Каралева Веларусь» у Брадфардзе сп-чня Гэля Калбаса з прывітальным словам уручыла букет чыр-воных ружаў. Сп. Янка Калбаса вітаў гасьцей з Канады ды бліжэйшых зь Лёндану - сакратара Сэктару Рады БНР у Ангельшчыне сп. Аляксандра Лашука й старшыню Лёнданскага аддзелу ЗБВБ сп. Янку Сяўковіча.